Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сёння пачалі судзіць чатырох жыхароў Паставаў, затрыманых за фота на дарозе падчас пратэстаў

У судзе Партызанскага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) у дачыненні да чатырох жыхароў Паставаў — Дзмітрыя Плешавені, Людмілы Цыбульскай, Юрыя Дзіковіча і Сяргея Ляўко. Іх справу разглядае суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Амаль усе яны былі затрыманыя ў лістападзе падчас «аблавы» ГУБАЗіКу ў Паставах. Пазней сілавікі апублікавалі фотаздымак з затрыманымі — на ім яны стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
🇵🇱Польшча ўзняла пытанне беларускіх палітвязняў на асамблеі АБСЕ

«Мы заклікаем Мінск неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх незаконна затрыманых, у тым ліку Андрэя Пачобута і ўсіх членаў "Вясны"», — напісалі ў Twitter прадстаўнікі Польшчы.

Крыніца: Poland in the OSCE
68-гадовую пенсіянерку, якая фламастарам напісала «Не вайне», будуць судзіць па крымінальнай справе

21 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Брэсту пачнуць судзіць 68-гадовую Людмілу Коган. Паводле інфармацыі @viasna_brest, жанчына з канца снежня знаходзіцца пад хатнім арыштам. Людмілу Мікалаеўну абвінавачваюць паводле арт. 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). У ролі суддзі выступіць Іна Клышпач, якая неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды.

Падобна, крымінальная справа звязана з нанясеннем фламастэрам пратэсных надпісаў у Брэсце. Раней сілавікі заяўлялі аб затрыманні 68-гадовай пенсіянеркі, якая напісала на прыпыначным пункце «Не вайне» і «Жыве Беларусь!».
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🇵🇱Польшча ўзняла пытанне беларускіх палітвязняў на асамблеі АБСЕ «Мы заклікаем Мінск неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх незаконна затрыманых, у тым ліку Андрэя Пачобута і ўсіх членаў "Вясны"», — напісалі ў Twitter прадстаўнікі Польшчы.…
🇫🇷Падчас свайго выступу на асамблеі АБСЕ Францыя таксама закранула пытанне рэпрэсій у Беларусі

«Мы рашуча асуджаем бесперапынны жорсткі пераслед грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі, уключаючы судовыя працэсы супраць сябраў "Вясны", дзе абвінавачванне імкнецца прысудзіць Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму 12 гадоў турмы», — напісалі ў Twitter прадстаўнікі Францыі.

Крыніца: La France à l'OSCE
❗️У Беларусі +15 новых палітвязняў

Гэта Анатоль Пугач, Дзяніс Хаўханаў, Анатоль Лявонік, Павел Свірбутовіч, Андрей Мацонка, Данііл Заяц, Мікалай Кароль, Сяргей Аўдзееў, Алег Юшкевіч, Васіль Троцкі, Анатоль Цепцікаў, Міхаіл Кухарчук, Людміла Коган, Міхаіл Карпешка, Максім Зайцаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3K6ZX3c

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Былога сілавіка, які хацеў звольніцца на знак пратэсту, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Гродзенскім абласным судзе 20 лютага пачнуць разглядаць справу Андрэя Шкляра. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 КК (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Яго справу будзе разглядаць суддзя Васіль Скок.

Вядома, што мужчына быў затрыманы ў снежні 2021 году і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Як паведамляе @Grodno_grab, Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гродна, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.

💌Падтрымайце Андрэя: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Віктаравіч Шкляр
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Па тры гады «хатняй хіміі» вынесла тром удзельнікам акцый пратэсту суддзя Дзядкова

Суд Партызанскага раёна Мінска цягам 17 і 18 студзеня вынес адразу тры прысуды ўдзельнікам акцый пратэсту ў 2020 годзе, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 КК).

Так, 17 студзеня суддзя Наталля Дзядкова разгледзела крымінальную справу маці трох непаўнагадовых дзяцей Крысціны Вячоркінай, якая з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці «Мільфей». Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

У тым жа Партызанскім судзе на другі дзень, 13 студзеня, разглядалася крымінальная справа жыхара Асіповіч Паўла Далгакова і жыхара вёскі Ячава Слуцкага раёна Яўгена Краўчука, асуджаных таксама па «народным» 342 артыкуле. Справу ізноў жа разглядала суддзя Наталля Дзядкова.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3lHSz3U
❗️Анкахворага палітвязня, затрыманага пасля вяртання з-за мяжы, пачнуць судзіць 21 лютага

У сярэдзіне снежня ў Баранавічах быў затрыманы 28-гадовы Анатоль Пугач. Затрыманне адбылося амаль адразу пасля вяртання з Польшчы. Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследванне: у яго знайшлі анкалагічнае захворванне. У студзені суд адмовіў у змене Анатолю меры стрымання, бо ў яго ёсць польскі від на жыхарства.

Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 КК. Суд над ім распачнецца 21 лютага ў Баранавічах. Справу будзе разглядаць суддзя Аксана Літвінчык.

💌Падтрымаць Анатоля: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Пугач Анатоль Барысавіч
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔹Мінімум 58 затрыманых: як і за што пераследуюць беларусаў, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы
Гомельскі актывіст дабіваецца адказу ад Міністэрства інфармацыі адносна таго, ці з’яўляецца герб «Пагоня» экстрэмісцкім сімвалам

Адпаведны запыт са спасылкамі на дзейнае беларускае заканадаўства накіраваў валанцёр Ілля Міронаў. Гамяльчук патрабуе ад чыноўнікаў патлумачыць, ці можна захоўваць нацыянальную сімволіку дома і выкарыстоўваць у грамадскіх месцах.

«У СМІ часам публікуюцца навіны, калі людзей прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне дзяржаўнага ў 1991-1995 гг. герба “Пагоня"», — піша Ілля.

Паколькі вядзенне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» ажыццяўляецца Міністэрствам інфармацыі, то аўтар звароту намагаецца атрамаць адказ менавіта ад гэтай інстанцыі.

Крыніца: Штодзень
Вядомага лекара-трансплантолага асудзілі ў Віцебску за заклікі да санкцый

Некалькі дзён Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме разглядаў крымінальную справу хірурга-трансплантолага Аляксея Аляксейчыка, абвінавачанага ў закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), ці іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК). Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён зрабіў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу і лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра.

Суд прызнаў Аляксейчыка вінаватым і прызначыў яму пазбаўленне волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
За размову ў чат-рулетцы затрымалі жыхара Пружанаў — у размове з правакатарам Ігарам Канюшыкам ён выказваўся супраць Лукашэнкі ды адзначаў, што менавіта праз яго ва Украіну ляцелі ракеты

У блізкім да берасцейскага ГУБАЗіКу тэлеграм-канале з'явілася паведамленне пра крымінальнаю справу супраць чарговага ўдзельніка чат-рулеткі. Гэтым разам гаворка пра 35-гадовага Сямёна.

Паводле сілавікоў, на мужчыну завялі крымінальную справу па арт. 368 КК за публічную абразу Лукашэнкі.

Як адзначае @viasna_brest, гэтым разам падставай для крымінальнай справы з-за размовы ў чат-рулетцы з правакатарам і былым сілавіком Ігарам Канюшыкам.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3lKSVGY
У Баранавічах затрымалі карэспандэнтку Intex-press, выкліканую на размову ў міліцыю

Як паведамляе @intexpress, журналістку, якая раней праводзіла апытанні на вуліцах горада, затрымалі на 72 гадзіны.

Нагадаем, учора ў «Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс"» прыйшлі сілавікі і канфіскавалі тэхніку.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3lKSVGY
❗️«Справа Зельцэра»: 114 асуджаных, 99 з якіх — да пазбаўлення волі

Па ўсёй Беларусі 29 і 30 верасня 2021 года прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацыяльных сетках пра забойствы IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

У хуткім часе Следчы камітэт заявіў, што супраць 136 затрыманых былі ўзбуджаныя крымінальныя справы паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 124 затрыманых па справе, не менш за 114 з якіх ужо асудзілі. Абсалютная большасць з іх была пазбаўлена волі, а дзясяткі чалавек ужо выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.

«Вясна» нагадвае храналогію пераследу беларусаў па «справе Зельцэра» і распавядае, за што асудзілі больш за сто чалавек, каго з іх унеслі ў «тэрарыстычны спіс» і як фігурантаў судзяць па зусім іншых крымінальных артыкулах
Затрымалі адміністратара чата «Ружаны 97%» Паўла Дурэйку

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён быў адміністратарам чата «Ружаны 97%», які ў студзені 2022 года прызналі экстрэмісцкім. Увогуле, чат выглядае як закінуты ўжо доўгі час — туды рэпосцяцца праўладныя медыя і відэа сілавікоў, але ніхто іх не выдаляе.

Акаўнт мужчыны не быў схаваны з пераліку адміністратараў, на аватарцы стаяць яго фота і імя, а таксама нікнэйм, піша «Наша Ніва».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3lKSVGY
Лукашэнка падпісаў папраўкі ў выбарчы кодэкс

🔹Уведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты (недапушчальнасць наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, карткі паляка, іншых падобных дакументаў).

🔹Адменены парог яўкі выбаршчыкаў для прызнання, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся.

🔹Забаронены фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня.

🔹Зменены час датэрміновага галасавання: будзе праходзіць з 12 да 19 гадзін без перапынку (было з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін).
Прадстаўнік ЗША на асамблеі АБСЕ заклікаў да вызвалення беларускіх палітвязняў

Сёння на пасяджанні Сталай Рады АБСЕ амбасадар ЗША Майкл Карпэнтэр заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення зняволеных журналістаў, праваабаронцаў, дзеячаў палітычнай апазіцыі, а таксама больш за 1400 палітвязняў, якіх Беларусь працягвае несправядліва ўтрымліваць.

«Замест таго, каб развіваць свабоднае і адкрытае грамадства, беларускія ўлады звяртаюцца да рэпрэсій, каб захаваць уладу. Замест таго, каб выконваць абавязацельствы ў рамках OBSE, Беларусь штодня іх парушае. Замест таго, каб адзначаць адважных дэмакратычных лідараў, грамадскіх актывістаў, незалежныя СМІ і праваабаронцаў, Беларусь іх карае», — цытуе яго словы @belsat.
👩‍❤️‍💋‍👨У дзень прысуду па справе "Рабочага Руху" яе фігурант адзначае гадавіну вяселля

Ігар Мінц — юрысконсульт "Нафтану". Да яго прыйшлі з ператрусам 22 верасня 2021 года, а на наступны дзень затрымалі. Пад вартай ён утрымліваецца амаль год і пяць месяцаў.

Ігара і яшчэ дзевяць палітвязняў судзяць у Гомельскім абласным судзе па справе "Рабочага Руху". Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве і стварэнні "экстрэмісцкага фармавання". Ігару, як і іншым палітвязням, пагражае да 15 гадоў зняволення.

Абвяшчэнне прысуду запланавана на 17 лютага. У гэты ж дзень у Ігара Мінца з жонкай Святланай будзе 16 гадоў са дня вяселля.

💌Павіншуйце Ігара і падтрымайце грашовымі пераводамі, пасылкамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ігар Сямёнавіч Мінц
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤡Улады прызналі «экстрэмісцкімі» кліп і тэкст песні «Экстрэміст» гурта «Дай Дарогу»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Брэста 8 лютага.
Артыкул пра пратэсты ў расійскім часопісе і старонкі Міколы Статкевіча — чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Сайт і сацсеткі «Народнай Грамады» і Міколы Статкевіча;
📍Суполка ва «Укантакце» «Беларусь без хамства и беззакония»;
📍Артыкул пад назвай «Перадумовы Беларускага пратэсту ў 2020 годзе», змешчаны ў штогадовым расійскім часопісе «Моладзевая Галактыка №17 2020 года»;
📍TikTok-старонкі «expressby» і «litvinby»;
📍Telegram-канал «Мой город Молодечно Новости Молодечно Типичный Маладзечна Навіны Live».
💔29 месяцаў за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Апеляцыйную скаргу па справе Марфы разгледзяць 28 лютага. Да гэтага часу кожны можа падтрымаць яе рознымі спосабамі.

💌Падтрымаць Марфу лістамі, бандэролькай ці грашовым пераводам: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❗️Смяротны прысуд у адносінах да случака прывялі ў выкананне праз адзін год і паўтара месяца

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда паведаміў, што стала вядома дата прывядзення ў выкананне смяротнага прысуда ў адносінах да случака Віктара Скрундзіка. Прысуд у адносінах да яго ўступіў у сілу 4 траўня 2021 года.

Згодна дакументаў, якія ёсць у распараджэнні праваабаронцаў, Віктар быў расстраляны 16 ліпеня 2022 года. Беларускія ўлады прывялі ў выкананне смяротны прысуд праз адзін год і паўтары месяцы.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі праваабаронцы даведваюцца пра лёс асуджанага да смяротнага пакарання праз такі дастаткова доўгі тэрмін. Напрыклад, Віктар Паўлаў быў расстраляны 13 траўня 2021 года, а яго сваякі атрымалі дакументы толькі у лістападзе 2021 года.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3IuIekR

👀Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»