Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Берасцейца Івана Соўпеля перад Днём народзінаў змяшчалі ў ШІЗА

Палітвязня асудзілі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Іван быў на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка 2021 яго выклікалі да следчага і там затрымалі. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста яму прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 19 студзеня ён адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі.

Стала вядома, што адміністрацыя калоніі ў канцы лістапада закінула палітвязня ў ШІЗА, але тэрмін і прычыны невядомыя.

💌Падтрымайце Івана тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі салідарнасці па адрасе: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Іван Андрэевіч Соўпель
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» у дачыненні да экс-дыпламата Уладзіміра Астапенкі

Яму інкрымінавана ч.3 арт.210 (завалоданне маёмасцю ў буйным памеры, учыненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчы камітэт просіць Астапенку прыехаць у Беларусь і даць паказанні ў Следчым камітэце.
«Прафілактычная прафразмова» памылковага сведкі Іванова і супрацьпастаўленне «агульнапрынятым нормам права, грамадскасці і маралі, выкарыстоўваючы словы на літару «Х», «П», «Е»: як прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці адвакатку Таццяну Лішанкову

Праект «Права на абарону» атрымаў магчымасць вывучыць стэнаграму судовага пасяджэння суда Маскоўскага раёну Мінска ад 30.11.2022 і 01.12.2022, падчас якіх разглядалася справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да адвакаткі Таццяны Лішанковай.

Удзел Таццяны ў працэсе ажыццяўляўся праз відэасувязь, сведка Іваноў Іван Іванавіч і службовая асоба, якая склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дуброўскі Андрэй Генадзевіч, прысутнічалі ў судовым пасяджэнні асабіста.

Чытаць па спасылцы
⁉️Дактары будуць супрацоўнічаць з міліцыяй, катэгорый для накіравання стане менш, а мова — больш талерантная? Што прапануе новы законапраект пра ЛПП

Савет Міністраў унёс праект закона, які датычыць зменаў законаў па пытаннях прымусовага лячэння — накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Цяпер, калі змены ўхваляць, дзве з трох катэгорый грамадзян больш не будуць накіроўвацца ў ЛПП.

Аднак для астатніх уведзены новы механізм пападання туды — праз медустановы, куды чалавек з інтаксікацыяй звярнуўся па дапамогу. Акрамя таго, прапануецца больш не выкарыстоўваць фармулёўку «хранічны алкагалізм».

«Вясна» разабралася ў гэтым новым праекце закона — і распавядае, якія пазітыўныя і негатыўныя змены там прапанавалі. І ці ўсе на першы погляд пазітыўныя змены сапраўды такімі з'яўляюцца?

Чытаць па спасылцы
🆘Дапамога сям'і Дзмітрыя Сасноўскага, асуджанага на 20 гадоў калоніі

Дзмітрый
Сасноўскі – фігурант «справы АГСБ», адзіны з усіх, хто не прызнаў віну. Яму і іншым фігурантам інкрымінаваліся тры эпізоды — спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Падчас дачы паказанняў Сасноўскі распавёў пра катаванні пасля затрымання. Пазней яму прысудзілі 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых.

❗️Сям’я хлопца звярнулася па дапамогу:

«Падчас следстваў і судовых паседжанняў давялося займаць вялікія сумы грошай і браць крэдыт на аплату паслуг адваката, бо такія сродкі былі непасільныя для сям'і. Сям'і Дзмітрыя вельмі патрэбная падтрымка для аднаўлення сродкаў пасля ўсіх судовых пасяджэнняў і выплаты штрафаў».

💵 Падтрымайце фінансава сям'ю хлопца
❗️«Рэйкаваму партызану», якому пры затрыманні прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў калоніі

Як паведамляе @dissidentBY, Віталю Мельніку прысудзілі 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць 300 базавых штрафу.

Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.

Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.

💌Падтрымайце Віталя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Юр'евіч Мельнік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Бацька семярых дзяцей Максім Лацунцэвіч — на волі

У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада палітзняволенаму бацьку семярых дзяцей Максіму Лацунцэвічу прысудзілі 1 год і 10 месяцаў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), а таксама паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў).

Максім быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах «справы Зельцэра». Такім чынам, пасля пераліку пакарання з улікам тых дзён, што ён ужо правеў у зняволенні, яму заставалася быць за кратамі крыху менш за месяц. Сёння палітвязень выйшаў на волю.
❗️Былога футбаліста зборнай Беларусі будуць судзіць 28 снежня

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць Васіля Хамутоўскага. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Шоцік. Яго абвінавачваюць у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле арт. 342 КК.

Нагадаем, былы футбаліст зборнай Беларусі і трэнер Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня. Спачатку ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а потым быў перазатрыманы па крымінальнай справе. Пасля выбараў Васіль асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі Васіля пасля вяртання ў краіну.
Прысуд былому следчаму Яўгену Юшкевічу будзе абвешчаны 26 снежня

У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам. Яго абвінавачваюць адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх яму пагражае да 15 гадоў калоніі.

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч. Прысуд палітвязню будзе абвешчаны ў адкрытым рэжыме 26 снежня ў 9:45 у 8 зале Мінскага гарадскага суда.

Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў. У 2020-м Яўген стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта Bychange, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.

Падрабязнасці пра справу 👉 bit.ly/3gdc5Tz

💌Падтрымайце Яўгена пасылкамі, грашовымі пераводамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Міхайлавіч Юшкевіч
📍Палітвязня Мацвея Гранкевіча этапавалі ў бабруйскую калонію. Падтрымайце яго!

У Мінскім гарадскім судзе 15 жніўня 21-гадовага студэнта 4-га курса гістарычнага факультэта БДПУ Мацвея Гранкевіча судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі.

У межах крымінальнай справы хлопца затрымалі наўпрост у дэканаце 10 лістапада 2021 года — яго ідэнтыфікавалі па фота з мітынгаў. КДБ унёс яго ў "спіс тэрарыстаў". Гэта адзін з самых маладых "тэрарыстаў" у Беларусі.

Нядаўна хлопца накіравалі для адбыцця тэрміну ў бабруйскую калонію № 2.

💌 Падтрымайце Мацвея тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Гранкевіч Мацвей Аляксеевіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў абвінаваўца ў судзе запрасіў пазбаўленне волі

Актывістаў вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).

У судовым пасяджэнні абвінаваўца прасіў суд пакараць Ірыну Бут-Гусаім пазбаўленнем волі тэрмінам на 1,5 гады, Сяргея Антусевіча на 2 гады і Аляксандра Ярашука – на 4 гады пазбаўлення волі.

Чытаць па спасылцы
‼️Затрыманы муж Марфы Рабковай Вадзім Жаромскі

Гэта адбылося ўчора раніцай у яго дома. Прычыны пакуль невядомыя.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
"Дзякую за дапамогу і падтрымку", — палітвязень Мікіта Старажэнка з-за кратаў

У Мінгарсудзе 2 снежня былога следчага асудзілі на сем гадоў калоніі за «зліў» кантактаў сілавікоў «пратэсным каналам». Са словаў былога сукамерніка палітвязня, менавіта Старажэнка быў прызначаны ў 2020 годзе весці справу супраць 16-гадовага збітага сілавікамі хлопца (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча) — тады Мікіта звольніўся са следчых органаў.

Былы сукамернік Старажэнкі з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна распавёў «Вясне», што былога следчага даставілі туды моцна збітым.

На волю ад яго дайшла вестачка ад 10 снежня:

"От всей души благодарю за помощь и поддержку! Поздравляю с наступающими Рождеством и Новым Годом! Пусть зимнее чудо найдёт всех нас и будет с нами рядом!"

💌Падтрымаць Мікіту пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікіта Ігаравіч Старажэнка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў» Таццяна Екельчык

Таццяну арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння.

Крыніца: @MSLUstud
❗️У гомельскай жаночай калоніі памерла асуджаная

Як стала вядома @MAYDAYMog, інцыдэнт адбыўся ў ноч з 14 на 15 снежня.

Адну з жанчых, якая знаходзілася ў медыцынскім боксе калоніі, экстрана адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне гомельскай гарадской бальніцы. Але выратаваць яе не ўдалося. Лекары гавораць, што прычына ў халатнасці медыкаў ПК-4, якія проста да апошняга не хацелі вывозіць зняволеную ў грамадзянскую бальніцу.

У выніку медыцынская дапамога ёй была аказана несвоечасова. Прозвішча памерлай і артыкул, па якім яна была асуджаная лекары не агучылі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў» — Таццяна Екельчык Таццяну арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння. Крыніца: @MSLUstud
❤️Першы фотаздымак фігуранткі «справы студэнтаў» Таццяны Екельчык на волі

Таццяну арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння — апошняй сярод усіх фігурантаў справы.

Крыніца: @volnyBDY
Затрыманы на «суткі» за Марш да Дня Волі: «На ўваходзе на Акрэсціна ляжаў БЧБ-сцяг»

Да ад'езду з Беларусі ў 2021 годзе 28-гадовы Арцём Чабатарэўскі жыў у Мінску недалёка ад Стэлы. Мужчына распавёў «Вясне» пра тое, што адбывалася пад ягонымі вокнамі ў жніўні 2020 і як яго затрымалі на Маршы Волі 27 сакавіка 2021 і чаму ён з'ехаў менш як праз месяц пасля «сутак».

«У аднаго хлопца яшчэ падчас затрымання на падлозе ў аўтазаку нажом зразалі пару дрэдаў з каментарамі "Які прыклад ты нашым дзецям падаеш?" і сэксісцкімі каментарамі "Выглядаеш, як жанчына"».

Чытаць па спасылцы
У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ дваццаць беларусаў — сярод іх Вадзім Пракоп'еў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Цяпер у ім 988 чалавек, з іх 242 — беларусы.

Сярод іх Аляксей Дайнэка, Валянцін Музыкін, Анатоль Міхайлаў, Яўген Бужынскі, Вячаслаў Беганскі, Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Віталь Вайтэховіч, Вольга Вайтэховіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Петух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Яўген Віславух, Аляксандр Колпак, Максім Ражкоў, Алег Канавалаў.
❗️У Беларусі +2 новыя палітвязні:

📍Фелікс Жылінскі — асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за абразу Лукашэнкі, заклікі да супраціўлення разгонам мірных сходаў і супраціўленне арышту, акрамя таго, ён па сумнеўных падставах абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 343 КК за выраб і захоўванне з мэтай распаўсюду выявы парнаграфічнага характару;

📍Андрэй Навакоўскі — асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама супраціўленне арышту за гэтыя дзеянні ва ўласнай кватэры, што не прычыніла сур'ёзнай шкоды супрацоўнікам МУС, якія нападалі;

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3BX2urN

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉
bit.ly/306kkW9
ГУБАЗіК: Па фотаздымках з кнігі «Я выхожу» асудзілі ўжо больш за 50 чалавек

Сілавікі апублікавалі відэапацверджанне таго, што яны шукаюць людзей па pdf-версіі кнігі «Я выхожу».

Паводле іх, ужо больш за 50 чалавек асуджана, дзякуючы кнізе, а ўсяго «дзясяткі ці сотні» могуць быць затрыманыя з-за фотаздымкаў на дарозе, што ёсць у кнізе.

🔹Сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з кнігі «Я выхожу»
❗️Ваеннага аналітыка Ягора Лебядка асудзілі на 5 гадоў калоніі за інтэрв'ю незалежнаму СМІ

У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Міснік прызначыла Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у красавіку і траўні 2022 года «ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3BZrqPj