Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Віцебскі арт-менеджэр і музыка Уладзімір Булаўскі не выйшаў на волю пасля «сутак»

Мужчына знаходзіцца за кратамі з 14-га снежня мінулага году.

Паводле меркавання праваабаронцаў і ягоных сяброў, віцебскі арт-менеджэр і музыка асуджаны да чарговага адміністрацыйнага арышту — ёсць звесткі, што 30-га снежня Булаўскага вазілі з ІЧУ ў аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну, найверагодней, для складання чарговага пратакола.

Крыніца: Віцебская Вясна
❗️268 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За снежань па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 55 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя снежаньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 55 чалавек, з якіх 12 жанчын і 43 мужчыны;
🔹Ім агулам прысудзілі 268 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі, 5 гадоў «хіміі», 39 гадоў «хатняй хіміі», 160 000 рублёў штрафаў, 3 месяцы арышту, 5 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў праваахоўных органах;
🔹Па «пратэсных» крымінальных справах у снежні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 65,45% выпадкаў.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.

Справаздача цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3VEZU0K
⁉️МУС уключае ў «спіс экстрэмістаў» людзей, якіх суд не прызнаваў вінаватымі па «палітычнаму» артыкулу. Гэта ўвогуле законна?

На бягучы момант @viasna_brest налічыла ўжо 4 выпадкі ў Брэсцкай вобласці, калі суд па палітычнай справе звальняў чалавека ад крымінальнай адказнасці праз выхад тэрміна даўніны — але ж МУС на падставе гэтага рашэння суду потым ўключаў яго ў «спіс экстрэмістаў».

Брэсцкія праваабаронцы ўзялі каментар у юрыдычнай службы «Вясны» на гэты конт. Калі коратка: у гэтым ёсць парушэнне працэдуры, прыдуманых самімі ўладамі правілаў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3GeJ17r

✍️Юрысты «Вясны» дапамогуць абскардзіць уключэнне ў «Спіс экстрэмістаў»
🔹«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
На пінскую актывістку склалі пратакол за фота ў Instagram з вадзяным знакам палка Каліноўскага

Як паведамляе @viasna_brest, на Вераніку Іванову, актывістку з Пінску, склалі чарговы пратакол. Гэтым разам падставай стаў допіс у сацсетцы «Instagram».

Згодна з пратаколам, жанчына «выклала фотаздымак, на якім адлюстаравана экіпіроўка вайскоўца з вадзяным знакам у ніжнім левым кутку, назвай тэлеграм-каналу @belwarriors (Полк Каліноўскага), які рашэннем МУС Беларусі прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, такім чынам распазсюдзіла інфармацыйную прадукцыю, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць».
Сілавікі затрымалі дачку рэпетытара Яўгена Лівянта

У снежні яе разам з мужам затрымалі пры вяртанні з Польшчы, піша @mediazona_by.

У «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

Вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта затрымалі 28 снежня — сілавікі закідаюць яму ўдзел у пратэстах-2020, «перакрыццё дарог» і нават «спробу дзяржперавароту», бо Лівянт уваходзіў у склад Каардынацыйнай рады.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Гомелі пачынаецца суд за здымак аэрадрома ў Зябраўцы і здраду дзяржаве

Гомельскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс прызначаны весці суддзя Алег Харошка.

Па інфармацыі некаторых СМІ, у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт — пасля яго пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі кантакты розных украінцаў і стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрону. Гэтага было дастаткова, каб затрымаць хлопца.

Па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса Глушкову можа пагражаць да 15 гадоў зняволення.

Чытаць па спасылцы
У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ пяць беларусаў — цяпер у ім амаль тысяча чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Цяпер у ім 993 чалавекі, з іх 247 — беларусы.

Сярод іх Міхаіл Корзун, Аляксандр Емяльянаў, Дзмітры Каханоўскі, Мікалай Васілевіч, Мікалай Кацалапаў.
📍Прызначана дата разгляду апеляцыйных скаргаў лідараў АГП

У судзе Першамайскага раёна Мінска 3 лістапада вынеслі прысуды па крымінальнай справе супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Аксане Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі і Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі. Палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, праз удзел у «Маршы Новай Беларусі» 23 жніўня 2020 года (арт. 342 КК).

У Мінгарсудзе 31 студзеня разгледзяць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Да гэтага часу кожны можа падтрымаць іх грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролямі.

💌Адрасы для падтрымкі:
Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Мікалай Георгіевіч Казлоў
СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аксана Васільеўна Аляксеева, Антаніна Кліменцьеўна Кавалёва
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі дачку рэпетытара Яўгена Лівянта У снежні яе разам з мужам затрымалі пры вяртанні з Польшчы, піша @mediazona_by. У «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Вядомага рэпетытара…
У Мінску таксама затрымалі жонку рэпетытара Яўгена Лівянта

Па інфармацыі @zerkalo_io, рэпетытар, яго жонка, дачка і зяць знаходзяцца на Акрэсціна.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3jKTIXM

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Затрыманы саўладальнік адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Аляксей Іваноў

На «пакаяльным відэа» яго прымушаюць назваць свой агульны даход за год, а таксама «прызнацца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Нагадаем, раней з усёй сям'ёй быў затрыманы Яўген Лівянт — кіраўнік адукацыйнага цэнтру «100 балаў».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3jKTIXM

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Агулам амаль 17 гадоў калоніі: у Гомелі палітвязня асудзілі другі раз за паўгода

У Гомельскім абласным судзе вынеслі другі за паўгода прысуд у дачыненні да палітвязня Андрэя Паднябеннага. Ён мае расійскае грамадзянства, але з 6 гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Першы раз Андрэя асудзілі да 15 гадоў калоніі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму» за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў.

Цяпер Андрэя судзілі па чатырох артыкулах, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне сацыяльнай варожасці».

У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ 1 год і 8 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (37 000 рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Руслан Царук.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3IkNGar

💌Падтрымайце Андрэя:
СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Андрэй Валянцінавіч Паднябенны
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚖️Сям'ю Лівянтаў адправілі на "суткі". Вядомага рэпетытара абвінавацілі ў "дробным хуліганстве"

Як паведамляе "Свабода", вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта асудзілі на 14 сутак арышту, ягоную жонку Юлію Лівянт — на 15 сутак, а дачку Ганну Лівянт — на 14 сутак.

Саўладальніка адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Аляксея Іванова арыштавалі на 14 сутак.

Па інфармацыі праваабаронцаў, суд над Яўгенам адбыўся 29 снежня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым ў "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП.
Хлопца са Жлобіна асудзілі за ўдзел у пратэстах на два гады «хатняй хіміі». У якасці доказаў віны — відэа з камер назірання і дэталізацыя тэлефонных размоваў

У судзе Жлобінскага раёну асудзілі Мікіту Богуша паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўгеній Ерафееў прызначыў Мікіту два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

На працэсе апыталі сведкаў, сярод якіх была маці Мікіты. Падчас следства ёй паказалі відэазапіс з пратэстаў, на якім яна пазнала свайго сына.

Мабільны аператар «А1» прадаставіў сілавікам CD-дыск з дэталізацыяй размоваў хлопца. З дапамогай гэтай інфармацыі стала магчыма высветліць месцазнаходжанне Мікіты падчас пратэстаў 9 жніўня 2020 года.

Чытаць па спасылцы
Пасля вяртання з-за мяжы ГУБАЗіК затрымаў мужчыну — яго вылічылі па фота з Shutterstock

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне мінчука Андрэя. Паводле іх, мужчына ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту — у якасці доказаў апублікаваны фотаздымак з Shutterstock.

Таксама сілавікі паведамляюць, што 24 снежня мужчына вярнуўся з-за мяжы ў Беларусь.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3jKTIXM

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады пачнуць судзіць «завочна» 17 студзеня

Мінскі гарадскі суд просіць Святлану Ціханоўскую, Марыю Мароз, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага прыйсці а 10-ай гадзіны раніцы на судовы працэс. Іх просяць не забыць узяць з сабой пашпарт.

Кожнага з фігурантаў справы абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў — Ціханоўскай інкрымінавана ажно 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію

У яго абвастрыліся праблемы з сэрцам, з'явіліся ацёкі, піша «Наша Ніва».

Палітолага Аляксандра Фядуту асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе змоўшчыкаў». Яго разам з Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым звінавацілі ў спробе зрынуць рэжым Лукашэнкі.

💌Падтрымаць Аляксандра: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Іосіфавіч Фядута
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Гарадзенцу прысудзілі год «хіміі» за чатыры пратэсныя надпісы

Суд Леніскага раёна Гродна вынес прысуд часова беспрацоўнаму Дзмітрыю Анчукову, абвінаваціўшы яго ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Наталля Горбач.

Па матэрыялах абвінавачання Дзмітрый нанёс аэразольным балончыкам чорнага колеру некалькі надпісаў на тарцаў дамоў і прыпынках грамадскага транспарта ў розных месцах горада, якія, на думку следства, абражалі пачуцці грамадзян, дэманстравалі грэбаванне маральнымі каштоўнасцямі і дыскрэдытавалі дзяржаўную ўладу.

Усяго такіх надпісаў ён зрабіў чатыры, чым прычыніў матэрыяльны ўрон камунальным прадпрыемствам на агульную суму 253 рублі 61 капейку.

Чытаць па спасылцы
Audio
🎧 Праваабарончая праграма «Вясна». Кожны аўторак — сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:32 «Партызаны» і «рэйкавая вайна». Абмяркоўваем 66-гадовы прысуд тром светлагорцам — разам з праваабаронцай Аленай Маслюковай

16:49 Як выглядаюць Нобелеўскія музеі (Осла і Стакгольм) і ці ёсць там экспанаты з Алесем Бяляцкім? А таксама пра беларусаў Швецыі

25:50 Гісторыя былой палітзняволенай Ірыны Палянінай

33:01 Як можна віншаваць палітвязняў

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
📍Палітвязня Мікалая Брэдзелева перавялі ў Баранавічы

У Мінскім гарадскім судзе ў кастрычніку да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева.

Яго абвінавацілі ў прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогеру Антону Матольку. Пасля затрымання Мікалая ў снежні 2021 года стала вядома, што сілавікі яго збівалі.

Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго перавялі ў баранавіцкі СІЗА.

💌Падтрымаць Мікалая грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В,, Мікалай Алегавіч Брэдзелеў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Па справе за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў СІЗА КДБ год і пяць месяцаў утрымліваецца сям'я з чатырох чалавек

У чэрвені 2021 года Алег Гайдукевіч заявіў быццам яго дом хацелі падпаліць — кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. Пацярпеў тады толькі кот дэпутата. У снежні 2022 года ён распавёў, што па справе праходзяць 15 чалавек. Ад яго ж стала вядома, што экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева, якога ён назваў адным з замоўнікаў замаху, будуць судзіць завочна.

Сярод фігурантаў справы ў СІЗА КДБ ужо адзін год і пяць месяцаў утрымліваецца сям'я Вайцяховічаў: муж і жонка Віталь і Вольга, іх сын Уладзіслаў і ягоная жонка Анастасія. Іх абвінавачваюць па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму групай асобаў». Усе яны ўжо ўнесеныя ў «Спіс тэрарыстаў». Дата суда пакуль не прызначаная.

💌Падтрымаць іх лістамі: Галоўпаштамт, а\я 8, Мінск 220050, Анастасія Аляксандраўна, Уладзіслаў Вітальевіч, Віталь Міхайлавіч, Вольга Пятроўна Вайцяховіч
💔Дачцэ Дар'і і Ігара Лосікаў сёння споўнілася 4 гады. Павіншуйце бацькоў са святам!

Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Дар'ю абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году. Яе справа ўжо перададзена ў суд. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо 30 месяцаў.

Сёння іх дачка Паўлінка адзначае Дзень народзінаў без бацькоў.

Заклікаем павіншаваць Лосікаў лістамі і тэлеграмамі, а Дар'ю яшчэ можна падтрымаць і грашовымі пераводамі.

💌Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💌Адрас для віншаванняў Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz