Брэст: за «Жыве Беларусь» на «Табакерцы» — два месяцы арышту
Суд Маскоўскага раёна Брэста завяршыў разгляд крымінальнай справы 20-гадовага жыхара абласнога цэнтра Артура Джамбурыева, абвінавачанага ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці паводле арт. 341 КК. Справу разглядала суддзя Таццяна Лаўранюк.
Паводле абвінавачання, вечарам, 4 снежня 2022 года, Артур папрасіў знаёмых, з якімі ехаў у адным аўтамабілі, высадзіць яго на прыпынку грамадскага транспарту. Затым абвінавачаны нанёс на сцены гандлёвага аб'екта, які знаходзіўся на прыпынку, «цынічныя надпісы». Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія патрулявалі тэрыторыю, аператыўна затрымалі Джамбурыева.
Артур напісаў на брэсцкім шапіку «Табакеркі» фразу «ACAB» і двойчы «Жыве Беларусь». За гэта налічылі 18 рублёў «шкоды» (якую хлопец кампенсаваў да суда).
Пасля абвяшчэння прысуду Джамбурыева не заключалі пад варту. Такім чынам, ён пакуль што застаецца на волі да ўступлення прысуду ў законную сілу.
Чытаць па спасылцы

«Сродкам выяўлення негатыўнай ацэнкі з’яўляецца лексема Б.»: кобрынца асудзілі на тры гады «хіміі» за абразу Лукашэнкі
У судзе Кобрынскага раёну асудзілі Уладзіміра Балцянкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу («хіміі»).
Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у сацсетцы «Вконтакте» пад допісам пра Лукашэнку. У допісе было размешчана фота апошняга і тэкст яго выступу «па тэме вайсковых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Мужчына пакінуў каментар са старонкі і тэлефона сваёй сястры, калі быў у яе ў гасцях.

✊Падтрымайце сем'і «Рэйкавых партызан», асуджаных агулам да 66 гадоў калоніі
У Гомельскім абласным судзе 27 снежня агучылі прысуд светлагорскім «партызанам»: Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года. Іх родныя звярнуліся па дапамогу:
«Падчас наступу расейскіх войскаў у Кіеў з Гомеля, яны спалілі на чыгунцы шафу з электронным абсталяваннем, каб запаволіць рух расейскай вайсковай тэхнікі да ўкраінскай мяжы. У выніку былі адключаныя светлафоры і паваротнікі на адным з участкаў чыгункі Жлобін — Калінкавічы, якая вядзе ва Украіну.
Сям'і даводзіцца самім аплачваць трох адвакатаў. У кожнага з асуджаных засталіся малыя дзеці. Блізкім даводзіцца збіраць перадачы кожны месяц, і на ўсё гэта ідзе вельмі шмат сродкаў. Утварыліся вялікія запазычанасці, і плюс да ўсяго — вялікі штраф»
💳Падтрымаць фінансава сем'і «Рэйкавых партызан»

💌Фотафакт: як выглядаюць 500 паштовак, які Нобелеўскі цэнтр міру даслаў Алесю Бяляцкаму
Іх напісалі наведвальнікі выставы ў Осла, прысвечанай нобелеўскім лаўрэатам гэтага году.
Адзначым, што сёння роўна 19 месяцаў з моманту затрымання Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў: ад 9 да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд па справе «Вясны» будзе сімвалічна абвешчаны на пачатку вясны — 3 сакавіка ў 12:00.
Заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў у такі цяжкі час!
💌СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

У Мінску за каментары ў інтэрнеце затрыманы 50-гадовы Сяргей Белы
Паводле сілавікоў, мужчына пакідаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Мінчанку асудзілі на два з паловай гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсным маршы
У судзе Ленінскага раёну асудзілі Ганну Смалян паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Юлія Шут прызначыла Ганне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкртага тыпу («хатняй хіміі»).
Ганну затрымалі 8 верасня 2022 года. Яе абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе жанчына ўдзельнічала ў пратэсным маршы, выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці ў Мінску і перашкаджала руху грамадскага транспарту. Сілавікі апазналі Ганну па фотаздымках з яе тэлефона.

Затрыманы музыка Аляксандр Хадасевіч — ён перакладаў песні Scorpions на беларускую мову
З відэа, апублікаваным на праўладных каналах, вынікае, што яго затрымалі за некалькі каментарыяў у тэлеграме (у якіх ён, здаецца, нікога не абразіў, але сілавікі палічылі іх «негатыўнымі») і за кавер на песню Scorpions «Вецер перамен» ад праекта Lirival, піша «Наша Ніва».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
З відэа, апублікаваным на праўладных каналах, вынікае, што яго затрымалі за некалькі каментарыяў у тэлеграме (у якіх ён, здаецца, нікога не абразіў, але сілавікі палічылі іх «негатыўнымі») і за кавер на песню Scorpions «Вецер перамен» ад праекта Lirival, піша «Наша Ніва».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя
1:33 Тэрміны зняволення для «Вясны». «Расправа» і «фарс» —ацэнка працэсу ў каментарах калег палітзняволеных «Вясноўцаў»
11:36 «Мы — палякі, якія нарадзіліся ў Беларусі». Андрэю Пачобуту — 8 гадоў калоніі.
20:33 З восьмага лютага больш нельга скардзіцца на Беларусь у КПЧ ААН. Што рабіць? Размова з юрысткамі «Вясны»
36:52 Хвілінкі паэзіі. Алесь Бяляцкі і «Вершы на асфальце»
🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітзняволенага адваката Аляксандра Данілевіча пачнуць судзіць 10 сакавіка
Яму інкрымінуюць дапамогу ў закліках да мер абмежавальнага характару (ч. 3 арт. 361 КК) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Працэс над ім распачнецца 10 сакавіка ў Мінгарсудзе. Справу будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская.
Паводле следства, палітвязень са 9 жніўня 2020 па 20 траўня 2022 «шляхам дачы парадаў, указанняў, прадастаўлення інфармацыі, аказання іншай дапамогі садзейнічаў Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны».
Ён жа «падрыхтаваў і адрэдагаваў тэкст не менш як трох зваротаў ад прадстаўнікоў "статачных камітэтаў", у якіх выклаў заведама ілжывыя звесткі аб палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі, заклікаў кіраўніцтва замежнай кампаніі спыніць дамоўныя адносіны з беларускім контрагентам».
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 Аляксандр Станіслававіч Данілевіч

❗️"Боль у нырках, сутаргі". Дзмітрыю Кубараву ў калоніі не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу і працягваюць змяшчаць у ШІЗА
Палітзняволенага дызайнера Дзмітрыя Кубарава за апошнія два з паловай гады ўжо двойчы асудзілі па "палітычных" справах. Агульны тэрмін пакарання для Кубарава склаў восем гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў сумнавядомай наваполацкай калоніі № 1.
Увесь час адміністрацыя ўстановы цісне на палітвязня: начальнік Андрэй Пальчык асабіста ставіў Дзмітрыя на "расцяжку", яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА, нядаўна адправілі ў ПКТ, а цяпер яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.
Праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў палітвязня пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, але ў калоніі яму не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
🗣️"Вясна" распавядае, як улады пераследуюць 27-гадовага палітвязня Дзмітрыя Кубарава і як нечалавечыя ўмовы ў ШІЗА і ПКТ паўплывалі на ягонае здароў'е.

Чарговая «справа ЧКБ»: у Мінску судзяць экс-супрацоўніка банка «БелВЭБ»
У Мінскім абласным судзе 13 лютага распачаўся суд над 35-гадовым Васілём Ермаковым. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных). Яму пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Міснік.
Васіля затрымалі напачатку ліпеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што яго затрымалі нібыта за «зліў» асабістых дадзеныя сілавікоў, настаўнікаў і лекараў. У «пакаяльным» відэа Ермакоў распавядаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у Мінску і перадаў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у бот «Чорнай кнігі Беларусі», «скарыстаўшыся службовымі паўнамоцтвамі».
💌Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Васіль Уладзіміравіч Ермакоў

Праваабаронцам паведамляюць пра выклікі людзей у КДБ з нагоды данатаў у фонды салідарнасці ў 2020-ым годзе
Калі раней у СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое, што «на размову» выклікаюць супрацоўнікаў IT-сектару, то цяпер вядома пра выклікі ў КДБ людзей розных прафесій.
Сілавікі ставяць людзям умову — пералічыць у некалькі разоў большую за данат суму на спецыяльныя рахункі, альбо супраць іх будзе распачатая крымінальная справа.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Калі раней у СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое, што «на размову» выклікаюць супрацоўнікаў IT-сектару, то цяпер вядома пра выклікі ў КДБ людзей розных прафесій.
Сілавікі ставяць людзям умову — пералічыць у некалькі разоў большую за данат суму на спецыяльныя рахункі, альбо супраць іх будзе распачатая крымінальная справа.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Улады прызналі праект «Маланка Медыя» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 15 лютага.
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, рашэнне прынятае «за публічныя заклікі да санкцый, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3k2oJH1

У Светлагорску масавы «хапун» — затрымана як мінімум 7 чалавек
14 лютага ў Светлагорску было затрымана некалькі мясцовых жыхароў. Яны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС. Затрыманні і вобшукі рабіліся людзьмі з гомельскіх абласных структур міліцыі.
Паведамляецца пра 7 затрыманых – 4 мужчын і 3 жанчын. Сярод іх – Анатоль Змітровіч (на фота), які да нядаўняга часу быў індывідуальным прадпрымальнікам і актыўным удзельнікам прадпрымальніцкага руху. Ён вядомы таксама як экалагічны актывіст у перыяд будаўніцтва і запуска Светлагорскага завода беленай цэлюлозы, калі адбываліся шматлікія выкіды шкодных рэчываў у атмасферу. У апошні час працуе ў адным з прадпрыемстваў у галіне аўтасервісу.
Яшчэ адна з затрыманых — Таццяна Жураўская, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Людзі плюс», яно вядзе працу з тымі, каго закранула праблема ВІЧ.
Астатнія затрыманыя працуюць на розных прадпрыемствах горада. Мяркуецца, што 15 лютага ў адносінах да затрыманых адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў судом Светлагорскага раёна.
Крыніца: Гомельская Вясна

📍Палітзняволеная Ганна Баран выйшала на волю з калоніі
Актывістку затрымалі ў Пружанах 13 кастрычніка 2021 года ў межах "карагоднай справы". У хуткім часе яе асудзілі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК ва ўдзеле 13 верасня 2020 года ў Маршы герояў у Брэсце, калі пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні і танчылі. Тады іх разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Ганна — адзіная жанчына, якую пазбалі волі ў межах “карагоднай справы”.
Яна ўтрымлівалася ў зняволенні 1 год, 4 месяцы і 2 дні, а сёння выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін.
"Брэсцкая Вясна" распавядала яе гісторыю

Брэсцкага нарколага-псіхіятра асудзілі да двух гадоў калоніі за два каментары
У Брэсцкім раённым судзе агучаны вырак загадчыку аддзяленнем Брэсцкага абласнога наркадыспансэру Максіму Зайцаву. Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф ў памеры 100 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак.
Мужчыну судзілі за два каментары ў тэлеграм-канале. Адзін з іх, згодна з абвінавачаннем, ён пакінуў у бок Лукашэнкі 20 ліпеня 2021 года: «Животное загнанное в угол. Скоро начнет своих кусать».
Другі каментар — у адрас старшыні брэсцкага аблвыканкаму Рагачука — згодна з абвінавачаннем, мужчына пакінуў 16 сакавіка 2022 году. Ён быў наступнага складу: «РЫгачук пусть ляжет возле пушки и спит спокойно, осел! Бернес нашелся».

Прысуд па справе «Рабочага Руху» абвесцяць 17 лютага
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ідзе суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Церэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль. Іх утрымліваюць пад вартай адзін год і пяць месяцаў. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў. Апошні месяц суд праходзіў у закрытым рэжыме — нават спрэчкі бакоў. Прысуд будзе абвешчаны 17 лютага ў 12:00 у адкрытым рэжыме.
Усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве. Яны адмовіліся даваць паказанні да агучвання сакрэтнага тома — іх допыт праходзіў у закрытым рэжыме. Напрыканцы снежня Аляксандр Капшуль абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 лютага разгледзілі скаргу палітвязняў на рашэнне КДБ аб прызнанні «Рабочага Руху» «экстрэмісцкім фармаваннем». КДБ прыняў такое рашэнне 21 верасня 2021 года — пасля і падчас затрыманняў фігурантаў справы. Разгляд скаргі праходзіў у закрытым рэжыме, таму вынік невядомы, але ён прадказальны.
💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А

✊Падтрымайце палітзняволенага шматдзетнага бацьку Віталя Жука, які пасля вызвалення з калоніі быў вымушаны з'ехаць з сям'ёй з Беларусі
Мужчыну асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі за каментар пра Лукашэнку. Палітвязня двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар, зрабілі «злосным парушальнікам рэжыму», а потым на пяць месяцаў адправілі ў памяшканне камернага тыпу. Калі Віталя ўтрымлівалі ў калоніі, да ягонай жонкі некалькі разоў прыходзілі з вобшукамі.
Мужчына цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня выйшаў на волю. Ён з сям'ёй пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
💳Шматдзетнай сям'і Віталя патрабуецца дапамога ў новай краіне — падтрымаць іх можна праз персанальны збор BYSOL
🗣«Адміністрацыя калоніі ламае тое, што не змаглі зламаць у ІЧУ ці СІЗА». Аповед Віталя пра тое, што яму давялося перажыць у зняволенні

З'явілася інфармацыя пра затрыманне беларускамоўнага пластычнага хірурга Аляксея Дужага
Па інфармацыі @belhalat_by, Аляксей быў затрыманы ўчора наўпрост на працоўным месцы і зараз знаходзіцца на Акрэсціна. Адваката да яго не пускаюць.
У 2020-ым годзе Дужага ўжо затрымлівалі сілавікі.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3k2oJH1
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Па інфармацыі @belhalat_by, Аляксей быў затрыманы ўчора наўпрост на працоўным месцы і зараз знаходзіцца на Акрэсціна. Адваката да яго не пускаюць.
У 2020-ым годзе Дужага ўжо затрымлівалі сілавікі.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3k2oJH1
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю палітзняволены Анатоль Хіневіч
Мужчына быў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за тое, што 20 верасня 2020 году на «Маршы справядлівасці» наносіў супрацоўнікам АМАПа «ўдары лежачы».
Анатоль скончыў інстытут Сахарава БДУ, з 2014 па 2018 працаваў у КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама». Ён удзельнічаў у распрацоўцы афіцыйнага сэрвісу Мінгарвыканкама. На працы неаднаразова быў на дошцы гонару і атрымліваў граматы. У родным Барысаве ведаюць Анатоля як барда і выканаўцу ўласных песен.
На фота Анатоль пасля вызвалення.

🌿Творчы працаўнік Арцём Задруцкі: гісторыя аднаго палітвязня
Палітзняволенага Арцёма Задруцкага асудзілі да трох гадоў калоніі па «справе Зельцэра» за адзін каментар. За час зняволення мужчыне не аказвалі дапамогу з праблемамі з вухам — і былы гукарэжысёр аглух на яго.
Аднак гэта не зламала мужчыну: ён працягвае змагацца за свае правы нават у СІЗА, малюе партрэты і піша вершы — у ягонай скарбонцы ўжо больш за 150 твораў.
«У лістах Арцём будзе рады абмеркаваць усё: музыку, вершы. Ён можа намаляваць што заўгодна — нават партрэт. Арцём піша іх нават па начах: мы бачылі нават ягоны партрэт дачкі аднаго са зняволеных. Цяпер яму вельмі важная падтрымка, душэўная дапамога, бо ў сям’і ёсць цяжкасці».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3XtDqAx
💌Падтрымайце Арцёма лістамі салідарнасці і пасылкамі: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Сяргеевіч Задруцкі