Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Актора Андрэя Трызубава перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Пра гэта паведамляе актор Аляксандр Ждановіч.

Нагадаем, 52-гадовага актора тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы» Андрэя Трызубава затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3kFz8IP
Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні да Іллі Шапаткоўскага − ён за кратамі з 4 жніўня 2020 году

Паводле ведамства, «абвінавачаны адказваў за дэструктыўную інфармацыйную павестку, размяшчаючы медыяматэрыялы, накіраваныя выключна на нанясенне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блока і прадстаўнікоў улады. Мэта — закласці зерне сацыяльна-палітычнага супрацьстаяння ў грамадстве.

Ён актыўна падзяляў ідэі злачынных фармаванняў і спрыяў ім у дасягненні намечаных мэт шляхам забеспячэння інфармацыйнага суправаджэння, культываваў і прапагандаваў у грамадстве пратэсныя настроі, тым самым дзяліў беларусаў на сваіх» і «чужых» па прынцыпе іх стаўлення да дзейнай улады».

Яму інкрымінавана ч.1 арт.357 КК (іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам).

Ілля Шапатоўскі — адзін з кіраўнікоў платформы «Сумленныя людзі». Ён знаходзіцца ў СІЗА ўжо 904 дні.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ілля Уладзіміравіч Шапаткоўскі
💻Напісаць анлайн
❗️Фігуранта "справы Аўтуховіча" Уладзіміра Гундара пачнуць судзіць 31 студзеня

Нядаўна стала вядома, што супраць Уладзіміра Гундара, асуджанага да 18 гадоў калоніі, узбудзілі крымінальную справу за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка па арт. 369 КК. Паводле жонкі Гундара, палітвязень адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе.

Суд над ім распачнецца ўжо 31 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Працэс будзе весці суддзя Алена Пятрова, якая асудзіла Аляксандра Арановіча да 6 гадоў калоніі.

Нагадаем, падчас суда Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць прымусовага распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.

💌Адрас для падтрымкі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻 Напісаць анлайн
Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю асуджае бутафорскія суды ў краіне

На сайце Еўрапарламента апублікавана заява старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю еўрадэпутата Юозаса Алекаса і пастаяннага дакладчыка Еўрапарламента па Беларусі еўрадэпутата Пятраса Аўштравічуса аб палітычна матываваных судовых працэсах над прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«Мы таксама сур'ёзна занепакоеныя працяглымі палітычна матываванымі судамі над лаўрэатам прэміі Сахарава і Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, які прысвяціў усё сваё жыццё прасоўванню дэмакратычных пераменаў у Беларусі, двума супрацоўнікамі яго праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам, а таксама журналістам і актывістам Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам».

Чытаць па спасылцы
❗️«Я адседзеў увесь тэрмін, выйшаў, а тут ізноў тое самае адбываецца?» Размова з палітвязнем, які вярнуўся з Марша толькі праз 2 гады і 3 месяцы

Да затрымання пасля Маршу «Народная інаўгурацыя» 20-гадовы Яўген Чарвінскі вучыўся на мэнэджара-эканаміста і займаўся распрацоўкай сайтаў. Але ноч з 23 на 24 верасня 2020 года вызначыла ягонае бліжэйшае жыццё на два гады і тры месяцы, якія хлопец правёў у зняволенні. Яго збілі і асудзілі за «супраціў супрацоўнікам АМАПа».

Яўген цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сёлета 4 студзеня. У Беларусі ён прабыў усяго 12 дзён і пакінуў краіну. Апынуўшыся ў лагеры ўцекачоў у Польшчы, Яўген распавёў «Вясне», што яму давялося перажыць у зняволенні.

«Як мяне змяніў гэты час у зняволенні? Я быў супраць Лукашэнкі, а цяпер я катэгарычна супраць яго. Яны ўсе павінны адказаць за тое, што яны зрабілі. Мая пазіцыя ў гэтым толькі ўзмацнілася».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3J9uMUp

💳Калі вы хочаце дапамагчы Яўгену, то гэта можна зрабіць фінансава праз персанальны збор на BYSOL
У Гродне затрыманы індывідуальны прадпрымальнік Антон Янкоўскі

Мужчына на «пакаяльным» відэа кажа, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Таксама пры даглядзе мабільнага тэлефона нібыта быў знойдзены факт рэгістрацыі ў «плане Перамога». Сам Антон на відэа паведамляе, што ніякіх дзеянняў звязаных з ім не здзяйсняў. Вядома, што мужчына працуе ў студыі распрацоўкі настольных гульняў «Кубік».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3kFz8IP

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
У Гродне ў судзе над палітвязнем Андрэем Пачобутам пачалі дапытваць сведак

Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага гарадзенскага журналіста і сябра «Саюзу палякаў Беларусі» Андрэя Пачобута. Судовы працэс, які пачаўся 16 студзеня, вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Пасля зачытвання пракурорам абвінавачання, у судзе пачаўся допыт сведак па справе.

Чытаць па спасылцы
1110 рублёў — за аватарку з Паўлам Севярынцам і бел-чырвона-белай стужкай
 
Жыхара Шаркоўшчыны Ігара Дземідовіча штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) пакарала 24 студзеня суддзя Аксана Табола, піша "Віцебская Вясна". Аватарка была ў фэйсбуку яшчэ ў 2020 годзе, але, як сказалі міліцыянты, тут тэрміну даўніны няма. Пратакол на Ігара Дземідовіча складалі шаркоўшчынскія міліцыянты па загадзе з Віцебска тыдзень таму.

Міліцыянты падчас складання пратаколу забралі ў актывіста тэлефон і сказалі, што аддадуць яго толькі пасля аплаты штрафу, які прызначыў суд.
Праца без выходных і прыбіранне снегу — у якіх умовах жывуць у гомельскай жаночай калоніі

Апошнія некалькі месяцаў зняволеныя ў калоніі працуюць толькі з двума выходнымі ў месяц — кожныя 13 дзён. Пры гэтым у вольны час яны вымушаны ўвесь час чысціць снег і хадзіць на дзяжурствы. Амаль усе нядзелі для жанчын у калоніі працоўныя. За адмову працаваць без выходных на зняволеных адразу пачынаецца ціск.

Узімку жанчын да або пасля працы масава прымушаюць прыбіраюць снег — яго спачатку чысцяць, а потым выносяць у торбах. Калі рыдлёўкай немагчыма расчысціць снег, то яны вёдрамі носяць кіпень, растапляюць, а потым лужы зграбаюць у вёдры і выносяць.

Праца на дварэ ў мароз можа цягнуцца больш за гадзіну. Пасля гэтага ў жанчын няма магчымасці прасушыць рэчы, таму пасля чысткі снегу яны могуць увесь дзень хадзіць у мокрай вопратцы і абутку, з-за чаго яны часта хварэюць. Пры гэтым зняволеныя скардзяцца на холад у калоніі — не толькі на працы, але і ва ўсіх памяшканнях.

🔹Што цяпер адбываецца ў гомельскай жаночай калоніі
🤬Палітвязня Сяргея Капанца ў калоніі змяшчалі ў ШІЗА агулам на 150 сутак

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца абвінавачвалі ў дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у «арганізацыі масавых беспарадкаў», што выявілася ў перадачы інфармацыі ў бот "экстрэмісцкага" тг-канала, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім. Суд пакараў палітвязня 5,5 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Былы вязень наваполацкай калоніі распавёў пра ціск на Сяргея:

"Напрыклад, Сяргей Капанец быў у ШІЗА за тое, што пагутарыў з Віктарам Бабарыкам, але рапарт быў напісаны за тое, што ён нібы парушыў лакалізацыю на прамзоне. Наогул Сяргей Капанец — самы часты госць ШІЗА ў ПК-1. Яму вешаюць парушэнні заўсёды з выдуманых прычынаў. Ён ездзіць у ШІЗА ледзь не штомесяц. Агулам у яго сабралася каля 150 сутак у ШІЗА".

💌Падтрымайце яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Cяргей Васільевіч Капанец
💻 Напісаць анлайн
Ініцыятыва «Народнае антыкрызіснае ўпраўленне» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле іх, прычына — «публічныя заклікі да санкцый, арганізацыя дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3kFz8IP
«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 25 студзеня.

Нагадаем, на днях стала вядома, што 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» затрымаў КДБ — сілавікі выставілі ўмову выдаліць канал і спыніць дзейнасць.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3kFz8IP
ГУБАЗіК затрымаў сцэнарыстку серыялаў «Ивановы-Ивановы» і «Папины дочки» за каментары ў інтэрнэце

Паводле сілавікоў, дзяўчына «агітавала за падтрымку нацыяналістычных падраздзяленняў» і пакідала абразлівыя каментары пра беларускіх сілавікоў і ўладу.

UPD. Затрыманая — Юлія Грыцкевіч.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3kFz8IP
На паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзмітрыя Юртаева ўзбуджана крымінальная справа за абразу Лукашэнкі

Дзмітрыя затрымалі 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца — нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

23 верасня у судзе Першамайскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйная справы Юртаева, якога абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 КаАП) і прысудзілі арышт тэрмінам на 15 сутак. Пазней Дзмітрыю прысудзілі яшчэ двойчы па 15 сутак.

За пару дзён да заканчэння чарговага тэрміну да яго наведаліся супрацоўнікі ГУБАЗІКа і паведамілі што супраць яго будзе узбуджана крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Напачатку лістапада Юртаева перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

💌Падтрымайце Дзмітрыя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн
BYSOL запускае дабрачынны розыгрыш у падтрымку медыяменеджара і экс-намесніка дырэктара БелаПАН Андрэя Аляксандрава

27 студзеня палітвязню спаўняецца 45 гадоў. З нагоды гэтага BYSOL запускае розыгрыш арыгінальнай сертыфікаванай майкі футбольнай каманды «Ліверпуль».

Андрэй — заўзятар «Ліверпуля», ён пераклаў на беларускую мову гімн англійскай каманды.

Усе сродкі, атрыманыя з розыгрышу, пойдуць на дапамогу пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

Падрабязнасці і ўмовы конкурсу па спасылцы

💌Падтрымаць Андрэя: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Валер'евіч Аляксандраў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітвязню Ігару Лосіку дазволілі перапісвацца з жонкай Дар’яй

Пасля прысуду адміністрацыя Наваполацкай калоніі Ігару ліставацца з жонкай. Ён напісаў Дашы ўжо 6 лістоў. Але пакуль невядома, ці дазволілі перапіску Дашы, якая дагэтуль застаецца ў брэсцкім СІЗА, піша @radiosvaboda.

У пары ёсць чатырохгадовая дачка Паўлінка, якой цяпер апякуюцца па чарзе бацькі Ігара і Дашы. Дзяўчынка нядаўна пайшла ў дзіцячы садок. Яна вельмі сумуе па бацьках. У Ігара ў мінулыя выходныя памёр дзед, бацька ягонай маці. У аўторак яго пахавалі.

💌Падтрымаць Дар'ю: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💌Падтрымаць Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Івацэвічах вынесены прысуд за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных сілавікоў

Судом Івацэвіцкага раёна ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага. Іх абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.1 і ч. 2 арт. 203-1 КК), неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй (ч.1 арт. 352 КК), а таксама перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.2 арт. 426 КК). Судовы працэс вёў суддзя Васіль Аўрусевіч.

Былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага затрымалі амаль год таму – 27 лютага 2022 года ў Мінску. Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая. Верагодна, гаворка ідзе пра перадачу перанальных дадзеных сілавікоў у пратэсныя чаты.

У выніку, Аляксандру прысудзілі 3 гады калоніі са штрафам на суму 18 500 рублёў, а Яўгену — 2 гады калоніі са штрафам на суму 11 100 рублёў.

Чытаць па спасылцы
У Беларусі двух адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, чатырох прызналі недастаткова кваліфікаванымі

Таццяну
Лішанкову і Дзмітрыя Пігуля пазбавілі ліцэнзій «у сувязі з ужываннем да іх Мінскай гарадской калегіяй адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з калегіі за здзяйсненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката».

Па выніках атэстацыі камісія пастанавіла, што Аксана Белая, Наталля Волкава, Вольга Дзямідчык і Сяргей Дзем'янчук па рашэнні камісіі не могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі з-за недастатковай кваліфікацыі.

🙅‍♂️Без права на абарону. Як у Беларусі пераследуюць адвакатаў і якія гэта можа мець наступствы для беларусаў
Падтрымайце палітзняволенага шматдзетнага бацьку Віталя Жука, які пасля вызвалення з калоніі быў вымушаны з'ехаць з Беларусі

Мужчыну асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі за каментар пра Лукашэнку і накіравалі адбываць пакаранне ў бабруйскую калонію № 2. Палітвязня двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар, зрабілі «злосным парушальнікам рэжыму», а потым на пяць месяцаў адправілі ў памяшканне камернага тыпу. Калі Віталя ўтрымлівалі ў калоніі, да ягонай жонкі некалькі разоў прыходзілі з вобшукамі.

Мужчына цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня выйшаў на волю. Ён з сям'ёй пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

💳Шматдзетнай сям'і Віталя патрабуецца дапамога ў новай краіне — падтрымаць іх можна праз персанальны збор BYSOL

🗣«Адміністрацыя калоніі ламае тое, што не змаглі зламаць у ІЧУ ці СІЗА». Аповед Віталя пра тое, што яму давялося перажыць у зняволенні
У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, групы грамадзян, аб'яднаных пад назвамі «Кардынацыйная рада»; «Каманда Святланы Ціханоўскай», якая складаецца з «Офіса Святланы Ціханоўскай» і «Прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай»; «Аналітыкі Святланы Ціханоўскай» (у тым ліку члены закрытага Telegram-рэсурсу «Analityki ST»), прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Паводле іх, гэтае рашэнне вынесенае за «публічныя заклікі да санкцый, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы да здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
Гамельчука асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку і ўдзел у пратэстах

У Чыгуначным судзе Гомеля асудзілі Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукушэнку) і ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрытоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Андрэю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пасяджэнне адбывалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Андрэя абвінавацілі у паклёпе на Лукашэнку за відэа, якое хлопец апублікаваў у сацсетках у 2020 годзе.