Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Юрыя Касцюка асудзілі да 4 гадоў калоніі за дапамогу іншым палітвязням атрымліваць падтрымку ад фондаў

У Брэсцкім абласным судзе да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, палітзняволенага Юрыя Касцюка, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь. Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх.

Палітвязня асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за тое, што дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць дапамогу ад фондаў. Сам Касцюк на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні.

Суддзя Святлана Крамянёўская вынесла менавіта такі прысуд, які запрашваў пракурор Аляксандр Бацюшка.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3GFgsQt

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Касцюк Юрый Андрэевіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎧Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме — гісторыю Юрыя Касцюка і іншых беларусаў у падкасце «Вясна Прыйдзе»
У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ трох чалавек — цяпер у ім 250 беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек.

Сярод іх палітзняволены супрацоўнік EPAM Сяргей Кірэенка, а таксама Міхаіл Шакураў і Мікалай Амельчанка.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 996 чалавек, з іх 250 — беларусы.
КДБ перадаў у генпракуратуру «справу ўдзельнікаў злачыннай групы, абвінавачаных у тэрарызме»

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе праходзяць 18 чалавек: Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч.

У адносінах да ўсіх абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту (у дачыненні да Вадзіма Пракоп'ева, Дзяніса Хаміцэвіча і Ігара Чамякіна — завочна).
Жыхара Слоніма затрымалі за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у Facebook

Днём 11 студзеня каля пад’езда дома на вуліцы Яршова ў Слоніме работнікі міліцыі затрымалі слонімца Паўла Севасцьяна.

«Недзе ў гадзін 14-ць я ішоў дамоў, калі ля пад’езда дома пачуў вокрык: “Стой!”. Калі азірнуўся, то ўбачыў, што трое ў балаклавах бягуць у мой бок. На мяне надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну і павезлі ў райаддзел міліцыі.

Потым участковы склаў пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, і мяне змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У ізалятары на ноч не выдалі матрац, сказалі, што тым, хто сядзіць па такім артыкуле, як у мяне, матрацы не выдаюць. Раніцай быў суд тут жа ў ізалятары, па скайпу. Я заявіў хадайніцтва пра пошук адваката, якое суддзя задаволіў, і мяне выпусцілі да наступнага судовага паседжання», — расказаў gs.by мужчына.

Наступнае судовае паседжанне па справе слонімца прызначана на 20 студзеня. Пачатак у 10.30 у судзе Слонімскага раёна.
Гарадзенца, які адбывае пакаранне, другі раз запар судзяць за абразу: спачатку — прадстаўніка ўлады, цяпер – Лукашэнкі.

У Ленінскім судзе Гродна 13 студзеня пачалі судзіць палітзняволенага Артура Чарняўскага паводле арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу вядзе Руслан Гурын.

Хлопец ужо адбывае пакаранне на «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады ў ПУАТ №24.

У 2021 годзе Артура Чарняўскага асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Ягоную справу суд Чыгуначнага раёна Гомеля разглядаў у кастрычніку 2022 года ў закрытым рэжыме.
❗️У канцы снежня затрымалі экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую

Па інфармацыі праваабаронцаў, культуралагіня знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі.

Падрабязнасці і прычыны затрымання Зарэцкай пакуль невядомыя.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна
📮
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Улады прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг

Суд Цэнтральнага раёну Мінска 9 студзеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» наступныя кнігі:

• «Беларусь превыше всего!: (О национальной беларуской идее)», Анатоль Тарас;
• «Год 1942 – учебный», Уладзімір Бешанаў;
• «Забытая Беларусь», Вадзім Дзеружынскі;
• «Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выклiкi "рускага свету" i Беларусь. Выпуск. 6», Анатоль Тарас;
• «Большая кровь: Как СССР победил в войне 1941 – 1945 гг.», Сяргей Захарэвіч;
• «Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусi ў часы вайны (1941 – 1944 гг.)», Леанід Лыч;
• «Постсоветский транзит: между демократией и диктатурой: Сборник статей», Анатоль Тарас;
• «Праблемы гуманiтарная бяспекi Беларусi: Матэр'ялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
• «Тень Победы», Віктар Сувораў;
• «Страницы прошлого: статьи по истории Беларуси», Анатоль Тарас;
• «Трансфармацыi ментальнасцi беларусаў у IXX ст. – Матэр'ялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
• «Кто, как и зачем убил Вильгельма Кубе», Алег Усачоў.
Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па «справе Вясны»

Ужо шостае пасяджэнне судзе па «справе Вясны» працягваюць дапытваць сведак і зачытваць іх паказанні. Але асабіста даць паказанні на судзе змаглі адзінкі: большасць сведак знаходзіцца за мяжой, а сёння на судзе высвятліўся яшчэ шэраг прычын, па якіх сведкі не могуць з'явіцца на судовы працэс.

13 студзеня асабіста на судзе быў дапытаны сведка з Гомеля, якому дапамагаў кіраўнік гомельскай філіі «Вясны» Леанід Судаленка, асуджаны да трох гадоў калоніі паводле ч. 2 арт. 342 КК («фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Справа ў тым, што следства прызнала, што Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч і Дзмітрый Салаўёў ажыццяўлялі «падрыхтоўку грамадзян для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне такіх акцый пад выглядам праваабарончай і дабрачыннай дзейнасці» ў складзе арганізаванай групы.

У гэтую групу, на думку абвінавачвання, уваходзілі ўжо асуджаныя гомельскія праваабаронцы Таццяна Ласіца, Леанід Судаленка, а таксама Марыя Тарасенка, праваабаронца «Вясны" Наталля Сацункевіч, кіраўнік брэсцкай філіі «Вясны» Уладзімір Вялічкін, заснавальнікі Фондаў салідарнасці BYSOL і By_help Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык.

Сведка з Гомеля на судзе заявіў, што не ведае абвінавачаных, і наогул быў здзіўлены, што яго выклікалі па гэтай справе сведкам. На пасяджэнне яго дапытвалі пра тое, чым яму дапамагаў Судаленка, які ўжо адбывае тэрмін у віцебскай калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3QRVWkF
У Бабруйску затрымалі дырэктара крамы за выказванне ў падтрымку Украіны

Праваабаронцам стала вядома, што з 14 снежня ў ІЧУ утрымліваюць жыхара Бабруйскага раёну Сяргея Герасiменю.

38-гадовага мужчыну абвінавачваюць у распальванні міжнацыянальнай варожасці за выказванне ў падтрымку украінскіх вайскоўцаў.

Мужчыну трымаюць у холадзе, яму не даюць матраса і падушкi.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬"Адабралі польскую працоўную візу". Як сілавікі здзекуюцца з затрыманых?

Былы арыштант, які нядаўна выйшаў з Акрэсціна, распавёў гісторыі сваіх сукамернікаў:

"Са мной сядзеў чалавек, у якога адабралі польскую працоўную візу і быццам нават правы, сказаўшы "Ну, адновіш".

Іншага сілавікі прымусілі на відэа памачыцца на партрэт Бандэры.

Яшчэ аднаго ўтрымлівалі больш за 70 сутак за дачыненне да бізнесу, які, магчыма, хочуць адабраць. Кампанія называецца "Авангард лизинг".

А яшчэ аднаму (яго звалі Міхаіл) ставілі ў віну здраду радзіме за аповед пра пратэсты на паліграфе і за тое, што ягоны брат, магчыма, ваюе ва Украіне".


✍️Распавесці сваю гісторыю «Вясне» — @spring96info
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па «справе Вясны» Ужо шостае пасяджэнне судзе па «справе Вясны» працягваюць дапытваць сведак і зачытваць іх паказанні. Але асабіста даць паказанні…
Праваабаронцаў утрымліваюць у кайданках і не кормяць — што яшчэ адбываецца на працэсе па «справе Вясны»

Алесь Бяляцкі, які яшчэ на першым пасяджэнні заяўляў, што ён не паспеў азнаёміцца з больш за 70 тамоў матэрыялаў крымінальнай справы (на вывучэнне 283 тамоў справы па 300 старонак быў адведзены ўсяго месяц), сёння папрасіў дзяржаўнага абвінаваўцу зачытваць паказанні сведак як мага падрабязна. А Валянцін Стэфановіч запатрабаваў абвясціць два дакументы з першага тому, якія сведчаць аб тым, што на абвінавачаных моцна ціснулі ў СІЗА. Таксама Валянцін заявіў, што доказы збіралі ў абвінавачаных з парушэннямі, пра што таксама сведчаць гэтыя дакументы. Валянцін Стэфановіч, дадаў, што "ўсе ведаюць, чым у нас у краіне займаецца ГУБАЗіК".

На судзе 13 студзеня, у асноўным, зачытвалі паказанні сведак з Брэста, якія тычыліся дзейнасці брэсцкай філіі "Вясны". Днямі ўжо былі зачытаныя паказанні Маргарыты Вялічкінай з Брэста. З матэрыялаў справы стала вядома, што ў офісе "Брэсцкай Вясны" была ўсталявана відэакамера, і ў ажыццяўлялася аператыўная відэаздымка. Сведкам падчас следства дэманстравалі, у тым ліку, распіскі і кадры відэазапісаў з гукам, на якіх яны мусілі апазнаць сябе.

Праваабаронцаў па-ранейшаму працягваюць утрымліваць на судзе ў кайданках. Канваіры зачыняюць падчас судовых пасяджэнняў дзверы на ключ знутры. Валянцін заявіў, што на судзе іх не кормяць. Праваабаронца адзначыў, што суддзя павінна думаць пра харчаванне абвінавачаных і не прызначаць судовыя пасяджэнні занадта часта.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3QRVWkF
Праваабаронцам стала вядома, што паўтара месяца таму ў Мінску быў затрыманы Сяргей Козел. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1

Да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў мінскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў вельмі захапляецца вывучэннем гісторыі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3vYx0hF

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Затрымалі экскурсаводаў Алеся Варыкіша (на фота), Наталлю Жданок ды Івана Сацукевіча

Яны ехалі з экскурсіяй больш за 80 чалавек на абрад «Калядных цароў» у вёску Семежаў Менскай вобласьці. Па дарозе іх арыштавалі.

Крыніца: @radiosvaboda

UPD. Наталля Жданок — на волі.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 чалавек — цяпер у ім 2311 чалавек

13 студзеня МУС чарговы раз абнавіла «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі журналістку Ксенію Луцкіну, былога ўдзельніка «Дома-2» Давіда Анташвілі, кіроўцу таксі з Ліды Эдварда Вільчэўскага, экскурсаводку Аксану Манкевіч.

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
У Магілёве затрымалі прафесара, доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова

Папярэдне, гэта здарылася яшчэ 12 студзеня — вучонага затрымалі прама на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.

Юрый Бубноў — загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялагічных навук. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.

У Магілёве Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст», піша @MAYDAYMog.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3vYx0hF

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❤️Фотафакт: шматдзетны бацька Віталь Жук са сваімі дзецьмі пасля вызвалення з калоніі

Мужчыну асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі за каментар пра Лукашэнку і накіравалі адбываць пакаранне ў бабруйскую калонію № 2. Палітвязня двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар, зрабілі «злосным парушальнікам рэжыму», а потым на пяць месяцаў адправілі ў памяшканне камернага тыпу. Калі Віталя ўтрымлівалі ў калоніі, да ягонай жонкі некалькі разоў прыходзілі з вобшукамі.

Мужчына цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня выйшаў на волю. Ён з сям'ёй пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

Віталь распавёў «Вясне» пра шмат усяго, што яму давялося перажыць у зняволенні
З'явілася інфармацыя пра затрыманні мінскіх бармэнаў

Папярэдне, затрымана як мінімум трое бармэнаў, сярод якіх, верагодна, бар-менеджэр Яўген Кузняцоў — інфармацыя пра затрыманне якога з'явілася днямі ў сацсетках.

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні бармэнаў звязаныя з нейкім іх чатам — сілавікі прыходзяць да ўсіх яго ўдзельнікаў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На прыладах iOS заблакавалі тэлеграм-каналы ГУБАЗіКа

Гаворка ідзе пра каналы «Центр Э» і «Сводочки Центра».

Цяпер, пры спробе перайсці ў адзін з такіх каналаў на прыладзе iOS, карыстальнік бача паведамленне пра тое, што канал недаступны з-за парушэння правілаў.

На мінулым тыдні з-за парушэння правілаў на iOS былі заблакаваныя тэлеграм-каналы праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай і «Сводки Центра».
Сваякі фігурантаў «справы Аўтуховіча» паведамляюць пра новую хвалю ціску на блізкіх у турме.

У гродзенскай турме асуджаным абвінавачаным па «справе Аўтуховіча» пагражаюць карцарам, прымушаюць распранацца ў халодным памяшканні, штурхаюць і б'юць.

Ужо тыдзень невядома дзе знаходзіцца баранавіцкі актывіст з інваліднасцю (няма нагі) Уладзімір Гундар.

«Уся інфармацыя пакуль толькі праз трэція рукі. Сама хачу паехаць у аўторак, каб патрапіць на спатканне... Над імі ўсімі зараз здзекуюцца, вобшукі бясконцыя, распранаюць у халодным памяшканні, падкідваюць паперкі з надпісамі, быццам бы "малявы"», — заявіла @pozirkonline жонка Уладзіміра Гундара Алена.

Яго дачка Інга Стромская распавяла, што ўжо тыдзень дакладна невядома, дзе знаходзіцца бацька.

«Яго гвалтоўна вывелі з праслухоўвання аўдыёматэрыялаў паседжання, куды зараз водзяць усіх фігурантаў. У гэты момант тата паспеў крыкнуць, што яго б'юць там. Пасля гэтага ў калідорах уключылі музыку, і больш нічога пра яго невядома», — сказала Стромская.

У дзяжурнай частцы сваякам паведамляюць, што Уладзімір Гундар знаходзіцца у камеры, прымаюць перадачы. «Калі ўсё добра, чаму тады яго не прыводзяць на паседжанні, як і ўсіх?» — запыталася жанчына.

Пра вышэй апісаную сітуацыю распавялі сваякі аднаго з фігурантаў справы, з якім было спатканне.
‼️Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прасілі дазвол на ўдзел у допыце праваабаронцаў «Вясны»

На шостым судовым пасяджэнні па «справе Вясны», 13 студзеня, палітзняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч запатрабаваў абвясціць два дакументы з першага тому, якія сведчаць аб тым, што на абвінавачаных моцна ціснулі ў СІЗА. Таксама Валянцін заявіў, што доказы збіралі ў абвінавачаных з парушэннямі, пра што таксама сведчаць гэтыя дакументы. Валянцін Стэфановіч, дадаў, што «ўсе ведаюць, чым у нас у краіне займаецца ГУБАЗіК».

Гэтыя дакументы з'яўляюцца запытамі ГУБАЗіКа ў МУС і КДБ на дазвол іх супрацоўнікаў прыняць удзел у допыце абвінавачаных. Адказы ведамстваў пакуль невядомыя.

Наступнае пасяджэнне прызначана на панядзелак, 16 студзеня ў 11:00.

Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па «справе Вясны»
За каментары затрымалі інжынера-праграміста ўніверсітэта Аляксандра Чабатара

Мужчыну 34 гады, ён мінчук. У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.

Крыніца: «Наша Ніва»