Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
😔Прысуды тром сябрам АГП пакінулі без зменаў

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынеслі прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК).

Як паведамляе АГП, учора, 20 студзеня, Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітвязняў. У выніку прысуды пакінулі без зменаў, а скаргі без задавальнення. Такое рашэнне прыняла суддзя Алена Шылько. Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі.

💌Адрасы для падтрымкі:
-СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Дзіяна Аляксандраўна Чарнушына 
-СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Артур Русланавіч Смалякоў
-СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️«Гэта помста за брата». Падрабязнасці пераследу Вікторыі Навіцкай — сястры добраахвотніка Палка Каліноўскага Яна Мельніка

Пра Вікторыю, асуджаную да 1,5 гадоў калоніі, распавядае былая палітзняволеная Дар'я Кароль.

«Ейны пераслед — гэта 100% помста за брата. За два дні да суда Вікі супраць стваральнікаў і ўдзельнікаў палка Каліноўскага, у тым ліку яе брата, завялі крымінальную справу. Яна сядзела перад тэлевізарам са слязьмі на вачах і казала: "Усё, я еду на калонію". У яе суд прайшоў за дзве гадзіны — абвінавачванне, чытанне справы, допыт сведак, спрэчкі бакоў, вынясенне прысуду. Гэта быў цырк.

Да затрымання Віка штомесяц хадзіла ў ГУБАЗіК, і там з ёй праводзілі гутаркі з нагоды брата па 4 гадзіны. Як яна расказвала, гэта было рэгулярна. Але яна была спакойная, бо яна нічога супрацьпраўнага не здзяйсняла. Але потым, як высветлілася, за ёй доўга сачылі і выпампавалі з Telegram перапіску з братам».

💌Падтрымайце Віку: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вікторыя Віктараўна Навіцкая
💻Напісаць анлайн
Сёння раніцай у Мінску быў затрыманы Павел Падабед

Прычыны і падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.

Вядома, што восенню 2020-га Паўла затрымлівалі пасля адной з акцый пратэсту.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю палітвязень Давід Збаранскі

Па інфармацыі @viasna_brest, сёння з бабруйскай калоніі на волю выйшаў палітвязень Давід Збаранскі. Хлопца затрымалі, калі яму было яшчэ толькі 17 гадоў — 30 лістапада 2020-га, адразу пасля вяртання з Польшчы.

Падставай для затрымання (а потым і крымінальнай справы) стаў удзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. У выніку Давіду прысудзілі 3 гады калоніі.

Давід — першы палітзняволены, які цалкам адбыў тэрмін за берасцейскія падзеі 10 жніўня 2020-га года.
У Слоніме затрымалі актывіста Алеся Масюка

Яго абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Да суда Алеся змясцілі ў ІЧУ Слоніма.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Падтрымай палітзняволеных праваабаронцаў, якіх цяпер судзяць па «справе Вясны»

У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва.

На гэтым тыдні пасяджэнні праходзілі кожны дзень — справу разглядаюць у паскораным рэжыме. Агулам на працэсе агучылі ўжо каля 80 тамоў справы з 284. Першапачаткова было 283 тамы, але яшчэ адзін том дадаўся падчас судовага працэсу — там змяшчаюцца хадайніцтвы праваабаронцаў на судовых пасяджэннях.

Наступнае пасяджэнне прызначана на панядзелак, 23 студзеня, на 11:00.

💌Падтрымай вясноўцаў лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітыка Андрэя Дзмітрыева перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага

Нагадаем, былы сустаршыня руху «Гавары праўду» быў затрыманы 11 студзеня. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

💌 Падтрымаць яго можна па адрасе: Мінск, СІЗА-1, Валадарскага 2, 220030
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🕊Падтрымайце палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар

Вольгу ўтрымліваюць за кратамі ўжо 22 месяцы. Цяпер яна адбывае тэрмін у гомельскай калоніі № 4.

Нагадаем, яе затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката пазбавілі ліцэнзіі. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. 

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

💌Дашліце Вользе словы падтрымкі, а таксама дасылайце налепкі, каб яна магла ілюстраваць свае лісты дзецям: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Віктараўна Залатар
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларусы Масквы кожны тыдзень збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі і павіншаваць з народзінамі палітзняволеных Беларусі

Гэтым разам віншаванні з народзінамі і надыходзячымі святамі, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Зотава Рыта, Кухта Настасся, Дудараў Канстанцін, Ермаловіч Леанід, Чуміла Яўген, Есьмановіч Сяргей, Суслін Кірыл, Чэпялевіч Вадзім, Дудніцкі Канстанцін, Выдрын Анатоль.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?