Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.1K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
За рэпост паведамлення пра двух сілавікоў — два гады калоніі

«Вясне» стаў вядомы прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Навагрудчыны Віктара Пільжыса. 13 кастрычніка яго асудзілі за рэпост паведамлення пра двух сілавікоў з Ваўкавыска на два гады калоніі.

Само паведамленне прысвячалася двум работнікам устаноў пакаранняў. Так, пра оперупаўнаважанага папраўчай калоніі № 11 Кірыла Дырынду там гаварылася, што ён — «удзельнік здзекаў з палітычных зняволеных у Ваўкавыскай калоніі». А пра міліцыянта папраўчай установы адкрытага тыпу № 29 Максіма Жука згадвалася як пра «саўдзельніка здзекаў з палітычных вязняў на Ваўкавыскай хіміі».

Да паведамлення былі прымацаваныя фатаграфіі абодвух сілавікоў, таксама там утрымліваліся іх асабістыя ідэнтыфікацыйныя нумары, тэлефоны і адрасы. Акрамя таго, паведамленне падавала сілавікоў як «двух падонкаў».

Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.

Чытаць па спасылцы
Прадстаўнікі Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары падтрымалі зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Яны сабраліся на адной з вуліц Варшавы, каб выказаць салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі праваабаронцамі.

Нагадаем, на сёння, шэсць праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк.

⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
🔹Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🇩🇪У Брэмене адкрылася выстава прысвечаная беларускім палітзняволеным

У брэменскім офісе Аб’яднання нямецкіх прафсаюзаў (DGB) была адкрыта выстава прысвечаная палітзняволеным прафсаюзным дзеячам з Беларусі.

DGB — нямецкі прафсаюзны цэнтр, член Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў. Заснаваны ў 1949 годзе. З’яўляецца асацыяцыяй васьмі прафсаюзных федэрацый. Самая буйная (6,6 млн сябраў) і ўплывовая прафсаюзная арганізацыя Германіі, аб’ядноўвае 85% усіх працоўных, якія з'яўляюцца сябрамі якіх-небудзь прафсаюзаў.

Таксама ў Брэмене днямі прайшла акцыя прысвечаная ахвярам палітычных рэпрэсій, якую зладзілі іранскія і курдскія актывісты ў выгнанні. У мітынгу прынялі ўдзел і беларусы Брэмена.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Праваабаронцам стала вядома, што быў затрыманы віцебскі музыка і арт-менеджар Уладзімір Булаўскі

Падрабязнасці высвятляюцца.

Гэта ўжо пятае затрыманне Уладзіміра з 2020 году.
Былога галоўнага лекара санаторыя «Беларусь» Андрэя Кобеля затрымалі за шпіянаж на карысць Літвы

10 гадоў ён быў галоўным лекарам санаторыя «Беларусь» у Літве, потым на той жа пасадзе працаваў у Сочы, а пазней узначаліў аддзел РНПЦ у Мінску.

Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што нібыта «літоўцы абклалі яго па ўсіх правілах шантажу: пагражалі крымінальнай справай за махінацыю з зямельным участкам, крадзеж сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя — маўляў, пазбавяць яго і членаў сям'і пасведчання на жыхарства, а сыну падкінуць у аўтамабіль наркотыкі».

Крыніца: Зеркало
⚖️Былога ўдзельніка «Дома-2» Давіда Анташвілі будуць судзіць на наступным тыдні

33-гадовага Давіда Анташвілі затрымалі 26 кастрычніка ў Мінску. У «пакаяльным» відэа ён казаў, што здымаўся ў шоу «Дом-2» у 2017 годзе, а пасля выбараў браў удзел у пратэстах на вуліцах Мінска. Цяпер яго абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Суд над Давідам адбудзецца 22 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Шчэрба.

💌Падтрымайце палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Давід Аміранавіч Анташвілі 
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️«Уладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі»: у Мінску судзяць грамадзяніна Латвіі

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлаўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Судовы працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава.

44-гадовага грамадзяніна Латвіі абвінавачаваюць у закліках да мераў абмежавальнага характару, скіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе Лукашэнкі (ч.1 і ч.2 арт. 368 КК).

Паведамляецца, што грамадзяніна Латвіі на месяц змяшчалі ў закрытую псіхіятрычную бальніцу для правядзення экспертыз.

Чытаць па спасылцы
🇸🇪 Кароль і каралева Швецыі сустрэліся з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру

Прысутнічалі на аўдыенцыі і калегі палітзняволенага Алеся Бяляцкага — прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❤️19-гадовы палітвязень Віталь Прохараў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю

На той момант 17-гадовага хлопца асудзілі да 2 гадоў калоніі, за тое што ён нібыта кінуў камень у аўтазак. Пасля затрымання Віталя моцна збілі — над ім здзекваліся дзве гадзіны, у хлопца была ўся спіна ў слядах ад дубінак, падбітае вока, шышкі на галаве, гематомы па ўсім целе, ён кульгаў на абедзве нагі.

Сёння Віталь выйшаў на волю цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе @dissidentBY.
Мужа і жонку асудзілі за ўдзел у адным Маршы. Галоўны доказ — фота з яго тэлефона

29 лістапада ў судзе Ленінскага раёна за ўдзел у адной акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі сям'ю Арэхавых. Мужа і жонку Віктара і Ірыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Віктар знаходзіўся да суда пад вартай, а Ірына — пад закладам у 8000 рублёў. На судзе віну яны прызналі часткова. З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона Віктара. Ён на судзе распавёў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Паводле Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фотаздымак на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць.

Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасці таго дня, бо не памятае прычыны іх даўнасці. Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.

У выніку суддзя Таццяна Шоцік прызначыла па два гады «хатняй хіміі» кожнаму. Віктара вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Грошы заклада за Ірыну вернуць залогадавальніку.
Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы?

На дадзены момант у Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1400 палітвязняў. Большасці з іх блакуюць ліставанне. Пасылкі ў такой сітуацыі з’яўляюцца надзейным спосаб падтрымкі зняволеных. 

Распавядаем, хто можа даслаць пасылку, што ў яе можна пакласці і як зрабіць гэта з-за мяжы. 

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Белое & Черное», «Bielaruski_Partyzan»;
📍Youtube-канал «Sapraudny_Belarus»;
📍Старонка ў Аднакласніках «Страна позора»;
📍TikTok-акаўнты «+Belarusian Battalion +», «Беларусь на теле», «Свежие новости из Польши», «Pavel Latushka/Павел Латушко»,
«NEXTA», «oppositia_1_».
🤡Беларускі суд пачаў прызнаваць «экстрэмісцкімі» Telegram-каналы расійскіх школьніц

У Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў сёння з'явілася рашэнне суда Бярозаўскага раёну ад 12 снежня, згодна з якім «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны telegram-канал «Белое & Черное».

Спасылка, якая размешчана ў Рэспубліканскім спісе, вядзе на канал @BeloeChernoe. У ім усяго 21 падпісант, а увесь кантэнт каналу — відэагісторыі дзвюх расійскіх школьніц пра тое, як яны ходзяць па канцэртах, ездзяць у вандроўкі ці чым займаюцца ў школе. На канале няма ніякіх палітычных тэм.

Верагодна, «экстрэмісцкім» быў прызнаны іншы Telegram-канал, але пакуль у Рэспубліканскім спісе экстрэмісціх матэрыялаў спасылка менавіта на гэты.
🎄Калядны Марафон паштовак салідарнасці для палітвязняў! Далучайся

Зусім хутка наступіць святочная пара, а гэта значыць, што надыйшоў час рыхтавацца да віншаванняў зняволеных. Такія часы асабліва цяжкія ў няволі, таму вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб нашыя падтрымка, цеплыня і салідарнасць прабіліся праз краты.

«Майстэрня паштовак салідарнасці» абвяшчае Калядны Марафон паштовак салідарнасці! 17 снежня адбудзецца шэраг афлайн-івэнтаў у Вільнюсе, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані і Уроцлаве.

Чытаць па спасылцы 👉
bit.ly/3YrHZgE

👀Сачыце за падрабязнасцямі мерапрыемстваў у кожным горадзе на Instagram-старонцы праекту
⁉️Як павіншаваць палітзняволеных з каляднымі святамі?