Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📬"Імкнуся не марнаваць час дарма", — палітвязень Яўген Эміліт з-за кратаў
Яўгена затрымалі 24 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА-1. Палітвязень цікавіцца спортам, скончыў БНТУ, працаваў інжынерам. Днямі даслаў на волю ліст:
"Атрымаў перавод і перадачку ад вас. Дзякуй велізарны! Са мной усё нармальна. Трымаюся. Не журуся. Людзі ў камеры добрыя. Займаюся фізкультурай, чытаю кнігі, часопісы, вучу ангельскі, гляджу тэлевізар. Імкнуся не марнаваць час дарма. Са здароўем таксама ўжо ўсё ў парадку. Была прастуда. За тыдзень усё прайшло. Спадзяюся, я тут ненадоўга. Дзякуй, што падтрымліваеце, перажываеце! Перадавайце ўсім прывітанне! Хутка ўбачымся".
💌Падтрымаць Яўгена: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Аляксандравіч Эміліт
💻 Напісаць анлайн

Абражаў Лукашэнку і кіраўніка ЦВК, паведамляў аб перамяшчэнні ваенных самалётаў: прызначаная дата суда над Мікалаем Каралём
Прызначаная дата разгляду ў Брэсцкім абласным судзе крымінальнай справы 53-гадовага палітзняволенага Мікалая Караля, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.
Мужчыну абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, паклёпе на адрас Лукашэнкі, спалучаным з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве, публічных абразах Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама суддзі.
Судовы працэс пачнецца 28 сакавіка. Справу прызначаная разглядаць суддзя Святлана Крэмянеўская.
Чытаць па спасылцы

‼️Праваабаронцам стала вядома, што з пачатку лютага гэтага году ў СІЗА-1 утрымліваецца намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўнік Антон Чарамных.
Па папярэдняй інфармацыі, яго, сярод іншага, абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Абставіны справы невядомыя.
Яшчэ год таму газета «Звязда» рабіла рэпартаж з 120-й механізаванай брыгадзе, што дыслакуецца ў мінскім Уруччы, дзе журналісты апытвалі і Антона.
💌Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

⚡️Праваабаронцу Марфу Рабкову ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс»
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ адзінаццаці чалавек.
Сярод іх Дзмітрый Слук, Аляксандр Мілашэўскі, Вадзім Васільеў, Мікалай Бібліс, Аляксандр Сідарэнка, Аляксандр Францкевіч, Марфа Рабкова, Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Андрэй Чапюк, Віталь Енаровіч, Аляксандр Сумар.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1037 чалавек, з іх 289 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Да палітзняволенай Алены Лазарчык не пускаюць адваката Праваабаронцам стала вядома, што знікла сувязь з палітзняволенай актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аленай Лазарчык — да яе ўжо некалькі разоў не пускалі адваката, таму родныя не маюць ніякай інфармацыі…
Да палітзняволенай Алены Лазарчык зноў не змог патрапіць адвакат — блізкія непакояцца за яе лёс
Праваабаронцам стала вядома, што адвакат у чарговы раз не змог патрапіць да палітзняволенай актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык — родныя доўгі час не маюць ніякай інфармацыі пра стан здароўя жанчыны.
Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
💌Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Галоўны рэдактар «Інфа-Кур'ера» і яго намеснік знаходзяцца ў слуцкім ізалятары
Як стала вядома @bajby, пасля ўчорашняга ператрусу ў рэдакцыі незалежнага слуцкага медыя «Інфа-Кур'ер» галоўны рэдактар і уладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі накіраваны ў мясцовы ІЧУ.
БАЖ даведалася, што сілавікі ўчора падчас ператрусу забралі з рэдакцыі ўсю асноўную тэхніку.
Тыраж газеты, які паспеў ўчора выйсці, ужо адмаўляюцца прымаць крамы Белсаюздруку.

📍На волю выйшаў палітвязень Максім Цішкевіч
Максіма затрымалі 21 красавіка 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Паводле абвінавачвання, Максім у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі.
16 жніўня 2021 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Тэрмін Максім адбываў у папраўчай калоніі № 3 у Віцебску. Нядаўна палітвязень выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў больш за 1 год і 10 меясцаў.

У Мінску асудзілі чарговага ўдзельніка маршу работнікаў МТЗ у 2020 годзе
У судзе Партызанскага раёна Мінска разгледжаная крымінальная справа работніка ліцейнага цэха МТЗ Дзяніса Пучака, аднаго з удзельнікаў шэсця трактаразаводцаў у жніўні 2020 года. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.
Па матэрыялах абвінавачання, Дзяніс прыняў удзел у шэсці рабочых у цэнтр Мінска. Знаходзячыся на вуліцы Даўгабродскай, парушаў грамадскі парадак, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, не рэагаваў на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні.
Суд прызнаў Пучака вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў. Яго вызвалілі з пад арышту адразу пасля абвяшчэння прысуду.

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Павел Ганчарык
🔺Іван Паршын
🔺Антон Якавук
🔺Марк Васількоў
🔺Руслан Ксёнжык
🔺Сяргей Ляжэнка
🔺Аляксандр Петушкоў
🔺Людміла Чарніга
🔺Сіман Канцэвіч
🔺Сяргей Коршун
🔺Сяргей Макарэвіч
🔺Міхаіл Шабалюк
🔺Паліна Шарэнда-Панасюк
🔺Алег Малчанаў
🔺Людміла Рамановіч
🔺Арцём Ісакаў
🔺Андрэй Будай
🔺Ілля Дубскі
🔺Максім Пыцель
🔺Якаў Якаўцаў
🔺Аляксандр Іваноў
🔺Мікіта Емяльянаў
🔺Ілля Трубін
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

У Глыбокім затрыманы вядомы бодзібілдар Аляксандр Шарабайка — яму інкрымінуюць абразу Лукашэнкі
Пра гэта піша Кастусь Шыталь.
«Аляксандру, акрамя адміністрацыйкі за рэпосты, быццам бы шыюць крыміналку за абразу чалавека, які называе сябе прэзідэнтам. Перадачы ад родных не прымаюць», — піша ён.
Аляксандра затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прызначылі 10 сутак арышту.
У мужчыны і ягонай жонкі Алены сілавікі забралі тэлефоны.
Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак «па падазрэнні ў злачынстве».

Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманні ў Іванаве
Як паведамляе @viasna_brest, у гэты панядзелак, 13 сакавіка, у Іванаве адбываліся масавыя арышты. Затрымана як мінімум 4 чалавекі. Хто быў затрыманы і за што — невядома.
Хроніка палітычныга пераследу 👉 bit.ly/3Tma1Yv
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Як паведамляе @viasna_brest, у гэты панядзелак, 13 сакавіка, у Іванаве адбываліся масавыя арышты. Затрымана як мінімум 4 чалавекі. Хто быў затрыманы і за што — невядома.
Хроніка палітычныга пераследу 👉 bit.ly/3Tma1Yv
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Мастака і сірату Андрэя Раптуновіча этапавалі ў наваполацкую калонію
У Мінскім гарадскім судзе 14 лістапада Андрэя асудзілі на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў.
3-га сакавіка Андрэя перавялі ў папраўчую калонію № 1.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч
💻Напісаць анлайн

😔«Ёй ужо трэба не проста УГД зрабіць, а пункцыйную біяпсію», — сукамерніца Марфы Рабковай пра яе здароўе
Палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і дзевяць месяцаў калоніі, днямі этапавалі ў жаночую калонію.
Да гэтага два з паловай гады яе ўтрымлівалі ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. За гэты час у 28-гадовай дзяўчыны сур'ёзна пагоршылася здароўе і яна мае патрэбу ў добрым абследванні і лячэнні. Надзея застаецца на тое, што цяпер гэта адбудзецца ў калоніі.
Былая сукамерніца Марфы экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава распавяла «Вясне» падрабязней пра здароўе нашай каляжанкі.
«У яе больш за год запалёныя лімфавузлы, і ёсць нейкія новаўтварэнні ў шчытавіднай залозе, якія яна ўжо фізічна адчувае».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3lmGBNt
💌Падтрымайце Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
📮Напісаць анлайн

Жыхар Іванава падчас рэферундуму напісаў на бюлетэні «непрыстойны надпіс» пра Лукашэнку і паказаў камісіі — яго будуць судзіць
Згодна з матэрыяламі справы, 37-гадовы мужчына 27 лютага 2022 года, атрымаўшы бюлетэнь на выбарчым участку, напісаў на ім непрыстойны надпіс на адрас Лукашэнкі. Затым, не апусціўшы бюлетэнь у скрыню для галасавання, мужчына прад'явіў яго ў разгорнутым выглядзе членам камісіі, чым парушыў работу выбарчага ўчастка.
Яму інкрымінавана ч.1 арт. 339 КК (хуліганства).

❗️Памочнік Мясніковіча Дзмітрый Шадко знаходзіцца ў СІЗА КДБ
Нагадаем, 13 сакавіка некаторыя СМІ паведамлялі, што Дзмітрый знік у Маскве і яго не могуць знайсці тры дні.
Па інфармацыі «Вясны», Дзмітрый быў затрыманы на працы ў Маскве. Як сцвярджаюць нашыя крыніцы, мужчына доўгі час быў звязаны з «ралевікамі» і час ад часу, па магчымасці, прымаў удзел у іх мерапрыемствах — ён асабіста ведаў некаторых людзей, што былі затрыманыя па справе дыверсіі ў Мачулішчах.
Шадко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясніковіча, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Да траўня 2019 году ён быў намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

❗️Памочнік Мясніковіча Дзмітрый Шадко знаходзіцца ў СІЗА КДБ Нагадаем, 13 сакавіка некаторыя СМІ паведамлялі, што Дзмітрый знік у Маскве і яго не могуць знайсці тры дні. Па інфармацыі «Вясны», Дзмітрый быў затрыманы на працы ў Маскве. Як сцвярджаюць нашыя…
❗️Затрымліваў ФСБ, спецыяльна зрабілі інфармацыйны «ўкід» пра пошукі — падрабязнасці затрымання Дзмітрыя Шадко
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання памочніка Мясніковіча Дзмітрыя Шадко, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Дзмітрыя затрымлівалі ў Маскве супрацоўнікі ФСБ — гэта адбылося яшчэ 10 сакавіка. Шадко паспеў паведаміць калегам пра тое, што да яго прыйшлі супрацоўнікі ФСБ. Амаль адразу мужчыну перавезлі ў Мінск.
Крыніцы «Вясны» паведамляюць, што для прыкрыцця «шуміхі» затрымання памочніка старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўнікі ФСБ зрабілі спецыяльны інфармацыйны «ўкід» пра нібыта знікненне Шадко.
Інфармацыя пра гэта з'явілася 13 сакавіка ў праўладных расійскіх СМІ і тэлеграм-каналах — у той час Шадко ўжо быў у СІЗА КДБ і супрацоўнікі ФСБ гэта ведалі.

Грамадскія працы, штраф і арышт — у Оршы прайшлі палітычныя «адміністрацыйныя» працэсы
24 лютага ў Оршы судзілі адразу двух чалавек за правядзенне «пікетавання» ў сацсетках. У адным з выпадкаў пікетам палічылі размяшчэнне ў Фэйсбуку фотаздымка з вядомым музыкам — за спіной у людзей вісеў бел-чырвона-белы сцяг. Вынік — 50 гадзін грамадскіх прац.
У другім выпадку жанчына таксама нешта размясціла ў сацыяльнай сетцы з выявай нацыянальных сімвалаў. Ёй прызначылі 50 базавых велічыняў штрафу.
Праз некалькі дзён у Оршы судзілі яшчэ аднаго мужчыну, які быў затрыманы раней і знаходзіўся да суда ў ІЧУ. У яго на старонцы ў сацыяльных сетках было знойдзена відэа нейкага канала з лагатыпам, які судом быў прызнаны экстрэмісцкім. Яму прызначылі 10 сутак арышту.
Крыніца: Orsha.eu

Ілля Міронаў: Мяне затрымалі за тое, што я пішу скаргі
Валанцёр Ілля Міронаў выйшаў на волю і распавёў «Штодню» пра дэталі свайго арышту. Яго пакаралі 13 суткамі за нібыта падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы. Паводле назіранняў Іллі, колькасць затрыманых паводле палітычных матываў не змяншаецца.
🔹«У Савецкім РАУСе мяне пачалі распытваць, чаму я пішу ў інтэрнэце, што не атрымаў копію пратакола, калі я атрымаў і распісаўся нават за гэта. Я адказаў, што копію насамрэч не атрымаў, хоць і распісаўся за гэта. Пасля мне паказалі нейкі дакумент ад ГУБОП ад 22 лютага, дзе было напісана, што ў ходзе праверкі маёй старонкі выяўлены матэрыял з лагатыпам “Зеркала” і многа бел-чырвона-белай сімволікі»;
🔹«Увечары прывялі хлопцаў, якіх затрымалі за нібыта датычнасць да ЧВК “Рёдан”. Прывялі 29 чалавек. Але яны казалі, што не маюць ніякага дачынення да гэтага руху: хтосьці з іх проста ў бары побач сядзеў, хтосьці кеды прыйшоў набываць, хтосьці проста ішоў побач. Усіх малалетніх адпусцілі, а ўсіх, хто старэйшы за 17, затрымалі»;
🔹«Перадачы мне маці не змагла перадаць. Ёй нават сказалі, што можна скардзіцца на самы вышэйшы ўзровень, аднак перадаваць нічога не будуць. Камеры былі поўныя. Як звычайна ў камерах быў скразняк. Не ведаю, на ўзроўні чутак гэта ці не, але калі я быў у Савецкім РАУСе, то краем вуха пачуў, што за студзень-люты 72 справы»;

Былы палітвязень, журналіст Сяргей Гардзіевіч не змог выехаць за мяжу. Высветлілася, што з яго «забылі» зняць забарону на выезд, накладзеную яшчэ падчас следства
11 сакавіка Сяргей Гардзіевіч збіраўся паехаць у Літву. Але ж на мяжы, падчас праверкі пашпарту, памежнікі нешта пабачылі ў камп'ютары. Пасля гэтага Сяргея адвялі ў асобны будынак, дзе паведамілі аб забароне на выезд з Беларусі. Прычыну забароны не сказалі, параілі звярнуцца ў МУС.
Ужо пасля Гардзіевіч даведаўся прычыну. Забарона накладзена аддзелам міграцыі і грамадзянства, бо яшчэ ў 2021 годзе следчы па справе наклаў забарону на выезд за мяжу. Гардзіевіч цалкам адбыў тэрмін па палітычнай справе ды выйшаў на волю ў кастрычніку 2022, але ж забарона на выезд чамусьці засталася.
Гардзіевіч раіць экс-палітвязням рэгістравацца на сайце МУС, каб даведацца, ці няма забароны на выезд з краіны. Тым часам ён падаў скаргі на тое, што яму ўсё яшчэ забаронены выезд з Беларусі.
Крыніца: @viasna_brest

Крыж, які Алесь Пушкін намаляваў лязом на сваім целе падчас суда, — прысуд цэлай эпосе
У рэдакцыю «Новага часу» перадалі расповед аднаго з вязняў, які бачыў у турме здзекі з палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.
«Рэакцыя тых, хто мастака надзейна ахоўваў, у тым ліку і ад членашкодніцтва, была чаканай. Дзяжурка ўбачыла тое, што адбываецца, на экране манітора. Быў выкліканы рэзерв — і Алеся вырашылі выхаваць. Але паколькі як выхавальніка пасля 17 гадзін у СІЗА не знайсці — выхоўвалі старым дзедаўскім спосабам: гумовым дручком з ручкай.
І тут сваю кемлівасць праявілі ўжо салдаты ўнутранай службы. Замест грубых, цяжкіх удараў, якія пакідаюць гематомы — білі хвостка і рабілі акцэнт на баявых прыёмах. Пасля кароткага выхаваўчага працэсу крывацечныя раны сталі занадта прыкметныя, каб іх ігнараваць. І Пушкіна панеслі, як маглі, аказваць тэрміновую медыцынскую дапамогу».