Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманых у Брэсце ўніяцкага святара і рэдактара ўніяцкай газеты трымаюць у ІЧУ. Папярэдне, абодвух збіраюцца судзіць па адміністрацыйных справах 2 лістапада, на Дзяды, затрымалі святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева. СІлавікі прыехалі наўпрост…
Дома ў грэка-каталіцкага святара Ігара Кандрацьева сёння правялі ператрус
Пра гэта паведамляе @viasna_brest.
Вядома, што пасля абеду Ігара Бараноўскага і святара Кандрацьева прывезлі ў суд. Відавочна, іх абодвух збіраюцца бліжэйшым часам асудзіць па адміністрацыйнай справе.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Затрыманы палітзняволены "хімік" Уладзімір Шакун
У круглянскай ПУАТ-46, быў затрыманы Уладзімір Шакун, які адбывае тэрмін за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК) і здзек над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК). На праўладных тг-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з ім.
Супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі яго разам з Максімам Жукавым, які быў асуджаны па арт. 328 КК. Падставай для затрымання сталі "экстрэмісцкія матэрыялы" ў тэлефонах вязняў.
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"

❗️Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 244-ма прозвішчамі
МУС 4 лістапада абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» – спіс абнавіўся адразу на 244 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.
Сярод іх цяпер — блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін, расіянка Вера Цвікевіч, чый фотаздымак быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды» ў жніўні 2020-га, экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фенчук, жонка палітзняволенага Анатоля Латушкі — Алена Латушка, музыкі гурта «Irdorath» Надзея і Уладзімір Калач, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова, фігуранты «справы Ціханоўскага» Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч, які выйшаў па памілаванні, аднак у Спісе пазначана, што ён адбывае пакаранне.
Цяпер у Спісе «экстрэмістаў» 1714 чалавек.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3UmBngD

Палітзняволены Аляксандр Губейка цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю
Пенсіянер Аляксандр Губейка быў асуджаны да двух гадоў калоніі за тое, што на акцыі пратэсту ён нібыта двойчы ўдарыў камандзіра аддзялення АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Пасля гэтага сілавік 10 дзён правёў у шпіталі.
Мужчына сваёй віны не прызнаў і прабачэння ў амапаўца на судзе не прасіў.
15 кастрычніка Аляксандр вызваліўся са шклоўскай ПК-17, паведамляе @dissidentBY.

У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ 7 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек. Цяпер у ім 941 чалавек, з іх 196 — беларусы.
Сярод іх Трызно Уладзіслаў (арт. 130 КК (Распальванне варожасці)), палітзняволены былы следчы Станіслаў Пугачоў, а таксама меркаваныя, па версіі ўладаў, адміністратары «Чорнай кнігі Беларусі» Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііла Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занімонская. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (арт. 130 КК) і закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК)

❗️Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 244-ма прозвішчамі МУС 4 лістапада абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» – спіс абнавіўся адразу на 244 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся…
spis_extremistau_2.pdf
1 MB
Поўны спіс 244 чалавек, якіх МУС унесла ў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», можна паглядзець у далучаным файле
Цяпер у Спісе «экстрэмістаў» 1714 чалавек.
Цяпер у Спісе «экстрэмістаў» 1714 чалавек.
❗️Затрымалі жонку палітвязня Арцёма Анішчука
Як стала вядома праваабаронцам, у Мінску сёння затрымалі жонку палітвязня Арцёма Анішчука Вольгу. Прычыны і падрабязнасці пакуль невядомыя. 28 снежня мінулага году яе ўжо затрымлівалі супрацоўніка ГУБАЗіКа. Перад гэтым дома ў Анішчукоў правялі ператрус.
Нагадаем, Арцёма асудзілі 3 лютага 2021 года да двух гадоў калоніі за пашкоджанне машыны супрацоўніку ДВП Аляксандра Гейца. Яго адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё. Там супраць яго заводзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і аказваўся ціск.
Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін у два гады, але яго зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрымання. Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення. Свой тэрмін ён адбывае ў бабруйскай калоніі.

Па «справе Зельцэра» асуджаны жыхар Брэста Дзмітрый Лагодзіч
У Брэсцкім абласным судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Лагодзіча, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130 КК). Справу разглядала суддзя Руслана Сенько, дзяржабвінаваўца — пракурор Марыя Бялт.
Мужчына быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У ходзе суда высветлілася, што абвінавачанне за абразу Лукашэнкі выставілі за каментар, пакінуты яшчэ 12 жніўня 2020 года ва «Вконтакте». Тады пад сваім імем Дзмітрый пракаментаваў навіну на старонцы «TUT.ВY».
Судовы працэс доўжыўся тры дні, сёння быў агучаны прысуд: пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму трэмінам на 3 гады і 6 месяцаў.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3E0PjHC

У Брэсце адбыўся суд над уніяцкім святаром і рэдактарам уніяцкай газеты
Па інфармацыі @viasna_brest, суддзя Андрэй Грушко прызначыў святару Ігару Кандрацьеву 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
Ён жа прызначыў Ігару Бараноўскаму (рэдактару газеты «Царква») 15 сутак арышту. Вядома, што яму прад'яўлялі артыкул 19.11 (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за публікацыю, якая выйшла ў траўні 2021 года на Фэйсбук-старонцы газеты «Царква» — у тым пасце было відэа «Белсату». Адзначым, што прадукцыя медыя «Белсат» была прызнана ўладамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» толькі ў ліпені 2021.
Нагадаем, што Ігар Кандрацьеў і Ігар Бараноўскі былі затрыманы 2 лістапада. У Кандрацьева сёння правялі ператрус.

Следчы камітэт па матэрыялах ГУБАЗіК распачаў крымінальную справу на арганізатараў палка «Пагоня»
«У Варшаве створаны вярбовачны і фінансавы цэнтр так званага палка "Пагоня", які займаецца адборам мужчын ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы. Навучанне і зладжванне баевікоў праводзіцца замежнымі інструктарамі на тэрыторыях Чэхіі, Польшчы і Украіны. Аднымі з арганізатараў гэтага экстрэмісцкага фармавання з'яўляюцца Вадзім Пракоп'еў і Валерый Сахашчык», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
2 лістапада Следчым камітэтам «у дачыненні да Пракоп'ева і іншых асоб» распачата крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім.
«Супрацоўнікам ГУБАЗіК вядомыя дадзеныя іншых асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці названага фарміравання, а таксама ўдзельнікаў, якія знаходзяцца за межамі краіны, якія ўступілі або праходзяць падрыхтоўку для ўступлення ў "Пагоню», — заявілі ў МУС.

❗️Сацсеткі і песні гурта Tor Band прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
У Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася пазнака пра тое, што яшчэ 29 жніўня інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып гурта Tor Band былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Акрамя таго, «экстрэмісцкім» быў прызнаны Patreon гурта, дзе людзі маглі дасылаць данаты музыкам.
Пазначана, што «экстрэмісцкімі» таксама з'яўляюцца песні «Жыве»; «Уходи»; «Кто, если не ты?»; «Мацi»; «Мы - не народец»; «Без вайны»; «Беларус беларусу беларус»; «Dead Мороз»; «Мы станем сильней!»; «Родная Зямля».
Знаёмыя музыкаў просяць людзей не пісаць у сацсеткі гурта, бо яны пад кантролем міліцыі.
Нагадаем, 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі. Вядома, што пяці затрыманым прызначылі па 15 сутак арышту, яшчэ аднаму чалавеку — 30 базавых штрафу.

Затрымалі супрацоўніка фонда «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча
Пра гэта паведамляе @nashaniva са спасылкай на ягонага сябра і паплечніка, прадпрымальніка і мецэната Паўла Падкарытава.
Раніцай 4 лістапада дома ў Макарэвіча адбыўся ператрус, а ў другой палове дня ён перастаў выходзіць на сувязь. Цяпер Сяргей у ІЧУ ў Гродне.

🕯Каля амбасады Беларусі ў Варшаве запалілі 1339 свечак — у знак салідарнасці з палітвязнямі
Amnesty International Polska арганізавала акцыю пад назвай «Запалім 1339 свечак за 1339 вязняў сумлення Беларусі» — менавіта столькі палітвязняў было ў Беларусі ў дзень ініцыявання акцыі.
Як піша @pozirkonline, каля амбасады сабраліся каля 70 чалавек — пераважна беларусы. Прадстаўнікі Amnesty international зачыталі ў польскім перакладзе апошняе слова ў судзе палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай.