🧳30 лістапада — анлайн-ток-шоу «Мігранты, якіх (не) любяць: як успрымаюць беларусы і беларусаў» з Валдзісам Фугашам і Алесяй Пажытак
@MAYDAYMog запускае серыю анлайн-ток-шоу, у якіх мы разам з вамі будзем разбірацца, як змянілася жыццё ўразлівых гуртоў пасля падзей 2020 года.
Чаму падчас міграцыйнага крызісу, створанага рэжымам Лукашэнкі, многія беларусы віталі рашэнне аб нядопуску іракцаў, сірыйцаў і афганцаў у Польшчу, Літву і Латвію? А чаму беларусаў павінны пускаць у Еўропу? І ці павінны ўвогуле?
Аб гэтым усім пагаворым на анлайн-ток-шоу ў гэтую сераду, 30 лістапада, у 19:00 па Мінску. Мерапрыемства пройдзе на базе Google Meet.
Удзел бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя ў анкеце 👉 forms.gle/U3wjLFg9BDuuGcxGA

Сілавікі затрымалі мінскага айцішніка, якога абвінавачваюць у ахвяраваннях у фонд BYSOL
На «пакаяльным» відэа, які апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, затрыманы кажа, што працуе ў Мінску айцішнікам і атрымлівае заробак «каля 2 тысяч долараў у месяц», а ў 2020 годзе на сваёй машыне нібыта ствараў корак на дарозе.
Акрамя таго, на камеру мінчук кажа, што зрабіў «два ці тры пераводы ў памеры каля 10 долараў за кожны» ў фонд BYSOL, піша @mediazona_by.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3VxksIH

🆘 Дапамога былому палітвязню на аднаўленне пасля СІЗА
«У СІЗА я пачаў губляць зрок. Цяпер патрэбны акуляры на «-3». Таксама, ад умоў у зняволенні ў мяне пагоршыліся зубы: цяпер паміж імі вадзіць запалкай. Праблемы са спіной з'явіліся праз тое, што ў СІЗА пастаянна ўжываў кетарол. У мяне з дзяцінства праблемы з ёй, і ў СІЗА нагадванне пра мой стан здароўя, вядома ж, гублялі і ігнаравалі.
Я выйшаў на волю і амаль з'ехаў з глузду праз клопаты. Палітычны ціск не скончыўся, працу не магу знайсці (акрамя як у калгасе). Аліменты набеглі за паўтара года, здароўя амаль няма, а жонку трэба хоць неяк утрымаць. З жытлом дапамагаюць сябры. І цішыня навакол…», — распавядае вязень.
💵 Падтрымайце фінансава былога палітвязня

Палітзняволенага жыхара Жлобіна асудзілі да трох год калоніі па «справе Зельцэра»
Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязню Сяргею Сляжову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.
Сяргей быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Жлобіне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра пад час перастрэлкі ў Мінску.
Мужчына быў прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.
Чытаць па спасылцы

Наўпрост зараз адбываецца ператрус па месцы прапіскі грамадскай і палітычнай дзяячкі з Наваполацка — Вольгі Дамаскінай
Да гэтага ўжо прайшоў ператрус у яе маці, што жыве у прыгарадзе Наваполацка, і, згодна з паперамі, якія пабачылі яе родныя, плануецца ператрус па месцы прапіскі мужа Вольгі.
Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі.
Афіцыйнай падставай ператруса з'яўляюцца крымінальныя справы, узбуджанныя за разгалошванне нейкіх сведчанняў і абраза нейкіх трох асоб. Але падчас ператруса сілавікі распытвалі пра дзейнасць Руха за свабоду, пра Юрыя Губарэвіча, ці займаецца Вольга за мяжой нейкай палітычнай дзейнасцю.
Па выніках першага ператруса была вынята тэхніка блізкіх Вольгі, але ніякіх пратаколаў, ці вопісу вынятага сілавікі не пакінулі, спасылаючыся на тое, што гэта не прадугледжана КПК.

Палітычным «хатнім хімікам» узмацнілі жорсткасць рэжыму
Праваабаронцы атрымліваюць звесткі, што шмат у якіх гарадах Беларусі ўзмацнілі рэжым для тых, хто адбывае палітычную «хатнюю хімію». Так, напрыклад, у Баранавічах такім людзям скарацілі вольны час з 2 да 1 гадзіны, кожную нядзелю ім трэба быць на «мерапрыемствах» (раней — раз на два тыдні). Таксама ў людзей узніклі праблемы з камандзіроўкамі. У бліжэйшы час абяцаюць узмацніць праверкі.
Палітычныя «хатнія хімікі» з Мінску распавядаюць, што ў іх кожны тыдзень начныя праверкі, людзям забараняюць вадзіць дзяцей на кружкі і секцыі.
Вядома, што за парушэнне рэжыму людзям даюць суткі, чаго раней не было.

❗️Вольгу Анішчук арыштавалі трэці раз запар. Яна абвясціла галадоўку супраць здзекаў у магілёўскім ІЧУ
Жонку палітзняволенага Арцёма Анішчука, які раней зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і быў асуджаны па двух крымінальных справах, Вольгу затрымалі 4 лістапада. Яе два разы арыштоўвалі за перасылы з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў паведамленняў у асабістай перапісцы агулам на 24 дні.
Сёння яна мусіла выйсці на волю, але яе зноў затрымалі і асудзілі. Акрамя гэтага, днямі яе перавезлі з ІЧУ на Акрэсціна ў ІЧУ Магілёва, хоць суд праходзіў у Мінску. Праваабаронцам стала вядома, што Вольга абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў над ёй, а ейнага мужа Арцёма змясцілі ў ШІЗА ў бабруйскай калоніі.
Жанчына за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва над ёй здзекваюцца і аказваецца ціск — тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гола і прысядаць.

Сёньня адбылося паседжанне па чарговай адміністратыўнай справе за «дробнае хуліганства» супраць праваабаронцы Насты Лойка
Агалошванне прысуду прызначана на заўтра а 16:00, паведамляе @humanconstanta.
Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка. Пазней праваабаронцы двойчы прысудзілі па 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).
На мінулым судзе Наста распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

Forwarded from Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
АДКРЫТЫ НАБОР У ВАЛАНЦЁРСКУЮ СЛУЖБУ "ВЯСНЫ"
📆 2 снежня, пятніца
⏰ 18:00 - 19:00
📍 Вільня, дакладнае месца пасля рэгістрацыі
Запрашаем усіх неабыякавых:
- даведацца, як працуе Валанцёрская служба Вясны і як можна дапамагаць зараз
- пазнаёміцца з каштоўнасцямі правоў чалавека і відамі праваабарончай дзейнасці
- пры жаданні далучыцца да нашай каманды і абраць для сябе напрамак валанцёрства
Каго мы шукаем?
Людзей ад 18 год, любога гендару, у каго ёсць некалькі вольных гадзін на тыдзень і жаданне дапамагаць.
Навыкі працы з кампьютарам вітаюцца.
У астатнім не патрабуецца ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі, бярыце толькі добры настрой ☀️

Мужчыну асудзілі да «хатняй хіміі» за каментар у бок былога начальніка ГУБАЗіКа
Суд Дзяржынскага раёна вынес прысуд 35-гадоваму жыхару Фаніпаля Артуру Ваўчку. Суддзя Раман Крыловіч прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») і асудзіў на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».
Судзілі Артура за каментар у бок былога начальніка ГУБАЗіК, а цяпер начальніка дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышукавай дзейнасці МУС РБ, палкоўніка міліцыі Андрэя Паршына пасля здарэння з стралянінай у падлетка ў ЖК «Каскад».
Падчас допыта суддзя Крыловіч размаўляў з абвінавачаным на павышаных танах: «Што зрабіў вам пацярпелы, што вы вырашылі абражаць і зневажаць яго годнасць? Толькі ад такіх, як вы, абараняў у той час, як вы здзяйсняеце злачынствы, здзекваецеся над грамадзянамі гэтай краіны»

Былога работніка пракуратуры асудзілі да шасці гадоў калоніі за перадачу інфармацыі аб сілавіках пратэсным рэсурсам
Справа былога работніка пракуратуры, жыхара Мінска Алега Ермакова была разгледжаная Мінскім гарадскім судом 18 лістапада. Яго абвінавацілі ў незаконным зборы ці распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 1 артыкула 179, выключанага з кодэкса 26.05.2021 года) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс вёў суддзя Сяргей Хрыпач.
Алег Ермакоў – былы работнік пракуратуры, юрыст першага класу, быў затрыманы 10 лютага 2022 года. Мужчына жанаты, мае дзвюх непаўналетніх дачок.

ГУБАЗіК у Гомелі затрымаў бармена бара «Квартирник» Глеба Ветошкіна
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, у жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць.
Паведамляецца, што ў дачыненні да Глеба складзены пратакол па ч.2 арт.19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Паводле сілавікоў, таксама «сабраны і накіраваны матэрыялы ва УСК па Гомельскай вобласці для ўзбуджэння шэрагу крымінальных спраў за ўдзел у масавых беспарадках, распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы».
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
🔹Справу «Вясны» накіравалі ў суд — Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення;
🔹На праваабаронцу Леаніда Судаленку цісне адміністрацыя калоніі — яго з верасня зрабілі «парушальнікам» з усімі наступствамі (пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання, пазбаўленне права на пакупкі ў краме);
🔹Марфа Рабкова знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 26 месяцаў;
🔹Валянцін Стэфановіч напісаў ліст з-за кратаў у адказ на дасланыя неабыякавымі людьмі фотаздымкі з вандровак па Беларусі: «Я таксама вельмі люблю вандраваць па Беларусі і пры любой нагодзе стараўся наведваць розныя цікавыя мясціны».
💌Працягвайце падтрымліваць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк
- ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Судаленка
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

Сайт і Instagram баранавіцкай крамы з нацыянальнай сімволікай «Росквіт» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне 28 лістапада прыняў суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёну.
Гэтай восенню ў гаспадара крамы Юрыя Казакевіча двойчы праходзіў ператрус, а ў кастрычніку адміністрацыя гандлёвага цэнтру, дзе месцілася крама, завесіла ўваход у яе – вядома, што ім «настойліва раілі» зрабіць так, каб крама больш не працавала.

Журналіст Дзмітрый Семчанка прызнаны палітычным зняволеным
Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. У верасні 2020 года Дзмiтрыя асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ («распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы»). Дадзены артыкул прадугледжвае максімальную санкцыю ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яго справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/3u4ZmG5
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

У Гродне вынесены яшчэ адзін прысуд па «справе Зельцэра»
У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд 40-гадоваму Сяргею Ануфрыенку, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130 КК). Крымінальную справу, разгляд якой пачаўся 21 лістапада, вёў суддзя Аляксандр Козел.
Суд прызнаў Ануфрыенку вінаватым і вынес абвінаваўчы прысуд: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3uf6oYB
💌Падтрымайце палітвязня: Турма-1, Гродна, Кірава 1, 230023, Сяргей Пятровіч Ануфрыенка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Плынь асуджаных па «справе Зельцэра» не спыняецца: гамельчука асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Telegram
У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада асудзілі палітзняволенага Сяргея Есьмановіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Першапачаткова Сяргею ставілі ў віну і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Як вынікае з судовай пастановы, пазней гэты артыкул знялі з абвінавачвання.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3VAt0i5
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Сяргей Пятровіч Есьмановіч

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуды па «справе змоўшчыкаў»
Абаронцы прасілі скасаваць ці паслабіць тэрмін, але ўсе скаргі былі адхіленныя, піша @euroradio.
Прысуды, скаргі на якія сёння разглядаліся і якія засталіся ў сіле: Юрась Зянковіч – 11 гадоў калоніі, Аляксандр Фядута – 10 гадоў, Рыгор Кастусёў – 10 гадоў, Дзяніс Краўчук – 2,5 гады.
Вольга Галубовіч, якую таксама пакаралі 2,5 гадамі пазбаўлення волі, скаргу ў ВС не падавала.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Палітвязень Арцём Кандрацьеў выйшаў на волю
Аршанец Арцём Кандрацьеў быў асуджаны паводле арт. 188 Крымінальна кодэкса (Паклёп). Згодна з абвінавачваннем, Кандрацьеў размясціў фота начальніка аршанскай інспекцыі па справах непаўнагадовых Вішнеўскага і звесткі, якія следства палічыла абразлівымі і ілжывымі.
25 лютага судом Аршанскага раёна ён быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З 29 траўня 2021 года адбываў тэрмін у ПУАТ № 6. Арцём выйшаў на волю 22 лістапада.

😔Палітзняволеная Ірына Прыгава, якая доўгі час не выходзіла на сувязь, знаходзіцца ў гомельскай калоніі
57-гадовую Ірыну Прыгаву затрымалі 10 сакавіка 2022 года. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна развешвала бел-чырвона-белыя стужкі і сцягі на вуліцах Брэста, а таксама напісала алоўкам і крэйдай наступныя надпісы: «Нет войне», «Путин убийца, Лукаш п.н.х.», «Путлер убийца, Лукаш пособник. Слава Украине!», «Путлер, Лука — фашисты. Лука — тварь, урод. Нет войне!». 16 жніўня Ірыну асудзілі на 1 год 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Доўгі час ад палітзняволенай не даходзілі лісты. Цяпер "Брэсцкай Вясне" стала вядома, што Ірына ўжо месяц знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі № 4. МУС у лістападзе дадала палітзняволеную ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
💌Падтрымайце Ірыну лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Анатольеўна Прыгава
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🗣Анлайн-сустрэча @MAYDAYMog «Як разбураліся дыктатуры: святло ў канцы тунэля»
Сітуацыя ў Беларусі для многіх зараз выглядае патавай. Пратэст 2020 года хоць і ўскалыхнуў нацыю, але ў адказ выклікаў жахлівыя рэпрэсіі. З-за гэтага не бачна, калі людзі, якія імкнуцца да дэмакратыі і свабоды, змогуць падняць галаву. Часам нават здаецца, што гэта назаўжды.
Аднак у гісторыі велізарная колькасць прыкладаў, калі, здавалася б, задушаны пратэст дасягаў сваіх мэт.
Менавіта аб такіх прыкладах і будзе весціся размова на сустрэчы. Правядзе лекцыю неабыякавы да гісторыі і гісторыяў акцёр тэатра і кіно, былы артыст Новага драматычнага тэатра (Мінск) Сяргей Толсцікаў.
Сустрэча пройдзе на базе Google Meet у сераду, 30 лістапада. Пачатак у 19:00 па мінскім часе. Працягласць — 1,5 гадзіны.
Удзел бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя ў анкеце 👉 forms.gle/3pZNrKzr9TUZJKvh6
Спасылка будзе адпраўлена прыкладна за дзве гадзіны да пачатку сустрэчы (правярайце, калі ласка, «Спам»).