Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сёння адбудзецца судовы працэс па абскарджанню меры стрымання гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай

Працэс мае адбыцца ў 16:15 у Навабеліцкім судзе Гомеля.

Крыніца: @viasnaHomel.
"Гэта вельмі моцна падымае маральны дух", — палітвязень Арцём Забелянкоў з-за кратаў

25-гадовы хлопец быў асуджаны да 2 гадоў калоніі за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка 2020 года і патрабаванне ад прапагандыста Рыгора Азаронка і аператара Андрэя Іваненкі спыніць відэаздымку.

Днямі хлопец даслаў на волю ліст — ён здзівіўся словам падтрымкі ад незнаёмых людзей:

"Вчера получил вашу передачку. Огромное спасибо! Мне очень приятно, что есть такие люди как Вы, которые оказывают поддержку и помощь таким людям как я.

В преддверии Нового года я получил письмо от незнакомого мне человека. Это очень сильно меня удивило и одновременно придало сил и радости — в этих серых однообразных днях, которые я провожу здесь.


Хочу ещё раз поблагодарить за такой жест добра. Это очень сильно поднимает моральный дух.

Я точно знаю, что все Мы справимся с этими невзгодами".


💌Падтрымайце Арцёма грашовымі пераводамі, пасылкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Сяргеевіч Забелянкоў
💻 Напісаць анлайн
​​У Мінску пачалі судзіць адваката Віталя Брагінца

Сёння ў Мінгарсудзе распачаўся судовы працэс над палітзняволеным адвакатам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел ў ім) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядае суддзя Алена Ананіч.

Віталя затрымалі 23 траўня і двойчы запар арыштавалі на 15 сутак. Як распавялі праваабаронцам яго сукамернікі, у Брагінца знайшлі фота з акцый пратэсту, але яго самога на іх не было, таму не ведалі, што яму інкрымінаваць. У выніку, Віталю адразу прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК, але канчатковае абвінавачванне пашырылася ажно да чатырох артыкулаў КК. 9 верасня 2022 года МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Telegram-чат «Беларускiя Адвакаты».

Брагінец абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.

🙅‍♂️Без права на абарону. Як у Беларусі пераследуюць адвакатаў і якія гэта можа мець наступствы для беларусаў

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Фёдаравіч Брагінец
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Супрацоўніка «Белтэлекама» асудзілі на шэсць з паловай гадоў калоніі за завалоданне персанальнымі дадзенымі сілавікоў

У Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме асудзілі палітзняволенага Дзмітрыя Каханоўскага паводле ч. 3 арт. 352 (Неправамоцнае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Яўгеній Буруноў прысудзіў Дзмітрыю шэсць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Згодна з абвінавачваннем, мужчына нібыта «здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў». Следства сцвярджае, што ўсяго было 46 падобных эпізодаў.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3CQuSwm

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Дзмітрый Леанідавіч Каханоўскі
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😔Палітвязня Івана Андрушойця змясцілі ў ПКТ

Іван — фігурант «справы ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама», які знаходзіцца за кратамі ўжо 26 месяцаў. Яго абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, "абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да кампутарных сістэм КУП "ЦІТ Мінгарвыканкама" і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю". У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 яму агучылі прысуд — 3,5 гады калоніі.

У траўні 2022 года Івана этапавалі ў бабруйскую калонію № 2. Стала вядома, што адміністрацыя калоніі змясціла Івана ў ПКТ да заканчэння тэрміну.

💌Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі салідарнасці: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Іван Аляксандравіч Андрушойць
💻 Напісаць анлайн
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння ў Савецкім судзе Мінска пачынаюць судзіць палітзняволеную экскурсаводку Валерыю Чарнаморцаву. Справу вядзе суддзя Вольга Емяльянчанка. Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак…
Пракурор запрасіў экскурсаводцы Валерыі Чарнаморцавай 2,5 года «хатняй хіміі»

Даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу сёння пачалі судзіць за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч.1 арт. 342 КК).

Прысуд чакаецца сёння а 16:30, піша @radiosvaboda.
«Калі што-небудзь зрабіў не так — б'юць па нагах, у жывот, па грудной клетцы», — былы арыштант Акрэсціна

Былы арыштант ІЧУ Акрэсціна распавёў праваабаронцам «Вясны» пра ўмовы ўтрымання восенню 2022 года.

🔹Многія, як кажа былы арыштант, хто затрымліваўся супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, былі збітыя: «Ногі ззаду і ягадзіцы сінія. Далёка не ўсе здымаюць пабоі, бо баяцца атрымаць большы тэрмін»;

🔹«Ніякіх пасцельных прыналежнасцяў не даюць. Усе спяць на бетоннай падлозе, але не заўсёды можна легчы, бо у камеры ў сярэднім знаходзіцца па 8-10 чалавек, часам бывае і больш»;

🔹Амаль кожны дзень начальнік ІЧУ некаторым «чытае лекцыі»: «Пра тое, якія затрыманыя — дрэнныя, а супрацоўнікі — добрыя і правільныя. Казаў, што "зубы не выбіваюць нам і рэбра не ламаюць».

Чытаць па спасылцы

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
​​‼️На судзе па «справе Вясны» Уладзю Лабковічу зноў выклікалі «хуткую» — ён хварэе

16 студзеня працягваецца судовы працэс «па справе Вясны», фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня «Вясны» і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна.

Перад пачаткам сёмага пасяджэння да Уладзя Лабковіча выклікалі «хуткую». Шэсць дзён таму ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем праваабаронцу таксама вылікалі медыкаў у залю суда. Вядома, што Уладзь захварэў, у яго была высокая тэмпература. Але, як і папярэдні раз, медыкі сказалі, што прычын для гаспіталізацыі няма, і ён у стане прысутнічаць на судовым пасяджэнні.

Суд пачаў вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы — 283 тома па 300 старонак. Нагадаем, на першым судовым пасяджэнні Алесь Бяляцкі заявіў, што не паспеў за месяц азнаёміцца з усімі матэрыяламі справы, а гэта больш за 70 тамоў. Праваабаронца прасіў даць яму час на азнаямленне з імі, але суддзя Запаснік заявіла, што ў яго было дастаткова часу на гэта, і цяпер няма падставы для прадастаўлення яму дадатковага часу.

💌Цяпер палітзняволеным вясноўцам вельмі патрэбная салідарнасць і падтрымка! Зрабіць гэта можна лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❤️Марыю Калеснікаву перавялі з санчастцы ў атрад

Пра гэта паведамляе @viktarbabarykaofficial. Яна ўжо пачала працаваць, але стамляецца пасля змены. Марыя ўжо пачынае набіраць пакрысе вагу.

Нагадаем, крызіс са здароўем у палітзняволенай пачаўся 28 лістапада, калі "да праблем з ціскам, млоснасцю і прытомнасцю дадаўся пакутлівы боль у страўніку". Пасля гэтага Калеснікавай зрабілі лапараскапічную аперацыю.

Перад шпіталізацыяй, яе змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак. Там было вельмі холадна, праз што палітзняволеная амаль не спала. Некалькі разоў яна губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. У тым ліку яна страціла прытомнасць у душы і пры падзенні падрапала ногі.

💌Падтрымаць Марыю можна па адрасе: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Сяргею Ціханоўскаму прад'яўлена новае абвінавачанне

Па дадзеных следства, палітвязень падчас адбыцця тэрміну «сістэматычна дапушчаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі. За гэта неаднаразова падвяргаўся спагнанням».

Дзеянні Ціханоўскага кваліфікаваны па ч.2 арт.411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» ўжо асуджана не менш за 15 палітвязняў.
🆘 Дапамога шматдзетнай сям'і Лацунцэвіч, бацьку ў якой асудзілі па «справе Зельцэра»

У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада палітзняволенаму бацьку семярых дзяцей Максіму Лацунцэвічу прысудзілі 1 год і 10 месяцаў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), а таксама паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў).

❗️Міхаіл звярнуўся па дапамогу:

«У цяперашні час мая сям'я адчувае вялікія фінансавыя цяжкасці з даўгамі па штрафе. Мяне забралі з працы на Аліварыі, дзе я быў працаўладкаваны. Ня толькі мяне і маю жонку, але і маіх дзяцей – рэжым паставіў у вельмі цяжкія абставіны. Дзеці ва ўзросце 15, 11, 10, 6, 5, 3 і 1 год — пазбыліся таты і спакойнага дзяцінства. Цяпер, калі мы не сплацім штраф, у нас могуць канфіскаваць маёмасць, а такіх вялікіх сродкаў у нас няма».

💵Падтрымаць фінансава сям'ю палітвязня
Чарговага беларуса затрымалі пасля вяртання з Польшчы

Як піша @nebovkletku, яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП), абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 КК).

Напярэдадні хлопец вярнуўся ў Беларусь з Польшчы.

UPD. Па інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Дзмітрый Палішэвіч.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ha8FvM

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Антон Грынь
🔺Антон Камароўскі
🔺Андрэй Ліннік
🔺Вячаслаў Арэшка
🔺Юрый Кузьміч
🔺Уладзімір Малахоўскі
🔺Арцём Нікіцін
🔺Віктар Фянчук
🔺Андрэй Каваленка
🔺Анастасія Кухта
🔺Уладзімір Мельнік
🔺Іван Пацяйчук
🔺Аляксандр Сяліцкі 
🔺Анатоль Яскевіч
🔺Васіль Бераснеў
🔺Данііл Дзіткоўскі
🔺Віталь Лойка
🔺Арцём Ляшнеўскі
🔺Іван Чаравака
🔺Аляксандр Гашнікаў
🔺Мэрыем Герасіменка
🔺Раман Паўленка
🔺Сяргей Вайцюк
🔺Павел Дрозд

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыю Чарнаморцаву асудзілі на два з паловай гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года

У Савецкім судзе Мінска асудзілі палітзняволеную экскурсаводку Валерыю Чарнаморцаву паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Валерыі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Валерыя – даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГу, актывістка БХД, экскурсаводка. Яна спрычынілася да стварэння Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3H8gEcq
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч на судовым працэсе Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. 👀У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў —…
МЗС Польшчы заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага «і ўсіх іншых асоб, якія дзейнічаюць дзеля будавання дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі»

«Мы чакаем спынення рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і пачатку працэсу дэмакратызацыі краіны сумесна з усімі палітычнымі коламі. Суверэнная і дэмакратычная Беларусь можа зноў стаць партнёрам і адказным чальцом міжнароднай супольнасці», — цытуе словы прэс-сакратара МЗС Польшчы Лукаша Ясіны @belsat.
Суд у Гомелі адхіліў скаргу Ларысы Шчыраковай на ўтрыманне пад вартай

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля 16 студзеня разгледзеў скаргу былой журналісткі Ларысы Шчыраковай на ўтрыманне пад вартай. Судовае пасяджэнне вёў суддзя Аляксандр Зінчук.

Скарга не задаволена, Шчыракова па-ранейшаму застаецца ў СІЗА-3. Дэталі разбіральніцтва невядомыя, паколькі суд прайшоў у закрытым рэжыме, піша @bajby.

💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Па даносу «неабыякавай расіянкі» берасцейца асудзілі на паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі

У Маскоўскім судзе Брэста асудзілі Аляксандра Труша паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) КК. Суддзя Таццяна Лаўранюк асудзіла Аляксандра на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Вядома, што 16 жніўня 2022 года Аляксандр у прысутнасці іншых людзей заявіў, што Лукашэнка здраднік і фашыст. Размова адбылася са знаёмымі на вуліцы каля пад’езду. Да кампаніі падыйшла жыхарка дома і запатрабавала замаўчаць. Пасля жанчына патэліла ў міліцыю і данясла на Труша, што «у двары кампанія з 8 чалавек, лаяць уладу, называюць Лукашэнку здраднікам ды фашыстам».

Сажа ж грамадзянка Расіі, якая і патэлефанавала ў міліцыю і паскарадзілася на Труша, спаслалася на ўзрост ды прасіла пазбавіць яе ад неабходнасці яўкі на суд.

Чытаць па спасылцы
📸Фотафакт: зняволеныя турмаў па відэасувязі чытаюць сваім дзецям кнігі з турэмных бібліятэк

@motolkohelp звярнуў ўвагу на тое, што бібліятэка Барысава атрымала грант на працяг праекта, у якім бацькі з турмаў па відэасувязі чытаюць кнігі сваім дзецям. Ён называецца «Тата побач. Мама, давай пагаворым», а ладзяць яго з 2020 года.

Цяпер бібліятэка атрымае грант у памеры 3700 рублёў на развіццё праекта, за гэтыя грошы плануюць купіць ноўтбук, кнігі і падарункі для дзяцей, а таксама папоўніць бібліятэчныя фонды дзіцячай бібліятэкі і бібліятэкі папраўчай калоніі №14 у Навасадах.

У папраўчай калоніі №14 свае тэрміны адбываюць шэсць палітвязняў, сярод якіх шматдзетны бацька Зміцер Дашкевіч.
Сёмае пасяджэнне па «справе Вясны»: другая «хуткая» за тыдзень і паперы без подпісаў як доказы віны

16 студзеня зачытвалі дакументы (табліцы, распіскі, матэрыялы да вебінараў, дакументы аб выдачы грошай), вынятыя з флэшак Дзмітрыя Салаўёва — усе яны без подпісаў і пячатак. Таксама на судзе агучвалі дадзеныя пра рух грашовых сродак літоўскай арганізацыі Pavasaris (з пер. літоўскай — «Вясна»).

Адвакаты пярэчылі гэтаму, бо ў матэрыялах справы не было адпаведных перакладаў іх на рускую ці беларускую мову, з якімі яны маглі бы азнаёміцца. Пракурор зачытвай іх на замежнай мове.

У матэрыялах справы маецца шмат дакументаў 2014 і 2015 года, якія не адносяцца да перыяду, які інкрымінуецца вясноўцам — з 2016 па 2021 год. На гэта неаднаразова звярталі ўвагу адвакаты і казаў сам Алесь Бяляцкі з першага судовага пасяджэння.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3XgLXYq