Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.5K photos
467 videos
78 files
19.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Беларусі ўводзіцца крымінальная адказнасць «за дыскрэдытацыю Узброеных сіл», а таксама смяротнае пакаранне за «здраду дзяржаве» для чыноўнікаў і вайскоўцаў

Лукашэнка сёння падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Асноўнай мэтай дакумента заяўлена «ўзмацненне процідзеяння злачынствам экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) і антыдзяржаўнай накіраванасці».

🔹Законам прадугледжваецца распаўсюд крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве, здзейсненую службовай асобай, на ўсіх асоб, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Пры гэтым за «здраду дзяржаве», учыненую службовай асобай ці вайскоўцам, магчыма і смяротнае пакаранне;

🔹За «шэраг злачынстваў антыдзяржаўнай накіраванасці» цяпер будуць спаганяць штрафы ў памеры да 50 тыс. базавых велічынь;

🔹Уводзіцца крымінальная адказнасць за «прапаганду тэрарызму, дыскрэдытацыю Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў, ваенізаваных арганізацый», а таксама за «парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў»;

🔹Тэрмін затрымання асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні здрады дзяржаве, змове ці іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады, шпіянажы і агентурнай дзейнасці, павялічваюць з 3 да 10 сутак;

🔹Прадугледжваецца вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, якія «ажыццяўлялі падрыхтоўку да нападу на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, або да здзяйснення дыверсіі, але якія адмовіліся ад сваіх намераў і якія аказалі садзейнічанне ў прадухіленні названых злачынстваў».
У доме бацькоў былога палітвязня Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус

Пра гэта блогер напісаў у сваім Facebook.

Кабанаў быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. 17 снежня Аляксандр выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін — пасля гэтага экс-палітвязень з'ехаў з краіны.
🇺🇳«Гэта злачынства супраць чалавечнасці». Праваабаронца «Вясны» — на сесіі ААН

У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН. У ёй прыняла ўдзел і праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч. Распавядаем пра тое, як у ААН гучала тэма Беларусі дзякуючы беларускім праваабаронцам.

«У прадстаўнікоў розных краін розны ўзровень уцягнутасці і разумення сітуацыі ў Беларусі. Напрыклад, у сітуацыі ў Беларусі вельмі добра разбіраюцца прадстаўнікі Польшчы і Германіі. Прыемна здзівіў у гэтым плане прадстаўнік Мексікі».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3YA6UNJ

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
«Аказаў падтрымку экстрэмістам і прыхільнікам прававога нігілізму». Сёння пачынаюць судзіць адваката Аляксандра Данілевіча

У Мінскім гарадскім судзе распачынаецца суд над палітзняволеным адвакатам Аляксандрам Данілевічам. Яго абвінавачваюць у «пасобніцтве ў закліках да санкцый» спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю «экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу».

Раней СК пісаў, што Данілевіч, «нягледзячы на наяўнасць вышэйшай юрыдычнай адукацыі, вырашыў аказаць падтрымку экстрэмістам і прыхільнікам прававога нігілізму».

За кратамі адвакат утрымліваецца амаль 10 месяцаў. Справу палітвязня будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/40dWB3l

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 Аляксандр Станіслававіч Данілевіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітзняволены берасцеец Іван Кузюр вышаў на волю

12 верасня ў судзе Іванаўскага раёна Івана прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») па «справе Зельцэра» і асудзілі да 2 гадоў калоніі, а таксама штрафу ў 100 базавых велічыняў (3200 рублёў).

Тэрмін палітвязень адбываў у наваполацкай калоніі № 1, адкуль нядаўна выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Сёння пачынаецца суд над Уладзімірам і Дзмітрыем Каракінымі з гурта Litesound, а таксама іх бацькамі Юрыем і Вольгай

Сям'ю Каракіных абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2. арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Працэс пачнецца ў 10:30 у судзе Савецкага раёна Мінска. Весці яго будзе Вольга Емяльянчанка.

💌Падтрымаць сям’ю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Вольга Уладзіміраўна Крайко, Дзмітрый Юр'евіч Каракін, Уладзімір Юр'евіч Каракін)
💻Напісаць анлайн
Сёння пачынаюць судзіць экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую разам з Багданам Караўцом

Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.

Яе будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim Багданам Караўцом.

Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу ў судзе Маскоўскага раёна Мінска будзе разглядаць суддзя Кацярына Мурашка.

💌Падтрымайце палітзняволеных грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Супраць віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава распачалі крымінальную справу па «народным» артыкуле

Вядома, што Левінаў прызнаны падазраваным па ч. 2 арт. 342 КК (Навучанне або іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Адзначым, што праваабаронца знаходзіцца за мяжой, аднак следчыя просяць яго прыйсці ва УСК для допыту.
Супрацоўніцы АМАП хочуць спагнаць з жыхара Гродна грошы за «маральныя пакуты»

14 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гродна пачнецца судовы працэс па справе Паўла Хакалы. Вядома, што на мужчыну падалі пазоў «Пра спагнанне маральнай шкоды» вядомыя прадстаўніцы гарадзенскага АМАП Марыя Мазуркевіч і Дар’я Бандарчук. Працэс будзе весці Артур Лешык, піша «Гарадзенская праваабарона».

Пацярпелыя па справе — былая супрацоўніца гродзенскага АМАП Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца гродзенскага АМАП Дар'я Бандарчук — вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гродна жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. Тады на просьбу прадставіцца яны адказалі: «Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка».

Падчас суда пацярпелая Мазуркевіч звярнулася да абвінавачанай і сказала, што «Мы не чынілі "безгранічча". Мы абараняем жыццё і здароўе кожнага грамадзяніна, абараняем цэласнасць нашай дзяржавы».
❗️Былую выкладчыку МДЛУ Наталлю Дуліну асудзілі на 3,5 года калоніі

Судзілі жанчыну паводле «народнага» арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд на ёй праходзіў у закрытым рэжыме, піша @nashaniva.

Наталля — былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў.

Дуліну затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.

Падрабязнасці (з Белрусі — праз VPN) 👉 bit.ly/425HoCT

💌Падтрымайце Наталлю: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Сілавікі затрымалі жыхара Бабруйска нібыта за рэгістрацыю ў плане «Перамога» — на «пакаяльным відэа» мужчына моцна збіты

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльная відэа» з жыхаром Бабруйска. На ім мужчына кажа, што працуе ў бабруйскім Цэнтры культуры і нібыта ў 2022 годзе прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

На «пакаяльным відэа» бачна, што мужчыну пасля затрымання моцна збілі.

UPD. Праваабаронцам стала вядома, што затрыманы — Вячаслаў Аркатаў.

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Мінску адкрылі суд па справе Пратасевіча і іншых рэдактараў NEXTA

Нагадаем, па справе праходзяць Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік. У судзе прысутнічае толькі Пратасевіч, Пуціла і Рудзік знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Усіх абвінавачваюць па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. У дадатак Генпракуратура заявіла пазоў у памеры больш за 30 млн рублёў.

Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытанае абвінавачанне Пратасевічу, адбыўся ягоны допыт у судзе. Частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярыма.

Сёння Пратасевіч дае паказанні аб тым, як NEXTA «піярылі» жаночыя маршы, а таксама аб тым, хто акрамя яго, Пуцілы і Рудзіка працаваў у Telegram-канале.
📉Агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2022 год

Праваабарончая арганізацыя «Lawtrend» прадставіла агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) за 2022 год.

У дакуменце разглядаецца новае заканадаўчае рэгуляванне арганізацый, змены ў заканадаўстве аб АГС, а таксама правапрымяняльная практыка. Разглядаецца ўмяшальніцтва ў дзейнасць АГС і выкарыстанне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, ціск і ліквідацыя прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый.

Не менш за 757 некамерцыйных арганізацый апынуліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі:

Не менш за 416 арганізацый прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, у тым ліку ў выніку прымусу;

Шэраг незалежных прафсаюзаў быў прымусова ліквідаваны, не менш за 40 лідэраў і актывістаў прафсаюзаў знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3mGhtSe
Украінскага праваабаронцу Максіма Буткевіча асудзілі ў Расі да 13 гадоў калоніі — пасля пратэстаў ён дапамагаў беларускім уцекачам

Паводле следства, Буткевіч нібыта абстраляў жылы дом у Севераданецку з супрацьтанкавага гранатамёта Panzerfaust-3. Адзначым, што з чэрвеня 2022 году праваабаронца знаходзіцца ў расійскім палоне.

Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з'яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.
⁉️«Увесь я — фармаванне». Распавядаем усё, што трэба ведаць пра «экстрэмісцкія фармаванні»

З 18 лістапада 2021 года ў Беларусі Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў прызналі больш за 120 «экстрэмісцкіх фармаванняў». Гэта тэлеграм-каналы і чаты, незалежныя СМІ, грамадскія аб'яднанні, полк Кастуся Каліноўскага і нават музыкальны гурт.

З Юрыдычнай службай «Вясны» адказваем на актуальныя пытанні пра «экстрэмісцкія фармаванні».

Чытаць па спасылцы