Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
BYSOL раіць, што рабіць, калі вы знайшлі сваё фота ў кнізе «Я выходжу»

Былыя арыштанты ІЧУ Акрэсціна распавядаюць праваабаронцам, што там утрымліваецца шмат затрыманых па фотаздымках з кнігі «Я выходжу». Так, у снежні сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з гэтай кнігі.

Паводле ГУБАЗіКа, ужо больш за 50 чалавек асуджана, дзякуючы кнізе, а ўсяго «дзясяткі ці сотні» могуць быць затрыманыя з-за фотаздымкаў на дарозе, што ёсць у кнізе.

Калі вы знайшлі сябе ў кнізе, @bysol раіць напісаць ім на гарачую лінію @help_bysol:

«Калі крымінальнай справы яшчэ не заведзена, то ў вас ёсць час на экстраную рэлакацыю. Пры ўмове наяўнасці ў вас любога тыпу візы адной з Еўрапейскіх краін, раім вам пераехаць у ЕС у найкарацейшыя тэрміны. Пры адсутнасці візы варта разглядаць экстраную рэлакацыю ў бязвізавыя краіны, напрыклад, у Грузію. Пры ўмове рэальнага пераследу, вы зможаце атрымаць гуманітарную візу ў ЕС не знаходзячыся ў Беларусі».

📚PDF-версія кнігі «Я выходжу»
❗️У Мінску затрымалі Чаховіча Уладзіслава — вядучага тэлеграм-канала «Спадчына», рэдактара Вікіпедыі, Twitter-блогера

На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ў тым, што «супраць дзеючай улады і падтрымлівае Украіну».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PQWE0W

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
«Быў дзень, калі я ўжо ў думках развіталася з усімі роднымі», — былая арыштантка Акрэсціна

Ужо больш за два гады працягваюцца катаванні нечалавечымі і жорсткімі ўмовамі ўтрымання затрыманых па палітычных матывах у ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна. Арыштантам не перадаюць перадачы, а з сабой ім забараняюць браць з дому асабістыя рэчы, мыльныя прыналежнасці, зубную шчотку і пасту. У ізалятар па-ранейшаму не пускаюць адвакатаў, спасылаючыся на антыкавідныя меры.

Былая арыштантка Акрэсціна распавяла «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў сумнавядомай камеры № 15 у лістападзе, пра «кантрольных» сукамерніц і чаму важна апублічваць інфармацыю пра затрыманых.

«Неяк у ЦІП ноччу прыехала праверка. Нас тады будзілі тры разы на ноч. І нейкі галоўны, які туды прыехаў, запытаў, дзе кантрольныя (так на Акрэсціна называюць затрыманых па палітычных матывах). Яму паказалі некалькі камер і я пачула, як правяраючы сказаў "Твари"»

Чытаць па спасылцы

✍️Распавесці сваю гісторыю «Вясне» — @spring96info
Журналіста Сяргея Чыгрына «перасуджвалі» наноў: да ранейшых 7 сутак дадалі яшчэ 15

23 снежня мусіў вызваліцца пасля адміністрацыйнага арышту слонімскі журналіст, пісьменнік, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Аднак яго пакінулі ў ізалятары на выходныя і ў панядзелак правялі чарговы суд. Вердыкт — 15 сутак арышту. За час зняволення ён пазбавіўся працы ў драмтэатры.

Сяргея Чыгрына затрымалі 16 снежня, пазней суд Слонімскага раёна прызначыў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту – інкрымінавалі перапосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», хоць насамрэч калегі звязваюць яго арышт з ранейшай працай у недзяржаўных медыя.

Крыніца: @bajby
За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў брата і сястру — Міхаіла і Аляксандру Разуванавых

Паводле ГУБАЗіКа, Міхаіл і Аляксандра ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Мяркуючы па паведамленні сілавікоў, супраць брата і сястры распачалі крымінальную справу.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PQWE0W

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «КОНСТИТУЦИЯ», «Свободный ВГУ»; «Свободный ВГУ Чат»;
📍Суполкі ва «Укантакце» «НОВОСТИ БЕЛАРУСИ», «Беларусь», «Настоящая Беларусь», «Докшицы Live»;
📍Электронная версія друкаванага выдання «Пратэсная Беларусь»;
📍Сайт і сацсеткі рэсурса «Царква».
❗️Палітвязень Мікалай Статкевіч зноў у ШІЗА

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч у сваім facebook.

"Тэрмін "пакарання" мне невядомы. Дапускаю, што пастараюцца захапіць усё святы. А тое ж у адзіночцы 1 метр на 3 можа расслабіцца, святочны настрой адчуць. Так і ўяўляю шыкоўны святочны стол на 1 базавую, якую, дарэчы, яму не кожны месяц удаецца атаварыць з-за ШІЗО. (На наступны скарыстацца "сэканомленым" не дазваляюць).

Агулам, гэта ўжо не меньш, чым 21-е спагнанне з ліпеня".


Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі амаль 2,5 гады. 14 снежня 2021 Мікалаю быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. У канцы чэрвеня быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітзняволенага Дзяніса Івашына хочуць скапраметаваць, падсаджваючы да вязняў з нізкім сацыяльным статусам — журналіст прыгразіў, што перарэжа вены

Жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына паведаміла інфармацыю адносна правакацый супраць мужа. Паводле яе слоў, у ход ідуць як фізічныя, так і інфармацыйныя метады ціску.

Сям’я атрымала інфармацыю, што неаднаразова Дзяніса спрабавалі скампраметаваць, пераводзячы ў камеру з людзьмі, у якіх за кратамі нізкі сацыяльны статус. Аднак, паводле яе, Дзяніс даволі хутка адаптуецца да знешніх умоў, вывучае ўнутраныя правілы і традыцыі.

Як піша @bajby, Івашын запатрабаваў ад ахоўнікаў перавесці яго ў іншую камеру — бо інакш фізічна нашкодзіць сабе, парэзаўшы вены.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Стала вядома, за што праваабаронцу Насту Лойку выводзілі без вопраткі ва ўнутраны дворык на Акрэсціна на некалькі гадзін

Пра гэта распавяла адна з былых арыштантак Акрэсціна. Нагадаем, на адным з судоў Наста казала пра тое, што адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі.

«Насту аднойчы выгналі ў дворык за тое, што яна напісала скаргу на тое, што тых, хто ездзіў на працу на сметніцу, доўга трымалі ў дворыку на марозе, то бок трымалі ў неналежных умовах. На гэта міліцыянт Цішачкін сказаў, што яна цяпер пойдзе і паглядзе сама, як гэта. Яе адправілі на 5-6 гадзін у гэты дворык. Ён прасіў потым Насту, каб яна не пісала скаргі.

Аднойчы яна хацела абвясціць галадоўку, але ёй не далі паперу і асадку, каб напісаць заяву. ГУБАЗіК ёй абяцаў крыміналку. Адразу сказалі, што пасадзяць па адміністрацыйцы і будуць шукаць, як яе ўжо пасадзіць надоўга»

🔹«Быў дзень, калі я ўжо ў думках развіталася з усімі роднымі», — былая арыштантка Акрэсціна
Усе фігуранты «справы Рабочага Руху» на судзе адмовіліся даваць паказанні

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па «справе Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Церэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.

Усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве. На працэсе даследвалі матэрыялы справы, дапыталі пацярпелых і сведкаў. Мусіў адбыцца допыт палітвязняў, але ўсе яны адмовіліся даваць паказанні. На судзе агучваюцца ранейшыя паказанні, якія палітвязні давалі падчас следства ў КДБ. Тады допыты фіксавалі на відэа – яны дэманструюцца ў зале суда.

Як вынікае з відэа допыту, следчага цікавіла сувязь з «куратарам»-актывістам «Рабочага Руху» Сяргеем Вайцюховічам, які з'ехаў у Польшчу.

– Вас не збянтэжыла, што чалавек, які жыве ў Польшчы, цікавіцца такімі звесткамі? – спытаў следчы на відэа.
– Не, а што тут такога? Калі ён знаходзіцца за мяжой, з ім нельга мець зносіны? – здзівіўся адзін з палітвязняў.

💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А
ГУБАЗіК затрымаў стыліста Ігара Кароліка з-за відэа ў падтрымку Украіны — яго прымусілі прасіць прабачэння ў «братоў-славянаў»

«Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася на старонцы Ігара ў TikTok. На ім хлопец просіць прабачэння за тое, што «падтрымліваў фашысцкую ідыялогію».

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
💔Палітвязень Сяргей Глебка пачаў маляваць у зняволенні

17 кастрычніка Мінскі раённы суд прызначыў палітзняволенаму "рэйкаваму партызану" Сяргею Глебку 11 гадоў калоніі і штраф у 9 600 рублёў за падпал бярвення на рэйках з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў. Падчас судовых пасяджэнняў Сяргея ўтрымлівалі ў невыносных умовах у ІЧУ Мінскага раёна. У камеры было вельмі холадна, матрацаў і пасцельнай бялізны не выдавалі. 7 ліпеня КДБ увключыў Сяргея ў спіс "тэрарыстаў".

Нядаўна ён даслаў ліст на волю разам з малюнкам:

"Получил бандероль. Нет слов, чтобы выразить благодарность. Огромное человеческое спасибо за добросердечность. Быть добру!"

💌Падтрымайце палітвязня пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Сяргеевіч Глебка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку

У Гродзенскім раённым судзе асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі ў адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.

Чытаць па спасылцы
Былая палітзняволеная шукае працу. Давайце дапаможам ёй!

Былой палітзняволенай пасля вызвалення прыйшлося выехаць з Беларусі, каб не быць зноўку затрыманай. Цяпер яна ўладкоўваецца ў новай краіне і шукае працу — фізічна ў Варшаве ці анлайн.

У Беларусі яна працавала ў сферы прадастаўлення медычных паслугаў — добра разбіраецца ў вырабах медыцынскага прызначэння, БАДах, хваробах, а таксама ў продажах. Але цяпер яна адкрыта для прапановаў ва ўсіх сферах!

З прапановамі пісаць сюды: @nokia199
«Пад выглядам аглядаў архітэктуры прасоўваў пратэсна-дэструктыўны парадак дня». ГУБАЗіК пракаментаваў затрыманне адміністратара тэлеграм-канала «Спадчына» Уладзіслава Чаховіча

Паводле сілавікоў, Уладзіслаў удзельнічаў у акцыях пратэсту, публікаваў рэпосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», БЧБ-сімволіку, заклікі да парушэння закона і нібыта пакінуў больш за 3 тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў у публічных чатах.

Гэта затрыманне нагадвае кейс палітвязня Мікіты Слепянка — адміністратара культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans, які пасля затрымання хлопца прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
У Мінску судзяць маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, за перадачу дадзеных у ЧКБ

У Мінскім гарадскім судзе учора распачаўся працэс над палітзняволенымі супрацоўніцамі МТБанку Інай і Валерыяй Глінскімі. Справу разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская.

Маці і дочку судзяць за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у «Чорную кнігу Беларусі» па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).

Па справе праходзяць пяцёра пацярпелых — супрацоўнікі міліцыі і суддзя. Адна з іх — супрацоўніца Партызанскага РУУС Мінска Ліліяна Жылянкова, якая асабіста з маці прыйшла на суд. Паведамляецца, што ў адной з прыватных медыцынскіх установаў, у якой раней абслугоўвалася Жылянкова, сказалі, што цяпер ёй у медыцынскіх паслугах адмаўляюць.

Чытаць па спасылцы
🆘Дапамога былому актывісту, які быў вымушаны пакінуць краіну пасля ціску

Яго гісторыю публікуе BYSOL:

«Я ўдзельнічаў у сустрэчах мясцовых актывістаў, дапамагаў у арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў і сустрэч выбаршчыкаў. Таксама я ўдзельнічаў у арганізацыі збору сродкаў для дапамогі пацярпелым ад пераследу па палітычных матывах (на пакрыццё штрафаў, знаходжання ў ІЧУ, выдаткаў на паслугі адваката і да г.д.).

У той жа перыяд стаць асуджаным па даволі вядомым артыкуле 23.34 КаАП прыйшлося і мне. Праз некаторы час я пазбавіўся працы. Нядаўна мне паведамілі з ДФР, што па факце вышэйзгаданага збору сродкаў узбуджана крымінальная справа і мяне збіраюцца выклікаць на допыт па ёй у якасці сведкі. Не чакаючы далейшага развіцця падзей, якія ў нашых рэаліях цалкам маглі пайсці па негатыўным сцэнары, я вырашыў як мага хутчэй пакінуць краіну.

Цяпер я маю патрэбу ў дапамозе на рэлакацыю ў Польшчу, дзе ёсць магчымасць нармальна легалізавацца і працаўладкавацца».

💵 Падтрымайце фінансава актывіста
Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкіной пакінулі без зменаў

Вярхоўны Суд 27 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Ксеніі Луцкіной. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка Ксенію перавядуць у калонію.

Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

💌Падтрымайце Ксенію: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ксеніі Алегаўне Луцкіной
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Юрыста Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай справе

27 снежня ў судзе Мядзеля будзе разглядацца новая справа палітзняволенага Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Шутко.

Нагадаем, юрыста Зянковіча асудзілі 2 верасня па «справе змоўшчыкаў» да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Гэта не першая справа, калі палітзняволеных, раней асуджаных па іншых артыкулах, нанова судзяць паводле абразы прадстаўніка ўлады. Так, 15 снежня стала вядома, што палітвязняў Уладзіміра Гундара і Паўла Рэзановіча ўзбуджаны новыя крымінальныя справы за абразу пракурора.

Чытаць па спасылцы
📍Палітзняволеную Юлію Лаптановіч перавялі ў калонію

Гродзенскі абласны суд 18 ліпеня асудзіў Юлію Лаптановіч па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса да пяці гадоў калоніі. У кастрычніку Вярхоўны суд скараціў ёй тэрмін на тры месяцы — да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў зняволення, а таксама скарацілі суму штрафа амаль на тысячу рублёў.

Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па «справе карагодаў». Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію». Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе. На волі іх чакаюць трое дзяцей.

У снежні жанчыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

💌Падтрымайце Юлію: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Юлія Аляксандраўна Лаптановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz