Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.2K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Былога міліцыянта асудзілі да 9 гадоў калоніі за кіраўніцтва тэлеграм-чатам «Жыве Лунінец!»

У Брэсцкім абласным судзе 9 лютага да дзевяці гадоў калоніі асудзілі 40-гадовага Аляксандра Сумара. Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Вера Філонік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Богуш.

Вядома, што ў 2006 годзе Аляксандр працаваў у лунінецкім РАУСе ў якасці эксперта-крыміналіста. Цяпер яго асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за кіраўніцтва тэлеграм-чатам «Жыве Лунінец!», які прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», калі Аляксандр утрымліваўся пад вартай ужо як чатыры месяцы.

У 2006 годзе Сумар супрацоўнічаў з міліцыянтам Віталем Рылачам, які цяпер праходзіў па справе былога калегі ў якасці пацярпелага. Да нядаўняга часу Рылач з'яўляўся кіраўніком лунінецкага РАУС.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3E4RLwD

💌Падтрымайце Аляксандра: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Васільевіч Сумар
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🇺🇦Сёння ў Гомелі пачынаюць судзіць украінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць на карысць Украіны»

У Гомельскім абласным судзе 14 лютага распачнецца суд над грамадзянінам Украіны Паўлам Купрыенкам і жыхарамі Гомельшчыны Дзмітрыем Салавянчыкам і Тарасам Мачынскім. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 405 (пакрывальніцтва злачынстваў).

Справу будзе разглядаць вядомы сваёй працай па палітычных справах суддзя Руслан Царук. Працэс пакуль адкрыты.

КДБ спатрэбілася толькі тры месяцы для расследвання гэтай справы і перадачы яе ў суд.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3HMkjNw
❗️70-гадоваму пенсіянеру-«тэрарысту» Васілю Дземідовічу дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе

У судзе Дзяржынскага раёна агучылі прысуд 70-гадоваму пенсіянеру з Нясвіжа Васілю Дземідовічу — адзін год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).

Паколькі раней палітвязня ўжо асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыма і штраф у памеры 2 710 рублёў.

У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны спіс» — цяпер ён самы пажылы беларус-«тэрарыст». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму. За кратамі пенсіянера ўтрымліваюць ужо прыкладна год.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3lxcu5F
📚У Варшаве пройдзе прэзентацыя кніг Максіма Знака і Таццяны Астроўскай

16 лютага Музей Вольнай Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых на прэзентацыю двух выданняў, рэалізаваных ПЦ «Вясна»: навуковае даследванне Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў» і напісаны ў турме «Зэкамерон» палітвязня Максіма Знака.

«Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)»
была прэзентавана аўтаркай у Коўне ў межах 10-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Беларускае выданне ўяўляе сабой перапрацаваную і часткова дапоўненую для публікацыі навуковую манаграфію даследчыцы.

Таксама на прэзентацыі можна будзе атрымаць беларускі варыянт дакументальнага раману «Зэкамерон», напісаны палітвязнем Максімам Знакам.

У мерапрыемстве прымуць удзел аўтарка даследвання Таццяна Астроўская, перакладчык Алег Жлутка, абаронца Знака Сяргей Зікрацкі.

📖Выданні безкаштоўныя, падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць кнігі ў падарунак.
📍Калі: 18-30, чацвер 16 лютага
🏢Дзе: Foksal 11, Warszawa
Падцягваўся на кратах, адціскаўся ад падлогі — экс-палітвязень Аляксей Кудзін пра свае трэніроўкі за кратамі

Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе распавёў «Народнай Волі» пра тое, як падтрымліваў свой фізічны стан у зняволенні.

«У СІЗА на Валадарскага, дзе я правёў не так шмат часу, каля гадзіны адводзіў трэніроўкам, а ў Жодзінскім ізалятары таксама знайшоў аднадумцаў – хлопцы раней хадзілі ў спартыўныя секцыі. Адным словам, у нас была спартыўная камера. А адзін хлопец, калі паназіраў за нашымі заняткамі, пачаў паліць па мінімуму і кінуў есці маянэз з кетчупам. У яго вага была каля 140 кілаграмаў, а за два з паловай месяцы ён скінуў больш за 20 кілаграмаў.

Гадзіну мы займаліся ў дворыку, а затым яшчэ столькі ж працавалі ў камеры. Падцягваліся на кратах, адціскаліся ад падлогі, накачвалі прэс і рабілі гіперэкстэнзію (практыкаванне для ўмацавання ніжняй часткі спіны)…

Карацей кажучы, мазгі і цела працавалі, а ў экстрэмальных умовах галава пастаянна прыдумляла нешта новае».
📍Палітвязень Раман Смолькін — на волі

Раман — жыхар Салігорска, асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу былога намесніка начальніка салігорскай міліцыі Салаўя. 12 кастрычніка мінулага года яго накіравалі на "хімію" ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 9 Віцебска.

Адміністрацыя ПУАТ запісала ў парушэнні рэжыму "хіміі" спазненне Рамана на лекцыю, сон пад нарай, адмову ад прыборкі. 14 лютага 2022 года па рапартах адбыўся суд, які пастанавіў накіраваць палітвязня ў калонію за парушэнне рэжыму папраўчай установы на 9 месяцаў калоніі. Пакуль ён чакаў разгляду скаргі на рашэнне суда, яго звольнілі з працы ў папраўчай установе і 20 дзён утрымлівалі ў карцары.

26 студзеня Раман выйшаў на волю з мазырскай калоніі № 20, адбыўшы ў зняволенні 1 год, 3 месяцы і 14 дзён.
📊Беларусь знаходзіцца ў топ-7 краінах свету па колькасці палітвязняў на 100 000 насельніцтва

The Washington Post у сваім тэксце распавёў пра маштаб рэпрэсій у самых недэмакратычных краінах свету. Таксама выданне прывяло статыстыку па колькасці палітзняволеных і затрыманых у розных дзяржавах.

Згодна з ёй, Беларусь знаходзіцца на 6 месцы ў свеце па колькасці палітвязняў на 100 000 насельніцтва. Наша краіна абыйшла Кубу і набліжаецца да паказчыку Ганконгу. Узначальваюць гэты антырэйтынг КНДР, Егіпет і Турцыя — дакладных лічбаў палітвязняў па якіх няма, таму прыводзяцца прыкладныя дадзеныя.

Адзначым, што амаль у кожнай краіне свае крытэрыі для вызначэння палітвязняў — напрыклад, у некаторых палітвязнямі лічацца людзі, якія трапілі на «суткі» па палітычных матывах. Для некаторых краін The Washington Post прывёў колькасць арыштаваных на акцыях пратэсту (антываенныя акцыі ў лютым мінулага году ў РФ і антыўрадавыя акцыі ў Іране) — гэтыя краіны ў статыстыцы палітвязняў не ўлічваліся.
💍Пабрацца шлюбам з палітвязняволеным (-ай): як гэта магчыма?

У Дзень Усіх Закаханых узгадваем нашу размову з Валерыем Таміліным, які ажаніўся ў гомельскай ПК-4 з палітзняволенай Янай Арабейка.

«Вясна» паразмаўляла з мужчынам, каб даведацца алгарытм дзеянняў для тых, хто таксама хоча пабрацца шлюбам са зняволеннымі, якія знаходзяцца ў СІЗА ці адбываюць пакаранне ў калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3YIDBZM
🤬"Калі яго выводзілі, то на галаве была шапка і капюшон, так хавалі кроў", — брат Дзяніса Дзікуна пра затрыманне палітвязня

У Гомельскім абласным судзе 27 снежня агучылі прысуд светлагорскім «партызанам»: Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года.

Сваяк палітвязняў Дзмітрый Дзікун распавёў "Нашай Ніве" падрабязнасці жорсткага затрымання Дзяніса:

«На відэа было відаць, што ён збіты. Рассечана вока. Ведаю, што брата 10—15 хвілін збівалі ў кватэры. Білі па галаве. Брат, убачыўшы сілавікоў, адчыніў дзверы і лёг на падлогу, каб яго не білі. Калі яго выводзілі, то на галаве была шапка і капюшон, так хавалі кроў. Брат пагадзіўся на відэа, каб яго не білі. Ведаю, што калі яго вялі па РАУС, то ён моцна кульгаў і трымаўся за бок. Быў разбіты твар»


💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
💻Напісаць анлайн

💳Падтрымаць іх можна праз персанальны збор BYSOL
📍Палітзняволеную Дар'ю Лосік, асуджаную да 2 гадоў калоніі, перавялі ў баранавіцкі СІЗА

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня агучылі прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Днямі палітзняволеную перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6 да разгляду апеляцыйнай скаргі.

Заклікаем падтрымаць палітзняволеную любым магчымым спосабам:

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻 Напісаць анлайн
Генпракурор хоча прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй «Беларускі расследавальніцкі цэнтр»

Генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні арганізацыі «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» экстрэмісцкай і забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Раней толькі адна арганізацыя была прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкай» — «ТУТ БАЙ Медыя».
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Уладзімір Булаўскі
🔺Яўген Каханоўскі
🔺Аляксандр Копаць
🔺Юлія Лаптановіч
🔺Арцём Ласкі
🔺Алег Гаўрылаў 
🔺Аляксей Кандраценка
🔺Кірыл Канапацкі
🔺Дзмітрый Абрамук
🔺Віталь Бандарук
🔺Наталлю Ляцко
🔺Вячаслаў Шэлямет
🔺Руслан Парфёнаў
🔺Андрэй Грышчук
🔺Сяргей Далівеля
🔺Людміла Кірыленка 
🔺Мікіта Харловіч
🔺Аляксей Багдзей
🔺Максім Бас
🔺Святаслаў Герасімук
🔺Андрэй Клютчэня
🔺Арцём Міцук
🔺Яўген Пак

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Брэст: за «Жыве Беларусь» на «Табакерцы» — два месяцы арышту

Суд Маскоўскага раёна Брэста завяршыў разгляд крымінальнай справы 20-гадовага жыхара абласнога цэнтра Артура Джамбурыева, абвінавачанага ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці паводле арт. 341 КК. Справу разглядала суддзя Таццяна Лаўранюк.

Паводле абвінавачання, вечарам, 4 снежня 2022 года, Артур папрасіў знаёмых, з якімі ехаў у адным аўтамабілі, высадзіць яго на прыпынку грамадскага транспарту. Затым абвінавачаны нанёс на сцены гандлёвага аб'екта, які знаходзіўся на прыпынку, «цынічныя надпісы». Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія патрулявалі тэрыторыю, аператыўна затрымалі Джамбурыева.

Артур напісаў на брэсцкім шапіку «Табакеркі» фразу «ACAB» і двойчы «Жыве Беларусь». За гэта налічылі 18 рублёў «шкоды» (якую хлопец кампенсаваў да суда).

Пасля абвяшчэння прысуду Джамбурыева не заключалі пад варту. Такім чынам, ён пакуль што застаецца на волі да ўступлення прысуду ў законную сілу.

Чытаць па спасылцы
«Сродкам выяўлення негатыўнай ацэнкі з’яўляецца лексема Б.»: кобрынца асудзілі на тры гады «хіміі» за абразу Лукашэнкі

У судзе Кобрынскага раёну асудзілі Уладзіміра Балцянкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу («хіміі»).

Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у сацсетцы «Вконтакте» пад допісам пра Лукашэнку. У допісе было размешчана фота апошняга і тэкст яго выступу «па тэме вайсковых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Мужчына пакінуў каментар са старонкі і тэлефона сваёй сястры, калі быў у яе ў гасцях.

Чытаць па спасылцы
Падтрымайце сем'і «Рэйкавых партызан», асуджаных агулам да 66 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 27 снежня агучылі прысуд светлагорскім «партызанам»: Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года. Іх родныя звярнуліся па дапамогу:

«Падчас наступу расейскіх войскаў у Кіеў з Гомеля, яны спалілі на чыгунцы шафу з электронным абсталяваннем, каб запаволіць рух расейскай вайсковай тэхнікі да ўкраінскай мяжы. У выніку былі адключаныя светлафоры і паваротнікі на адным з участкаў чыгункі Жлобін — Калінкавічы, якая вядзе ва Украіну.

Сям'і даводзіцца самім аплачваць трох адвакатаў. У кожнага з асуджаных засталіся малыя дзеці. Блізкім даводзіцца збіраць перадачы кожны месяц, і на ўсё гэта ідзе вельмі шмат сродкаў. Утварыліся вялікія запазычанасці, і плюс да ўсяго — вялікі штраф»

💳Падтрымаць фінансава сем'і «Рэйкавых партызан»
💌Фотафакт: як выглядаюць 500 паштовак, які Нобелеўскі цэнтр міру даслаў Алесю Бяляцкаму

Іх напісалі наведвальнікі выставы ў Осла, прысвечанай нобелеўскім лаўрэатам гэтага году.

Адзначым, што сёння роўна 19 месяцаў з моманту затрымання Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў: ад 9 да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд па справе «Вясны» будзе сімвалічна абвешчаны на пачатку вясны — 3 сакавіка ў 12:00.

Заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў у такі цяжкі час!

💌СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
У Мінску за каментары ў інтэрнеце затрыманы 50-гадовы Сяргей Белы

Паводле сілавікоў, мужчына пакідаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мінчанку асудзілі на два з паловай гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсным маршы

У судзе Ленінскага раёну асудзілі Ганну Смалян паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Юлія Шут прызначыла Ганне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкртага тыпу («хатняй хіміі»).

Ганну затрымалі 8 верасня 2022 года. Яе абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе жанчына ўдзельнічала ў пратэсным маршы, выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці ў Мінску і перашкаджала руху грамадскага транспарту. Сілавікі апазналі Ганну па фотаздымках з яе тэлефона.

Чытаць па спасылцы
Затрыманы музыка Аляксандр Хадасевіч — ён перакладаў песні Scorpions на беларускую мову

З відэа, апублікаваным на праўладных каналах, вынікае, што яго затрымалі за некалькі каментарыяў у тэлеграме (у якіх ён, здаецца, нікога не абразіў, але сілавікі палічылі іх «негатыўнымі») і за кавер на песню Scorpions «Вецер перамен» ад праекта Lirival, піша «Наша Ніва».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:33 Тэрміны зняволення для «Вясны». «Расправа» і «фарс» —ацэнка працэсу ў каментарах калег палітзняволеных «Вясноўцаў»
11:36 «Мы — палякі, якія нарадзіліся ў Беларусі». Андрэю Пачобуту — 8 гадоў калоніі.
20:33 З восьмага лютага больш нельга скардзіцца на Беларусь у КПЧ ААН. Што рабіць? Размова з юрысткамі «Вясны»
36:52 Хвілінкі паэзіі. Алесь Бяляцкі і «Вершы на асфальце»

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud