Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎪Як мінімум пяць сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць жанчыну за падпіску на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы

Відэа з затрыманнем паказалі на дзяржаўным тэлебачанні. Паводле прапагандыстаў, затрыманая Алена Зубарава была «ўдзельніцай шматлікіх дэструктыўных тэлеграм-каналаў, адпраўляла відэа, была адміністратаркай чата ў сацыяльнай сетцы».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❤️20-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка выйшла замуж

Паводле інфармацыі @viasna_brest, гэта здарылася яшчэ ў жніўні.

Віталія — адзіная дзяўчына з асуджаных з-за ўдзелу брэсцкіх «масавых беспарадках». Яна была затрымана 1 сакавіка 2021 года пасля вяртання з-за мяжы і пазней асуджаная да 4 гадоў калоніі.

💌Павіншуйце дзяўчыну:
ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Віталія Анатольеўна Бандарэнка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітвязня Мікалая Брэдзелева перавялі ў івацэвіцкую калонію

Палітзняволенага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 у Мінскім гарадскім судзе асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яго абвінавацілі ў прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогеру Антону Матольку. Пасля затрымання Мікалая ў снежні 2021 года стала вядома, што сілавікі яго збівалі.

Стала вядома, што адбываць тэрмін Мікалая накіравалі ў папраўчую калонію № 22.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Мікалай Алегавіч Брэдзелеў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💵Рэпрэсіі за данаты ў фонд BYSOL праз Facebook. Што рабіць?

Хваля рэпрэсій за данаты ў Facebook толькі пачалася, і пакуль незразумела, да чаго тая ці іншая стратэгія паводзінаў прыводзіць на практыцы. Тым не менш, «Гарачая Лінія» і юрысткі «Вясны» кожны дзень атрымліваюць пытанні пра тое, што рабіць і як сябе засцерагчы.

🔹Што рабіць, калі выклікаюць на размову?
🔹Як мінімізаваць рызыкі?
🔹Што рабіць, калі патрабуюць «заплаціць» за свой данат?

«Вясна» адказвае на гэтыя і іншыя пытанні
У Гродне затрымалі актывіста і лекара Уладзіміра Пруднікава

Стала вядома, што ў пятніцу, 10 сакавіка, бліжэй да вечара ў Гродне быў затрыманы Уладзімір Пруднікаў. Яго затрымалі проста на працоўным месцы ў дзіцячым шпіталі, дзе Уладзімір працуе лекарам.

Уладзімір — вядомы грамадска-палітычны актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, сябра Гродзенскага абласнога савету гэтай партыі.

Прычына затрымання Пруднікава пакуль невядомая, піша «Гарадзенская Праваабарона».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⚖️Былыя мытнік, палітзняволеная і студэнт. У Гродне распачаўся суд за спробу эвакуявацца з Беларусі

У Гродненскім абласным судзе 13 сакавіка распачаўся суд над палітзняволенымі Мікалаем Куляшовым, Анітай Бакуновіч, а таксама Ягорам Курзіным. Іх затрымалі ў верасні на Гродзеншчыне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой.

Цяпер іх будуць за гэта судзіць, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Апроч усяго, палітвязняў абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» — у арганізацыі «Дапамога». Працэс вядзе суддзя Віктар Сянько.

«Вясна» распавядае, што вядома пра гэтую справу і яе фігурантаў 👉 bit.ly/3l6h76Q

💌Падтрымайце палітвязняў: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аніта Алегаўна Бакуновіч, Мікалай Анатольевіч Куляшоў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Мужчыну асудзілі на паўтара года «хіміі» за абразу міліцыянта ў Фэйсбуку

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 3 студзеня асудзілі Андрэя Матузава паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Андрэю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Матузаў патлумачыў, што пісаўшы каментар, ён не кіраваўся матывам ідэалагічнай варажбы і не меў намера падарваць аўтарытэт дзяржаўнай улады. Мужчына прызнаў віну часткова.

Міліцыянт заявіў да Андрэя грамадзянскі пазоў аб матэрыяльнай камепенсацыі маральнай шкоды памерам 3000 рублёў. Мужчына прызнаў патрабаванні. Суд часткова задаволіў патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды і ўстанавіў яе памер 1500 рублёў.

Чытаць па спасылцы
Павіншуйце палітзняволеную Дар’ю Лычкоўскую з Днём народзінаў

Палітзняволеную затрымалі 16 чэрвеня 2022 года. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фота з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі.

Дар’ю абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па чатырох эпізодах. Суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сёння, 13 сакавіка, яна адзначае 30-годдзе ў калоніі.

💌Павіншуйце Дар'ю тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Дар’я Уладзіміраўна Лычкоўская
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Гісторыка і гарадзенскага актывіста Паўлу Мажэйку затрымлівалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавяла жонка палітвязня Ірына Чарняўка.

«У першыя дні былі ператрусы ў вельмі даўняй радні і з тых людзей не бралі падпіску пра неразгалошванне. Ад іх мы ведаем, што артыкул, па якім забіралі Паўла і па якіх праводзілі ўсе гэтыя дзеянні – гэта 361-4.

Які канкрэтна эпізод, што канкрэтна, мы гэтага не ведаем. Ведаю, што забралі тэхніку з хаты. Прыходзіла мая мама і бачыла, што тэхнікі ў хаце няма.

Самае забаўнае, што гэта тая тэхніка, якую яны ўжо забіралі, трымалі і вярталі. Яна трошачкі пабыла ў хаце, зноў забралі. Для нас гэта выглядае трошачкі бессэнсоўнымі, бяздумнымі рухамі, адзіная мэта якіх проста закрыць чалавека, каб ён не быў на воліі».

Нагадаем, Мажэйка быў затрыманы напрыканцы жніўня, неўзабаве пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы.

💌Падтрымаць Паўла: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Дзіцячага трэнера па футболе асудзілі да двух гадоў калоніі

У судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесены прысуд дзіцячаму футбольнаму трэнеру Алегу Швайко. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК і асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле падзей 2020 году.

Справу разглядзела суддзя Лідзія Целіца. Акрамя таго, яна вынесла ў асобную грамадзянскую вытворчасць пазоў за «перакрыццё дарогаў» у суме 69 тысяч рублёў.

36-гадовы Алег працаваў з жаночай камандай у футбольным клубе «Мінск». Вядома, што ён выказваў актыўную пазіцыю наконт падзей у Беларусі ў 2020 годзе. У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру «Мінска» і пачаў трэніраваць дзяцей у іншых футбольных школах.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/424OhEx

💌Падтрымаць палітвязня:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Алег Аляксандравіч Швайко
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Мінску затрымалі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца

Затрыманне адбылося раніцай 13 сакавіка. Прычына затрымання пакуль невядома.

Тэлефон Мікалая недаступны, яго месцазнаходжанне сваякам невядома, піша @dw_belarus.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❤️Палітзняволены Дзяніс Максімаў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Дзяніс быў асуджаны да двух гадоў калоніі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 200 базавых велічыняў.

У лістападзе 2022 года КДБ унёс Дзяніса ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Свой тэрмін Максімаў адбываў у бабруйскай калоніі № 2.
Актывіста Іллю Міронава зноў будуць судзіць

Згодна раскладу судоў Гомеля, валанцёра Іллю Міронава чакае яшчэ адно паседжанне 15 сакавіка. Актывіста абвінавачваюць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Разглядаць справу ў 9:15 будзе суд Савецкага раёна, піша @flagshtok.

Нагадаем, актывіста затрымалі 2 сакавіка і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 13 сутак.
📍Справу палітзняволенага Яўгена Меркіса перадаюць у пракуратуру

Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня. У кватэрах журналіста, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі. Палітвязню выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што «не пагаліўся».

"Гомельская Вясна" паведамляе, што следства па яго справе скончылася, таму хутка ягоную справу перададуць у пракуратуру для накіравання ў суд.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Еўрапейскія праваабаронцы сабралі больш за 50 000 подпісаў з заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязняў

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights сабрала ўжо больш за 56 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць старшыню «Вясны» і ўсіх палітзняволеных Беларусі. Пасля заканчэння збору подпісаў яе плануюць перадаць у беларускую амбасаду ў Берліне.

«Алесь Бяляцкі — адзін з больш чым 1400 палітвязняў Беларусі. Усе яны знаходзяцца ў зняволенні выключна за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый.

Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых палітычных зняволеных беларускім рэжымам. Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь неадкладна спыніць запалохванне, пераслед і зьняволенне мірных дэманстрантаў, актывістаў апазіцыі, праваабаронцаў, студэнтаў і прадстаўнікоў СМІ
».

✍️Падпісаць петыцыю
📍Палітвязень Марк Васількоў выйшаў на волю

Палітзняволенага жлобінца Марка Васількова затрымалі 5 лістапада 2021 года. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт 342 КК. 17 студзеня 2022 года суд прызначыў Марку 1,5 года «хіміі».

З 11 лютага 2022 года Васількоў адбываў тэрмін у ПУАТ № 29. Сёння палітвязень скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю, паведамляе “Гомельская Вясна”.
Першыя звесткі ад палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк за амаль 3 месяцы — яна зноў у ШІЗА

Апошнія навіны пра Паліну распавёў яе муж Андрэй Шарэнда:

«У суботу [11.04.2023] ад Паліны прыляцела кароткая вестка. За зіму Паліна тройчы патрапляла ў катавальню ШІЗА: з 29 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023, з 13 студзеня па 23 студзеня і з 28 студзеня па 27 лютага (30 содняў запар!).

Пра свой стан Паліна кората адпісалася: "Трымаюся. Чакаю вясну!" Толькі мы троху ўздыхнулі, як сёньня стала вядома, што Паліна ізноў змешчана ў катавальню ШІЗА».

Як паведамляе @viasna_brest, з 23 снежня ад Паліны не было ўвогуле лістоў-навін, а адваката да яе не пускалі.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк
💻 Напісаць анлайн
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Гродне затрымалі актывіста і лекара Уладзіміра Пруднікава Стала вядома, што ў пятніцу, 10 сакавіка, бліжэй да вечара ў Гродне быў затрыманы Уладзімір Пруднікаў. Яго затрымалі проста на працоўным месцы ў дзіцячым шпіталі, дзе Уладзімір працуе лекарам. Уладзімір…
Гродзенскаму актывісту і лекару Уладзіміру Пруднікаву прызначылі 20 базавых штрафу

Нагадаем, Уладзіміра затрымалі ў пятніцу на працоўным месцы ў дзіцячым шпіталі, дзе Пруднікаў працуе лекарам.

Таксама праваабаронцам вядома, што гродзенца Уладзіміра Якубеля, «пакаяльнае відэа» з якім з'явілася 10 сакавіка, арыштавалі на 15 сутак. Нагадаем, пляменніца мужчыны — актывістка Карына Маліноўская.

Акрамя таго, сёння ў Гродне было аштрафавана паводле артыкулу 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) яшчэ мінімум два чалавекі.

Крыніца: Гарадзенская Праваабарона
Справу былога афіцэра ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава пачнуць разглядаць завочна 7 красавіка

Працэс у Мінскім гарадскім судзе будзе весці суддзя Алена Ананіч.

Былому афіцэру ГУБАЗіКа інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:

• арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);
• ч.1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
• ч.3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).