Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы супраць палітычных рэпрэсій і гвалту

«Мы верым, што самыя цёмныя часы бываюць перад світанкам!», — кажуць яны.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з Нобелеўскім лаўрэатам Алесям Бяляцкім і іншымі вясноўцамі

На гарадскiм пляжы Дайліды беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама плакаты «Патрабуем вызвалення Алеся Беляцкага», #FreeViasna, «ВолюВясне», «Праваабаронцы — не злачынцы» і іншыя, піша @bnkbel.

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах:
— СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
— ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Падтрымайце палітзняволеную шматдзетную маці Іну Шырокую, якая была вымушана з'ехаць з дзецьмі з Беларусі

Іна Шырокая — гродзенка, маці пецярых дзяцей. У жніўні 2020 года АМАП збіў за ўдзел у мірным пратэсце яе 18-гадовага сына, а яе дачка валанцёрыла на Акрэсціна.

У 2022 годзе жанчына правяла ў СІЗА больш за тры месяцы, пасля чаго атрымала 3 гады «хатняй хіміі» і здолела з'ехаць з Беларусі.

«Я ўцякла з Беларусі з дзецьмі, з адным заплечнікам за спінай і мінімумам рэчаў. Мае старэйшыя дзеці ўсё яшчэ вымушаныя хавацца і знаходзіцца не ў бяспецы, а я занесеная ў спіс экстрэмістаў пад нумарам 1712. Мама мая не вытрымала выпрабаванняў і я нават не змагла з ёй развітацца і пахаваць.

Цяпер я знаходжуся ў Польшчы з трыма непаўналетнімі дзецьмі і прашу дапамогі, бо пакуль я не магу працаваць у статусе чакання МА і не атрымліваю дзіцячай дапамогі. Сродкі неабходныя на арэнду жылля».

💳Падтрымайце Іну і яе сям'ю

🗣Палітзняволеная Іна Шырокая: «На "Валадарцы" я склала спіс плюсаў СІЗА»
«Распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму». У Мінску пачынаюць судзіць заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса

У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд над палітзняволеным заснавальнікам крамы Symbal.bу і культурніцкім мэнэджэрам Паўлам Белавусам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

У абвінавачванні гаворыцца, што Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». Таксама Паўла абвінавачваюць у «кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем» — «Беларускай Радай культуры», якая была прызнана «фармаваннем», калі палітвязень ужо як сем месяцаў утрымліваўся пад вартай.

Працэс будзе весці суддзя Жанна Брысіна пакуль у адкрытым рэжыме. За кратамі Павел утрымліваецца адзін год і тры месяцы, яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3kbsERT
Па пратэсце пракурора суд замяніў «хатнюю хімію» на калонію Аляксею Ушакову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі

Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда разгледзела крымінальную справу па апеляцыйным пратэсце пракурора Чэрыкаўскага раёна на прысуд, які быў вынесены Аляксею Ушакову. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

У лістападзе мінулага году суддзя Аляксандр Краўчанка прызначыў Ушакову пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Аднак пракурор вынес пратэст на прысуд, які быў разгледжаны 9 лютага. Судовая калегія Магілёўскага аблсуда вынесла новае пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
«Распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму». У Мінску пачынаюць судзіць заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд над палітзняволеным заснавальнікам крамы Symbal.bу і культурніцкім мэнэджэрам Паўлам Белавусам.…
Суд над Паўлам Белавусам зрабілі закрытым

Першапачаткова суд быў у адкрыты, але ў самым пачатку судовага паседжання дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме «з мэтай прадухілення разгалошвання інфармацыі, размешчанай у крыніцах, прызнаных экстрэмісцкімі».

Суд задаволіў гэта хадайніцтва.

🔹«Распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму». У Мінску пачынаюць судзіць заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса
Экс-палітвязню Міхаілу Жамчужнаму спынілі рэжым прэвентыўнага нагляду

Такое рашэнне 20 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска прыняў суддзя Ілля Белавус, які вёў судовы працэс па спыненні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Міхаіла Жамчужнага.

Нагадаем, Міхаіл выйшаў на волю 19 лютага 2021 года. У дачыненні да яго быў усталяваны прэвентыўны нагляд на 2 гады. Былы палітвязень цягам гэтага тэрміну быў абавязаны 2 разы на месяц з'яўляцца для рэгістрацыі ў органы ўнутраных спраў, яму забаранялася наведваць крамы, кавярні і гандлёвыя палаткі ў мэтах набыцця алкагольных напояў.

Восенню 2021 году ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебску разглядзелі просьбу Кастрычніцкага РАУСа аб змяненні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Жамчужнага. Супрацоўнікі хацелі зрабіць рэжым нагляду больш жорсткім, бо, на іх думку, Міхаіл «не стаў на шлях выпраўлення» — парушыў на ровары правілы дарожнага руху. Але суддзя Сяргей Будрэвіч палічыў патрабаванні міліцыянтаў неабгрунтаванымі.
🎉Павіншуйце палітвязня Мікіту Харловіча з Днём народзінаў

Мікіту затрымалі 27 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Курасоўшчыне каля лесапаласы: у хлопца з сабой былі дзве бутэлькі-кактэйлі Молатава — ён накіроўваўся іх тапіць у тэхнічным вадаёме, але не паспеў. Хлопец на судзе заявіў, што ў аддзяленні ГУБАЗіКа яго збівалі, каб атрымаць "патрэбныя паказанні" для відэароліка.

Суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў 3 лютага 2021 года Мікіту да 5 гадоў калоніі за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам вырабу кактэйляў Молатава. Яго дзеянні кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 295-3 і арт. 13 ч. 2 арт. 293.

Тэрмін палітвязень адбывае ў віцебскай калоніі № 3. Сёння палітвязень адзначае 32-годдзе.

💌Павіншуйце Мікіту лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Мікіта Артуравіч Харловіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Больш за 100 каментароў у YouTube. Стала вядома, за што да 6 гадоў калоніі асудзілі лекара са Смаргоні

У Гродненскім абласным судзе 13 лютага да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) асудзілі палітзняволенага лекара-узіста са Смаргоні Яўгена Бужынскага.

Цяпер стала вядома, у чым канкрэтна абвінавацілі лекара-узіста. Падрабязнасці справы раней не былі вядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Як паведаміла Генеральная пракуратура, Бужынскі «ў відэахостынгу YouTube размясціў больш за 100 паведамленняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варажнечы. Забяспечыў іх каментарамі, у якіх заклікаў да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, і мер абмежавальнага характару. Там жа размясціў паведамленні з паклёпніцкай і абразлівай інфармацыяй у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў улады».

💌Падтрымайце лекара: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Яўген Тадэвушавіч Бужынскі
❗️«Акупантаў не абслугоўваем». Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расійскім вайскоўцам

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макарэнку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 КК («парушэнне раўнапраўя грамадзян»).

Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў).

Падчас працэсу стала вядома, што расійскія вайскоўцы не малі прэтэнзій да абвінавачанага, а ініцыятарам ўзбуджэння крымінальнай справы стаў менавіта беларускі вайсковец — Бейдзюк Дзмітрый Віктаравіч з вайсковай часткі 97035.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/41b0cjW
Інфармацыйная прадукцыя ex-press.bу прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Паведамляецца, што пракурор Барысаўскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай у інтэрнет-рэсурсе ex-press.bу, экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Паводле ведамства, «на названым рэсурсе рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы. У іх змяшчаюцца загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, якія дыскрэдытуюць краіну».

Суд Барысаўскага раёна задаволіў заяву пракурора ў поўным аб'ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння.

Копія рашэння накіравана ў Міністэрства інфармацыі для прыняцця мер па абмежаванні доступу да названай інфармацыйнай прадукцыі і аналагічных рэсурсаў, а таксама іх распаўсюджвання ў беларускім сегменце сеткі Інтэрнет.
❗️Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму

Нядаўна адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра ў памяшканне камернага тыпу на тры месяцы. Пры гэтым у пачатку студзеня паведамлялася, што працяглы час палітвязню фактычна заблакаваная перапіска і яго пазбавілі тэлефонных размоў.

13 лютага ў судзе Шклоўскага раёна адбыўся суд па замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання і пераводзе яго на турэмны рэжым. Стала вядома, што палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

Нагадаем, палітвязня абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі да пяці гадоў зняволення.

Крыніца: @pozirkonline

💌Адрас для падтрымкі:Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
💻Напісаць анлайн
📍Палітзняволеныя Уладзімір Севярын і Кацярына Гібкая выйшлі на волю

Былога міжнароднага сакратара БСДП Уладзіміра разам з ягонай дзяўчынай Кацярынай затрымалі 21 кастрычніка 2021 года і да сярэдзіны снежня ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Затым абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 342 КК (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 14 траўня палітвязняў асудзілі да 1 года і 6 месяцаў калоніі.

Пры гэтым Кацярыне і Уладзіміру не залічылі ў тэрмін дні, якія яны правялі ў СІЗА КДБ — два месяцы зняволення. Таму ў тэрмін адбытага пакарання ім залічылі дні з 16 снежня, калі іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Уладзімір адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, а Кацярына — у гомельскай жаночай калоніі № 4. Яны цалкам адбылі тэрмін і сёння выйшлі на волю. Яны ўтрымліваліся ў зняволенні 1 год, 4 месяцы і 30 дзён.
Пенсіянерку затрымалі за каментар пра Лукашэнку. 68-годдзе яна сустрэне ў турме

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў жодзінскай турме ўтрымліваецца пенсіянерка Наталля Пятровіч. Па папярэдняй інфармацыі, жанчыну затрымалі 19 снежня 2022 года дома за каментар. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за «абразу Лукашэнкі».

27 лютага жанчыне спаўняецца 68 гадоў, якія яна сустрэне ў турме.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3lK1TV7

💌Павіншуйце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Пятровіч Наталля Іванаўна
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Ганцавіцкім раёне ГУБАЗіК затрымаў вяскоўца за каментары ў «Аднакласніках»

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 61-гадовага Аляксандра Маляўкі. Мяркуючы па скрыншотах, мужчына пісаў абразлівыя допісы пра Лукашэнку, а таксама ў каментарах выказваў падтрымку Украіне ў вайне з Расіяй.

Сілавікі паведамляюць, што раней мужчына затрымліваўся па «справе Зельцэра».

У сваім допісе ГУБАЗіК піша, што Маляўка «здзяйсняў злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці ў сетцы Інтэрнэт — ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 370 КК (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі)».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3lK1TV7

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Гомелі АМАП у поўным абмундзіраванні затрымаў студэнта-першакурсніка за допісы ў інтэрнеце

На «пакаяльным відэа» 21-гадовы Аляксей Малахоўскі кажа, што «выкладваў допісы, звязаныя з нацысцкай Германіяй».

ГУБАЗіК піша, што хлопец «займаўся рэабілітацыяй ідэй фашысцкай Германіі, прапагандай перавагі адных нацый над іншымі, а таксама распальваў расавую, нацыянальную, сацыяльную варожасць і варажнечу. Ён зусім забыўся на подзвігі беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, публічна жадаў перамогі нацысцкай Германіі над СССР».

Паводле сілавікоў, у дачыненні да Аляксея распачаты крымінальныя справы паводле арт. 130 (распальванне варожасці) і арт. 130-1 КК (рэабілітацыя нацызму).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3lK1TV7

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Палітвязня асудзілі на 2,5 гады калоніі за ўдзел у Маршы і каментары пра сілавікоў, праўладных актывістаў, Лукашэнку

У Магілёўскім абласным судзе вынеслі прысуд 34-гадоваму палітзняволенаму мінчуку Андрэю Шункевічу, затрыманага за каментары яшчэ ў канцы верасня 2021 года. Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы ад 16 жніўня 2020 года і напісанні абразлівых каментароў пра сілавікоў, праўладных актывістаў і Лукашэнку.

Суддзя Алена Картавенка асудзіла яго па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыла два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адзначым, што паводле версіі абвінавачвання, Шункевіч 16 жніўня 2020 года ў Мінску «прыняў актыўны ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве, ініцыяваным экстрэмісцкай арганізацыяй».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3xI5wNT

💌Падтрымаць палітвязня:
Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Андрэй Аляксандравіч Шункевіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Актывіст Ілля Міронаў паскардзіўся на праўладны тг-канал «Жёлтые сливы» — яго скаргу зарэгістравалі ў Міністэрстве інфармацыі Ілля Міронаў звярнуўся ў Мінінфармацыі па прычыне таго, што ў канцы лістапада 2022 года прапагандысты апублікавалі матэрыял паклёпніцкага…
Актывіст Ілля Міронаў атрымаў адказ ад Мінінфармацыі наконт праўладнага тг-каналу «Жёлтые сливы» — яму прапанавалі ісці ў суд

Гамяльчук атрымаў адказ на свой зварот, у якім раней прасіў дзяржаву вынесці папярэджанне аўтарам рэсурса, што распальвае нянавісць у грамадстве — Мінінфармацыі адмовілася рэагаваць на кантэнт каналу.

«Інфармуем, што тэлеграм-канал “Желтые сливы” не зарэгістраваны ў Мінінфармацыі ў якасці сеткавага выдання і, адпаведна, сродкам масавай інфармацыі не з’яўляецца (…). Мера рэагавання, якую Вы згадвалі ў звароце, ужываецца ў дачыненні да рэдакцый СМІ альбо ўласнікаў сеткавых выданняў (…). У Міністэрства адсутнічаюць паўнамоцтвы адносна адкрыцця ў дачыненні да асобаў, якія здзейснілі ўчынкі, што пасягаюць на парадак кіравання, адміністрацыйна-дэліктнага і крымінальна-працэсуальных вытворчасцей», — зазначаюць аўтары адказу.

У дакуменце, падпісаным намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Бузоўскім, аўтару звароту параілі звярнуцца ў суд для абароны гонару і годнасці.

Крыніца: Штодзень
Падпалкоўніка запаса пазбавілі звання і асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце

У Гродзенскім абласным судзе асудзілі Андрэя Быкава паводле:

• ч.3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
• ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
• арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады);
• ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
• ч. 1 і ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалтам, знішчэннем альбо шкодай маёмасці ў дачыненні да службовай асобы);
• ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).

Суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленне звання падпалкоўніка запаса.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3EnncSS

💌Падтрымаць палітвязня:
Турма-1, Гродна, Кірава 1, 230023, Андрэй Мікалаевіч Быкаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz