Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💔Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч на судовым працэсе

Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

👀У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў — сочым анлайн за судовым працэсам
📍Лекарка Наталля Нікіціна — на волі

Наталля Нікіціна каля 30 гадоў прапрацавала лекаркай. 29 верасня 2021 года жанчыну затрымалі наўпрост на працы — у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі. За некалькі гадзінаў да затрымання ёй паведамілі пра звальненне.

Наталлю асудзілі па «справе Зельцэра» на адзін год і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама прызначылі штраф у 200 базавых велічыняў (6400 рублёў ці амаль 2500 даляраў). Сёння Наталля скончыла адбываць тэрмін і выйшла на волю з жаночай калоніі № 4.

🌞Чытаць гісторыю палітзняволенай лекаркі Наталлі Нікіцінай на сайце «Вясны»
⁉️Беларусь: апублікаваны праект зменаў у законы аб грамадскіх аб’яднаннях і партыях

Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні закона «Аб грамадскіх аб’яднаннях і аб палітычных партыях».

Гэты праект значна ўскладняе ўмовы існавання палітычных партый (у тым ліку прадугледжаная іх перарэгістрацыя). Для грамадскіх аб’яднанняў праект уводзіць як некаторыя пазытыўныя тэхнічныя новаўвядзенні, так і некаторыя новыя негатыўныя нормы (але агульная перарэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў не абвяшчаецца).

«Вясна» распавядае пра негатыўныя і пазітыўныя змены, прадугледжаныя законапраектам
Сілавікі затрымалі чарговага айцішніка

У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі яшчэ аднаго працаўніка IT-сферы 28-гадовага — Паўла Кутаса. Ён працаваў у кампаніі EnCata з Мінскага гарадскога тэхнапарка.

Прычыны затрымання невядомыя. Меркавана, затрыманне звязанае з каментарамі ў сацыяльных сетках.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3vBs425

🔹Паведаміць пра затрыманне | Атрымаць бясплатную юркансультацыю | Звязацца з журналістамі «Вясны»
⚡️Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставяцца ў віну

Абвінавачванні зачытвалі амаль дзве гадзіны.

👀У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў — сочым анлайн за судовым працэсам
На працэсе вызначылі наступны парадак судовага следства: адразу дапытаюць сведак, потым вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы, і пры неабходнасці рэчавыя, і апошнюю чаргу дапытаюць саміх праваабаронцаў.

На судзе ўжо пачалі дапытваць першага сведку па справе — заснавальніка і галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча. Ён дае паказанні на беларускай мове і кажа, што паколькі не з'яўляўся супрацоўнікам «Вясны», таму не ведае пра дзейнасць арганізацыі.

👀У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў — сочым анлайн за судовым працэсам
📸Фотафакт: на руках праваабаронцы і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага сляды ад кайданкоў

👀У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў — сочым анлайн за судовым працэсам
Пасля таго, як праваабаронцам зачыталі абвінавачванні, Алесь Бяляцкі заявіў, што яму не ў поўнай меры зразумелы тэкст, бо ён быў агучаны на рускай мове.

Суддзя Марына Запаснік сказала, што гэта можна расцэньваць як зацягванне працэсу. Бяляцкі адказаў, што гэта парушэнне яго правоў.

👀У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў — сочым анлайн за судовым працэсам
У судзе па «справе Вясны» абвешчаны перапынак да заўтра — 6 студзеня

Судовы працэс пачнецца заўтра ў 10:30

Нагадаем, справу разглядае суддзя Марына Запаснік, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль.

👀У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў
🎉 Павіншуйце праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову з Днём народзінаў!

6 студзеня каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова будзе адзначаць сваё 28-годдзе. Гэта трэці дзень народзінаў, які праваабаронца сустрэне за кратамі.

✌️Заклікаем павіншаваць Марфу Рабкову з Днём народзінаў!

Нагадаем, Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў зняволення па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў. Цяпер яна чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

💌Дасылаць лісты і паштоўкі, а таксама пасылкі і бандэролькі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Гродне затрыманы 34-гадовы Андрэй Цярэшка

Сілавікі паведамляюць, што мужчына нібыта далучыўся да плана «Перамога», быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і ў 2020 годзе адпраўляў інфармацыю ў чат-бот Nexta.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3vBs425

🔹Паведаміць пра затрыманне | Атрымаць юрыдычную кансультацыю | Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Пол Первого» і «Новая Беларусь» — чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сёння адбылося чарговае папаўненне Рэспубліканскага Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі:

📍Telegram-канал «Пол Первого»;
📍Youtub-канал «Олег Козлов»;
📍TikTok-акаўнт «Зорнае Гестапа»;
📍Платформа «Новая Беларусь» з усімі сацсеткамі.
Праваабаронца Зміцер Салаўёў, якога судзяць па «справе Вясны», пракаментаваў першае судовае пасяджэнне:

«Лідары праваабарончай супольнасці ў кайданках — гэта ненармальна. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў кайданках у клетцы па фэйкаваму абвінавачванню ў нейкай кантрабандзе — гэта ненармальна, гэта шаленства. І трэба на ўвесь свет проста крычаць і заклікаць усе іншыя правааабарончыя, міжнародныя арганізацыі ўздымаць гэтае пытанне. Нельга такое дапускаць у XXI стагоддзі ў Еўропе».

Зміцеру прызначылі адваката ў межах «спецыяльнай вытворчасці». Праваабаронца адзначае, што не ведае ні яго імя, ні пола.

У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў
Цяпер дакладна — беларусаў, асуджаных за «экстрэмізм», змогуць пазбаўляць грамадзянства

Лукашэнка падпісаў адпаведны закон аб змяненні закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», паведамляе @belsat.

Раней паведамлялася, што ў планах забіраць грамадзянства, калі ёсць прысуд суда, які пацвярджае ўдзел чалавека ў экстрэмісцкай дзейнасці, нават пры ўмове, што ён знаходзіцца за межамі РБ.

Паводле праекту, беларусы будуць абавязаны паведаміць уладам аб наяўнасці замежнага грамадзянства, віда на жыхарства або дакументах, якія даюць льготы ў іншых дзяржавах.
🤯У Дзяніса Івашына забралі малюнак з-за блакітна-жоўтых і бел-чырвоных колераў

Пра гэта паведаміла жонка журналіста Вольга:

"Дзяніс Івашын, як вы ведаеце, няблага малюе. І да святаў намаляваў упрыгожаную ялінку.

…Найстрашнейшы бунтарскі чын здзейсьніў наш ваяр наўпрост у бярлозе ворага: ён намаляваў жоўта-блакітныя гірлянды з белымі да чырвонымі шарамі.

…Супрацоўнікі гарадзенскай вязніцы нейтралізавалі пагрозу найэфектыўнейшым чынам: забралі малюнак".


Раней у палітвязня ўжо забіралі ручнік і фотаздымак жонкі з-за «палітычнага падтэксту».

Крыніца: @dzianisivashyn

💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я прыйшла падтрымаць лаўрэата Нобелеўскай прэміі».

Жанчына, якая ўчора прыйшла на суд над праваабаронцамі «Вясны», выказала прапагандысту Азаронку, што пра яго думае і пажадала яму «кепскага дня».

У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў
💔Дайджэст вызваленых: 24 палітвязні ў снежні цалкам адбылі тэрміны, два з іх — 2,5 гады

У Беларусі на дадзены момант налічваецца 1444 палітвязні і колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Па дадзеных «Вясны», у снежні на волю выйшлі мінімум 31 палітвязні, 24 з якіх адбылі свае тэрміны цалкам, а 7 чалавек былі асуджаныя да «хатняй хіміі».

За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце
У Воршы прызначаная дата суда над Віталём Рыжанскім

35-гадовага аматара цяжкага року абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і паклёпе на Лукашэнку (ч.1 арт. 367 КК).

Нагадаем, Віталя затрымалі, папярэдне, 13 кастрычніка і да суда змясцілі ў Віцебскі СІЗА.

Суд над аршанцам пачнецца 10 студзеня і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Суддзя – Юля Вяршыніна.
Актора Андрэя Трызубава арыштавалі на 10 сутак

52-гадовага актора тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы» Андрэя Трызубава затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску.

Праваабаронцам стала вядома, што мужчыну арыштавалі на 10 сутак і змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна. Артыкул КаАП, па якім яго асудзілі, невядомы.