✊Падтрымайце палітзняволенага Арцёма Забелянкова, асуджанага за напад на Маршы на Азаронка і яго аператара
25-гадовы хлопец быў затрыманы ў сярэдзіне ліпеня за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка 2020 года і патрабаванне ад прапагандыста Рыгора Азаронка і аператара Андрэя Іваненкі спыніць відэаздымку.
21 снежня суддзя Алена Капцэвіч прызначыла Арцёму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
💌Падтрымайце Арцёма грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Сяргеевіч Забелянкоў
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

❗️Прызначаная дата суда па «справе Вясны». Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня
У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік.
Вясноўцаў абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Трое праваабаронцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Суд пакуль адкрыты.
Чытаць па спасылцы

Forwarded from "Вясна" назірае
🤡Маляра арыштавалі за пікетаванне БЧБ-налепкай на шафе для пераапранання на прадпрыемстве
У судзе Мінскага раёна ў канцы лістапада адбыўся суд над маляром аднаго з прадпрыемстваў у Мінскім раёне, якога абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні" паводле арт. 24.23 КаАП. Згодна з пратаколам, ён размясціў на шафе для пераапранання налепку з бел-чырвона-белым сцягам, публічна выказваючы свае грамадска-палітычныя інтарэсы.
На судзе мужчына не прызнаў сваю віну і сцвярджаў, што налепку размясціў невядомы чалавек, таму ў яго не было мэты выказваць свае погляды. У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у пікетаванні і арыштаваў мужчыну на 13 сутак.

Цяпер выставу Нобелеўскай прэміі міру можна паглядзець анлайн
Нобелеўскі цэнтр адкрыў выставу «Ніхто не плануе здавацца», прысвечаную сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру - беларускаму праваабаронцу «Вясны» Алесю Бяляцкаму, украінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод і расійскаму Мемарыялу, у анлайн-фармаце.
На ёй прапануецца азнаёміцца з гісторый трох лаўрэатаў і іх працай на карысць правоў чалавека, а таксама фотаздымкамі Magnum Photos з грамадзянскіх пратэстаў апошніх гадоў.
«Выстава прэміі міру гэтага года паказвае, наколькі грамадзянская супольнасць з'яўляецца важным каналам крытыкі ўлады і процівагай антыдэмакратычным тэндэнцыям».
Нагадаем, выстава была адкрыта ў Осла 12 снежня і будзе працаваць цягам года. Наведвальнікі могуць падпісаць паштоўкі са словамі падтрымкі для Алеся Бяляцкага і іншых зняволеных.
Паглядзець выставу анлайн

Два гады «хіміі» — за каментар у бок Лукашэнкі
Стала вядома, што 5 снежня жыхара Пінска Вячаслава Аўчука асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса («Абраза Лукашэнкі»). Ягоны мабільны тэлефон пастанавілі канфіскаваць, а сім-картку — «знішчыць».
Прысуд агучыў суддзя Андрэй Бычыла.
Да суда Вячаслаў знаходзіўся на волі, ён быў затрыманы на трое сутак з 9 па 12 верасня 2022 года. Яго прызналі вінаватым у тым, што першага сакавіка 2021 года ён пакінуў каментар у бок Лукашэнкі ў сацсетцы «ВКонтакте» пад ягоным фотаздымкам, ужыўшы ненарматыўную лексіку. Вячаслаў Аўчук прызнаў віну. Ён распавёў, што яго абурыла выказванне Лукашэнкі пра тое, што трэба караць людзей, якія атрымліваюць заробкі ў канвертах. Па меркаванню абвінавачанага, караць трэба тых, хто яе выдае. На эмоцыях ён і пакінуў каментар.

❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Руслан Сінкевіч, Дзмітрый Мядзведскі, Юрый Трапачоў, Сяргей Рабцаў, Артур Пядзько, Сяргей Нялепка, Аляксандр Дураеў, Уладзіслаў Савін.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3FKECsp
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

Сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з кнігі «Я выхожу»
У судзе Партызанскага раёна Мінска па «народным» артыкуле 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» сямейную пару Дар'ю і Міхаіла Суднікаў. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі «Я выхожу».
На судзе Суднікі віну прызналі цалкам. Падчас працэса яны распавялі, што свядома прымалі ўдзел у шэсце, бо Дар'я была не згодна з вынікамі выбараў.
У выніку суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Дар'і і Міхаілу па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Іх вызвалілі ў зале суда.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3vfm2ni
❗️Былыя арыштанты ІЧУ Акрэсціна распавядаюць праваабаронцам, што там утрымліваецца шмат затрыманых па фотаздымках з кнігі «Я выхожу». Калі фотаздымак з Вамі патрапіў у гэтую кнігу, то Вам трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бяспеку.

Сілавікі, пад выглядам прадстаўнікоў «Беларускага Гаюна», пішуць беларусам у чат-ботах знаёмстваў і просяць даслаць асабістыя дадзеныя
@Hajun_BY паведамляе, што ў чат-ботах знаёмстваў актывізаваліся сілавікі, якія пад выглядам заяўкі на зносіны прапануюць ім напісаць «калі ты не абыякавы да сваёй дзяржавы і прагнеш у жыцці толькі міру і гатовы ў аказанне любой дапамогі».
У асабістых паведамленнях акаўнт распавядае, што ён нібыта прадстаўнік «Беларускага Гаюна» і такім чынам шукае крыніцы.
Далей гэты акаўнт патрабуе чалавека напісаць яго асабістыя дадзеныя: прозвішча, імя, дзень і месца нараджэння, адкуль вы, дзе вучыліся, дзе працуеце і хобі.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🕊Прызначаная дата суда па «справе Вясны». Як падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў?
У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік.
✊Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам:
🔹Даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе "медыцынская бандэроль", напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі, супрацьзапаленчымі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі".
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з імі ў калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

📍Берасцейца Івана Соўпеля перад Днём народзінаў змяшчалі ў ШІЗА
Палітвязня асудзілі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Іван быў на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка 2021 яго выклікалі да следчага і там затрымалі. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста яму прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 19 студзеня ён адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі.
Стала вядома, што адміністрацыя калоніі ў канцы лістапада закінула палітвязня ў ШІЗА, але тэрмін і прычыны невядомыя.
💌Падтрымайце Івана тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі салідарнасці па адрасе: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Іван Андрэевіч Соўпель
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» у дачыненні да экс-дыпламата Уладзіміра Астапенкі
Яму інкрымінавана ч.3 арт.210 (завалоданне маёмасцю ў буйным памеры, учыненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Следчы камітэт просіць Астапенку прыехаць у Беларусь і даць паказанні ў Следчым камітэце.

«Прафілактычная прафразмова» памылковага сведкі Іванова і супрацьпастаўленне «агульнапрынятым нормам права, грамадскасці і маралі, выкарыстоўваючы словы на літару «Х», «П», «Е»: як прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці адвакатку Таццяну Лішанкову
Праект «Права на абарону» атрымаў магчымасць вывучыць стэнаграму судовага пасяджэння суда Маскоўскага раёну Мінска ад 30.11.2022 і 01.12.2022, падчас якіх разглядалася справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да адвакаткі Таццяны Лішанковай.
Удзел Таццяны ў працэсе ажыццяўляўся праз відэасувязь, сведка Іваноў Іван Іванавіч і службовая асоба, якая склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дуброўскі Андрэй Генадзевіч, прысутнічалі ў судовым пасяджэнні асабіста.

⁉️Дактары будуць супрацоўнічаць з міліцыяй, катэгорый для накіравання стане менш, а мова — больш талерантная? Што прапануе новы законапраект пра ЛПП
Савет Міністраў унёс праект закона, які датычыць зменаў законаў па пытаннях прымусовага лячэння — накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Цяпер, калі змены ўхваляць, дзве з трох катэгорый грамадзян больш не будуць накіроўвацца ў ЛПП.
Аднак для астатніх уведзены новы механізм пападання туды — праз медустановы, куды чалавек з інтаксікацыяй звярнуўся па дапамогу. Акрамя таго, прапануецца больш не выкарыстоўваць фармулёўку «хранічны алкагалізм».
«Вясна» разабралася ў гэтым новым праекце закона — і распавядае, якія пазітыўныя і негатыўныя змены там прапанавалі. І ці ўсе на першы погляд пазітыўныя змены сапраўды такімі з'яўляюцца?

🆘Дапамога сям'і Дзмітрыя Сасноўскага, асуджанага на 20 гадоў калоніі
Дзмітрый Сасноўскі – фігурант «справы АГСБ», адзіны з усіх, хто не прызнаў віну. Яму і іншым фігурантам інкрымінаваліся тры эпізоды — спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.
Падчас дачы паказанняў Сасноўскі распавёў пра катаванні пасля затрымання. Пазней яму прысудзілі 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых.
❗️Сям’я хлопца звярнулася па дапамогу:
«Падчас следстваў і судовых паседжанняў давялося займаць вялікія сумы грошай і браць крэдыт на аплату паслуг адваката, бо такія сродкі былі непасільныя для сям'і. Сям'і Дзмітрыя вельмі патрэбная падтрымка для аднаўлення сродкаў пасля ўсіх судовых пасяджэнняў і выплаты штрафаў».
💵 Падтрымайце фінансава сям'ю хлопца

❗️«Рэйкаваму партызану», якому пры затрыманні прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў калоніі
Як паведамляе @dissidentBY, Віталю Мельніку прысудзілі 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць 300 базавых штрафу.
Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.
Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.
💌Падтрымайце Віталя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Юр'евіч Мельнік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Як паведамляе @dissidentBY, Віталю Мельніку прысудзілі 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць 300 базавых штрафу.
Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.
Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.
💌Падтрымайце Віталя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Юр'евіч Мельнік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Бацька семярых дзяцей Максім Лацунцэвіч — на волі
У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада палітзняволенаму бацьку семярых дзяцей Максіму Лацунцэвічу прысудзілі 1 год і 10 месяцаў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), а таксама паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў).
Максім быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах «справы Зельцэра». Такім чынам, пасля пераліку пакарання з улікам тых дзён, што ён ужо правеў у зняволенні, яму заставалася быць за кратамі крыху менш за месяц. Сёння палітвязень выйшаў на волю.

❗️Былога футбаліста зборнай Беларусі будуць судзіць 28 снежня
У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць Васіля Хамутоўскага. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Шоцік. Яго абвінавачваюць у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле арт. 342 КК.
Нагадаем, былы футбаліст зборнай Беларусі і трэнер Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня. Спачатку ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а потым быў перазатрыманы па крымінальнай справе. Пасля выбараў Васіль асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі Васіля пасля вяртання ў краіну.

Прысуд былому следчаму Яўгену Юшкевічу будзе абвешчаны 26 снежня
У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам. Яго абвінавачваюць адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх яму пагражае да 15 гадоў калоніі.
Справу разглядае суддзя Алена Ананіч. Прысуд палітвязню будзе абвешчаны ў адкрытым рэжыме 26 снежня ў 9:45 у 8 зале Мінскага гарадскага суда.
Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў. У 2020-м Яўген стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта Bychange, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.
Падрабязнасці пра справу 👉 bit.ly/3gdc5Tz
💌Падтрымайце Яўгена пасылкамі, грашовымі пераводамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Міхайлавіч Юшкевіч

📍Палітвязня Мацвея Гранкевіча этапавалі ў бабруйскую калонію. Падтрымайце яго!
У Мінскім гарадскім судзе 15 жніўня 21-гадовага студэнта 4-га курса гістарычнага факультэта БДПУ Мацвея Гранкевіча судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі.
У межах крымінальнай справы хлопца затрымалі наўпрост у дэканаце 10 лістапада 2021 года — яго ідэнтыфікавалі па фота з мітынгаў. КДБ унёс яго ў "спіс тэрарыстаў". Гэта адзін з самых маладых "тэрарыстаў" у Беларусі.
Нядаўна хлопца накіравалі для адбыцця тэрміну ў бабруйскую калонію № 2.
💌 Падтрымайце Мацвея тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Гранкевіч Мацвей Аляксеевіч

Кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў абвінаваўца ў судзе запрасіў пазбаўленне волі
Актывістаў вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).
У судовым пасяджэнні абвінаваўца прасіў суд пакараць Ірыну Бут-Гусаім пазбаўленнем волі тэрмінам на 1,5 гады, Сяргея Антусевіча на 2 гады і Аляксандра Ярашука – на 4 гады пазбаўлення волі.

‼️Затрыманы муж Марфы Рабковай Вадзім Жаромскі
Гэта адбылося ўчора раніцай у яго дома. Прычыны пакуль невядомыя.
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna