Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Супраць палітвязняў Уладзіміра Гундара і Паўла Рэзановіча ўзбуджаны новыя крымінальныя справы
Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць фігуранта "справы Аўтуховіча" Уладзіміра Гундара ўзбудзілі крымінальную справу за абразу пракурора паводле арт. 369 КК. Вядома, што бок дзяржабвінавачвання на судзе па "справе Аўтуховіча" падтрымлівалі адразу два пракуроры і пакуль невядома, каго менавіта "абразіў" палітвязень. Абвінавачванне яму яшчэ не прад'явілі, гэта павінна адбыцца на наступным тыдні.
Канал «Право имеют» паведамляе, што, меркавана, крымінальная справа таксама ўзбуджана супраць Паўла Рэзановіча.
Нагадаем, Уладзіміра і Паўла 17 кастрычніка асудзілі да 18 і 19 гадоў калоніі адпаведна. Цяпер усе фігуранты справы чакаюць разгляду апеляцыйнай справы.
💌Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Уладзімір Тадэвушавіч Гундар, Павел Сяргеевіч Рэзановіч)
💻 Напісаць анлайн

«Суд працягваўся 1,5-2 хвіліны». Гісторыя затрымання пасля Маршу на «Дзяды»
Першага лістапада 2020 года адбыўся Марш на Курапаты, пасля якога ўлады вырашылі распачаць крымінальныя справы на ўсіх затрыманых удзельнікаў мірных сходаў. Нягледзячы на такую дадатковую пагрозу, Марш адбыўся, а затрыманых пратэстоўцаў сапраўды абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
«Вясна» паразмаўляла з адным з затрыманых першага лістапада пра ўмовы, у якіх яго ўтрымлівалі, пра падрабязнасці першых спробаў крымінальнага пераследу за ўдзел у Маршы за 2020 год, а таксама пра прычыны ад'езду з Беларусі.
«У аднаго хлопца было разбітае вока. На выхадзе з аўтазака ў РУУС сілавік біў усіх каленам у жывот, а гэты хлопец закрыў твар рукамі, каб унікнуць удару, — тады яго стукнулі каленам у твар»
Чытаць па спасылцы

Прызначаная дата апеляцыі на прысуд Дзянісу Івашыну
Сваякі гарадзенскага журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына паведамілі праваабаронцам, што Вярхоўны Суд 20 снежня разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд, абвешчаны ў будынку Гарадзенскага абласнога суда 14 верасня — 13 гадоў і 1 месяц калоніі.
На сёння Івашын фізічна і псіхалагічна адчувае сябе добра, атрымаў 3 лісты ад жонкі і бацькоў, і яны ад яго таксама атрымалі пасланні. Ліст да Вольгі Івашынай Дзяніс напісаў пасля выхаду з карцара 14 лістапада, але атрымала яго яна толькі ў сярэдзіне снежня, то бок амаль праз месяц. Ліст да маці Людмілы Івашынай-Добінай датаваны 30 лістапада, значыцца да адрасаткі ён ішоў амаль два тыдні.
Крыніца: Гарадзенская Вясна
💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

📍Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага перавялі ў Віцебск
У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада агучаны прысуд актывісту анархічнага руху Дзмітрыю Дубоўскаму. Палітвязня прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») і ч. 2 арт. 218 КК («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці») і асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах.
Днямі яго перавялі ў віцебскі СІЗА да разгляду апеляцыйнай скаргі.
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі
💻Напісаць анлайн

19-гадовага палітвязня асудзілі за жнівеньскія акцыі пратэсту ў Мінску
У Кастрычніцкім судзе Мінска вынесены прысуд палітзняволенаму Мікіту Саідаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) а таксама па ч. 1 арт. 328 – незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
Суддзя Іна Сівец прызнала Саідава вінаватым і прысудзіла абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на на два з паловай гады.
Вядома, што паводле абвінавачвання Мікіта прымаў актыўны удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Ягоная нібыта датычнасць да незаконнага абароту наркатычных сродкаў, аніяк не паўплывала на прысуд.

🌿«Было 17 варыянтаў нобелеўскай лекцыі». Вялікае шчырае інтэрв'ю Наталлі Пінчук аб прэміі і каханьні
Наталля Пінчук, жонка палітзьняволенага лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, расказала ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як рыхтавалася нобелеўская лекцыя.
А таксама пра тое, як Бяляцкі пайшоў у «самаволку» з войска, каб распісацца; як ейны бацька быў супраць шлюбу з апазыцыянерам; як яна адчувала, што пра Бяляцкага забылі, пакуль не стала вядома пра Нобэлеўскую прэмію.
«Ён у ізаляцыі, мабыць, яшчэ ў большай ступені адчуваў тую ізаляванасьць у турме, чым я тут. І ў значнай ступені гэтая прэмія была шокавай, таму што я ўжо змірылася з той роляй забытасці і ў пэўнай ступені няўвагі».
Тэкставая версія размовы
💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

YouTube
Вялікае шчырае інтэрвію Натальлі Пінчук пра прэмію і каханьне / Интервью Натальи Пинчук про премию
Натальля Пінчук, жонка палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага расказала ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як рыхтавалася нобэлеўская лекцыя, як Бяляцкі пайшоў у самаволку з войска, каб расьпісацца зь нявестай, як яе бацька быў…
❗️У Мінску затрымалі прызёрку Алімпіяды Надзею Астапчук
Стала вядома аб затрыманні чэмпіёнкі свету і Еўропы, прызёркі Алімпійскіх гульняў 2008 Надзеі Астапчук.
На дадзены момант Надзея знаходзіцца на Акрэсціна. Прычыны затрымання невядомыя. Перадачу для яе не прынялі.
Крыніца: @stranafund

🇸🇪Прэм'ер-міністр Швецыі сустрэўся з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру
Прысутнічалі на сустрэчы і калегі палітзняволенага Алеся Бяляцкага — прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна».
«Важнае значэнне для дэмакратыі і міру, якія знаходзяцца ў цэнтры прэміі гэтага года, мае грамадзянская супольнасць. Важная барацьба адважных людзей за правы чалавека.
У Беларусі за працу саджаюць лаўрэата Алеся Бяляцкага. Ягоная арганізацыя “Вясна” на працягу многіх гадоў дакументавала і пратэставала супраць ужывання беларускімі ўладамі катаванняў у дачыненні да палітвязняў», — напісаў пасля сустрэчы Ульф Крыстэрсан.
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Палітзняволеную журналістку TVP Ірыну Слаўнікаву этапавалі з СІЗА ў гомельскую жаночую калонію
Нагадаем, журналістку абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (ч.1 арт. 361-1 КК), а таксама арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным у іх удзеле (ч. 1 арт. 342 КК) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.
Крыніца: @vybory_smotri
💌Падтрымаць Ірыну: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ірына Аляксандраўна Слаўнікава

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Праваабаронцам стала вядома, што быў затрыманы віцебскі музыка і арт-менеджар Уладзімір Булаўскі Падрабязнасці высвятляюцца. Гэта ўжо пятае затрыманне Уладзіміра з 2020 году.
Віцебскі музыка і арт-менеджар Уладзімір Булаўскі, магчыма, затрыманы ДФР
Раніцай 14 снежня ў Віцебску былі затрыманыя трое асобаў, звязаныя з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB. Гэта заснавальнікі ўстановы Ілля Кульман і Павел Пятрунін, а таксама нехта Ларкоў, імя і пасада якога пакуль не вядомыя.
Паводле меркаванняў наведнікаў паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, яна жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Але, верагодна, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы.
Як высветлілася пазней, УДФР распачаў справу за нясплату падаткаў. Найверагодней, што Булаўскага як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску, таксама затрымалі ў межах гэтай справы.
Крыніца: Віцебская Вясна

Чарговая аблава, цяпер у Жлобіне: затрымалі не менш за пяць чалавек
Сёння на праўладных каналах выйшла відэа з затрыманымі, гэтым разам — са Жлобіна. Затрыманыя (на фота злева направа і зверху ўніз): Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў.
Затрыманыя (прынамсі, частка з іх), мяркуючы па ўсім, знаёмыя між сабой. Сілавікі абвінавачваюць людзей у тым, што яны ўдзельнічалі ў пратэстах у Жлобіне ў жніўні 2020 года.
Крыніца: Наша Ніва

📍Палітвязень Аляксей Павядайла выйшаў на волю са шклоўскай калоніі
Аляксей Павядайла — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Аляксея абвінавацілі па ч. 1 арт. 295-3 КК — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў".
Паводле абвінавачвання, ён вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі "Аўдзі А6" гаручае рэчыва, з якой яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. Машыну тады спыніў патруль ДАІ, іх увагу прыцягнула балаклава ў багажніку. Аляксея затрымалі і на наступны дзень знайшлі гаручую сумесь. Сумесь была адпраўлена на экспертызу, і, згодна з яе вынікамі, склад сумесі быў блізкім да складу "кактэйлю Молатава". Паводле яго слоў, ён захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых бытавых патрэбаў. 4 лютага 2021 года суд Баранавіцкага раёна пакараў яго 2 гадамі пазбаўлення волі.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17.

У суд накіравалі крымінальную справу супраць Ціханоўскай і сябраў Каардынацыйнай рады
Справу завялі супраць Святланы Ціхаоўскай, Марыі Мароз, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Яе будуць разглядаць у рамках "спецыяльнай вытворчасці".
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3WmwCo9
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

Выкладчыка каледжа затрымалі на выхадзе з працы
У Мінску ўвечары 14 снежня затрымалі выкладчыка гісторыі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа Віталя Магучава. Яго затрымалі наўпрост на выхадзе з каледжа. Прычыны затрымання і месцазнаходжанне выкладчыка пакуль невядомыя.

❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Аліса Раманава, Віктар Пільжыс, Міхаіл Тарасевіч, Аляксей Міхнюк, Сяргей Лялін, Вадзім Калінін, Дзмітрый Варановіч, Віталь Корсак, Ларыса Шчыракова, Максім Дарковіч, Павел Шалейнікаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉https://bit.ly/3V74YdM
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Гэта Аліса Раманава, Віктар Пільжыс, Міхаіл Тарасевіч, Аляксей Міхнюк, Сяргей Лялін, Вадзім Калінін, Дзмітрый Варановіч, Віталь Корсак, Ларыса Шчыракова, Максім Дарковіч, Павел Шалейнікаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉https://bit.ly/3V74YdM
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Палітзняволеная Вікторыя Міронцава выйшла на волю
Вікторыя Міронцава вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. За кратамі яе ўтрыліваюць ужо больш за два гады. Яе разам з сястрой Анастасіяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў.
У Мінску 1 красавіка 2021 Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў. У чэрвені Анастасія выйшла на волю.
Вікторыя таксама цалкам адбыла тэрмін і сёння выйшла на волю з папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.

Супрацоўнік РАУС адчуў маральныя пакуты. За гэта асудзілі на два гады “хатняй хіміі” яго земляка
У судзе Бярозаўскага раёну 24 лістапада асудзілі Алега Бязбабіча павдоле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Нямкова прызначыла Алегу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).
2 сакавіка 2021 мужчына прачытаў ва “Вконтакте” публікацыю аб тым, што жанчыну асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады. Пад публікацыяй Алег пакінуў у дачыненні да міліцыянта Дзмітрыя Лішко каментар, які суд палічыў абразлівым.
✍️Першапачаткова ў артыкуле была апублікаваная інфармацыя аб тым, што асуджаны Алег Бязбабіч абразіў супрацоўніка праваахоўных органаў Сяргея Лабаева. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Алег Бязбабіч пакінуў абразлівы каментар у дачыненні маёра міліцыі Дзмітрыя Лішко.
Выбачаемся за дапушчаную памылку.
bit.ly/3j6SXIе

У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 18 чалавек. Цяпер у ім 2181 чалавека
16 снежня МУС чарговы раз абнавіла "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Так, у спіс трапіла палітзняволеная журналістка Ірына Слаўнікава і шмат іншых палітвязняў.
"Мама, я экстрэміст". Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у "Спіс экстрэмістаў"

🌟"Калядная зорка свеціць над усімі, незалежна ад кратаў". Гід па віншаваннях палітвязняў са святамі
Святы ідуць і абуджаюць надзею на новы, свежы і лепшы год, які чакае нас наперадзе. Пры гэтым за кратамі застаюцца тысячы нашых суайчыннікаў, да якіх не даляціць "бурбонавы барытон" Фрэнка Сінатры і пах сапраўднага каляднага стала. Але мы хочам і можам віншаваць закладнікаў сістэмы, паказваць, што памятаем пра іх і спадзяемся на хуткую сустрэчу.
Сойка разам з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" сабрала асноўныя спосабы паведаміць палітвязням пра "новую радасць". Выбірайце той спосаб падтрымкі, які падыходзіць вам.

🕯 Памёр беларускі праваабаронца Алег Гулак. Яму было 55 гадоў
Алег Гулак — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і і калегам Алега.
Алег Гулак — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і і калегам Алега.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🕊 Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Прысуд «Вясне» вясной — гэта сімвалічна»
Палітзняволены намеснік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч даслаў ліст з СІЗА-1, дзе ўтрымліваецца ўжо больш за 17 месяцаў. У ім праваабаронца распавёў, што ведае пра пратэсты ў Іране з газет:
«Ведаю, што ад верасня там не сціхаюць антыўрадавыя дэманстрацыі з патрабаваннямі ліквідацыі паліцыі нораваў і забаронаў выхаду ў публічныя месцы без хіджабаў. Не так даўна паліцыю нораваў распусцілі, урад быў вымушаны пайсці на пэўныя саступкі. Грамадства там відавочна стамілася ад улады рэлігійных фанатыкаў, стражаў ісламскай рэвалюцыі і Аяжалы. Іран да 1979 года быў абсалютна свецкай дзяржавай: на вуліцах Тэгерана можна было выпіць віна ў кавярні, а дзяўчына насілі міні-спадніцы, а не хіджабы. У 1979 годзе адбылася ісламская рэвалюцыя, якая звергла празаходні рэжым і ўсталявала ў краіне ісламісцкую, заснаваную на законах Шарыята, дыктатуру. Іран — лідар у свеце па колькасці смяротных прысуд».
Таксама Валянцін Стэфановіч падзяліўся інфармацыяй пра рух крымінальнай справы супраць яго, Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Лабковіча:
«У мяне ўсё больш-менш добра. Настрой нармальны, чакаю дату суда. 29-га [лістапада - заўв.] справа была перададзеная ў Менгарсуд для вызначэння падсуднасці, г. зн. суд будзе ў адным з раённых судоў Менска. Па тэрмінах, думаю, што суд пачнецца ў другой палове студзеня — пачатку лютага. Судзіць будуць доўга, да вясны. Прысуд «Вясне» вясной — гэта сімвалічна )): З улікам апеляцыйнай скаргі ў мяне будзе тры гады ўжо адбытага пазбаўлення волі. Тут зараз акцыя — адсядзі ў СІЗА два гады і атрымай адзін год у падарунак. Гэта я прыдумаў.
Так, што ў лагер я паеду ўжо летам — можа ў жніўні ці нават верасні. Выдадуць мне там робу і буду я паўнавартасным зэкам».
💌Падтрымайце Валянціна лістамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
📮Напісаць анлайн
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
💳 Падтрымаць «Вясну» на Patreon