Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Еўрапейскія праваабаронцы збіраюць подпісы за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights за тыдзень сабрала ўжо больш за 5 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых беларускіх палітычных зняволеных.

Libereco у знак салідарнасці з Беларуссю яшчэ ў ліпені 2020 года распачала кампанію #WeStandBYyou, у рамках якой сябры Еўрапейскіх парламентаў агітуюць за вызваленне беларускіх палітвязняў. На сёння больш за 300 парламентарыяў ад больш як дзясятка еўрапейскіх краін ужо сталі сімвалічнымі «хроснымі» палітычных зняволеных Беларусі.

Пасля збору подпісаў зварот будзе дасланы амбасадару Беларусі ў Германіі Дзянісу Сідарэнку і ганаровым консулам Беларусі ў Германіі Марціну Шродэру і Фрэнку Косіку.

✍️Падпісаць петыцыю

⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата «Volkswagen club Gomel» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля 17 кастрычніка.
📍Суд па справе «Рабочага Руху» пачнецца 9 лістапада

Гомельскі абласны суд 9 лістапада пачне разглядаць справу «Рабочага Руху». Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Піскуноў.

Нагадаем, яе фігурантамі сталі дзесяць чалавек. Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка і Андрэй Пагерыла абвінавачваюцца па арт. 188 КК (Паклёп), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч і Сяргей Шамецька — па ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Аляксандр Капшуль — па ч.2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
💻Напісаць анлайн
⚖️Былую выкладчыцу і каардынатарку страйкама БДУ разам з мужам адправілі за краты

Міхаіла і Святлану Волчак затрымалі 19 кастрычніка пасля ператрусу. Стала вядома, што іх арыштавалі на 15 і 13 сутак адпаведна. Па папярэдняй інфармацыі, пратаколы на іх склалі за "непадпарадкаванне міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). Таксама вядома, што сваякоў Волчакаў не пусцілі на судовы працэс. "Суткі" яны адбываюць у іванаўскім ІЧУ.

Святлана — былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ, якую звольнілі ў верасні мінулага году. Яе з мужам неаднаразова затрымлівалі пасля 2020 году.

💌Падтрымаць Святлану і Міхаіла можна праз лісты і паштоўкі: ІЧУ Иванаўскага РАУС, 225792, г. Иванава Брэсцкай вобл, вул. Леніна, 17, (Волчак Міхаіл Віктаравіч, Волчак Святлана Алегаўна)
Сілавікі затрымалі былога ўдзельніка «Дома-2» Давіда Анташвілі

У «пакаяльным» відэа затрыманы кажа, што здымаўся ў шоу ў 2017 годзе, а пасля выбараў браў удзел у пратэстах на вуліцах Мінска.

Крыніца: @mediazona_by

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3W59j2V

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі паводле «справы Зельцэра»

26 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены вырак палітвязню Дзянісу Максімаву. Яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафа ў 200 базавых велічыняў. Суддзя Настасся Папко прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Дзяніс быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3SLQhvr

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Дзяніс Аляксандравіч Максімаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎉Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH

27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч, віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на сваёй пасадзе. Нагадаем, ён з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам FIDH з 2019 года.

Падчас адкрыцця 41-й сесіі партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3U1FyOF

⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🎉Павіншуйце Аляксандра Грыгарэўскага з 60-годдзем

Палітвязня Аляксандра Грыгарэўскага затрымалі 27 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 Крымінальнага кодэксу). 7 красавіка 2022 года Аляксандра асудзілі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Свой тэрмін мужчына адбывае ў івацэвіцкай калоніі № 22.

29 кастрычніка Аляксандру споўніцца 60 год. Вы можыце павіншаваць яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.

💌Адрас для віншаванняў: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Яўгенавіч Грыгарэўскі
💻Напісаць анлайн
Палітзняволенага журналіста Алеся Любянчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі

Як стала вядома @bajby, суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч прызнала журналіста вінаватым па ч.3 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім»).

Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3gB6Wob
❗️Працягваюцца затрыманні медыкаў — затрыманы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра кардыялогіі

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з затрыманнем у Гродна Антона Навумава. Хлопец жыве ў Мінску і працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры кардыялогіі.

Зыходзячы з відэа сілавікоў, затрымалі Антона за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся ў верасні 2020 года ў Гродне, паведамляе @Grodno_grab.

На мінулым тыдні ў Гродне быў затрыманы супрацоўнік «хуткай» Артур Хлус.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3W59j2V

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да «хатняй хіміі» паводле «народнага» артыкула

24 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі вырак палітзняволеным мужу і жонцы: Яўгену і Анжаліцы Ярмак. Іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — кожнага.

Суддзя Сяргей Кацар прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова ім таксама інкрымінавалі арт. 368 Крымінальнага кодэкса, аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Анжаліка «хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3SF7WVJ
✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна
У Мінску затрыманы Аляксандр Пархоменка

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 27-гадовы хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3W59j2V

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
«Сумняюся, што беларускія суддзі чыталі Міжнародныя канвенцыі»: Спецдакладчыца ААН прэзентавала даклад аб беларусах у выгнанні

27 кастрычніка адбылася анлайн прэс-канферэнцыя Спецдаклдачыка ААН па Беларусі Анаіс Марын, на якой яна прэзентавала новы даклад аб беларусах, якія вымушана пакінулі сваю краіну і не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь.

Спецдакладчыца нагадала, што ў сакавіку 2021 з’явіўся дадатковы Спецыяльны мандат па дадатковай працы з Беларуссю. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны камісар ААН, атрымаўшы рэкамендацыю ад Рады па правах чалавека.

Таксама падчас прэс-канферэнцыі спадарыня Анаіс адказала ўдзельнікам на пытанні аб спосабах легалізацыі беларусаў за мяжой, аб правах дзяцей палітычных эмігрантаў і аб іншых праблемах.

🔹«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: новы даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні
У Ваўкавыску сёння затрымалі Юрася Меляшкевіча

Юрась быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».

Раней, да ліквідацыі арганізацыі Вярхоўным судом, ён быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «БНФ "Адраджэнне"», актывістам Руху «За Свабоду», піша @novychas.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3W59j2V

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Дэлегаты Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека сабраліся перад парыжскай мэрыяй, каб запатрабаваць вызвалення зняволеных праваабаронцаў па ўсім свеце

У руках некаторых з іх былі партрэты зняволеных праваабаронцаў «Вясны».

🎉Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Затрымалі мужчыну, якога абвінавачваюць у стварэнні пратэснага самвыдата

Затрыманага клічуць Андрэй Фамін, яму 28 гадоў. Вядома пра яго няшмат — ён родам з Магілёва, але жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў капірайтэрам.

У відэа ён кажа, што нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі газет «Веснікі». Таксама за гэта ён быццам бы атрымаў грошы.

Крыніца: Наша Ніва

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3W59j2V

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Палітзняволены журналіст Сяргей Гардзіевіч цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю

Яму прызначылі 1,5 года калоніі ў жніўні 2021 году — журналіста прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце.

Да суду Гардзіевіч некалькі месаў правёў пад хатнім арыштам. Сваёй віны на судзе не прызнаваў.

Крыніца: @viasna_brest
За ўдзел у «Маршы новай Беларусі» судзяць сябраў АГП

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вядзе суддзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінаваўца – старшы памочнік пракурора Аксана Саковіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Смалякоў, Асмалоўскі і Чарнушына прынялі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года. Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, на заклікі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавалі, парушалі спакой грамадзян і першкаджалі руху грамадскага транспарту. Усе абвінавачаныя прызналі сваю віну.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3SHh5gz
Напісаў верш з абразай Лукашэнкі ў апеляцыйнай скарзе. Асуджанаму да 8 гадоў калоніі блогеру прызначылі яшчэ 2 гады зняволення

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч разгледзелі новую крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога вясной асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «махлярства ў буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 КК), а таксама ў арганізацыі і ўдзеле ў акцыях пратэсту (арт. 342 КК).

Цяпер яго судзілі па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў вершы ў апеляцыйнай скарзе на гэты прысуд. Суддзя Вікторыя Пакунова 26 кастрычніка прызначыла яму яшчэ два гады калоніі. Мясцовае дзяржаўнае тэлебачанне здымала ўвесь працэс — нават сведку-сукамерніка з СІЗА-6.

«Вясна» распавядае, як праходзіў суд над блогерам Уладзіславам Савіным
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Напісаў верш з абразай Лукашэнкі ў апеляцыйнай скарзе. Асуджанаму да 8 гадоў калоніі блогеру прызначылі яшчэ 2 гады зняволення У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч разгледзелі новую крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна…
«Я вынясу гэтае пакаранне». Падчас працэсу Уладзіслаў Савін выступіў з моцным апошнім словам

«Калі я быў камандзірам аддзялення роты ганаровай варты, то служыў пры Аляксандры Лукашэнку. Тады я быў яго прыхільнікам, і я б ніколі ў жыцці не падумаў, што такая сітуацыя ў маім жыцці магчымая. Але ў жніўні 2020 года я прыняў рашэнне выказацца ў адносінах таго, што адбываецца. І я лічу тое, што ў маім жыцці цяпер адбываецца і адбылося — гэта вынік майго выбару: маўчаць ці сказаць тое, што я думаю.

І на сённяшні мамент я лічу, калі Лукашэнка выканае сваё абяцанне, што ён гатовы выпусціць людзей на волю, і няхай гэта буду не я, няхай гэта будуць іншыя людзі, з якімі я сядзеў ( у мяне вельмі шмат сяброў сядзіць у калоніях). І калі ён вызваліць гэтых людзей, то я забяру свае словы назад. Я прызнаю віну і раскаюся».

Апошняе слова цалкам 👉 bit.ly/3NbXpAh

💌Падтрымаць Уладзіслава:
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Уладзіслаў Сяргеевіч Савін (18.10.1978)