Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.2K photos
473 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў «Вясны», якім пагражаюць вялікія тэрміны.

Беларусы Варшавы напярэдадні прысуду лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і старшыні ПЦ «Вясна» Алесю Бяляцкаму і яго паплечнікам сабраліся каля будынка Беларускай амбасады ў Варшаве, каб выказаць сваю нязгоду з запланаваным прысудам 3 сакавіка і салідарнасць з усімі палітвязнямі ў Беларусі.

Арганізатары акцыі ПЦ «Вясна» і Amnesty International Polska.

На акцыі выступілі са словамі салідарнасці прадстаўніца Amnesty international Polska, супрацоўнік Моладзевага Хаба і праваабаронца ПЦ «Вясна» Дзмітрый Салаўёў.

Пасля сустрэчы ўдзельнікі запалілі свечкі на знак падтрымкі з беларускімі палітзняволенымі.

🔹Распавядаем, як падтрымаць праваабаронцаў «Вясны» ў дзень абвяшчэння прысуду
Сустаршыні расійскага «Мемарыяла», які хацеў прыляцець у Мінск на суд па справе «Вясны», забаранілі ўезд у Беларусь

У 7:45 падчас пасадкі прадстаўнік «Аэрафлоту» заявіў Алегу Арлову, што рашэннем уладаў Беларусі яму забаронены ўезд у краіну. Аб гэтым ім нібыта паведамілі толькі калі ўжо ішла рэгістрацыя.

«Злачынствы пажадана здзяйсняць без сведкаў. Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца сёння здзейсніць злачынства — вынесці жорсткі, несправядлівы абвінаваўчы прысуд маім калегам-праваабаронцам і сябрам з цэнтра “Вясна”. За што? Выключна за іхную праваабарончую працу.

Таму не здзівіўся, калі пры пасадцы ў самалёт даведаўся, што мне забаронены ўезд у лукашэнкаўскую Беларусь. Спадзяюся прыехаць у паслялукашэнкаўскую Беларусь і абняць вясноўцаў на волі»
, — пракаментаваў сітуацыю Арлоў.

Крыніца: @polniypc
Палітзняволеная Яўгенія Старавойтава пакараная «хатняй хіміяй» па пратэсных артыкулах

Суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу 26-гадовай жыхаркі сталіцы Яўгеніі Старавойтавай. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Яўгенія была затрымана 4 лістапада 2022 года і першапачаткова асуджаная на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння арышту дзяўчыну не адпусцілі.

Суддзя Юлія Шут прызначыла ёй 2,5 года «хатняй хіміі». Старавойтаву вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Чытаць па спасылцы
‼️Сёння вынясуць прысуд палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 3 сакавіка, у 12 гадзін суддзя Марына Запаснік абвесціць прысуд па крымінальнай справе супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і Дзмітрыя Салаўёва (завочна). 9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў пакаранне для праваабаронцаў: ад 9 да 12 гадоў калоніі і буйныя штрафы. Вясноўцы не прызналі сваёй віны.

Напярэдадні вынясення прысуду 21 міжнародная праваабарончая арганізацыя выступіла з заявай, у якой патрабавалі вызваліць праваабаронцаў і зняць з іх усе абвінавачванні. За мяжой праходзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі.

Нагадваем, за што пераследуюць нашых калегаў і коратка пераказваем судовы працэс над вясноўцамі, які цягнуўся два месяцы
Жонку полацкага актывіста СПБ адправілі за краты на 15 сутак

Святлану Стукаву, жонку актывіста Свабоднага Прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава, затрымалі 27 лютага наўпрост на працы. Супраць яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы: за "несанкцыянаванае пікетаванне" паводле арт 24.23 КаАП і за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП. Але ў выніку судзілі толькі па арт. 19.11 КаАП.

Полацкая суддзя Яніна Марцулевіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла да 15 сутак арышту. Падставай для адміністрацыйнай справы стала падпіска жанчыны ў Фэйсбуку на "BySol". Суддзя палічыла, што падпіска захоўвалася ў мэтах распаўсюду звестак пра арганізацыю, прызнаную экстрэмісцкай.

Крыніца: @vicspring
«Ствараў беларускую Вікіпедыю» за кошт сродкаў ПВТ: што вядома пра суд над Валерыем Цапкалам

У Мінскім абласным судзе 2 сакавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці працягваўся разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты пад час выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы.

Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім праходзіць завочна. Судовы працэс вядзе суддзя Сяргей Епіхаў.

Зыходзячы з публікацый у дзяржаўных СМІ, абвінавачанне ў першую чаргу вылучае эканамічныя складнікі ў справе Валерыя Цапкалы, хаця палова з прад'яўленых яму артыкулаў — «палітычныя».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3ZcIL0O
Старонка Рыгора Астапені і «КХП-БНФ» — чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «ГАИ Радошковичи и область», «РЭВАНШ»;
📍Старонка карыстальніка «Рыгор Астапеня» ва «Укантакце».
📍Суполкі ва «Укантакце» «Суполка ідэйных», «Цэнтр новых ідэй», «Свободны САЛІГОРСК», «РУХ "ЗА НОВЫЯ ВЫБАРЫ БЕЗ ЛУКАШЭНКІ"», «Мы Супраць саюзнай дзяржавы з Расеяй», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! (фільм) - Viva Belarus! (movie)», «МРБ», «КРЫВАКРЫЖ», «КХП-БНФ - Народная партыя»;
📍Instagram-старонка «Антифонд. Помощь политическим узникам в Беларуси. Дапамога палітзняволеным у Беларусі».
Спецдакладчыца па Беларуси Анаіс Марэн падчас выступу на сайд-івэнце, прысвечаным Беларусі, у межах 52-й сессіі Савета па правах чалавека ААН узгадала пра Алеся Бяляцкага:

«Лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года пагражае да 12 гадоў турмы. За што? За яго нястомную працу ў якасці абаронцы правоў чалавека, у тым ліку за дакументаванне парушэнняў з боку дзяржавы падчас жорсткага падаўлення пратэстаў 2020 года, а таксама за падтрымку ахвяр і іх сваякоў, як і яго шматлікія калегі за кратамі.

Выклікае вялікую заклапочанасць той факт, што ўлады крыміналізуюць праваабарончую дзейнасць у той час, калі роля праваабаронцаў найбольш неабходная».

Сёння вынясуць прысуд палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»
Прысуд фігурантаў «справы АГСБ» уступіў у сілу. Вярхоўны суд пакінуў яго без зменаў

Сёння ў Вярхоўным судзе судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Цяцюхіна разгледзела апеляцыйныя скаргі фігурантаў «справы АГСБ» і іх абаронцаў. Прысуд пакінуты без зменаў, а скаргі — без задавальненняў. Хутка вязняў этапуюць у калоніі.

Нагадаем, 5 снежня 2022 года ў Мінскім абласным судзе пяць фігурантаў былі асуджаныя на тэрміны ад 14 да 20 калоніі:

🔹Наталлі Мацвеевай – 14 гадоў калоніі і штраф 400 базавых,
🔹Вадзіму Гулевічу – 18 гадоў калоніі і штраф 600 базавых,
🔹Кірылу Ашурку – 13 гадоў калоніі і штраф 400 базавых,
🔹Аляксею Глотаву – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых,
🔹Дзмітрыю Сасноўскаму – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых.

Ім інкрымінаваліся тры эпізоды — спроба падрыва вузла сувязі ВМФ у Вілейцы, замах на прапагандыста Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядаў Сяргей Епіхаў.

👉Пяць фігурантаў «справы АГСБ» асудзілі на тэрміны ад 13 да 20 гадоў калоніі
У Вільні пачалася акцыя салідарнасці з праваабаронцамі «Вясны», якім пагражаюць вялікія тэрміны

🔹Распавядаем, як падтрымаць праваабаронцаў «Вясны» ў дзень абвяшчэння прысуду
⚡️Ад 7 да 10 гадоў калоніі: праваабаронцам «Вясны» вынеслі прысуды

Суддзя Марына Запаснік палічыла, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 КК («кантрабанда арганізаванай групай») і ч. 2 арт. 342 КК («фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») цалкам даказаная. Яна прызначыла «вясноўцам» наступныя тэрміны:

📍старшыні «Вясны» і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі;
📍намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі;
📍каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі;
📍праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3YaWFPO
🤡На абвяшчэнне прысуду ў судовую залу прывялі, верагодна, курсантаў Акадэміі МУС

Яны занялі амаль усе месцы.

Адзначым, што падчас прысуду рукі «вясноўцаў» былі зашпіленыя ў кайданкі за спінамі.

🔹Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»
Падтрымай «Вясну» на Patreon

«Вясна» — вядучая праваабарончая арганізацыя Беларусі, якая на працягу 27 гадоў абараняе, прасоўвае правы чалавека і выкрывае іх парушэнні.

Сёння «Вясна» — гэта дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў, сімвал і надзея, гісторыя незалежнай Беларусі і будучыня новай краіны.

Чаму варта падтрымаць «Вясну»?

На сёння за кратамі знаходзіцца шасцёра праваабаронцаў «Вясны». Нягледзячы на шматгадовую і штодзённую дзейнасць па абароне правоў чалавека, якая адзначаная прэміямі і ўзнагародамі на міжнародным узроўні, таталітарны рэжым пакараў вясноўцаў велізарнымі тэрмінамі зняволення.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку палітзняволеных вясноўцаў і іх сем’яў, а таксама на падтрымку дзейнасці арганізацыі.