Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
20.7K photos
457 videos
71 files
18.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Палітвязень Віктар Акцістаў, якога моцна збілі ў жніўні 2020 года, выйшаў на волю пасля 27 месяцаў у зняволенні

Суд Ленінскага раёна 30 снежня 2020 года асудзіў студэнта 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня (арт. 364 КК) да 2,5 гадоў калоніі. У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрымання незнаёмага хлопца каля гасцініцы "Юбілейная" — у выніку гэтага ён нанёс супрацоўніку АМАПу некалькі ўдараў. Пры затрыманні быў моцна збіты, бацькі на працягу некалькіх дзён не маглі знайсці яго.

У межах крымінальнай справы палітвязень быў узяты пад варту 21 верасня 2020 года. Віктар адбываў тэрмін у магілёўскай папраўчай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волб 31 снежня. За кратамі яго утрымлівалі 2 гады, 3 месяцы і 10 дзён.
🇫🇷Дэлегацыя Францыі пры АБСЕ падтрымала беларускіх палітвязняў

«Цяпер больш за 1440 беларусаў незаконна затрыманы, падвяргаюцца катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання ў нечалавечых умовах.

Мы асуджаем гэтыя жорсткія рэпрэсіі і падтрымліваем усіх, хто імкнецца да свабоды, дэмакратыі і незалежнасці Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні La France à l'OSCE.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
«Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь». Нямецкі дэпутат выступіў з моцнай прамовай у Бундэстагу ў падтрымку Беларусі і беларусаў

Дэпутат нямецкага Бундэстага Робін Вагенер, які з'яўляецца сімвалічным «хросным» Ігара і Дар'і Лосік, выступіў з моцнай прамовай у Бундэстагу.

Ён распавёў гісторыю Паўлінкі (чатырохгадовай дачкі Ігара і Дар'і Лосік, якія былі асуджаныя да 15 і 2 гадоў калоніі адпаведна), а таксама заклікаў у гэты цяжкі час, калі ўвесь свет дапамагае Украіне, не забывацца і пра Беларусь і беларускіх палітвязняў:

«Я вельмі ўдзячны за рашэнне Саюза аказаць Украіне такую моцную падтрымку. І давайце таксама падтрымаем беларускі дэмакратычны рух і будзем падтрымліваць яго так доўга, як гэта будзе неабходна. Гэта было і застаецца правільным крокам: выдача гуманітарных візаў тым, каго пераследуе рэжым, падтрымка прымусова выключаных студэнтаў і звольненых навукоўцаў, а таксама незалежных сродкаў інфармацыі.

Лукашэнка і яго паслугачы мусяць пайсці пад суд за свае злачынствы.

З якой бы жорсткай крытыкай рэжыму мы ні выступалі, нам трэба выразна паказаць, што значаць для нас тыя, хто сапраўды стаіць за Беларусь. Гэта смелыя людзі беларускай грамадзянскай супольнасці, гэта тыя, хто, застаючыся ў Беларусі, ва ўмовах вялікай небяспекі, або ў вымушаным выгнанні, вядзе барацьбу за свабоду краіны і за дэмакратыю.

Такой, бел-чырвона-белай Беларусі, патрэбная наша поўная падтрымка. І з гэтай прычыны мы не можам адступіцца, мы і далей мусім патрабаваць вызвалення палітвязняў.

Гэта наш доўг перад Паўлінай. Дзецям патрэбныя бацькі. Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь. Еўропе патрэбна вольная Украіна. Людзям патрэбна свабода»
, — сказаў ён пад апладысменты калег.
Стала вядомае імя яшчэ аднаго затрыманага за размову ў чат-рулетцы

Чарговай ахвярай чатрулетчыка Юрыя Комара стаў жыхар Рагачова Дзмітрый Лагуценка. Падчас размовы ён папрасіў у украінцаў зброю, а на пытанне Комара «Будзеш валіць ябацек?», адказаў «Так».

Дзмітрый быў затрыманы разам з сябрам — ім на галаву апранулі БЧБ-сцягі, а пасля прымусілі мыць імі падлогу.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️
Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍На волю выйшаў палітвязень Андрэй Ізотаў

Індывідуальнага прадпрымальніка з Мінска асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу амапаўца (арт. 369 КК). Таксама Ізотаў павінен выплаціць пацярпеламу супрацоўніку 1500 рублёў маральнай шкоды. Акрамя гэтага, пастанавілі знішчыць сім-карту Ізотава. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграм-чаце "Карнікі Беларусі" напісаў каментар пад размешчанымі дадзенымі: "... тупое, дальше некуда".

Андрэя затрымалі 23 красавіка, калі ён ляцеў у Маскву — наўпрост знялі з рэйса. Да суда яго амаль чатыры месяцы ўтрымлівалі пад вартай. Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскім ПУАТ-43 і нядаўна выйшаў на волю. У зняволенні ён утрымліваўся амаль 1 год і 8 месяцаў.
🎉Павіншуйце Андрэя Аляксандрава з 45-годдзем

У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава асудзілі да 14 гадоў калоніі па рэзананснай "справе БелаПАН". Палітвязень утрымліваецца за кратамі ўжо больш за два гады. Нядаўна Андрэя этапавалі ў наваполацкую калонію № 1.

Сёння Аляксандраў трэці раз адзначае Дзень нардзінаў у зняволенні. Яму споўнілася 45 гадоў.

Андрэй — заўзятар «Ліверпуля», ён пераклаў на беларускую мову гімн англійскай каманды.

З нагоды свята BYSOL запусціў розыгрыш арыгінальнай сертыфікаванай майкі футбольнай каманды «Ліверпуль». Усе сродкі, атрыманыя з розыгрышу, пойдуць на дапамогу пацярпелых ад палітычных рэпрэсій. Падрабязнасці і ўмовы конкурсу па спасылцы.

💌Павіншуйце палітвязня паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Валер'евіч Аляксандраў
💻 Напісаць анлайн
💌Еўрапейскія праваабаронцы даслалі 1302 лісты беларускім палітвязням

Нямецка-швейцарская арганізацыя «Libereco — Партнёрства за правы чалавека» каардынавала маштабны праект, у рамках якога было надрукавана 1302 лісты, якія былі дасланыя беларускім палітвязням.

Іх падпісалі 19 сябраў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Крыніца: Libereco

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
🗣28 студзеня пройдзе анлайн-ток-шоу «(Не)Любімыя людзі. Чым жывуць ЛГБТК+ у Беларусі пасля 2020»

Каманда @MAYDAYMog працягвае серыю ток-шоу па тэме ўразлівых групаў. На гэты раз эксперты пагавораць аб тым, як жывуць ЛГБТК+ людзі ў Беларусі і з якімі праблемамі яны сутыкаюцца на фоне палітычных рэпрэсій і вайны ва Ўкраіне.

Эксперты: Наста Базар і Андрэй Завалей.

Анлайн-ток-шоу пройдзе 28 студзеня, у суботу. Пачатак — а 16-ай па Мінску. Удзел бясплатны, аднак неабходна рэгістрацыя праз Google-форму (пазначце, калі ласка, e-mail ці Telegram ці Signal, куды вы будзеце чакаць спасылку).

Спасылка для ўдзелу прыйдзе вам на пошту ці на кантакт у Telegram/Signal за 1 гадзіну да старту ток-шоу. Калі ў вас узніклі пытанні па мерапрыемстве,то пішыце на @maydayhelp
Палітзняволенага мінчука Аляксандра Колпака перавялі ў наваполацкую калонію

Аляксандра асудзілі за каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе — яго прызналі вінаватым па двух артыкулах: ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для яго чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і прызначыла ў Брэсце суддзя Вера Філонік. Акрамя гэтага, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як «сродак здзяйснення злачынства».

23 снежня 2022 года КДБ уключыў палітвязня ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

💌Падтрымайце Аляксандра: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Аляксандр Уладзіміравіч Колпак
💻Напісаць анлайн
⚖️Суд па справе «Вясны»: даследвалі больш за палову пісьмовых матэрыялаў

У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).

Сёння адбываецца 15-е пасяджэнне. Працэс знаходзіцца на стадыі даследвання пісьмовых матэрыялаў справы. На судзе агучылі ўжо больш за 150 тамоў справы з 284.

💌Падтрымайце вясноўцаў лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд па «справе Зельцэра»

Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу 38-гадовага палітзняволенага жыхара сталіцы Сяргея Бушыка, абвінавачанага ў распальванні іншай варожасці (ч.1 арт. 130 КК) і ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.

Сяргей быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 па крымінальнай справе, узбуджанай за каментарыі ў Інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Суд, які адбыўся 7 снежня, прызнаў Бушыка вінаватым і прызначыў яму па сукупнасці абвінавачанняў канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
❗️Пагаршаецца здароўе журналіста Сяргея Сацука. У магілёўскай турме яму наўмысна не даюць патрэбныя лекі

Як паведамляе @bajby, сваякі Сяргея атрымалі ад яго два лісты запар, у якіх ён скардзіцца, што па-ранейшаму не мае ў неабходнай колькасці таблетак:

“Моцна захварэў, паднялася тэмпература і абвастрыўся гаймарыт. Піша, што гэтым разам прыхапіла грунтоўна. Але толькі калі адкрыўся рэзкі кашаль, лекар даў антыбіётык і нават дазволіў два дні пасцельнага рэжыму — само па сабе небывалае паслабленне. Па-ранейшаму праблемы з сэрцам, здарыўся прыступ мярцальнай арытміі, бо для эканоміі таблетак, якія заканчваюцца, ужывае толькі палову ад неабходнага. Лекі, што мы высылалі раней, не аддаюць, хоць ён рэгулярна звяртаецца. На жаль, хваравіты стан ігнаруюць”. 

Каб рэзка не спыняць прыём таблетак, Сацук вымушаны істотна змяншаць дозу, каб хапіла на больш працяглы тэрмін. Большую частку лістоў ад родных Сацуку не перадаюць. Акрамя таго, палітвязня з невядомых прычын рэгулярна пераводзяць з адной камеры ў іншую.

Нагадаем, журналісту прысудзілі 8 гадоў калоніі — яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

💌Падтрымайце Сяргея: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Сяргей Віктаравіч Сацук
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Журналісту Алесю Любянчуку пакінулі прысуд у сіле

Алесь Любянчук — журналіст, якога затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). 27 кастрычніка суддзя Алена Ананіч прызначыла палітвязню тры гады калоніі.

Вярхоўны суд 24 студзеня разглядзеў апеляцыйную скаргу Алеся. У выніку прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка журналіста этапуюць у калонію.

Крыніца: @bajby

💌Адрас для падтрымкі:Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандр Мікалаевіч Любянчук
💻Напісаць анлайн
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 чалавек — цяпер у ім 2370 чалавек

27 студзеня МУС чарговы раз абнавіла «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі мужа і жонку Дзяніса і Святлану Шарамецьевых, старшыню незалежнага прафсаюзу на «МАЗ» Арцёма Жэрнака, а таксама дзвюх грамадзянак Расіі — Кацярыну Глінскую і Алену Яфрэменка.

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Генпракуратура накіравала ў суд «справу ўдзельнікаў злачыннай групы, абвінавачаных у тэрарызме»

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе праходзяць 18 чалавек: Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч. Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

У адносінах да ўсіх абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту (у дачыненні да Вадзіма Пракоп'ева, Дзяніса Хаміцэвіча і Ігара Чамякіна — завочна).
🥀Ва Украіне загінуў былы беларускі палітвязень і добраахвотнік Эдуард Лобаў

Пра гэта паведамляе @nashaniva са спасылкай на сяброў Эдуарда.

Эдуард быў затрыманы 18 снежня 2010 году разам з лідэрам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам. Іх абвінавацілі ў хуліганстве — нібыта яны збілі мінакоў. Эдуард і Зміцер віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

24 сакавіка 2011 году суддзя Маскоўскага раённага суду Мінску Алена Шылько асудзіла Лобава паводле артыкулу «асабліва злоснае хуліганства» на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Эдуард адбываў пакаранне ў калёніі № 22 «Ваўчыныя норы» ў Івацэвіцкім раёне. На волю выйшаў, цалкам адбыўшы тэрмін.

У 2015 годзе Эдуард быў узнагароджаны прэміяй за абарону правоў чалавека ім. Івашкевіча ў намінацыі «За асабістую мужнасць».
🤯Былога палітвязня, які нядаўна вызваліўся з калоніі і пакінуў Беларусь, шукаюць міліцыянты

22-гадовы Яўген Чарвінскі цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сёлета 4 студзеня. Яго абвінавацілі ў тым, што ў ноч з 23 па 24 верасня 2020 года ён распыліў газавы пярцовы балончык у твар амапаўца, уцякаючы ад затрымання на акцыі пратэсту. Хлопца затрымалі і моцна збілі. Праз два месяцы яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 363 КК да 2,5 гадоў калоніі.

У Беларусі ён прабыў усяго 12 дзён і пакінуў краіну.

Цяпер стала вядома, што Яўгена дома пачалі шукаць міліцыянты. Родным былога палітвязня сказалі, што, калі ён не вернецца цягам месяца, то яго абвесцяць у крымінальны вышук. Як зразумеў Яўген, супраць яго хочуць узбудзіць новую крымінальную справу.

«Гэта чакае тых, хто вызваляецца. Таму ўсім, хто сядзеў па палітыцы лепш адразу з'язджаць», — кажа былы палітвязень.

🔹«Я адседзеў увесь тэрмін, выйшаў, а тут ізноў тое самае адбываецца?» Размова з палітвязнем, які вярнуўся з Марша толькі праз 2 гады і 3 месяцы
📍Палітвязня Алега Рубца ўжо месяц трымаюць у ШІЗА

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. Узмацненне рэжыму Алегу ініцыявала адміністрацыя наваполацкай калоніі №1. У лютым яго закінулі ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў ПКТ, а таксама пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў.

Сёння роўна 900 дзён як хлопец знаходзіцца за кратамі. Стала вядома, што з 24 снежня яго змясцілі ў ШІЗА.

Нагвдаем, Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні быў моцна збіты. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«
Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 
💻 Напісаць анлайн
💔"Думаю, што хутка буду дома", — Вольга Маёрава з-за кратаў

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды дванаццаці фігурантам "справы Аўтуховіча". Актывістку Вольгу Маёраву асудзілі да 20 гадоў калоніі. У зняволенні яе ўтрымліваюць ужо больш за два гады. Нядаўна яна даслала вестачку з-за кратаў:

"Усім удзячная да немагчымасці выказаць свае эмоцыі і пачуцці. Нізкі паклон і захапленне гатовасцю дапамагчы, нягледзячы ні на што!

…Думаю, што хутка буду дома. А калі памяшаюць нейкія неспадзяваныя абставіны — перажывём, калі выжывем".


Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць палітзняволеную пасылкамі, медыцынскімі баедэролямі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

🔹Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па «справе Аўтуховіча»

💌Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вольга Уладзіміраўна Маёрава
💻 Напісаць анлайн
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і суды!

Кожны дзень па ўсёй Беларусі адбываюцца дзясяткі «палітычных» затрыманняў, аднак праваабаронцы даведваюцца далёка не пра ўсе з іх. У цэнтры Еўропы людзей катуюць і трымаюць у нечалавечых умовах за іх грамадзянскую пазіцыю, але большасць такіх гісторый замоўчваецца.

Калі ласка, паведамляйце пра затрыманні, суды і ціск праваабаронцам. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі – дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@viasna_bot | @ViasnaSOS | @SOSViasna | @viasnainfo
💡Інтэрнэт-крамы і падарункавыя сертыфікаты у калоніях: спасылкі, парады і лайфхакі

У некаторых беларускіх калоніях ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі, а таксама адзенне.

На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў шасці калоніях:
🔺Папраўчая калонія №2
🔺Папраўчая калонія 3
🔺Папраўчая калонія 4
🔺Папраўчая калонія 15
🔺Папраўчая калонія 17;
🔺Папраўчая калонія №22.

Каб зрабіць заказ адразу, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваё сваяцтва ў калоніі. Для рэгістрацыі неабходна далучыць фотаздымкі трох апошніх старонак пашпарту і ўвесці дадзеныя зняволенага. Пасля гэтага на электроную пошту прыйдзе ліст са спасылкай, па якой трэба будзе перайсці для пацвярджэння рэгістрацыі.

Замаўляць тавары можна толькі ў працоўны час крамы (удакладняць на сайце калоніі). Сэрвіс вельмі зручны тым, што ўсе прадукты застаюцца ў заводскіх пакунках. Але па парадах ад сваякоў вязняў, мясныя прадукты лепш вазіць самім, бо выбар у крамах часта малы.

Таксама адзначым, што ў некаторых калоніях можна замовіць падарункавы сертыфікат. Ёсць некалькі варыянтаў: яны адрозніваюцца па суме (ад 10 да 500 рублёў) і кілаграмам (ад 1 да 50 кілаграмаў). Але сертыфікат абавязкова трэба атаварыць цалкам, каб не засталося ні капейкі. Пасля таго, як родныя яго аплацілі на сайце крамы, на пошту прыйдзе чэк. Зняволенаму таксама асабіста паведамляюць пра тое, што яму прыйшоў сертыфікат.

Скарыстацца сертыфікатам вязні могуць падчас атаваркі, на якую яны ходзяць раз у 7-10 дзён. Набываць рэчы і прадукты яны могуць, пакуль не скончыцца ўказаная вага ці сума сертыфікату. Варта адзначыць, калі вязень замаўляе тавараў на меншую суму або вагу менш, чым указана ў сертыфікаце, то рэшта анулюецца і становіцца недаступнай.
Таксама можна набываць некалькі сертыфікатаў, якія падсумоўваюцца. Гэта зручна, калі сярод варыянтаў на сайце няма неабходнага. Напрыклад, калі 500 рублёў зашмат, а варыянта на 200 рублёў няма, то можна набыць два сертыфіката па 100 рублёў.

💳Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.

Адзначым, што пры карыстанні інтэрнет-крамы ў сваякоў не будзе магчымасці перадаць вітамінную перадачу, якая дазволена разам з рэжымнай. Бо іх можна передаваць толькі асабіста.

📌За кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".