Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.1K photos
464 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Два гады калоніі замест двух гадоў «хатняй хіміі». Мужчыну ўзмацнілі прысуд за абразу прадстаўніка ўлады

У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзілі Аляксея Азарку паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады «хатняй хіміі» і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў). 7 сакавіка Віцебскі абласны суд узмацніў прысуд пасля апеляцыйнага пратэста пракурора.

Аляксея асудзілі за абразлівыя інтэрнэт-каментары ў тэлеграм-канале ў бок двух прадстаўнікоў ўлады. Як вынікае з тэкста пастановы, адна з лексемаў у каментарах Аляксея была «рожа».

Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёну і змяніў Аляксею два гады «хатняй хіміі» на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).

Чытаць па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
12 гадоў калоніі кожнай: абвешчаны прысуд па «справе TUT.ВY»

У Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначана па 12 гадоў калоніі. Рашэнне па справе прымала суддзя Валянціна Зянькевіч. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

Увечары 16 сакавіка па БТ паказалі «расследванне» пра працу TUT.ВY. Прапагандыстка Ксенія Лебедзева хацела распавесці гледачам, у чым вінаватыя супрацоўніцы парталу. Але, па сутнасці, іх абвінавацілі ў тым, што ў 2013-2014 гадах журналісты асвятлялі падзеі ва Украіне падчас Майдану, у 2010 годзе пісалі пра паслявыбарчыя акцыі пратэстаў у Беларусі, пра дэвальвацыі ў краіне, а таксама пра рэпрэсіі супраць мірных беларускіх пратэстоўцаў у 2020 годзе. Таму сутнасць прад'яўленных абвінавачванняў Золатавай і Чэкінай невядомая.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Tvp6Y4
📸Фотафакт: Людміла Чэкіна і Марына Золатава падчас абвяшчэння прысуду

Іх здымкі публікуюць праўладныя СМІ. На працэсе Золатаву і Чэкіну трымалі ў кайданках.

Вядома, што Чэкінай таксама прызначылі штраф у памеры 1 000 базавых велічыняў (37 000 рублёў). а з Золатавай знялі абвінавачванне ва "ухіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры".

12 гадоў калоніі кожнай: абвешчаны прысуд па «справе TUT.ВY»
Супраць блогеркі Вольгі Павук распачалі крымінальную справу за ўдзел у перадачы «Белсату»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, Вольга была госцем студыі ў праграме «План Б».

Ёй інкрымінаваны арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Людміла Чэкіна і Марына Золатава з усмешкамі сустрэлі свой прысуд

Яны перадавалі прывітанні людзям, што прыйшлі іх падтрымаць.

🔹12 гадоў калоніі кожнай: абвешчаны прысуд па «справе TUT.ВY»
❗️У Гродне былога сілавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

У Гродзенскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага былога інспектара крымінальна-выканаўчай сістэмы мясцовага РАУС Андрэя Шкляра. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння).

Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Вядома, што Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гродна, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3LymRkQ

💌Падтрымайце палітвязня:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Віктаравіч Шкляр
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
ГУБАЗіК прыйшоў з ператрусам да бацькі аднаго з беларускіх дабраахвотнікаў, што ваюе ва Украіне

Мужчына заявіў сілавікам, што згодны з сынам і сам бы паехаў ваяваць ва Украіну пры магчымасці.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3YXb1Un

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Суполка «BRUTTO NOSTRA» ва «Укантакце» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прынята па заяве пракуратуры Ганцавіцкага раёну.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі сайт «MSPRING.ОNLINE» і telegram-чат «DENI VENDETTI (МОДЖАХЕД)».
Дзвюм гарадзенкам прысудзілі па тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Гродна вынеслі прысуд Людміле Мазуркевіч і Наталле Антонавай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Жанчын затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года. Пасля абвяшчэння прысуду Людмілу і Наталлю вызвалілі ў зале суда.

Чытаць па спасылцы
«За 340 слоў — 120 месяцаў пазбаўлення волі». (Не)апошняе слова экспэрткі Таццяны Кузінай у судзе

Вашай увазе прамова эксперткі Таццяны Кузінай, якой сёння прызначылі 10 гадоў калоніі.

«Улічваючы, што я з'яўляюся на сённяшні момант, напэўна, самым пераацэненым прадстаўніком экспертнай супольнасці ў Беларусі, таму што за 340 слоў — "значных слоў", выяўленых у чаце абвінавачваннем, — запрошана 120 месяцаў пазбаўлення волі.

Гэта значыць, за кожнае слова ёсць запыт на 2.5 месяца, у прынцыпе, жыцця. І, мусіць, таму я не буду прамаўляць сваё апошняе слова».

(Не)апошняе слова цалкам 👉 bit.ly/3TkTUdX
Стала вядома імя пракуроркі па «справе TUT.ВY»

Гэта Таццяна Гракун, якая пасля суда дала каментар праўладным СМІ. Нагадаем, прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч.

Гракун сказала, што «Золатава прызнана вінаватай у распаўсюдзе матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Закліках, адрасаваных да замежных дзяржаў, замежных міжнародных арганізацый да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт. Чэкіна прызнана вінаватай у арганізацыі такіх дзеянняў».

🔹12 гадоў калоніі кожнай: абвешчаны прысуд па «справе TUT.ВY»
Год калоніі — за сарваны сцяг

10 сакавіка ў судзе Кобрынскага раёну і Кобрына вынеслі прысуд 38-гадоваму жыхару вёскі Гарадзечна Пружанскага раёну Дзмітрыю Лагуну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу («здзек з дзяржаўных сімвалаў») і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд агучыў суддзя Аляксандр Бабаскін.

Вядома, што 10 снежня 2022 году Лагун у стане алкагольнага ап'янення зняў сарваў з будынку чыгуначнай станцыі Цеўлі і паламаў дрэўка. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання, мужчыну затрымалі.

Чытаць па спасылцы
Маці валанцёра Іллі Міронава Валянціну пакаралі штрафам. Сам Ілля знік

Суд па артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі) над жанчынай адбыўся сёння. Вынік – 11 базавых велічыняў штрафу. Пры затрыманні яе вадзілі ў кайданках у «позе ластаўкі», піша @ViasnaHomel.

Сёння Іллю апошні раз бачылі ў судзе Савецкага раёна Гомеля, дзе хлопец чакаў суду над маці. З таго часу сувязі з ім няма і дзе ён знаходзіцца – невядома. Імаверна, ён затрыманы.
Брэсцкага блогера асудзілі на паўтара года калоніі за каментары ў інтэрнэце

У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі палітзняволенага Дзмітрыя Гарбунова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Дзмітрыю адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў інтэрнэт-каментар са словам «мудзіла» пад фотаздымкам лідскага міліцыянта Антона Каціла. Пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка.

Міліцыянт запрасіў 2000 рублёў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Чытаць па спасылцы
Галоўнага рэдактара «Народных навін Віцебска» Сяржука Серабро раніцай затрымалі

Дома ў яго зрабілі ператрус, забралі тэлефон і кампутар. Пасля абеду Сяржука выпусцілі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3YXb1Un

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Улады прызналі «экстрэмісцкай» асабістую старонку журналісткі Настассі Уткінай ва «Укантакце»

Такое рашэнне было прынятае 15 сакавіка судом Маладзечанскага раёну.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3YXb1Un

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎧«Смех скрозь слёзы. Самыя крынжовыя выпадкі з судоў Беларусі» — падкаст «Вясна прыйдзе»

Дзве назіральніцы за судамі — Яна і Кацярына — дзеляцца ў падкасце «Вясна прыйдзе» сваімі самымі вясёлымі і крынжовымі сітуацыямі, якія яны пабачылі на палітычна-матываваных судовых працэсах у Беларусі.

Як смяяўся суддзя і плакала пракурорка, як сведка-амапавец збягаў ад назіральніцы і як канваіры спалі на працэсах, а губазаўцы ахоўвалі бутэльку з вадой.

Гэтыя вясёлыя гісторыі адбываліся на фоне татальнай несправядлівасці судовай сістэмы Беларусі. Таму выпуск называецца «Смех скрозь слёзы».

Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Іншыя пляцоўкі
У Віцебску судзілі вядомага стаматолага Уладзіміра Балясава

У раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска сёння з'явілася імя вядомага віцебскага стаматолага Уладзіміра Балясава.

Судзілі стаматолага паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Разглядаць справу павінен быў суддзя Андрушэнка. Вынік працэсу — невядомы, піша @free_vtb
❗️«Не менш за 100 000 чалавек укрыліся за мяжой». Выйшаў даклад УВКПЧ ААН пра сітуацыю ў Беларусі

Выйшаў даклад Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека «Становішча ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі на парозе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх».

Даклад робіць вывад: ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, а некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці. «Вясна» коратка прыводзіць яго змест.

«Публічныя заявы пацвярджаюць, што закон скіраваны супраць тых, хто "збег і прычыняе шкоду краіне"».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3ZXkGeL
❗️Польскія спецслужбы адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук да Дня Волі ў Варшаве з-за пагрозы тэракту

Пра гэта оперная спявачка распавяла ў сваім Instagram.

«З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся тэракт. З мэтай бяспекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Квіткі ўжо не прадаюць. У Гданьску пакуль усё добра».

Нагадаем, на гэтым тыдні сілавікі прыходзілі да бацькоў Маргарыты. У Беларусі спявачку абвясцілі ў вышук год таму — ёй інкрымінаваны арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).
🇪🇺Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Што гэта значыць?

Распавядае дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.

15 сакавіка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыі па Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі, якія працягваюцца супраць беларускага народа. Рэзалюцыю падтрымалі 557 дэпутатаў, што гаворыць пра тое, што свет сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і міжнародная супольнасць салідарная з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства закону.

У тэксце рэзалюцыі асуджаюцца рэпрэсіі, якія ўзмацняюцца супраць беларусаў, павелічэнне колькасці палітычных зняволеных, а таксама нядаўнія прысуды. Асобная ўвага звяртаецца на справу палітычнага зняволенага Мікалая Аўтуховіча, які асуджаны на 25 гадоў.

Што прапануе рэзалюцыя краінам ЕС?

– Працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы фінансаванне праваабаронцаў, журналістаў і незалежных СМІ.
– Ціснуць на рэжым Лукашэнкі для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
– Падтрымліваць ахвяры рэпрэсій і іх сем'і, уключаючы юрыдычную дапамогу і доступ да медыцынскай дапамогі.
– Правесці незалежнае міжнароднае расследаванне парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі.

Рэзалюцыя Еўрапарламента азначае, што дзеянні рэжыму не застаюцца незаўважанымі, а вінаватыя ў рэпрэсіях не ўхіляцца ад адказнасці.