Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.91K subscribers
21K photos
463 videos
73 files
18.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Тры гады калоніі за перасылку відэа з расейскімі вайскоўцамі атрымаў мазыранін

Стаў вядомы прысуд жыхару Мазыра Вадзіму Баранаву, якога абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за тое, што ён зняў відэа расейскай вайсковай тэхнікі падчас нападу Расеі на Украіну з боку Беларусі і хацеў пераслаць некаторым тэлеграм-каналам.

Суддзя Руслан Царук пастанавіў пакараць Вадзіма пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму тэрмінам на тры гады.

У судовым працэсе абвінавачаны прызнаў віну і патлумачыў, што зняў відэа з вакна ўласнага дому і сапраўды пераслаў яго ў паблік. Пра тое, што паблік прызнаны «экстрэмісцкім» Вадзім не ведаў. Мужчына таксама патлумачыў, што проста хацеў «паказаць людзям, колькі ў нас з'явілася вайсковай тэхнікі». Таксама хлопец адзначыў, што калі б ведаў, што здымка тэхнікі зʼяўляецца злачынствам – то ніколі гэтага не рабіў бы.

Чытаць па спасылцы
У Брэсце затрыманы журналіст Дзмітрый Гарбуноў

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Дзмітрый зрабіў рэпост нейкага допісу, у якім змяшчаліся асабістыя дадзеныя супрацоўніка міліцыі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔Два гады за кратамі знаходзіцца Леанід Судаленка

Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года. Пазней суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Леаніда да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У студзені мінулага году праваабаронца быў этапаваны ў папраўчую калонію №3.

💌Падтрымаць Леаніда: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
«Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам». Што на судзе казала Дар'я Лосік

На пытанне суда, як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку».

«Так, я не адмаўляю тое, у чым мяне абвінавачваюць. Але прашу зразумець, што апошнія два гады былі вельмі цяжкімі ў маім жыцці. І цяпер мне балюча ўсведамляць, што мая дачка ідзе ў сад або на шпацыр не са мной, дзеліцца сваімі перажываннямі таксама не са мной. Асабіста я ніякай шкоды нікому не нанесла. Вельмі прашу суд улічыць гэты факт пры вынясенні прысуду.

Гатовая панесці пакаранне, калі я заслугоўваю яго. Але мне б вельмі хацелася, каб яно не перашкодзіла маёй дачцэ ў бліжэйшы час убачыць мяне і сказаць: "Мама, ты смешная, я цябе вельмі люблю"»
, — сказала Дар'я.

Нагадаем, пракурорка запрасіла для Дар'і два гады калоніі.

«Вясна» распавядае ў чым абвінавачваюць Дар'ю Лосік і як улады пераследуюць сям'ю палітвязняў 2,5 года
🎄Палітзняволены анархіст Дзмітрый Дубоўскі распавёў пра святкаванне Новага году ў СІЗА

У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада Дзмітрыю Дубоўскаму асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах.

7 лютага будзе разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня.

У нядаўнім лісце Дзмітрый распавёў, як яны з сукамернікамі адзначалі Новы год у віцебскім СІЗА:

"Так вот, в отличие от прошлого НГ, этот год провожали, поскромнее, как в плане состава так и относительно культурной программы. Кажется, что если бы не ваши передачи и посылки, то и трапеза могла бы выйти скудненькой. Но не тут-то было, получилось накрыть достаточно съестной стол! Овощная нарезка и зелень, мясо, рыба, сыр, торты и многое другое, на фоне камерных стен, смотрелись очень даже ярко и жизнеутверждающе, о как!!!

Собственно говоря, вечернему застолью предшествовало приготовление. Утро 31-го , начал с того, что занялся сочинением тортов из присланных тобой еще заранее коржей и тех составных ингредиентов, что были в наличии. А это: сгущенка, правда всего три тюбика, курага, сушенный киви, толченные орешки кешью и немного кокосовой стружки, которая оставалась от сладких трубочек. В общем, все эти дополнения удачно легли меж слоев коржей и даже несмотря на небольшое количество сгущенки, торты получились весьма вкусные и в меру сладкие".


💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі
💻Напісаць анлайн
Тэлеграм-канал выдання «Новы час» прызнаны «экстрэмісцкім»

Адпаведнае рашэнне прынятае 17 студзеня судом Ленінскага раёну Мінска.

Таксама спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі Telegram-чаты «Молодечно. Центральный район», «Молодечно, 11й микрорайон», «Молодечно 1-4 районы 97%».
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:12 Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Як гэта было?
13:07 Суд над Андрэем Пачобутам — пераслед за рэалізацыю права на свабоду выказвання
19:41 Праваабаронцы «Вясны» — пра суд над калегамі
23:48 Велапрабег і цішотка «23.34». Гісторыя трох затрыманняў у адным лёсе
30:46 Як даходзяць лісты ў СІЗА і што варта пісаць? Распавядае былая палітзняволеная

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
📍Палітвязень Яўген Чарвінскі выйшаў на волю, адбыўшы за кратамі 832 дні

22-гадовага Яўгена Чарвінскага абвінавацілі ў тым, што з 23 па 24 верасня 2020 года ён узяў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на вуліцы Глебкі ў Мінску, а ўцякаючы ад супрацоўнікаў АМАП, распыліў газавы пярцовы балончык (ч. 2 арт. 363 КК). Пацярпелы прапаршчык Сяргей Сяргееў атрымаў хімічны апёк абодвух вачэй. Сям'я перавяла яму 1 500 рублёў за маральную шкоду яшчэ да вынясення прысуду.

Суддзя Андрэй Млечка 24 лістапада 2020 года прызначыў Чарвінскаму 2,6 гады калоніі. Тэрмін хлопец адбываў у віцебскай калоніі № 3.

Вядома, што пры затрыманні яго моцна збілі: зафіксаваныя чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія выцятыя месцы на твары. 

4 студзеня Яўген выйшаў ка волю па заканчэнні тэрміну. За кратамі палітвязень утрымліваўся 2 гады 3 месяцы і 11 дзён.
Сёння пачынаецца суд над спявачкай Мэрыем Герасіменка, затрыманай з-за песні на ўкраінскай мове

У Цэнтральным судзе Мінска пачынаюць судзіць палітзняволеную спявачку Мэрыем Герасіменка паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Нагадаем, Мэрыем затрымалі 4 жніўня пасля канцэрту ў мінскім бары «Банкі-бутэлькі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Факт выканання песен на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.
Пасля затрымання спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Пасля перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

Мэрыем — лідарка гурта Meriem Band і аўтарка шматлікіх сінглаў. Спявачка атрымала шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў некалькіх выкальных шоу. Так, напрыклад, яна брала ўдзел ва ўкраінскім песенным конкурсе «Голос країни» ў 2018 годзе.
Экспертка па этыкеце Аксана Зарэцкая затрымана па «народным» артыкуле

Праваабаронцам стала вядома, што культуралагіня знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага, ёй інкрымінаваны арт. 342 КК. Нагадаем, Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, судовы працэс над Зарэцкай адбудзецца ў лютым. Яе будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» Багданам Караўцом.

💌Падтрымайце Аксану і Багдана грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец
📮
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Дзмітрый Адарачкін, Андрэй Купрэеў, Вадзім Баранаў, Мікіта Маляр, Максім Палянскі, Пётр Пятруша, Руслан Красаў, Аляксандр Сініца, Аляксандр Труш.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3WkI7ME

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Суд за праваабарончую дзейнасць. У Мінску пачынаецца дзясятае пасяджэнне па «справе Вясны»

На лаве падсудных у клетцы і кайданках — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць Дзмітрыя Салаўёва. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржабвінавачванне падтрымлівае Аляксандр Кароль.

🔗«Клетку з абвінавачанымі ахоўваюць трое канвойных, а чацвёрты канвойны стаіць каля дзвярэй, якая на час слуханняў зачыняецца на ключ. Аб сур'ёзных мерах бяспекі можна меркаваць і па тым, што абвінавачаныя ўвесь час слуханняў знаходзяцца ў кайданках. Яны істотным чынам скоўваюць рухі праваабаронцаў, калі яны трымаюць сшытак з выпіскамі па справе, прыводзяць контрдаводы і выказваюць свае заўвагі», распавёў слухач судовага працэса над праваабаронцамі.

💌Падтрымайце вясноўцаў лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
📍Прызначаны даты разгляду апеляцыйных скаргаў палітвязняў Мікалая Брэдзелева і Арцёма Воўны

У Мінгарсудзе 20 студзеня ў закрытым рэжыме будуць разглядаць апеляцыйную скаргу 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Яго асудзілі да 4 гадоў калоніі за "прадастаўленне грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання" (арт. 361-2 КК). Скаргу будзе разглядаць суддзя Андрэй Кавальчук.

У Вярхоўным судзе 27 студзеня таксама ў закрытым рэжыме разгледзяць апеляцыйную скаргу аднаго з топ-мэнэджараў мабільнага аператара life:) Арцёма Воўны. Яго асудзілі да 8 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Скаргу будзе разглядаць суддзя Аляксей Цецюхін, які ў 2010 годзе судзіў палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

💌Падтрымайце палітвязняў пасылкамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Леанідавіч Воўна
СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Мікалай Алегавіч Брэдзелеў
💻Напісаць анлайн
Затрыманы праваслаўны вернік з Гомеля Андрэй Пуканаў

Па інфармацыі @christianvision, 18 студзеня быў затрыманы Андрэй Пуканаў — праваслаўны вернік, бакалаўр багаслоўя, выкладчык нямецкай мовы.

Сілавікі прыйшлі да яго на працу, па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. На дадзены момант няма інфармацыі ні пра тое, дзе ён знаходзіцца, ні пра прычыны затрымання.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QOcvOi

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Палітзняволеную Дар'ю Лосік асудзілі да 2 гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала

Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3wePzhF

🔹«Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам». Як праходзіў суд?
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Палітзняволеную Дар'ю Лосік асудзілі да 2 гадоў калоніі У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала…
Хто запрасіў для Дар'і Лосік два гады калоніі? Як стала вядома @viasna_brest, дзяржабвінавачванне па справе падтрымлівала пракурорка Кацярына Пакала

Яна прадстаўляла бок абвінавачвання на некалькіх судах па «справе Зельцара» (суды над Міраславам Федаровічам, мінчуком Аляксеям Івановым, бас-гітарыстам гурта TerraKod Віктарам Катоўскім).

На судзе Пакала сцвярджала, што ў Дар'і Лосік нібыта быў прамы намер на «аказанне садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці» і ў выніку яна запрасіла для яе 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму:

«З улікам характару ўчыненага злачынства, высокай ступені грамадскай небяспекі экстрэмісцкай дзейнасці, садзейнічанне якой ажыццяўляла абвінавачаная, мяркую, што мэты крымінальнай адказнасці ў дачыненні да абвінавачанай, яе выпраўлення і папярэджання здзяйснення новых злачынстваў, як з яе боку, так і з боку іншых асоб, будуць дасягнуты толькі пры прызначэнні абвінавачанай Лосік пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі».

Менавіта такі прысуд і агучыў суддзя Мікалай Грыгаровіч.
📬Палітвязень Мікалай Аўтуховіч з-за кратаў: "Хай не хвалююцца за мяне і дзякуй ім вялікі"

17 кастрычніка Мікалаю прысудзілі 25 гадоў калоніі. За кратамі яго ўтрымліваюць ужо больш за два гады. У зняволенні на яго бесперапынна аказваецца ціск, а лісты даходзяць толькі да маці. Нядаўна ён даслаў віншавальны ліст, у якім падзякаваў неабыякавым людзям за падтрымку:

"Только через тебя могу передать поздравления тем, кто меня знает, кто переживает за меня, кто поддерживает! Пусть не волнуются за меня и спасибо им большое! Всё, мамочка, держись и до скорой встречи!"

Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць фігурантаў "справы Аўтуховіча" пасылкамі, нават медыцынскімі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці. Таксама разам з лістамі можна класці пустыя канверты, маркі, налепкі, асадкі і паперу.

💌Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч
💻 Напісаць анлайн
💔«Было складана, што не магу данесці да яго, што вінаваты не ён, а толькі рэжым», — экс-палітзняволеная пра затрыманне з хлопцам

Студэнтку другога курсу Факультэта міжнародных адносінаў БДУ Дар'ю Кароль затрымалі з хлопцам Уладзіславам Мальцавым і сябрамі ў чэрвені 2022 года за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Дзяўчыну адлічылі з універсітэта праз тое, што яна не здала адзін іспыт. Дар'я прабыла на «Валадарцы» роўна чатыры месяцы ў камеры над сваім хлопцам. У кастрычніку ім прызначылі «хатнюю хімію» і адпусцілі ў зале суда. На працягу месяца пасля прысуду яны ажаніліся і пакінулі Беларусь.

Дар'я распавяла «Вясне» пра затрыманне вайсковай контрвыведкай, сукамерніц і пра тое, як вынесла блізкае расстанне з хлопцам.

«Пасля таго, як я сама пабачыла маштабы рэпрэсій, то зараз немагчыма не дапамагаць людзям — бо колькі людзей працягваюць дапамагаць іншым, рызыкуючы сваёй бяспекай»

Чытаць па спасылцы 👉
bit.ly/3XoFV7Y
Як можна падтрымаць Дар'ю Лосік, асуджаную да 2 гадоў калоніі?

У Брэсцкім абласным судзе сёння агучылі прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

На пытанне суда, як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку».

Заклікаем падтрымаць палітзняволеную любым магчымым спосабам:

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻 Напісаць анлайн
Сёння ў Мінску былі затрыманыя Аляксандр Сазонаў, Эвеліна Козіч і Яна Зябко — імаверна, гэта дзяўчына, якая ў 2020 годзе вучылася ў БДМУ і атрымала штраф за ўдзел у акцыі пратэсту. Прычыны затрыманняў невядомыя.

Таксама ўчора ў Мінску быў затрыманы Вадзім Шафранскі.

UPD. @ruparbdmu таксама паведамляе пра затрыманне студэнткі 4 курса БДМУ.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3QOcvOi

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»