Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Палітзняволены журналіст Алесь Любянчук пераведзены ў жодзінскі СІЗА

27 кастрычніка журналісту прысудзілі тры гады калоніі паводле ч.3 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім»).

Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Крыніца: @bajby
Затрыманая ў кастрычніку аршанка Марыя Яшчанка знайшлася на Валадарцы

У пачатку кастрычніка Марыю Яшчанку затрымалі ў Менску разам з яе хлопцам Раманам Цыганковым. Міліцыя брутальна ўварвалася ў іх кватэру, зламаўшы ламамі жалезныя дзверы. Пасля затрымання абаіх асудзілі па адміністрацыйных справах на 14 сутак. Паралельна завёўшы крымінальныя справы.

14 сутак скончыліся, але пара на волю не выйшла. Марыю перавялі ў СІЗА на Валадарскага і распачалі супраць яе справу па артыкуле 342, які прадугледжвае адказнасць за ўдзел у акцыях пратэсту. Праваабаронцы высвятляюць лёс Цыганкова.
🎉Павіншуйце былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну з Днём народзінаў

Наталлю затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.

15 лістапада Наталля адзначыць 58-годдзе за кратамі.

Вы можаце павіншаваць Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Жыхара Зябраўкі падазраюць у шпіянажы на карысць Украіны

@shtodzien cтала вядома пра затрыманне жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчыну падазраюць у шпіянажы на карысць Украіны.

Знаёмыя, суседзі затрыманага перакананыя, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Хлопец перад затрыманнем працаваў ветэрынарам у адной з клінік Гомеля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў. Да пачатку расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны Яўген жыў працяглы час за мяжой. У апошнія гады — у Кітаі, дзе займаўся музыкай і планаваў застацца жыць. Але праз эпідэмію каранавіруса быў вымушаны вярнуцца на радзіму.

На дадзены момант Яўген знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3WX3sNA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Адбываюцца ператрусы ў прадстаўнікоў непрызнанага ўладамі «Саюза палякаў на Беларусі»

Пра гэта паведаміў прадстаўнік арганізацыі Марэк Занеўскі.

«На дадзены момант ідуць ператрусы ў кватэрах старшыні савета СПБ Ірэны Валюсь і віцэ-прэзідэнта Рэнаты Дземянчук. Тэлефоны актывістаў не адказваюць», — напісаў ён у Facebook.

Нагадаем, сёння стала вядома, што пракуратура хоча ліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыццяўляла дзейнасць Саюзу палякаў». Таксама распачата крымінальная справа паводле арт.193-1 КК за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання і ўдзел у ім.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3WX3sNA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Святара Уладзіслава Багамольнікава арыштавалі шосты раз запар

Над праваслаўным святарам Уладзіславам Багамольнікавым адбыўся ўжо шосты суд, паведамляе @christianvision. Святар не выйшаў на волю пасля 74 сутак, бо на яго склалі чарговы пратакол. Гэтым разам яму зноў прызначылі 15 сутак. Былыя сукамернікі адзначаюць, што настрой у Багамольнікава бадзёры, нягледзячы на тое, што цягам усяго часу яму не перадаюць перадачы.

Нагадаем, 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго. Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід.

Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
❗️Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна пераводзяць у турму на 1,5 года

Па інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада пастанавіў перавесці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Пакуль невядома ў якой турме мастак будзе адбывать тэрмін.

Нагадаем, Алеся затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі № 22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.
Жонка палітвязня Арцёма Анішчука Вольга Анішчук не выйшла на волю пасля 10 сутак арышту — з ёй з'явілася «пакаяльнае відэа»

На ім жанчына кажа, што была падпісана на «экстрэмісцкія» каналы і рабіла з іх рэпосты. Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што Анішчук «кандыдатка правесці Новы Год у ІЧУ, бо зафіксаваны дзясяткі рэпостаў». Таксама, паводле сілавікоў, Вольга «нагнятала ўкідамі і фэйкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі».

Нагадаем, Вольгу затрымалі 4 лістапада. Пазней ёй прызначылі 10 сутак арышту за рэпост з «Нашай Нівы».

Яе мужа Арцёма асудзілі 3 лютага 2021 года да двух гадоў калоніі за пашкоджанне машыны супрацоўніку ДВП Аляксандра Гейца. Яго адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё. Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня, але яго зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрымання.
ГУБАЗіК затрымаў беларускамоўную TikTok-блогерку Антаніну Валькову

На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што была затрымана за ўдзел у пратэстах. Напрыканцы відэа сілавік пытаецца ў Антаніны ці не з'яўляецца яна лесбіянкай, на што дзяўчына адказвае адмоўна.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3WX3sNA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
🎉Павіншуйце старшыню БКДП Аляксандра Ярашука з Днём народзінаў

Аляксандр Ярашук
 — старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, які аб'ядноўвае некалькі незалежных прафесійных саюзаў. 19 красавіка 2022 года у палітвязня прайшлі ператрусы па месцы працы і па месцы жыхарства, пасля чаго Ярашука затрымалі. Яму інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

16 лістапада палітвязень адзначыць Дзень народзінаў. Вы можаце павіншаваць яго, даслаўшы пасылку, грашовы перавод, тэлеграму або ліст.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандр Ільіч Ярашук
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚡️Праваабаронцу Насту Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак. Супраць яе ўжывалі катаванні

Учора Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15-сутачнага арышту, бо была перазатрымана па новым артыкуле. Сёння яе справу па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) разглядзелі ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Вынікам стаў чарговы арышт тэрмінам на 15 сутак.

"На судзе Наста заявіла, што падчас арышту яе двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ударылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін. Наста моцна захварэла.

За ўвесь гэты час на Акрэсціна атрымалася перадаць лекі, аднак ёсць інфармацыя, што лекі так і не дашлі да Насты. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены", — паведамляюць @humanconstanta.

Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка. Пазней Насту асудзілі на 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).
❗️«Спужаўся вайны». Палітвязень з жоўтай біркай распавёў сваю гісторыю на дзяржаўным тэлебачанні

На ТРК «Брэст» днямі выйшаў відэасюжэт пра беларусаў, якія ў першыя дні пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне фатаграфавалі вайсковую тэхніку і публікавалі гэта ў інтэрнэце ці перадавалі ў «экстрэмісцкія» Telegram-каналы. Сярод такіх людзей — 30-гадовы палітзняволены фізік з Мінска Дзяніс Сасункевіч.

У відэасюжэце з калоніі «Воўчыя норы» хлопец з прымацаванай «экстрэмісцкай» жоўтай біркай распавядае сваю гісторыю. «Вясна» публікуе гісторыю Дзяніса, пра якую раней не было вядома.

«Не выключана, што нейкім чынам гэтыя падзеі [вайна ва Украіне] могуць закрануць Беларусь, чаго вельмі не хацелася, каб наша краіна неяк пацярпела ў выніку ўсяго гэтага».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3UTEqNr
❗️Мастака асудзілі да 4 гадоў калоніі за жаданне далучыцца да «каліноўцаў» і рэгістрацыю ў плане «Перамога»

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму мастаку і сіраце Андрэю Раптуновічу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядаў Сяргей Хрыпач.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за шэсць месяцаў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Gf0KgD

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Следства па справе «Вясны» скончанае — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч азнаёміліся з матэрыяламі справы;

🔹Мінуў год з вынясення прысуду гомельскім праваабаронцам — свой тэрмін Леанід Судаленка адбывае ў папраўчай калоніі №3, а Таццяна Ласіца ў верасні была памілаваная і выйшла на волю;

🔹Налепка з выявай Марфы Рабковай з'явілася на Арцы «Дружба» ваенна-грузінскай дарогі недалёка ад сяла Гудаўры;

🔹Уладзь Лабковіч даслаў кароткую вестачку з-за кратаў: «Здароўе мае так сабе. Але якое яно можа быць тут. Я проста перастаў зважаць на яго. Мой фізычны стан больш мяне не хвалюе. Галоўнае, каб была магчымасць чытаць і пісаць».

💌Працягвайце падтрымліваць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк
- ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Судаленка
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
За паведамленні ў тэлеграм-канале гамельчука асудзілі на 2 гады калоніі

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля асудзілі Віктара Зігінава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Сяргей Сакалоўскі.

Мужчыну затрымалі ў сакавіку — спачатку яму прызначылі 15 сутак арышту, але праўладныя тэлеграм-каналы тады напісалі, што Зігінаў «не факт, што выйдзе на волю, бо па арт. 342 КК могуць і арыштаваць на час следства».

Віктара абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў тэлеграм-канале «Гомель: Нас 97%» пакінуў паведамленні, у якіх заклікаў іншых збірацца каля Гомельскага аблвыканкама і станавіцца ў «жывы» ланцуг.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3TIY3Hi
Памочніка машыніста з Гомеля Юрыя Трапачова пакаралі калоніяй па пратэсных артыкулах

У Гомельскім абласным судзе ў закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд Юрыю Трапачову. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання (ч. 1 арт. 361-1 КК), паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Вядома, што абвінавачаны Трапачоў працаваў памочнікам машыніста ў лакаматыўным дэпо ў Гомелі, яму — 41 год.

Суддзя Алег Харошка прызначыў Юрыю чатыры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3g7AqdG
❗️Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў ПКТ

Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ў сярэдзіне чэрвеня перавялі ў ваўкавыскую калонію. З таго часу яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і пазбавілі кароткатэрміновага спаткання. У нядаўным лісце ён напісаў, што з 25 кастрычніка яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Але на наступны дзень яго закінулі ў ШІЗА на 10 сутак, пры тым, што тэрмін у ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.

📌Нагадаем, 11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калоніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутраннага распарадку ), а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — 3,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш, чым на сем месяцаў.

💌 Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🗣Не утойвайце рэпрэсіі — дасылайце праваабаронцам інфармацыю пра затрыманні і суды

Мы заклікаем паведамляць апошнія навіны пра вашых блізкіх, якія пераследуюцца па палітычных матывах: затрыманні, пераводы, ціск у месцах зняволення, даты судоў і аўдыё з пасяджэнняў 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna ці на тэлеграм-бот @viasna_bot

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
✍️«Не загнаць мяне ў роспач»: літаратурная гісторыя Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі вядомы не толькі як праваабаронца, але і як літаратар і даследчык беларускай літаратуры. Агулам ён выпусціў каля дзесяці кніжак, шмат матэрыялаў для якіх былі напісаныя падчас ягонага зняволення. У іх ён разважае пра падзеі асабістага і грамадскага жыцця, людзей побач з сабой, падарожжы, гісторыю і літаратуру Беларусі, стан у зняволенні.

Хутчэй за ўсё, прама цяпер Алесь занатоўвае навакольны свет, які яго атачае, для сваёй новай кніжкі. Але сёння, у Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні, мы прапануем вам даведацца крыху больш пра Бяляцкага-літаратара на падставе тых кніжак, якія ён ужо апублікаваў.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3UZS9CG

💌Падтрымайце Алеся за кратамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚡️Прызначана дата суда над журналістам Андрэем Пачобутам

Справу гродзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў" у Беларусі пачнуць разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада. Суддзя — Дзмітрый Бубенчык. Андрэя абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Палітвязня затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Увосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. 4 кастрычніка КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

💌Падтрымайце Пачобута паслыкамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі пяць меркаваных арганізатараў «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Паводле ГУБАЗіКа, затрыманыя «вялі актыўную экстрэмісцкую дзейнасць у кожным рэгіёне, абмяркоўвалі і планавалі дыверсіі і тэракты, у тым ліку на чыгуначнай дарозе і з…
Супраць пяці затрыманых удзельнікаў «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» распачалі крымінальную справу

Як паведамляе МУС, супраць пецярых маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў узбуджана крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (арт. 361-1 КК).

Нагадаем, пра іх затрыманне стала вядома 9 лістапада. Тады ГУБАЗІК паведамляў, што затрыманыя «вялі актыўную экстрэмісцкую дзейнасць у кожным рэгіёне, абмяркоўвалі і планавалі дыверсіі і тэракты, у тым ліку на чыгуначнай дарозе і з выкарыстаннем "кактэйляў Молатава"».