Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🤯Губазікаўцаў рассмяшыла тое, што ў палітзняволенай Марфы Рабковай за кратамі крышацца зубы

Пра гэта распавёў былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч, якога затрымалі, збілі і абрабавалі прадстаўнікі ГУБАЗіК.

Пасля ператрусу ў хлопца забралі каля 30 лістоў ад палітвязняў, сярод іх быў адказ ад Марфы Рабковай.

«Калі мы ехалі ў ГУБАЗІК, то яны смяяліся, што ў Рабковай зубы пасыпаліся. У СІЗА ўмовы такія, што трох месяцаў досыць, каб зубы зрабіліся вельмі крохкімі. У мяне самога пасля чатырох з паловай месяцаў за кратамі зубы пачалі крышыцца. Таксама праз вельмі дрэннае асвятленне там шмат у каго псуецца зрок», — распавёў хлопец.

Нагадаем, вясной паведамлялася, што ў Марфы ў шчытападобнай залозе было выяўлена шмат ачаговых утварэнняў і кіст, а таксама крышацца зубы.

🔹«Я дагэтуль не зразумеў, як майткі даказваюць блакаванне дарог», — былы палітвязень распавёў сваю гісторыю

💌Падтрымаць Марфу: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марфа Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
ГУБАЗіК затрымаў чатырох адміністратараў чата «Тыповая Серабранка»

Паводле сілавікоў, у дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🎥Анлайн-трансляцыя абвяшчэння пераможцы прэміі «Цюльпан правоў чалавека 2022»

«Цюльпан правоў чалавека» — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года. Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана.

У гэтым годзе за перамогу змагаецца трое кандыдатаў — беларускі ПЦ «Вясна», камбаджыйскі «Ленг Оуч» і тайская «Thai Lawyers for Human Rights».

Пераможцу сёння абвесціць міністр замежных спраў Вопке Хукстра.

Глядзець трансляцыю анлайн
😔"З пнеўманіяй, ледзь жывая". У якіх умовах арыштантаў утрымліваюць на Акрэсціна

Беларус у фэйсбуку падзяліўся, у якіх умовах адбывала "суткі" ягоная знаёмая ў ЦІПе на Акрэсціна:

«Знаёмая выйшла з содняў. "Усяго толькі" семь. З пнеўманіяй, ледзь жывая. Але пашанцавала: жанчын з тэмпературай 40 трымаюць, з лекаў даючы адну аспірынку.

Сядзела з 17 палітычнымі ў 2-мясцовай камеры. Без ацяплення, без цёплага адзення (адмовіліся прыняць у перадачу), затое з процьмай клапоў і прусаў. Спала на падлозе, бо на жалезных ложках без матрацаў было балюча, "нібы ўкрыжавалі"».

Акрамя гэтага, да жанчын, асуджаных па "палітыцы", падсаджвалі бяздомную, "якая ходзіць выключна пад сябе і ўся прасякнутая шматдзённай мачою".

🔺Калі вы адбывалі адміністрацыйны арышт і сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ і ЦІП, парушэннем правоў чалавека і хочаце скласці скаргу — калі ласка, пішыце на: Telegram: @zvarot96, Email: zvarot@spring96.org
Мабільны тэлефон – у даход дзяржавы, гаспадара – у калонію: вынікі суда за абразу Лукашэнкі

Суд Партызанскага раёна Мінска завяршыў разгляд крымінальнай справы 53-гадовага жыхара сталіцы Вадзіма Калініна. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс вяла суддзя Наталля Дзядкова.

Згодна з прад’яўленым абвінавачаннем, Вадзім у лютым 2022 года пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй акаўнта «minsk_news» з выявай Аляксандра Лукашэнкі каментар абразлівага характару ў ягоны адрас.

Суд прызначыў Калініну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама да яго будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Чытаць па спасылцы
🎉«Вясна» ўзнагароджаная прэміяй «Цюльпан правоў чалавека 2022»

Сёння ў Гаазе прайшла цырымонія ўручэння праваабарончай прэміі «Цюльпан правоў чалавека 2022», заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Падчас уручэння прадстаўнікі арганізацыі адзначылі: «Мы верым, што гэтая цяжкая праца рана ці позна прынясе плён, як для нас, так і для ўсёй дэмакратычнай Беларусі. Наша барацьба не скончаная і будзе працягвацца, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю, а справядлівасць не адновіцца. І мы можам гарантаваць, што праваабаронцы прыйдуць на дапамогу ў патрэбны час, калі нарэшце наступяць незваротныя змены».

«Цюльпан правоў чалавека» — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якой ўганароўваюцца праваабаронцы за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Чытаць па спасылцы
📍70-гадовы палітвязень Віталь Зарадзей выйшаў на волю

Берасцеец Віталь Зарадзей — былы вайсковец, ліквідатар аварыі на ЧАЭС. Віталя затрымалі 29 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ён падаваў у канцылярыі судоў позвы, дзе, паводле экспертызаў, «дапускаў негатыўную ацэнку» суддзяў і Аляксандра Лукашэнкі. Сілавікі налічылі 7 такіх «правапарушэнняў». Даведацца, якімі ж словамі Віталь пакрыўдзіў Лукашэнку і суддзяў, не давялося: гэтую частку суда закрылі.

9 жніўня 2021 года яму прысудзілі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін Віталь адбываў у шклоўскай папраўчай калоніі № 17.

Крыніца: @belsat
❗️Былы палітвязень Ілля Міронаў зноў затрыманы

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння зноў быў затрыманы гамельчук Ілля Міронаў. Гэта здарылася, калі ён пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку. Прычыны пакуль высвятляюцца.

Нагадаем, Іллю ўжо затрымлівалі ў сярэдзіне лістапада. Тады яго адправілі за краты на 5 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП) — нібыта за падпіску на «экстрэмісцкі» канал.

А ў кастрычніку былога палітвязня асудзілі да 1,5 года калоніі па "справе Зельцэра". За кратамі яго ўтрымлівалі больш за год.

🔹Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі да 1,5 года калоніі і вызвалілі ў залі суда
📍74-гадовую палітзняволеную Наталлю Таран этапавалі ў калонію

Наталлю
абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч.2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады). Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Нядаўна жанчыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

💌Падтрымайце Наталлю тэлеграмамі, лістамі салідарнасці, паштоўкамі па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Наталля Вячаславаўна Таран 
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
З новага года не змогуць працаваць экскурсаводамі тыя, каго судзілі па «пратэсным» артыкуле

Гэта вызначана пастановай урада №839 ад 7 снежня.

Так, не змогуць працаваць экскурсаводамі тыя, каго судзілі паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці), арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і іншых артыкулаў.

Таксама пад забарону трапяць экскурсаводы, якія маюць адміністрацыйныя прысуды паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне), арт. 24.22 КаАП (распаўсюд сродкамі масавай інфармацыі загадзя ілжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць Лукашэнкі).

У лістападзе паводле арт. 342 КК быў асуджаны краязнаўца Ігар Хмара, якога затрымалі, калі ён праводзіў экскурсію па Мінску. За кратамі чакаюць суды экскурсаводкі Аксана Манкевіч і Валерыя Чарнаморцава, якім таксама інкрымінуюць «народны» 342 артыкул КК.
📍Палітзняволеных маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, будуць судзіць за "зліў дадзеных" у ЧКБ

У Мінгарсудзе 26 снежня распачнецца суд над Інай і Валерыяй Глінскімі. Іх затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу 28 снежня 2021 года ў Мінску нібыта за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі". Амаль год маці і дачку ўтрымліваюць у СІЗА-1.

У залежнасці ад ролі кожнай, іх вінавацяць па трох крымінальных артыкулах: ч. 3 арт 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці, ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская.

💌Падтрымайце палітзняволеных грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Валерыя Андрэеўна Глінская, Іна Валер'еўна Глінская)
💻Напісаць анлайн
📄9 снежня — Прыняцце «Дэкларацыі пра праваабаронцаў»

9 снежня 1998 года, напярэдадні 50-й гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у Жэневе Генеральная Асамблея ААН афіцыйна прыняла Рэзалюцыю, якая зацвердзіла «Дэкларацыю пра правы і абавязкі асобаў, групаў і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрынятыя правы чалавека і асноўныя свабоды».

Прыняццю Дэкларацыі пра праваабаронцаў папярэднічаў доўгі працэс. Камісія па правах чалавека ААН прыступіла да распрацоўкі гэтага пытання яшчэ ў лютым 1980 года, больш чым за 18 гадоў да прыняцця канчатковага варыянта тэкста Дэкларацыі.

У тэксце Рэзалюцыі ААН ад 1998 года прызнавалася законнасць дзеянняў праваабаронцаў і пацвярджалася, што яны маюць патрэбу ў абароне. Пазней, 8 сакавіка 1999 года, Генеральная Асамблея ААН прыняла дадатковую рэзалюцыю 13, у якой, нарэшце, быў устаноўлены афіцыйны статус праваабаронцы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Былы палітвязень Ілля Міронаў зноў затрыманы Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння зноў быў затрыманы гамельчук Ілля Міронаў. Гэта здарылася, калі ён пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку. Прычыны пакуль высвятляюцца. Нагадаем, Іллю ўжо затрымлівалі ў…
Валанцёра і былога палітзняволенага Іллю Міронава будуць судзіць сёння пасля абеду

У чым абвінавачваюць мужчыну — пакуль невядома, паведамляе @viasnaHomel.

Нагадаем, Іллю ўжо затрымлівалі ў сярэдзіне лістапада. Тады яго адправілі за краты на 5 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП) — нібыта за падпіску на «экстрэмісцкі» канал. А ў кастрычніку былога палітвязня асудзілі да 1,5 года калоніі па «справе Зельцэра». За кратамі яго ўтрымлівалі больш за год.
Група грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Веснікі», прызнана ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы са спасылкай на рашэнне МУС.

Нагадаем, у кастрычніку сілавікі паведамілі пра затрыманне меркаванага рэдактара і аўтара артыкулаў для сеткі газет «Веснікі» Андрэя Фаміна.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3VLnVUu
Ларысу Шчыракову сёння, імаверна, перавядуць з ІЧУ ў СІЗА

У ізалятары не прынялі для яе перадачу ад сваякоў, паведамляе @viasnaHomel.

Таксама праваабаронцам стала вядома, што непаўнагадовы сын Ларысы не прысутнічаў на вобшуку. Ёсць звесткі, што яго забралі яшчэ са школы — раней, чым затрымалі маці.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3VLnVUu
Выйшла кніга «Алесь Бяляцкі на Свабодзе»

Заўтра ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі не будзе аднаго з лаўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі разам з сваімі паплечнікамі з праваабарончага цэнтру «Вясна».

У кнізе «Радыё Свабода» сабрала асобныя інтэрв'ю праваабаронцы, фрагменты дыскусіяў, у якіх ён браў удзел, рэпартажы пра ягоную дзейнасьць пачынаючы з 90-х гадоў, думкі сяброў і паплечнікаў.

Яе можна чытаць і спампаваць бясплатна па спасылцы.

💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎉Павіншуйце ўдзельнікаў гурта Litesound з Днём народзінаў

Браты-музыкі Дзмітрый і Уладзімір Каракіны з кастрычніка знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Нагадаем, пра іх затрыманне праўладныя тэлеграм-каналы напісалі 13 кастрычніка — паводле іх, браты «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццем дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі».

Уладзімір 10 снежня адзначыць 33-годдзе, а Дзмітрыю 11 снежня споўніцца 37 год.

💌Павіншуйце музыкаў са святамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Дзмітрый Юр'евіч Каракін, Уладзімір Юр'евіч Каракін)
💻Напісаць анлайн
❤️Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук прыбыла ў Осла для таго, каб заўтра атрымаць Нобелеўскую прэмію міру, якую прысудзілі яе мужу

Яе вітала Берыт Райс-Андэрсэн, старшыня нарвежскага нобелеўскага камітэта.
Жыхар Віцебску хацеў падняць настрой суседу-міліцыянту і напісаў на ягонай заснежанай машыне «Жыве Беларусь» — мужчына арыштаваны на 10 сутак

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разглядзеў адміністрацыйны працэс у дачыненні да мясцовага жыхара — мужчына атрымаў 10 сутак аршыту за надпіс «Жыве Беларусь» на заснежаным капоце машыны суседа-міліцыянта. Суддзя палічыла гэта несанкцыянаваным пікетаваннем

На судзе мужчына сказаў, што проста хацеў падняць суседу настрой, піша @zamkadomby
Палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі па «справе Зельцэра»

У Мінскім гарадскім судзе да двух гадоў калоніі па «справе Зельцэра» асудзілі 43-гадовага палітвязня Дзяніса Ядзевіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч яшчэ 11 лістапада, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.

Дзяніс быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дзяніс Аляксандравіч Ядзевіч
💻
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz