Кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў абвінаваўца ў судзе запрасіў пазбаўленне волі
Актывістаў вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).
У судовым пасяджэнні абвінаваўца прасіў суд пакараць Ірыну Бут-Гусаім пазбаўленнем волі тэрмінам на 1,5 гады, Сяргея Антусевіча на 2 гады і Аляксандра Ярашука – на 4 гады пазбаўлення волі.
Чытаць па спасылцы

‼️Затрыманы муж Марфы Рабковай Вадзім Жаромскі
Гэта адбылося ўчора раніцай у яго дома. Прычыны пакуль невядомыя.
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊"Дзякую за дапамогу і падтрымку", — палітвязень Мікіта Старажэнка з-за кратаў
У Мінгарсудзе 2 снежня былога следчага асудзілі на сем гадоў калоніі за «зліў» кантактаў сілавікоў «пратэсным каналам». Са словаў былога сукамерніка палітвязня, менавіта Старажэнка быў прызначаны ў 2020 годзе весці справу супраць 16-гадовага збітага сілавікамі хлопца (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча) — тады Мікіта звольніўся са следчых органаў.
Былы сукамернік Старажэнкі з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна распавёў «Вясне», што былога следчага даставілі туды моцна збітым.
На волю ад яго дайшла вестачка ад 10 снежня:
"От всей души благодарю за помощь и поддержку! Поздравляю с наступающими Рождеством и Новым Годом! Пусть зимнее чудо найдёт всех нас и будет с нами рядом!"
💌Падтрымаць Мікіту пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікіта Ігаравіч Старажэнка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў» — Таццяна Екельчык
Таццяну арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння.
Крыніца: @MSLUstud

❗️У гомельскай жаночай калоніі памерла асуджаная
Як стала вядома @MAYDAYMog, інцыдэнт адбыўся ў ноч з 14 на 15 снежня.
Адну з жанчых, якая знаходзілася ў медыцынскім боксе калоніі, экстрана адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне гомельскай гарадской бальніцы. Але выратаваць яе не ўдалося. Лекары гавораць, што прычына ў халатнасці медыкаў ПК-4, якія проста да апошняга не хацелі вывозіць зняволеную ў грамадзянскую бальніцу.
У выніку медыцынская дапамога ёй была аказана несвоечасова. Прозвішча памерлай і артыкул, па якім яна была асуджаная лекары не агучылі.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў» — Таццяна Екельчык Таццяну арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння. Крыніца: @MSLUstud
❤️Першы фотаздымак фігуранткі «справы студэнтаў» Таццяны Екельчык на волі
Таццяну арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння — апошняй сярод усіх фігурантаў справы.
Крыніца: @volnyBDY

Затрыманы на «суткі» за Марш да Дня Волі: «На ўваходзе на Акрэсціна ляжаў БЧБ-сцяг»
Да ад'езду з Беларусі ў 2021 годзе 28-гадовы Арцём Чабатарэўскі жыў у Мінску недалёка ад Стэлы. Мужчына распавёў «Вясне» пра тое, што адбывалася пад ягонымі вокнамі ў жніўні 2020 і як яго затрымалі на Маршы Волі 27 сакавіка 2021 і чаму ён з'ехаў менш як праз месяц пасля «сутак».
«У аднаго хлопца яшчэ падчас затрымання на падлозе ў аўтазаку нажом зразалі пару дрэдаў з каментарамі "Які прыклад ты нашым дзецям падаеш?" і сэксісцкімі каментарамі "Выглядаеш, як жанчына"».

У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ дваццаць беларусаў — сярод іх Вадзім Пракоп'еў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Цяпер у ім 988 чалавек, з іх 242 — беларусы.
Сярод іх Аляксей Дайнэка, Валянцін Музыкін, Анатоль Міхайлаў, Яўген Бужынскі, Вячаслаў Беганскі, Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Віталь Вайтэховіч, Вольга Вайтэховіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Петух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Яўген Віславух, Аляксандр Колпак, Максім Ражкоў, Алег Канавалаў.

❗️У Беларусі +2 новыя палітвязні:
📍Фелікс Жылінскі — асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за абразу Лукашэнкі, заклікі да супраціўлення разгонам мірных сходаў і супраціўленне арышту, акрамя таго, ён па сумнеўных падставах абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 343 КК за выраб і захоўванне з мэтай распаўсюду выявы парнаграфічнага характару;
📍Андрэй Навакоўскі — асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама супраціўленне арышту за гэтыя дзеянні ва ўласнай кватэры, што не прычыніла сур'ёзнай шкоды супрацоўнікам МУС, якія нападалі;
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3BX2urN
Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9

ГУБАЗіК: Па фотаздымках з кнігі «Я выхожу» асудзілі ўжо больш за 50 чалавек
Сілавікі апублікавалі відэапацверджанне таго, што яны шукаюць людзей па pdf-версіі кнігі «Я выхожу».
Паводле іх, ужо больш за 50 чалавек асуджана, дзякуючы кнізе, а ўсяго «дзясяткі ці сотні» могуць быць затрыманыя з-за фотаздымкаў на дарозе, што ёсць у кнізе.
🔹Сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з кнігі «Я выхожу»

❗️Ваеннага аналітыка Ягора Лебядка асудзілі на 5 гадоў калоніі за інтэрв'ю незалежнаму СМІ
У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Міснік прызначыла Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у красавіку і траўні 2022 года «ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3BZrqPj

Сына былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай забраў з прытулку ягоны тата
Былы муж Шчыраковай сабраў неабходныя дакумэнты і сёння забраў Святаслава. Хлопчык трапіў у прытулак 6 снежня, пасля арышту маці.
Тата Святаслава апошнія гады жыў у Навасібірску. Ён прыляцеў, каб забраць сына, бо іншым сваякам яго не аддавалі. Пакуль сын і тата будуць жыць у Гомелі.
На Ларысу Шчыракову завялі справу за «дыскрэдытацыю Беларусі», ёй пагражае да 4 гадоў зняволення.
Крыніца: @radiosvaboda

Слонімскі краязнаўца Сяргей Чыгрын не выйшаў на волю пасля сутак
23 снежня мінула 7 сутак з часу затрымання слонімскага краязнаўца, журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына. Але на волю ён так і не выйшаў. Нагадаем, Чыгрына затрымалі ў мінулую пятніцу пасля чаго яму было прызначана 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Паводле атрыманай інфармацыі на пісьменніка складзены новы пратакол паводле часткі 2 артыкулу 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
У панядзелак, 26 снежня, у Слоніме літаратуразнаўцу чакае новы судовы працэс па адміністрацыйнай справе і, мяркуючы па сітуацыі, новы арышт.
Крыніца: Гарадзенская праваабарона

Kniha ja vychodžu.pdf
37.7 MB
📚PDF-версія кнігі «Я выхожу» — праверце, ці ёсць вы ці вашыя знаёмыя на фотаздымках
Былыя арыштанты ІЧУ Акрэсціна распавядаюць праваабаронцам, што за кратамі ўтрымліваецца шмат затрыманых па фотаздымках з кнігі «Я выхожу». Так, у снежні сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з гэтай кнігі.
У сілавікоў ёсць PDF-версія кнігі «Я выхожу», па якой яны індэнтыфікуюць пратэстоўцаў — паводле іх, ужо больш за 50 чалавек асуджана, дзякуючы кнізе, а ўсяго «дзясяткі ці сотні» могуць быць затрыманыя з-за фотаздымкаў на дарозе, што ёсць у ёй.
Са згоды аўтара мы публікуем PDF-версію кнігі. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і фотаздымак з Вамі патрапіў у гэтую кнігу, то Вам трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бяспеку.

📍Палітвязень з Мазыра Яраслаў Пашкоў выйшаў на волю
Палітзняволенага Яраслава Пашкова 7 верасня абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і абразе Лукашэнкі. Палітвязню прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, па рашэнні суда ён павінен заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3 200 рублёў). Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.
Пашкоў быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Аднак пад час следства дадалі новае абвінавачанне. У лісце на волю Яраслаў напісаў, што 3 сакавіка памерла ягоная маці.
Стала вядома, што палітвязень выйшаў на волю некалькі тыдняў таму.

У Брэсце супраць 68-гадовай жанчыны завялі крымінальную справу за надпіс фламастарам «Не вайне»
Жанчына нанесла надпісы «Жыве Беларусь» і «Не вайне» на рэкламных банерах на прыпынку грамадскага транспарту «Кавалёва» на вуліцы Валгаградскай у Брэсце.
Крыніца: Наша Ніва

Прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў Фядынічу, Берасневу і Арэшку вынесуць 27 снежня
У Мінскім гарадскім судзе з 25 лістапада разглядаецца крымінальная справа актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязняў Генадзя Фядыніча, Васіля Бераснева і Вацлава Арэшкі. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко.
Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК).
Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме, але на прысуд можна патрапіць усім ахвочым.

🎧Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме?
Са студзеня 2021 года пачалі з’яўляцца гісторыі аб затрыманні беларусаў у Расіі па запыце беларускага боку. І спробах іх экстрадаваць на радзіму — каб потым прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па палітычна-матываваных артыкулах (за ўдзел у пратэстах, «абразы» Лукашэнкі і вядзенне тэлеграм-чатаў). Дапамогай такім беларусам пачынаюць займацца праваабаронцы з Маскоўскай хельсінкскай групы.
На дадзены момант МХГ зафіксавала 19 выпадкаў ужывання экстрадыцыйнай працэдуры ў дачыненні да беларусаў па палітычных складах.
У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» сабраныя гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі, а таксама парады пра тое, як беларусам варта сябе паводзіць у Расіі, каб знізіць рызыку прымусовага вяртання на радзіму.
Тэкставая версія | Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Anchor | Apple podcasts | Castbox

✊Падтрымай «Вясну» на Patreon
«Вясна» — гэта вядучая праваабарончая арганізацыя Беларусі. Яна была занаваная ў 1996 г. у адказ на масавыя парушэнні правоў мірных пратэстоўцаў. Цягам 26 гадоў Вясна абараняе правы чалавека, прасоўвае правы чалавека і выкрывае парушэнні правоў чалавека.
«Вясна» — гэта дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў. «Вясна» — гэта сімвал, «Вясна» — гэта надзея, «Вясна» — гэта гісторыя незалежнай Беларусі і будучыня новай краіны.
Сёння шэсць праваабаронцаў «Вясны» за кратамі толькі за тое, што абаранялі правы чалавека ў Беларусі.
Падтрымай працу Праваабарончага цэнтра «Вясна»

❗25-гадовую палітзняволеную асудзілі на пяць гадоў калоніі за перадачу дадзеных у «Чорную кнігу Беларусі»
У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня асудзілі палітзняволеную Таццяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў.
Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Таццяна Касцюшка. Яна запрасіла для палітзняволенай 6 гадоў пазбаўлення волі. Але суддзя ў выніку прызначыла жанчыне 5 гадоў калоніі.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3jrgYtI