Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍У Бабруйску Андрэя Сініцу арыштавалі на 15 сутак

Андрэя затрымалі раніцай 10 сакавіка пасля ператрусу. 5 дзён яго ўтрымлівалі ў ІЧУ і толькі сёння над ім адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Алена Гормаш прызнала Андрэя вінаватым і арыштавала на 15 сутак.

Вядома, што Сініцу неаднаразова адпраўлялі на «суткі» па палітычных матывах у 2020 і 2021 гадах.
Пракурору «хатняй хіміі» падалося мала – падаў пратэст, а ў выніку жыхара Чэрыкава накіруюць у калонію

Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла днямі пратэст пракурора Чэрыкаўскага раёна аб змене прысуду ў дачыненні да мясцовага жыхара Дзмітрыя Іванова, прызнанага вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады і асуджанага па арт. 369 КК да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Не пагадзіўшыся з прызначаным пакараннем з прычыны ягонай мяккасці, пракурор Чэрыкаўскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст.

Вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда Іванову прызначана больш строгае пакаранне — пазбаўленне волі ў выглядзе 1 года 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Чытаць па спасылцы
Трое супрацоўнікаў слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» застаюцца за кратамі

Праваабаронцам стала вядома, што пасля сённяшняга ператрусу ў рэдакцыі, на волю так і не выйшлі трое супрацоўнікаў выдання «Інфа-Кур’ер».

Гаворка ідзе пра галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча, а таксама пра Глеба Рулёва і Алега Рубчэню.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3yG8mnh

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сёння раніцай сілавікі прыходзілі да бацькоў вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук

Пра гэта Маргарыта распавяла ў сваім Instagram.

Паводле яе, супрацоўнікі крымінальнага вышуку горада Брэста прыйшлі да бацькоў у 6:30 раніцы. Яны распытвалі ў іх пра Маргарыту і даведаліся яе кантакт у Telegram.

Нагадаем, спявачку абвясцілі ў Беларусі ў вышук год таму — ён інкрымінаваны арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Бацькоў Маргарыты затрымлівалі ў мінулым траўні — тады ім прызначылі па 70 базавых штрафу кожнаму.
Марфу Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію, Андрэя Чапюка — у івацэвіцкую

Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і 9 месяцаў калоніі, сёння этапавалі ў гомельскую ПК-4. Валанцёр Андрэй Чапюк, асуджаны да 5 гадоў і 9 месяцаў калоніі, этапаваны ў івацэвіцкую ПК-22. Асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі Аляксандр Францкевіч этапаваны ў івацэвіцкую ПК-5, а Павел Шпетны, асуджаны да 6 гадоў калоніі, у бабруйскую ПК-2.

Нагадаем, раней Акіхіру Гаеўскага-Ханаду і Андрэя Марача этапавалі ў ПК-17, Аляксандра Казлянку — у ПК-1, Аляксея Галаўко — у ПК-15, а Мікіту Дранца — у ПК-3.

💌Падтрымайце палітвязняў лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
- ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
- ПК № 5. 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
- ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Павел Аляксандравіч Шпетны
📮Напісаць анлайн
Полацкага актывіста Віктара Стукава арыштавалі на 15 сутак

Актывіста Свабоднага Прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава затрымалі ўчора ў Полацку. Сёння суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў яго вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" і арыштаваў яго на 15 сутак.

Жонку актывіста Святлану Стукаву затрымалі 27 лютага наўпрост на працы. 1 сакавіка полацкая суддзя Яніна Марцулевіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла да 15 сутак арышту. Падставай для адміністрацыйнай справы стала падпіска жанчыны ў Фэйсбуку на "BySol". Учора жанчына выйшла на волю.
У Гарадку быў затрыманы сябра ЦРК БСДП Лявон Гаравы

Да суда, які павінен адбыцца сёння, ён змешчаны ў ізалятар. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус. Вінавацяць мужчыну у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, піша @BSDP_Hramada.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Магілёве падчас аблавы ГУБАЗіК затрымалі кандыдата біялагічных навук Наталлю Мартусевіч

Відэа з жанчынай выйшла на днях на канале магілёўскага ГУБАЗіК. Там яна кажа, што «пісала ў экстрэмісцкіх чатах» і «зарэгістравалася ў плане «Перамога»». Аднак, як піша @nashaniva, мяркуючы па скрыншотах, у фэйкавым плане «Перамога».

ГУБАЗіК пагражае ёй крымінальнай справай і заключэннем пад варту.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📬"Імкнуся не марнаваць час дарма", — палітвязень Яўген Эміліт з-за кратаў

Яўгена затрымалі 24 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА-1. Палітвязень цікавіцца спортам, скончыў БНТУ, працаваў інжынерам. Днямі даслаў на волю ліст:

"Атрымаў перавод і перадачку ад вас. Дзякуй велізарны! Са мной усё нармальна. Трымаюся. Не журуся. Людзі ў камеры добрыя. Займаюся фізкультурай, чытаю кнігі, часопісы, вучу ангельскі, гляджу тэлевізар. Імкнуся не марнаваць час дарма. Са здароўем таксама ўжо ўсё ў парадку. Была прастуда. За тыдзень усё прайшло. Спадзяюся, я тут ненадоўга. Дзякуй, што падтрымліваеце, перажываеце! Перадавайце ўсім прывітанне! Хутка ўбачымся".

💌Падтрымаць Яўгена: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Аляксандравіч Эміліт
💻 Напісаць анлайн
Абражаў Лукашэнку і кіраўніка ЦВК, паведамляў аб перамяшчэнні ваенных самалётаў: прызначаная дата суда над Мікалаем Каралём

Прызначаная дата разгляду ў Брэсцкім абласным судзе крымінальнай справы 53-гадовага палітзняволенага Мікалая Караля, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Мужчыну абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, паклёпе на адрас Лукашэнкі, спалучаным з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве, публічных абразах Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама суддзі.

Судовы працэс пачнецца 28 сакавіка. Справу прызначаная разглядаць суддзя Святлана Крэмянеўская.

Чытаць па спасылцы
‼️Праваабаронцам стала вядома, што з пачатку лютага гэтага году ў СІЗА-1 утрымліваецца намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўнік Антон Чарамных.

Па папярэдняй інфармацыі, яго, сярод іншага, абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Абставіны справы невядомыя.

Яшчэ год таму газета «Звязда» рабіла рэпартаж з 120-й механізаванай брыгадзе, што дыслакуецца ў мінскім Уруччы, дзе журналісты апытвалі і Антона.

💌Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚡️Праваабаронцу Марфу Рабкову ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ адзінаццаці чалавек.

Сярод іх Дзмітрый Слук, Аляксандр Мілашэўскі, Вадзім Васільеў, Мікалай Бібліс, Аляксандр Сідарэнка, Аляксандр Францкевіч, Марфа Рабкова, Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Андрэй Чапюк, Віталь Енаровіч, Аляксандр Сумар.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1037 чалавек, з іх 289 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Да палітзняволенай Алены Лазарчык не пускаюць адваката Праваабаронцам стала вядома, што знікла сувязь з палітзняволенай актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аленай Лазарчык — да яе ўжо некалькі разоў не пускалі адваката, таму родныя не маюць ніякай інфармацыі…
Да палітзняволенай Алены Лазарчык зноў не змог патрапіць адвакат — блізкія непакояцца за яе лёс

Праваабаронцам стала вядома, што адвакат у чарговы раз не змог патрапіць да палітзняволенай актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык — родныя доўгі час не маюць ніякай інфармацыі пра стан здароўя жанчыны.

Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

💌Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Галоўны рэдактар «Інфа-Кур'ера» і яго намеснік знаходзяцца ў слуцкім ізалятары

Як стала вядома @bajby, пасля ўчорашняга ператрусу ў рэдакцыі незалежнага слуцкага медыя «Інфа-Кур'ер» галоўны рэдактар і уладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі накіраваны ў мясцовы ІЧУ.

БАЖ даведалася, што сілавікі ўчора падчас ператрусу забралі з рэдакцыі ўсю асноўную тэхніку.

Тыраж газеты, які паспеў ўчора выйсці, ужо адмаўляюцца прымаць крамы Белсаюздруку.
📍На волю выйшаў палітвязень Максім Цішкевіч

Максіма затрымалі 21 красавіка 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Паводле абвінавачвання, Максім у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі.

16 жніўня 2021 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Тэрмін Максім адбываў у папраўчай калоніі № 3 у Віцебску. Нядаўна палітвязень выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў больш за 1 год і 10 меясцаў.
У Мінску асудзілі чарговага ўдзельніка маршу работнікаў МТЗ у 2020 годзе

У судзе Партызанскага раёна Мінска разгледжаная крымінальная справа работніка ліцейнага цэха МТЗ Дзяніса Пучака, аднаго з удзельнікаў шэсця трактаразаводцаў у жніўні 2020 года. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Дзяніс прыняў удзел у шэсці рабочых у цэнтр Мінска. Знаходзячыся на вуліцы Даўгабродскай, парушаў грамадскі парадак, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, не рэагаваў на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні.

Суд прызнаў Пучака вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў. Яго вызвалілі з пад арышту адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Чытаць па спасылцы
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Павел Ганчарык
🔺Іван Паршын
🔺Антон Якавук 
🔺Марк Васількоў
🔺Руслан Ксёнжык
🔺Сяргей Ляжэнка
🔺Аляксандр Петушкоў
🔺Людміла Чарніга
🔺Сіман Канцэвіч
🔺Сяргей Коршун
🔺Сяргей Макарэвіч
🔺Міхаіл Шабалюк
🔺Паліна Шарэнда-Панасюк
🔺Алег Малчанаў
🔺Людміла Рамановіч
🔺Арцём Ісакаў
🔺Андрэй Будай
🔺Ілля Дубскі
🔺Максім Пыцель
🔺Якаў Якаўцаў
🔺Аляксандр Іваноў
🔺Мікіта Емяльянаў
🔺Ілля Трубін

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
У Глыбокім затрыманы вядомы бодзібілдар Аляксандр Шарабайка — яму інкрымінуюць абразу Лукашэнкі

Пра гэта піша Кастусь Шыталь.

«Аляксандру, акрамя адміністрацыйкі за рэпосты, быццам бы шыюць крыміналку за абразу чалавека, які называе сябе прэзідэнтам. Перадачы ад родных не прымаюць», — піша ён.

Аляксандра затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прызначылі 10 сутак арышту.

У мужчыны і ягонай жонкі Алены сілавікі забралі тэлефоны.

Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак «па падазрэнні ў злачынстве».
Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманні ў Іванаве

Як паведамляе @viasna_brest, у гэты панядзелак, 13 сакавіка, у Іванаве адбываліся масавыя арышты. Затрымана як мінімум 4 чалавекі. Хто быў затрыманы і за што — невядома.

Хроніка палітычныга пераследу 👉 bit.ly/3Tma1Yv

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍Мастака і сірату Андрэя Раптуновіча этапавалі ў наваполацкую калонію

У Мінскім гарадскім судзе 14 лістапада Андрэя асудзілі на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў.

3-га сакавіка Андрэя перавялі ў папраўчую калонію № 1.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч
💻Напісаць анлайн