Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Прызначана дата суда над палітзняволенай Крысцінай Чаранковай
Крысціну затрымалі 22 сакавіка ў Мазыры ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Інстаграме па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці). У Instagram, які меў амаль 15 тысяч падпісантаў, Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для выказвання антываенных лозунгаў.
Справу палітзняволенай пачнуць разглядаць у Гомельскім абласным судзе 10 лістапада. Працэс будзе весці суддзя Аляксей Хлышчанкоў.
«Вясна» распавядае гісторыю дзяўчыны
💌 Падтрымаць Крысціну грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Крысціна Аляксандраўна Чаранкова
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных

У мінчука канфіскавалі машыну за блакіроўку дарог падчас акцыі пратэсту
У судзе Савецкага раёна 22 ліпеня за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух мінчукоў Сяргея Жоглу і Віталя Рыбакова. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў 2 гады і 1 год і 8 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.
Мінчукі падалі апеляцыйныя скаргі на прысуды ў Мінскі гарадскі суд, дзе адзначылі строгасць пакарання. Але прадстаўнік Генеральнай пракуратуры таксама падаў апеляцыйны пратэст, у якім прасіў канфіскаваць аўтамабіль у аднаго з іх як «сродак здзяйснення злачынства».
Судовая калегія не задаволіла апеляцыйную скаргу Жоглы і Рыбакова, але задаволіла пракурорскі пратэст і прымяніла спецыяльную канфіскацыю.
Чытаць па спасылцы

ГУБАЗіК затрымаў магілёўскага музыку Аляксея Варанцова
Паводле паведамленняў у праўладных тэлеграм-каналах, мужчына нібыта прымаў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама пакідаў каментары ў «дэструктыўных» тэлеграм-каналах.
Аляксей — музыка, бубнач і гітарыст. Граў у гуртах bez.not, Wonder Spak і іншых.

❗️Да 19-гадовай былой палітзняволенай Аніты Бакуновіч ужо месяц не пускаюць адваката
Нагадаем, дзяўчыну затрымалі 21 верасня ў Гродне, з 24 верасня яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя — да Аніты ўвесь гэты час не пускаюць адваката.
У канцы чэрвеня Бакуновіч асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
🔹Як пераследуюць сям'ю палітзняволенай Аніты Бакуновіч

🇫🇷Эмануэль Макрон атрымаў цішотку з Алесем Бяляцкім
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сустрэўся з дэлегатамі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, кангрэс якой гэтымі днямі праходзіў у Парыжы.
На сустрэчы, сярод іншых, былі праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка, старшыня FIDH Эліс Магвэ і Аляксандра Матвійчук, кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод», якому сёлета разам з Алесем Бяляцкім і расійскім «Мемарыялам» прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру.
«Дзякуй Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, якая вось ужо 100 год удзельнічае ва ўсіх бітвах. Сёння яна змагаецца дзякуючы дзеянням гэтых жанчын і мужчын, якія дзейнічаюць супраць беспакаранасці з рызыкай для жыцця. Яны ведаюць, што могуць разлічваць на нашу падтрымку», — напісаў пасля сустрэчы Макрон.
У руках прэзідэнта Францыі бачна цішотка з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.
👕Макеты цішотак з Алесем Бяляцкім і іншымі зняволенымі «вясноўцамі»
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягваецца судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай.
Прадстаўніца пракуратуры Аксана Саковіч запрасіла для абвінавачаных пазбаўленне волі:
📍Артуру Смалякову — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
📍Дзіяне Чарнушынай — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
📍Андрусю Асмалоўскаму — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысуд будзе абвешчаны 31 кастрычніка.
Абвінавачанне запрасіла пазбаўленне волі для траіх сябраў АГП

У Мінску пачалі судзіць хлопца за перавод крыптавалюты ў BYPOL
У Мінскім гарадскім судзе 27 кастрычніка распачаўся суд над мінчуком Аляксандрам Зіязэтдзінавым. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — фінансванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання. Справу разглядае суддзя Святлана Чэрэпанава.
У чэрвені гэтага году на СТВ выйшаў відэсюжэт з затрымання Аляксандра. Там паведамлялася, што хлопца затрымалі за пералічэнне ў траўні 2021 годзе 0,2 эфіру (гэта складала ў эквіваленце каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL.
«Я не ведаў, што арганізацыя з'яўляецца экстрэмісцкай, грошы перавёў, бо хацеў падтрымаць людзей. Цяпер разумею, што здзейсніў злачынства», — казаў Аляксандр на «пакаяльным» відэа.
Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL была прызнана МУС экстрэмісцкім фарміраваннем толькі ў лістападзе 2021 года.
Цяпер хлопцу пагражае да пяці гадоў зняволення.

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — Валеры Цапкала
У рашэнні МУС паведамляецца, што «Група грамадзян, аб'яднаных пад агульным кіраўніцтвам Цапкала В.В., у тым ліку праз шэраг Інтэрнет-рэсурсаў, ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».
Таксама прызнаны «экстрэмісцкім» лагатып у выглядзе «фатаграфічнай выявы Цапкала В.В.».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA

Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны Беларускi полк «Пагоня»
Адпаведнае рашэнне прынятае 20 кастрычніка МУС.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA
Адпаведнае рашэнне прынятае 20 кастрычніка МУС.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA
💌Учора ў Беластоку прайшло мерапрыемства па падпісанні паштовак беларускім палітвязням
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Сілавікі затрымалі начальніцу юрыдычнага аддзелу сеткі салонаў «НА СВЯЗИ»
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 26-гадовая Ілона Белавус удзельнічала ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
На «пакаяльным відэа» дзяўчына свой удзел у масавых мерапрыемствах і выхад на праезную частку адмаўляе.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

⚡️МУС прызнаў «экстрэмістамі» адразу 625 чалавек. Цяпер у адпаведным Спісе амаль 1500 прозвішчаў
МУС 28 кастрычніка абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» – спіс абнавіўся адразу на рэкордныя 625 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.
Сярод іх цяпер — галоўная рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб, асуджаны да 10 гадоў палітзняволены Ягор Міхайлаў, дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш, палітзняволены лекар-неўролаг Аляксандр Цялега, былы палітзняволены айцішнік Аляксей Караткоў (адбыў тэрмін у сакавіку, але МУС пазначыў, што ён адбывае пакаранне), палітзняволеная Дар'я Ляўко, якой прызначана прымусовае лячэнне па арт. 342 КК, былы палітзянволены бяздомны Аляксандр Кутас, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіна Лавор, якая адбывае «хатнюю хімію», былы палітвязень Данііл Калеснікаў, якога асудзілі да калоніі ў 17 гадоў, палітзняволены з разумовай адсталасцю Дзмітрый Гопта, былы палітзняволены супрацоўнік БМЗ Аляксандр Баброў, які 16 верасня 2021 года быў памілаваны, але пазначана, што ён адбывае пакаранне.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA
❓Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, унесеных у спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці»

📍Палітвязень Аляксандр Цымбаліст, асуджаны па "справе Зельцэра", выйшаў на волю
У Мінскім гарадскім судзе 17 кастрычніка палітвязня асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яму прызначылі 1 год і 7 месяцаў калоніі і штраф 100 базавых велічыняў.
Праз тое, што Аляксандр больш за год утрымліваўся ў СІЗА, ён выйшаў на волю ўжо 19 кастрычніка.

У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. Яго затрымалі
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў пост, дзе распавеў пра затрыманне ў Баранавічах. Паводле іх, мужчына сказаў свойму падначаленаму: «Не продавай им ничего, они оккупанты». Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расейскай Федэрацыі.
Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджае, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на Збройныя сілы Украіны, піша @viasna_brest.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў пост, дзе распавеў пра затрыманне ў Баранавічах. Паводле іх, мужчына сказаў свойму падначаленаму: «Не продавай им ничего, они оккупанты». Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расейскай Федэрацыі.
Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджае, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на Збройныя сілы Украіны, піша @viasna_brest.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Ncr2BA
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
«Засталася ў Беларусі, таму што занадта верыла ў разумны сэнс». Гісторыя палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай
Журналістку абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (ч.1 арт. 361-1 КК), а таксама арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным у іх удзеле (ч. 1 арт. 342 КК) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.
Для праекту «Прэса пад прэсам» муж і сябры Ірыны распавялі пра яе.
«Думаю, як бы гэта ні прагучала, жанчынам, што апынуліся ў камеры з Ірай, у нейкім сэнсе пашанцавала. Яна-та дакладна не дазволіць ні ім, ні сабе ўпасці духам».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3NckD9v
💌Падтрымаць Ірыну: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ірына Аляксандраўна Слаўнікава

СК прад'явіў абвінавачванне супрацоўніку МТС Аляксею Кузьміну, які нібыта перадаваў «Чорнай кнігі Беларусі» асабістыя звесткі сілавікоў і «высокапастаўленых асоб»
Галоўным следчым упраўленнем яму прад'яўлена абвінавачанне па ч.6 арт.16 і ч.3 арт.130 (дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Як піша ведамства, «выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, мужчына перадаваў адміністратарам дэструктыўных рэсурсаў асабістыя і білінгавыя дадзеныя службовых асобаў Беларусі, якія ў далейшым публікаваліся ў тэлеграм-каналах».

🎉Эдуарду Пальчысу сёння споўнілася 32 гады. Павіншуйце яго!
Эдуард — вядомы беларускі палітычны блогер, аўтар тэлеграм-канала Palchys, грамадскі дзеяч. З'яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў «БНР-100», «БНР-101».
Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і 17 снежня 2021 году асудзілі да 13 гадоў калоніі. У сярэдзіне жніўня Эдуарду ўзмацнілі пакаранне: палітвязня перавялі ў магілёўскую Турму № 4.
💌Павіншуйце Эдуарда: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Эдуарду Аляксандравічу Пальчысу

Сяргея Ціханоўскага выпусцілі з ШІЗА пасля двух месяцаў знаходжання там
«Пасля доўгіх нягодаў разумееш, як гэта добра — пакаёвая тэмпература. А кубак кавы "Старбакс" — гэта нешта неверагоднае! Тонкі турэмны матрац з ануч, раскладзены на жалезных нарах, здаецца пуховай пярынай, а турэмная камера — футбольным полем. На вуліцы падчас прагулкі нават закружылася галава… Дзякуй усім беларусам, маёй жонцы, замежным палітыкам, Amnesty International і ўсім іншым, хто падтрымліваў!»
Цяпер у Сяргея зноў з'явілася магчымасць атрымліваць і адпраўляць лісты, таму ён будзе рады кожнаму, хто яму напіша, піша @strana_turma.
💌Падтрымаць Сяргея: Турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. Яго затрымалі Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў пост, дзе распавеў пра затрыманне ў Баранавічах. Паводле іх, мужчына сказаў свойму падначаленаму: «Не…
Супраць дырэктара крамы аўтазапчастак, які назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар, распачалі крымінальную справу
65-гадоваму жыхару Баранавічаў інкрымінавана «парушэнне раўнапраўя грамадзян» (артыкул 190 КК).
Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

✊МЗС Эстоніі звярнулася да эстонцаў з заклікам напісаць лісты беларускім палітвязням
«Пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх да гэтага часу не прызнаныя на міжнародным узроўні, пад кіраўніцтвам Лукашэнкі змоўклі ўся грамадзянская супольнасць, медыя, палітычная апазіцыя і прафсаюзы Беларусі. Беларусаў пазбавілі свабоды слова і права на мірныя сходы. Усіх, хто адважыўся выказаць меркаванне, якое не задавальняе ўрад, пасадзілі ў турму.
Падчас катаванняў і псіхічнага тэрору за калючым дротам палітвязні не маюць сувязі са знешнім светам. Адзіная форма зносін — паштовыя лісты.
Жыхары Эстоніі памятаюць, як жыць пры такім рэжыме. Заклікаем жыхароў Эстоніі напісаць ліст палітвязню Беларусі, каб ён ведаў: ён не адзін. Мы бачым і заўважаем тое, што адбываецца, і ўсё будзе добра. Яны не адзінокія ў сваіх намаганнях», — сказаў канцлер міністэрства замежных спраў Эстоніі Ёнатан Усевіёў.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
«Пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх да гэтага часу не прызнаныя на міжнародным узроўні, пад кіраўніцтвам Лукашэнкі змоўклі ўся грамадзянская супольнасць, медыя, палітычная апазіцыя і прафсаюзы Беларусі. Беларусаў пазбавілі свабоды слова і права на мірныя сходы. Усіх, хто адважыўся выказаць меркаванне, якое не задавальняе ўрад, пасадзілі ў турму.
Падчас катаванняў і псіхічнага тэрору за калючым дротам палітвязні не маюць сувязі са знешнім светам. Адзіная форма зносін — паштовыя лісты.
Жыхары Эстоніі памятаюць, як жыць пры такім рэжыме. Заклікаем жыхароў Эстоніі напісаць ліст палітвязню Беларусі, каб ён ведаў: ён не адзін. Мы бачым і заўважаем тое, што адбываецца, і ўсё будзе добра. Яны не адзінокія ў сваіх намаганнях», — сказаў канцлер міністэрства замежных спраў Эстоніі Ёнатан Усевіёў.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off зноў будуць судзіць
Стала вядома, што над Уладзіславам Плюшчавым 10 лістапада адбудзецца суд па новай крымінальнай справе. Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Справу будзе разглядаць суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка.
Нагадаем, 4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў і канфіскавалі яго асабісты аўтамабіль. Сёння ў Мінгарсудзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Уладзіслава, але вынік праваабаронцам невядомы.
💳Дапамагчы палітвязню фінансава
💌Падтрымаць Уладзіслава грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў
💻Напісаць анлайн