Палітзняволены актывіст «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль спыніў галадоўку, якую трымаў 51 дзень
Нагадаем, 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады.
Як паведамляе @nashaniva са спасылкай на «Рабочы рух», Аляксандр спыніў галадоўку 20 лютага. Стан яго здароўя здавальняючы, але мужчына дужа схуднеў. Больш інфармацыі пра зняволенага актывіста няма.
17 лютага Гомельскі абласны суд прызначыў Капшулю 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны Аляксандр не прызнаў і збіраўся абскарджваць вырак.

Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму прызначылі яшчэ паўтара года зняволення
У судзе Жодзіна з 14 лютага пачалі разглядаць крымінальную справу супраць аўтара youtube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Па дадзеных следства, палітвязень падчас адбыцця тэрміну «сістэматычна дапушчаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі, за што неаднаразова падвяргаўся спагнанням».
Сёння суддзя Іван Грынкевіч прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення. Сваю віну Ціханоўскі не прызнаў. Вядома, што ў жодзінскай турме Сяргея два месяцы бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА ў нечалавечых умовах.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3y11FM0

«Заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вайскоўцаў»: у Мінску вынесены прысуд Аляксандру Емяльянаву
У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 34-гадоваму жыхару сталіцы Аляксандру Емяльянаву, абвінавачанаму ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Судовы працэс разглядала суддзя Алена Міснік.
Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр размясціў у мэсэнджары Telegram некалькі паведамленняў, у якіх «утрымлівалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці».
Таксама ён нібыта пакінуў каментары з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, «у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку асобы кіраўніка дзяржавы, прыніжаў яго гонар і годнасць».
У выніку яму прызначылі пазбаўленне волі на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы

У Дзяржынску ноччу затрымалі 34-гадовага Сяргея Еўтуховіча
Падрабязнасці высвятляюцца. Нагадаем, па інфармацыі праваабаронцаў, затрыманні ўчора адбыліся таксама ў Мачулішчах і Фаніпалі.
Учора каля 9-й раніцы на аэрадроме ў Мачулішчах былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, спраўных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.
BYPOL увечары 26 лютага паведамляў, што сілавікі пачалі адпрацоўваць сацсеткі, каб выявіць тых, хто каментуе падрыў расійскага самалёта ў негатыўным ключы.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3xTFSpw
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў
Гэта Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач, Андрэй Ярэмчык, Уладзімір Буцькавец, Аляксандр Сумар, Дзмітрый Сцяпанаў, Юрый Самсонаў, Яўген Глушкоў, Уладзіслаў Яцэнка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3IUj8Lx
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

У Беластоку прайшла чарговая акцыя ў падтрымку Андрэя Пачобута, Анжалікі Борыс і іншых палітвязняў
На акцыю салідарнасці ля помніка Ежы Папялушку, што ў цэнтральным гарадскім парку, прыйшло каля 40 чалавек – пераважна грамадскія актывісты беларускіх і польскіх арганізацый, якія апынуліся ў выгнанні.
Крыніца: Гарадзенская Праваабарона
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?

Пасля вяртання з-за мяжы быў затрыманы чарговы беларус — яго будуць судзіць па крымінальнай справе
Праваабаронцам стала вядома, што ў СІЗА-1 на Валадарскага знаходзіцца 32-гадовы Максім Сташулёнак. Мужчына быў затрыманы напачатку лютага, пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.
Яму інкрымінуецца «народны» арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У 2020-ым годзе Максім працаваў пажарным і папярэдзіў жыхароў «Каскаду», што іх БЧБ едуць здымаць. Пасля гэтага яго звольнілі.
💌Падтрымаць мужчыну: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Максім Валер'евіч Сташулёнак
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔹Мінімум 58 затрыманых: як і за што пераследуюць беларусаў, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Пасля вяртання з-за мяжы быў затрыманы чарговы беларус — яго будуць судзіць па крымінальнай справе Праваабаронцам стала вядома, што ў СІЗА-1 на Валадарскага знаходзіцца 32-гадовы Максім Сташулёнак. Мужчына быў затрыманы напачатку лютага, пасля вяртання ў…
Затрыманы Максім Сташулёнак — былы пажарны, які ў 2020-ым годзе папярэдзіў жыхароў «Каскаду», што іх БЧБ едуць здымаць. Пасля гэтага яго звольнілі
Гісторыю Максіма распавядала «Еўрарадыё».
«Восьмага верасня я пачуў у частцы, што пажарныя плануюць здымаць сцяг, і напісаў пра гэта ў канале "Страна для жизни". Планаваў адправіць паведамленне адміністратару, але напісаў у чат у адкрытым доступе.
Маё паведамленне заўважыў хтосьці з начальства. Я напісаў гэта ў 11 гадзін, а ў 16 мяне ўжо выклікалі на размову наконт звальнення».

Жыхара Светлагорска затрымалі, калі ён прыехаў з Расіі ў Беларусь мяняць пашпарт
Сёлета мужчына, які з 2019 года жыў у суседняй краіне, страціў у Расіі пашпарт і вярнуўся на радзіму для афармлення новага. Практычна адразу ж ён быў затрыманы.
Як паведамляе МУС, у 2021 годзе ён «у групавым чаце пакінуў абразлівы допіс пад фотаздымкам міліцыянта са Светлагорскага РАУС». Яму інкрымінуюць «абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў».

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Прызначана дата разгляду апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Дар'і Лосік
У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня агучылі прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Нядаўна палітзняволеную перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Апеляцыйную скаргу Дар'і разгледзяць 21 сакавіка.
Заклікаем падтрымаць яе да гэтага часу любым магчымым спосабам:
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻 Напісаць анлайн

Пінскага блогера асудзілі да калоніі за карыкатуру на Лукашэнку
У судзе Пінскага раёна і г. Пінска абвясцілі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага блогера Мікалая Клімовіча — адзін год калоніі.
Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 КК у сатырычным малюнку, які ён размясціў у сацыяльнай сетцы. Такі прысуд вынес суддзя Андрэй Бачыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч мае інваліднасць II групы па сэрцу.
Нядаўна Мікалая ўжо судзілі за падобныя дзеянні, але па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.10 КаАП. За тое, што ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» ён паставіў рэкцыю «смешна» пад карыкатурай на Уладзіміра Пуціна, намаляванага ў нацысцкай форме. Суддзя Андрэй Бачыла прызнаў блогера вінаватым у распаўсюдзе нацысцкай сімволікі і прызначыў яму штраф у памеры 111 беларускіх рублёў.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3EHXeK7

🌿Пачаў працу праект «Вершы з-за кратаў»
Гэта сумесны праект «Вольных паштовак» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразыліі. У межах праекта яго аўтары збіраюць вершы беларускіх палітзняволеных і перакладаюць іх на розныя мовы.
«Мы дасылаем паштоўкі, торбы і цішоткі з малюнкамі палітвязняў па ўсім свеце ў абмен на данаты. Сабраныя грошы мы перадаем на перадачы палітвязням. Мы хочам прыцягнуць больш увагі да праблемаў несправядліва зняволеных беларусаў і беларусак», — распавядаюць яго аўтары.
viersy.online

⚖️6 сакавіка пачнецца новы суд па «справе ЧКБ» — на лаве падсудных 39-гадовая Ірэна Клявец
Ірэна — спецыялістка Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, яе затрымалі мінулым летам. Вядома, што ў жанчыны двое непаўнагадовых дзяцей. Клявец інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
• ч.3. арт. 203-1 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
• ч.3 арт. 130 — Распальванне варожасці;
• ч.3 арт. 352 — Неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй;
• ч.3 арт. 426 — Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.
Яе справу 6 сакавіка пачне разглядаць Мінскі гарадскі суд. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Супрун.
💌Падтрымаць Ірэну: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Клявец Ірэна Іосіфаўна

Цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю палітзняволены Ян Рымараў
Жыхару Жлобіна прысудзілі 2 гады «хіміі» за каментары пра намесніка начальніка УУС Жлобінскага райвыканкама Дзмітрыя Дзядзюна.
25 лютага 2021 года хлопец паехаў адбываць тэрмін у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 48. На мінулым тыдні хлопец цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, піша @viasnaHomel.
Жыхару Жлобіна прысудзілі 2 гады «хіміі» за каментары пра намесніка начальніка УУС Жлобінскага райвыканкама Дзмітрыя Дзядзюна.
25 лютага 2021 года хлопец паехаў адбываць тэрмін у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 48. На мінулым тыдні хлопец цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, піша @viasnaHomel.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💡Інтэрнэт-крамы і падарункавыя сертыфікаты у калоніях: спасылкі, парады і лайфхакі
У некаторых беларускіх калоніях ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі, а таксама адзенне.
На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў шасці калоніях:
🔺Папраўчая калонія №2;
🔺Папраўчая калонія №3;
🔺Папраўчая калонія №4;
🔺Папраўчая калонія №15;
🔺Папраўчая калонія №17;
🔺Папраўчая калонія №22.
Каб зрабіць заказ адразу, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваё сваяцтва ў калоніі. Для рэгістрацыі неабходна далучыць фотаздымкі трох апошніх старонак пашпарту і ўвесці дадзеныя зняволенага. Пасля гэтага на электроную пошту прыйдзе ліст са спасылкай, па якой трэба будзе перайсці для пацвярджэння рэгістрацыі.
Замаўляць тавары можна толькі ў працоўны час крамы (удакладняць на сайце калоніі). Сэрвіс вельмі зручны тым, што ўсе прадукты застаюцца ў заводскіх пакунках. Але па парадах ад сваякоў вязняў, мясныя прадукты лепш вазіць самім, бо выбар у крамах часта малы.
Таксама адзначым, што ў некаторых калоніях можна замовіць падарункавы сертыфікат. Ёсць некалькі варыянтаў: яны адрозніваюцца па суме (ад 10 да 500 рублёў) і кілаграмам (ад 1 да 50 кілаграмаў). Але сертыфікат абавязкова трэба атаварыць цалкам, каб не засталося ні капейкі. Пасля таго, як родныя яго аплацілі на сайце крамы, на пошту прыйдзе чэк. Зняволенаму таксама асабіста паведамляюць пра тое, што яму прыйшоў сертыфікат.
Скарыстацца сертыфікатам вязні могуць падчас атаваркі, на якую яны ходзяць раз у 7-10 дзён. Набываць рэчы і прадукты яны могуць, пакуль не скончыцца ўказаная вага ці сума сертыфікату. Варта адзначыць, калі вязень замаўляе тавараў на меншую суму або вагу менш, чым указана ў сертыфікаце, то рэшта анулюецца і становіцца недаступнай.
Таксама можна набываць некалькі сертыфікатаў, якія падсумоўваюцца. Гэта зручна, калі сярод варыянтаў на сайце няма неабходнага. Напрыклад, калі 500 рублёў зашмат, а варыянта на 200 рублёў няма, то можна набыць два сертыфіката па 100 рублёў.
💳Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.
Адзначым, што пры карыстанні інтэрнет-крамы ў сваякоў не будзе магчымасці перадаць вітамінную перадачу, якая дазволена разам з рэжымнай. Бо іх можна передаваць толькі асабіста.
📌За кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".

Прысуд па справе «Буслы ляцяць» пакінулі без зменаў
У Вярхоўным судзе 28 лютага ў закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па гучнай справе ініцыятывы «Буслы ляцяць».
Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка палітвязняў этапуюць у калоніі.
Нагадаем, напрыканцы верасня Мінскі гарадскі суд прызначыў вялікія турэмныя тэрміны яе шасці фігурантам: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 8 гадоў калоніі.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3SxphBC
💳Збор BYSOL у падтрымку фігурантаў справы «Буслы ляцяць»

Гамельчука асудзілі да трох гадоў калоніі за абразу і паклёп на Лукашэнку
Гомельскі абласны суд асудзіў да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага. Меркавана, яго асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.
Канстанціна абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Акалічнасці справы невядомыя, бо суд з 10 лютага праходзіў у закрытым рэжыме.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3m5JuSJ
💌Падтрымайце вязня: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Канстанцін Аляксандравіч Лапіцкі