Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў узялі на сябе абавязкі сімвалічных «хросных» беларускіх палітвязняў

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС.

Сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволеных Станіслава Філімонава, Іллі Туркова, Яны Пінчук, Васіля Бераснева, Наталлі Нікіцінай, Юрыя Ганцарэвіча, Сяргея Плоніса, а таксама жонкі блогера Ігара Лосіка — Дар'і.

Хто стаў «хроснымі» палітычных зняволеных (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3DHRZKk
❗️Зноў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку

На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з Настай. На ім яна «прызнаецца» ў тым, што нібыта «атрымоўвала фінансаванне ад замежных арганізацый».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У Гродне затрымалі дырэктара начнога клуба «Калізей»

Яго затрымалі супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчыну пры затрыманні вывелі з кватэры і паклалі тварам на падлогу проста ў майтках, піша @nebovkletku.

UPD. Імя затрыманага — Павел Богдан.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі пяты раз запар

Сёння над праваслаўным святарам Уладзіславам Багамольнікавым адбыўся чарговы суд, паведамляе @christianvision. Святар павінен быў выйсці заўтра на волю пасля 59 сутак за кратамі, але быў перазатрыманы па новай адміністрацыйнай справе. Яго зноў асудзілі на 15 сутак.

Нагадаем, 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго. Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. Пры гэтым для «палітычных» на Акрэсціна перадачы не прымаюць, таму ён утрымліваецца там без сродкаў гігіены.

Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Валерый Богдан
🔺Максім Мацулевіч
🔺Дзмітрый Гопта
🔺Анатоль Міхайлаў
🔺Эдуард Пальчыс
🔺Аляксандр Грыгарэўскі
🔺Вадзім Ермашук
🔺Генадзь Смірноў
🔺Сяргей Крыўчэня
🔺Арцём Тарасюк
🔺Уладзімір Агіевіч
🔺Яўген Бароўскі
🔺Таццяна Вадалажская
🔺Андрэй Валасач
🔺Марына Маркевіч
🔺Дзмітрый Іваноў
🔺Аляксандр Ігнатовіч
🔺Юрый Зянковіч
🔺Святлана Саўчанка
🔺Данііл Чэўнакоў
🔺Таццяна Екельчык
🔺Сяргей Касцюкевіч 
🔺Кацярына Бахвалава
🔺Аляксей Буркоў
🔺Генадзь Сяўрук
🔺Аляксандр Фядута
🔺Дзмітрый Лагодзіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Супраць былога палітвязня Змітра Фурманава распачалі новую крымінальную справу за абразу прадстаўнікой улады

Нагодай сталі каментары пра начальніка рэжымнага аддзела папраўчай калоніі № 3 Сяргея Кібіка і і начальніка папраўчай калоніі №3 Аляксея Старавойтава.

Зміцер быў затрыманы 29 траўня 2020 года падчас пікету па зборы подпісаў за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Пазней яго асудзілі да двух гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

21 кастрычніка 2021 года палітвязень выйшаў на волю і з'ехаў з Беларусі.

Крыніца: Źmićer Furmanaŭ
Як падтрымаць Дар'ю Лосік, якую ўжо 10 дзён утрымліваюць за кратамі?

Дар‘ю Лосік
, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Паводле інфармацыі ад сілавікоў, Дар'я затрымана за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.

Днямі яна даслала вестачку з-за кратаў: «Чувствую себя не странно, а нормально, я теперь просто с другой стороны всего этого».

Падтрымаць Дар'ю можна грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі, а таксама тэлеграмамі.

‼️Таксама сям'і Лосікаў неабходна фінансавая дапамога. Па гэтым пытанні можна пісаць сюды 👉 @Piliuhinaa

💌Адрас для падтрымкі Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💌Адрас для падтрымкі Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Беларусы больш не змогуць падаваць скаргі ў ААН аб парушэннях правоў чалавека

Улады дэнансавалі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Адпаведны закон, падпісаны Лукашэнкам, апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Вясна» тлумачыць, што такое Міжнародны пакт і Факультатыўны пратакол да яго і чаму гэтая навіна датычыцца ўсіх беларусаў і беларусак
⚡️У Рагачове затрымалі гурт Tor band

Сёння стала вядома, што 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту.

Падрабязнасці высвятляюцца

Tor band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не "народец"», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

UPD. Папярэдне, затрымана можа быць 6 чалавек. Музыкаў арыштавалі паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і перасылку паведамленняў з іх.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
​​🎥«Я спадзяюся, што Беларусь стане паўнапраўным членам еўрапейскай сям’і нацый. Гэта мая самая вялікая мара». Інтэрв'ю з Алесем Бяляцкім, запісанае ў 2018 годзе

Нагадаем, Бяляцкі быў затрыманы ў ліпені 2021 году і ўжо больш за 15 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️У Рагачове затрымалі гурт Tor band Сёння стала вядома, што 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту.…
Падрабязнасці затрымання гурта Tor band

Паводле папряэдняй інфармацыі, затрымана шэсць чалавек — гэта музыкі і іх жонкі.

Як паведамлялася раней, затрыманых арыштавалі на 15 сутак. Папярэдне, паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і перасылку паведамленняў з іх.
Падтрымайце палітзняволеную маці дваіх дзяцей Анастасію Ганчарэвіч грашовымі пераводамі

Анастасію затрымалі раніцай 1 лютага 2022 года, калі яна збіралася ехаць на працу. Спачатку жанчыну абвінавачвалі толькі паводле арт. 342 КК, аднак пазней выставілі абвінавачванні таксама па арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі») і арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Магілёўскі адбласны суд 26 кастрычніка прызначыў ёй 4,5 гадоў калоніі. На волі ў жанчыны засталіся муж і двое дзяцей.

Падтрымайце жанчыну Анастасію грашовымі пераводамі, а таксама пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі.

💌Адрас для падтрымкі: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Анастасія Леанідаўна Ганчарэвіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Forwarded from Вясна | Брэст
📸 Фотафакт: як выглядае былы палітвязень Сяргей Гардзіевіч адразу пасля вызвалення. Яшчэ ён выказаўся наконт блакады пісьмовай карэспандэнцыі

Журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч выйшаў са шклоўскай калоніі літаральна заўчора, 27 кастрычніка. Вядома, што пасля вызвалення яго сябры і знаёмыя пыталіся ў былога вязня, ці атрымліваў ён іх лісты за кратамі. Высветлілася, што ў калоніі Гардзіевічу фактычна блакавалі ліставанне, ён не атрымліваў сваю карэспандэнцыю ў рукі. Адсутнасць лістоў адчуваецца палітзняволенымі як адно з выпрабаванняў.

💌 Але ж калі прыходзілі заказныя лісты, то за іх давалі распісацца — і гэта цешыла: так можна было зразумець, што пра вязня не забылі. Сяргей распісаўся за прыблізна 100 заказных лістоў.

Нагадаем, што Гардзіевічу было прысуджана паўтары гады калоніі за паведамленні ў Viber-чаце, аўтарства якіх журналіст не прызнаваў.
Актывістку Валерыю Чарнаморцаву перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага

Пра гэта паведамляе @christianvision.

Нагадаем, Валерыю затрымалі 18 кастрычніка пасля ператрусу. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з падзеямі 2020 году — меркавана, Валерыя праходзіць па «народным» арт. 342 КК.

6 лістапада Валерыя будзе святкаваць свой Дзень Народзінаў. Павіншаваць яе можна лістом, тэлеграмай, грашовымі пераводамі, а таксама пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі.

💌Падтрымайце Валерыю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Чарнаморцава Валерыя Віктараўна
«Беларусь: дарога да свабоды»

У Вільні на Ратушнай плошчы адкрылася выстава, прысвечаная падзеям апошніх двух гадоў у Беларусі.

Імя мастачкі не называецца з меркаванняў яе бяспекі.

«За мінулы год мастачка стварыла 100 малюнкаў, якія пераканаўча ілюструюць гвалтоўную рэакцыю рэжыму на мірныя пратэсты, правы чалавека і незалежныя СМІ, рост колькасці палітычных зняволеных, вайну ва Украіне і многае іншае. У многія яе творы ўплецена надзея на мір і лепшую будучыню для народа Беларусі», — гаворыцца ў апісанні выставы.

Таксама адзначаецца, што на момант напісання тэксту, рэжым Лукашэнкі працягваў утрымліваць больш за 1300 палітзняволеных, уключаючы палітычных дзеячаў, незалежных журналістаў і праваабаронцаў, такіх як Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года і заснавальнік «Вясны». Многія работы мастачкі прысвечаныя цяжкаму становішчу палітвязняў, у тым ліку яны заклікаюць пісаць ім лісты.

Карціны будуць экспанавацца ў Вільні да 16 лістапада, пасля чаго выстава адправіцца ў Каўнас.