Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сілавікі затрымалі начальніцу юрыдычнага аддзелу сеткі салонаў «НА СВЯЗИ»

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 26-гадовая Ілона Белавус удзельнічала ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

На «пакаяльным відэа» дзяўчына свой удзел у масавых мерапрыемствах і выхад на праезную частку адмаўляе.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
⚡️МУС прызнаў «экстрэмістамі» адразу 625 чалавек. Цяпер у адпаведным Спісе амаль 1500 прозвішчаў

МУС 28 кастрычніка абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» – спіс абнавіўся адразу на рэкордныя 625 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.

Сярод іх цяпер — галоўная рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб, асуджаны да 10 гадоў палітзняволены Ягор Міхайлаў, дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш, палітзняволены лекар-неўролаг Аляксандр Цялега, былы палітзняволены айцішнік Аляксей Караткоў (адбыў тэрмін у сакавіку, але МУС пазначыў, што ён адбывае пакаранне), палітзняволеная Дар'я Ляўко, якой прызначана прымусовае лячэнне па арт. 342 КК, былы палітзянволены бяздомны Аляксандр Кутас, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіна Лавор, якая адбывае «хатнюю хімію», былы палітвязень Данііл Калеснікаў, якога асудзілі да калоніі ў 17 гадоў, палітзняволены з разумовай адсталасцю Дзмітрый Гопта, былы палітзняволены супрацоўнік БМЗ Аляксандр Баброў, які 16 верасня 2021 года быў памілаваны, але пазначана, што ён адбывае пакаранне.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, унесеных у спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці»
📍Палітвязень Аляксандр Цымбаліст, асуджаны па "справе Зельцэра", выйшаў на волю

У Мінскім гарадскім судзе 17 кастрычніка палітвязня асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яму прызначылі 1 год і 7 месяцаў калоніі і штраф 100 базавых велічыняў.

Праз тое, што Аляксандр больш за год утрымліваўся ў СІЗА, ён выйшаў на волю ўжо 19 кастрычніка.
У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. Яго затрымалі

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў пост, дзе распавеў пра затрыманне ў Баранавічах. Паводле іх, мужчына сказаў свойму падначаленаму: «Не продавай им ничего, они оккупанты». Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расейскай Федэрацыі.

Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджае, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на Збройныя сілы Украіны, піша @viasna_brest.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
«Засталася ў Беларусі, таму што занадта верыла ў разумны сэнс». Гісторыя палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай

Журналістку абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (ч.1 арт. 361-1 КК), а таксама арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным у іх удзеле (ч. 1 арт. 342 КК) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.

Для праекту «Прэса пад прэсам» муж і сябры Ірыны распавялі пра яе.

«Думаю, як бы гэта ні прагучала, жанчынам, што апынуліся ў камеры з Ірай, у нейкім сэнсе пашанцавала. Яна-та дакладна не дазволіць ні ім, ні сабе ўпасці духам».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3NckD9v

💌Падтрымаць Ірыну: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ірына Аляксандраўна Слаўнікава
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
СК прад'явіў абвінавачванне супрацоўніку МТС Аляксею Кузьміну, які нібыта перадаваў «Чорнай кнігі Беларусі» асабістыя звесткі сілавікоў і «высокапастаўленых асоб»

Галоўным следчым упраўленнем яму прад'яўлена абвінавачанне па ч.6 арт.16 і ч.3 арт.130 (дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Як піша ведамства, «выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, мужчына перадаваў адміністратарам дэструктыўных рэсурсаў асабістыя і білінгавыя дадзеныя службовых асобаў Беларусі, якія ў далейшым публікаваліся ў тэлеграм-каналах».
🎉Эдуарду Пальчысу сёння споўнілася 32 гады. Павіншуйце яго!

Эдуард — вядомы беларускі палітычны блогер, аўтар тэлеграм-канала Palchys, грамадскі дзеяч. З'яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў «БНР-100», «БНР-101».

Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і 17 снежня 2021 году асудзілі да 13 гадоў калоніі. У сярэдзіне жніўня Эдуарду ўзмацнілі пакаранне: палітвязня перавялі ў магілёўскую Турму № 4.

💌Павіншуйце Эдуарда: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Эдуарду Аляксандравічу Пальчысу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Сяргея Ціханоўскага выпусцілі з ШІЗА пасля двух месяцаў знаходжання там

«Пасля доўгіх нягодаў разумееш, як гэта добра — пакаёвая тэмпература. А кубак кавы "Старбакс" — гэта нешта неверагоднае! Тонкі турэмны матрац з ануч, раскладзены на жалезных нарах, здаецца пуховай пярынай, а турэмная камера — футбольным полем. На вуліцы падчас прагулкі нават закружылася галава… Дзякуй усім беларусам, маёй жонцы, замежным палітыкам, Amnesty International і ўсім іншым, хто падтрымліваў!»

Цяпер у Сяргея зноў з'явілася магчымасць атрымліваць і адпраўляць лісты, таму ён будзе рады кожнаму, хто яму напіша, піша @strana_turma.

💌Падтрымаць Сяргея: Турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. Яго затрымалі Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў пост, дзе распавеў пра затрыманне ў Баранавічах. Паводле іх, мужчына сказаў свойму падначаленаму: «Не…
Супраць дырэктара крамы аўтазапчастак, які назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар, распачалі крымінальную справу

65-гадоваму жыхару Баранавічаў інкрымінавана «парушэнне раўнапраўя грамадзян» (артыкул 190 КК).

Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
МЗС Эстоніі звярнулася да эстонцаў з заклікам напісаць лісты беларускім палітвязням

«Пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх да гэтага часу не прызнаныя на міжнародным узроўні, пад кіраўніцтвам Лукашэнкі змоўклі ўся грамадзянская супольнасць, медыя, палітычная апазіцыя і прафсаюзы Беларусі. Беларусаў пазбавілі свабоды слова і права на мірныя сходы. Усіх, хто адважыўся выказаць меркаванне, якое не задавальняе ўрад, пасадзілі ў турму.

Падчас катаванняў і псіхічнага тэрору за калючым дротам палітвязні не маюць сувязі са знешнім светам. Адзіная форма зносін — паштовыя лісты.

Жыхары Эстоніі памятаюць, як жыць пры такім рэжыме. Заклікаем жыхароў Эстоніі напісаць ліст палітвязню Беларусі, каб ён ведаў: ён не адзін. Мы бачым і заўважаем тое, што адбываецца, і ўсё будзе добра. Яны не адзінокія ў сваіх намаганнях», — сказаў канцлер міністэрства замежных спраў Эстоніі Ёнатан Усевіёў.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3PIOcjz
❗️Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off зноў будуць судзіць

Стала вядома, што над Уладзіславам Плюшчавым 10 лістапада адбудзецца суд па новай крымінальнай справе. Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Справу будзе разглядаць суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка.

Нагадаем, 4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў і канфіскавалі яго асабісты аўтамабіль. Сёння ў Мінгарсудзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Уладзіслава, але вынік праваабаронцам невядомы.

💳Дапамагчы палітвязню фінансава

💌Падтрымаць Уладзіслава грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў
💻Напісаць анлайн
У Мінску затрымалі супрацоўніка Міністэрства адукацыі Сяргея Навумчыка — яго абвінавачваюць у зліве звестак у ЧКБ

Затрымлівалі Навумчыка брутальна: некалькі сілавікоў раптам наляцелі на яго, калі мужчына спакойна ішоў па двары шматпавярховіка.

Як сцвярджаюць у ГУБАЗіК, жыхар Мінска у «экстрэмісцкіх» чатах пісаў каментары з заклікамі да сілавога супраціву органам унутраных спраў (сілавікі паказалі некалькі паведамленняў, датаваных жніўнем 2020 года), а таксама даслаў у бот канала «Чорная кніга Беларусі» асабістыя звесткі некалькіх суддзяў, паведамляе «Наша Ніва».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA
Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў узялі на сябе абавязкі сімвалічных «хросных» беларускіх палітвязняў

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС.

Сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволеных Станіслава Філімонава, Іллі Туркова, Яны Пінчук, Васіля Бераснева, Наталлі Нікіцінай, Юрыя Ганцарэвіча, Сяргея Плоніса, а таксама жонкі блогера Ігара Лосіка — Дар'і.

Хто стаў «хроснымі» палітычных зняволеных (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3DHRZKk
❗️Зноў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку

На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з Настай. На ім яна «прызнаецца» ў тым, што нібыта «атрымоўвала фінансаванне ад замежных арганізацый».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У Гродне затрымалі дырэктара начнога клуба «Калізей»

Яго затрымалі супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчыну пры затрыманні вывелі з кватэры і паклалі тварам на падлогу проста ў майтках, піша @nebovkletku.

UPD. Імя затрыманага — Павел Богдан.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі пяты раз запар

Сёння над праваслаўным святарам Уладзіславам Багамольнікавым адбыўся чарговы суд, паведамляе @christianvision. Святар павінен быў выйсці заўтра на волю пасля 59 сутак за кратамі, але быў перазатрыманы па новай адміністрацыйнай справе. Яго зноў асудзілі на 15 сутак.

Нагадаем, 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго. Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. Пры гэтым для «палітычных» на Акрэсціна перадачы не прымаюць, таму ён утрымліваецца там без сродкаў гігіены.

Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Валерый Богдан
🔺Максім Мацулевіч
🔺Дзмітрый Гопта
🔺Анатоль Міхайлаў
🔺Эдуард Пальчыс
🔺Аляксандр Грыгарэўскі
🔺Вадзім Ермашук
🔺Генадзь Смірноў
🔺Сяргей Крыўчэня
🔺Арцём Тарасюк
🔺Уладзімір Агіевіч
🔺Яўген Бароўскі
🔺Таццяна Вадалажская
🔺Андрэй Валасач
🔺Марына Маркевіч
🔺Дзмітрый Іваноў
🔺Аляксандр Ігнатовіч
🔺Юрый Зянковіч
🔺Святлана Саўчанка
🔺Данііл Чэўнакоў
🔺Таццяна Екельчык
🔺Сяргей Касцюкевіч 
🔺Кацярына Бахвалава
🔺Аляксей Буркоў
🔺Генадзь Сяўрук
🔺Аляксандр Фядута
🔺Дзмітрый Лагодзіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Супраць былога палітвязня Змітра Фурманава распачалі новую крымінальную справу за абразу прадстаўнікой улады

Нагодай сталі каментары пра начальніка рэжымнага аддзела папраўчай калоніі № 3 Сяргея Кібіка і і начальніка папраўчай калоніі №3 Аляксея Старавойтава.

Зміцер быў затрыманы 29 траўня 2020 года падчас пікету па зборы подпісаў за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Пазней яго асудзілі да двух гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

21 кастрычніка 2021 года палітвязень выйшаў на волю і з'ехаў з Беларусі.

Крыніца: Źmićer Furmanaŭ
Як падтрымаць Дар'ю Лосік, якую ўжо 10 дзён утрымліваюць за кратамі?

Дар‘ю Лосік
, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Паводле інфармацыі ад сілавікоў, Дар'я затрымана за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.

Днямі яна даслала вестачку з-за кратаў: «Чувствую себя не странно, а нормально, я теперь просто с другой стороны всего этого».

Падтрымаць Дар'ю можна грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі, а таксама тэлеграмамі.

‼️Таксама сям'і Лосікаў неабходна фінансавая дапамога. Па гэтым пытанні можна пісаць сюды 👉 @Piliuhinaa

💌Адрас для падтрымкі Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💌Адрас для падтрымкі Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz