Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.1K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Нобелеўскім цэнтры адкрылася выстава, прысвечаная сёлетнім лаўрэатам, у тым ліку Алесю Бяляцкаму

На ёй можна падпісаць паштоўкі Алесю ў турму.

💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍На волю выйшаў палітзняволены актывіст «Страны для жизни»

Як паведамляе @vicspring, актывіст «Страны для жизни» і каманды Святланы Ціханоўскай Алег Баразна цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2.

Алега асудзілі на 2 гады і 3 месяцы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту). Падставай для ўвагі сілавікоў стала менавіта грамадская актыўнасць Алега Баразны, а ягоныя дзеянні ў адносінах да наркотыкаў, за выключэннем выяўленых і вынятых у яго 0,0057 г марыхуаны, не былі даказаныя. Вядома, што сілавікі за імі сачылі з восені 2020 года.
Адну сцяну ў Нобелеўскім цэнтры прысвяцілі беларускім, расійскім і крымскататарскім палітвязням

На іх, у тым ліку, змяшчаюцца імёны лаўрэата Алеся Бяляцкага, а таксама вясноўцаў Валянціна Стэфановіча, Марфы Рабковай, Уладзіміра Лабковіча.

⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🆘 Дапамога сям'і палітвязня

📍Яўген Грыцок — ураджэнец пасёлка Акцябрскі, асуджаны да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту.

❗️Сям’я хлопца звярнулася па дапамогу:

«Усе арганізацыі нашага мястэчка адмаўляюцца браць яго на працу з палітычных прычынаў. Кажуць простым тэкстам: «ты — здраднік радзімы, такія нам не патрэбныя».Цяпер жывем на адзін мой заробак у памеры 450 руб.

У гэты перыяд неабходна пакрыць пазыкі, якія мы бралі для аплаты паслуг адваката і перадач. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму за праяўленую салідарнасць.».

💵 Падтрымайце фінансава сям'ю хлопца
❗️Мастака Івана Вярбіцкага будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.

Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4.

Стала вядома, што 19 снежня ў Ленінскім судзе Магілёва яго будуць судзіць па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя — Таццяна Касцюк.

💌Іван у адказ на лісты салідарнасці дасылае свае малюнкі. Падтрымаць яго: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Вярбіцкаму Івану Францавічу
💻Напісаць анлайн
Сёння распачаўся першы ў Беларусі завочны суд — па справе адміністратараў «Чорнай кнігі Беларусі»

Па гэтай справе праходзяць пяць чалавек, якія знаходзяцца за мяжой, — Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Валерыя Занямонская і Вольга Высоцкая.

Іх абвінавачваюць за адміністраванне Telegram-канала «Чорная кніга Беларусі» агулам па двух артыкулах КК: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных). Справу разглядае суддзя Наталля Бугук. Вядома, што адвакаты па справе прызначаныя пастановамі следчых.

Абвінавачаных прасілі з'явіцца да 10.00 у суд, пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу. Вольга Высоцкая паспрабавала ўдзельнічаць у судзе па скайпе, але суддзя ёй адмовіла і прапанавала прысутнічаць на пасяджэнні фізічна.

У пачатку судовага пасяджэння стала вядома, што Занямонская заявіла суду адвод. Судовая калегія Мінскага гарадскога суда адмовіла абвінавачанай.

Чытаць па спасылцы
Падчас «аблавы» ў Браславе, якую зладзіў ГУБАЗіК 7 снежня, было затрымана каля 15 чалавек

Пра гэта паведамляе адзін з тых, хто выйшаў з ізалятара пасля трох сутак арышту.

«Большасць былі затрыманыя па артыкуле 19.11 КаАП. Аднаго з затрыманых забралі за тое, што ў 2020 годзе перапосціў навіну з незалежнага тэлеграм-канала ў мясцовы чат», — піша на сваёй старонцы ў Facebook краязнаўца Кастусь Шыталь.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Слоніме сілавікі затрымалі Андрэя Казялецкага

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы з-за абразы міліцыянтаў у каментарах у інтэрнеце, паведамляе @Grodno_grab

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
📍Палітвязня Антона Сташэўскага перавялі ў магілёўскую калонію

Антон Сташэўскі — валанцёр фонда "Страна для жизни". Валанцёрыць стаў задоўга да выбараў 2020 года, быў ратавальнікам ПРА «Анёл», часта браў удзел у мерапрыемствах па пошуку зніклых людзей. Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Стала вядома, што нядаўна яго этапавалі ў папраўчую калонію № 15.

💵BYSOL адкрыў збор для аплата рэчавай і прадуктовых перадач, лекаў і матэрыяльнай падтрымкі сям'і Антона, у якога на волі засталіся двое маленькіх дзетак

💌Падтрымайце валанцёра лістамі і тэлеграмамі: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Антон Аляксандравіч Сташэўскі
💻 Напісаць анлайн
🌿Алена Маслюкова: «Алесь усім сваім жыццём, сваёй свабодай гэтага заслужыў»

Сярод тых, хто 10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, прымаў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру – правабаронца і зямлячка Алеся Бяляцкага Алена Маслюкова. Яна вучылася разам з Алесем у Гомельскім універсітэце, але толькі на курс пазней. Мы паразмаўлялі з Аленай пра дарогу Алеся да Нобеля:

«Чалавек усім сваім жыццём вось гэта заслужыў, сваёй свабодай. Усімі сваімі дзеяннямі, калі абараняў правы чалавека, ён набліжаўся да гэтай прэміі. І абсалютна справядліва тое, што яго адзначылі».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3WaQjPW

💌Падтрымаць Алеся:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍Як у розных краінах адзначалі ўручэнне Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру

У розных гарадах 10-11 снежня адбыліся сустрэчы з нагоды ўзнагароджання старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру. Урачыстая цырымонія супала з Днём правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генасамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Беларусы ў розных краінах арганізавалі трансляцыі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, якая адбывалася ў Осла, выходзілі на мітынгі ў падтрымку беларускіх палітзняволеных, збіраліся на супольныя размовы, дзе абмяркоўвалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а паплечнікі Алеся дзяліліся пра яго ўспамінамі.

Распавядаем па спасылцы
Праваабаронца і рэдактар аршанскага незалежнага сайта Ігар Казмерчак абвешчаны ў міждзяржаўны вышук

Рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак яшчэ ў пачатку года быў абвешчаны ў вышук унутры краіны. Падставай паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса). Адзначым, што Ігар з'ехаў з краіны яшчэ летась.

Сёння стала вядома, што Казмерчака абвясцілі ў міждзяржаўны вышук — гэта вышук у межах СНД. Акрамя Расіі, іншыя дзяржавы СНД не выдаюць Беларусі людзей, абвінавачаных па палітычных артыкулах.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3YioOpt
🎄Як павіншаваць палітзняволеных з каляднымі святамі?

Колькасць палітзняволеных у Беларусі хутка перойдзе за мяжу ў 1500 чалавек. Сотні беларусаў, якія не пагадзіліся з дзеяннямі ўлады, апынуліся ў месцах зняволення. Праваабаронцы заклікаюць віншаваць палітвязняў са святамі і ствараць ім святочны настрой за кратамі любымі магчымымі спосабамі!

🔺Лісты салідарнасці — глыток свабоднага паветру для вязняў. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі зняволеным. Даслаць можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел. Не забывайце класці пустыя канверты, маркі і паперу, каб яны змаглі адказаць на лісты салідарнасці.

Калі не ведаеце каму напісаць, то скарыстайцеся рандомным пошукам палітзняволеных на нашым сайце. Прозвішчы вязняў можна шукаць на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай. Для старту неабходна толькі перайсці па спасылцы і націснуць на «Выпадкова абраць аднаго палітзняволенага».

🔺Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

🔺Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Але зрабіць гэта можна толькі тым вязням, прысуд якіх яшчэ не ўступіў у законную сілу. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Таксама цяпер вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз "медыцынскую бандэроль". Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі". Чым можна парадаваць вязняў за кратамі, знойдзеце ў практычным дапаможніку ад "Вясны".

🔺Можаце зрабіць грашовы перавод, каб палітвязні змаглі пачаставаць сабе прысмакамі з турэмнай крамы. У СІЗА-1 даслаць грашовы перавод можна толькі праз пошту, а вось у астатнія можна даслаць нават праз інтэрнэт-банкінг. Гэта таксама тычыцца толькі тых вязняў, прысуд якіх яшчэ не ўступіў у законную сілу. Інструкцыю знойдзеце ў вялікім дайджэсце па дапамозе палітвязням.

🔺Акрамя гэтага, Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL абвяшчае штогадовую акцыю «Яны не побач, але — разам!». Мы можам дапамагчы мамам і татам, якія цяпер не могуць быць побач са сваёй сям'ёй, падарыць іх дзецям святочную атмасферу і на імгненне быць побач са сваімі дзецьмі. Агульная сума збору: 15000 €. На кожнае дзіця будзе выдзелена разавая выплата ў 100 еўра. У выпадку, калі сабраная сума перавысіць заяўленую, BYSOL перавядзе звышфінансаванне сем'ям палітвязняў з дзецьмі. Падтрымаць фінансава збор.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і суды!

Кожны дзень па ўсёй Беларусі адбываюцца дзясяткі «палітычных» затрыманняў, аднак праваабаронцы даведваюцца далёка не пра ўсе з іх. У цэнтры Еўропы людзей катуюць і трымаюць у нечалавечых умовах за іх грамадзянскую пазіцыю, але большасць такіх гісторый замоўчваецца.

Калі ласка, паведамляйце пра затрыманні, суды і ціск праваабаронцам. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.

❗️Не ўтойвайце рэпрэсіі – дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@viasna_bot | @ViasnaSOS | @SOSViasna | @spring96info