Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Мінчанку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у «Маршы вызвалення палітвязняў»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзянскі парадак) асудзілі 33-гадовую Дзіяну Кішкарэнку. Суддзя Іна Сівец прызначыла ёй тры гады «хіміі» за ўдзел у «Маршы вызвалення палітвязняў», які адбыўся роўна два гады таму. Да суда дзяўчына была на волі пад паручальніцтвам.

Паводле версіі абвінавачвання, Дзіяна «прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючыя грамадскі парадак, якое выявілася ў спыненні транспарту на тэрыторыі Мінска [6 аўтобусаў і 5 тралейбусаў] з 15 да 18:45 гадзін, а таксама ў працяглым парушэнні грамадскага спакою, абмежавала права добрапрыстойных грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне».

Пазоў «Мінсктранса» да дзяўчыны будзе вырашацца ў асобнай грамадзянскай вытворчасці.

Чытаць па спасылцы
❗️У Беларусі +15 новых палітвязняў

Гэта Мэрыем Герасіменка, Уладзімір Зубец, Аксана Манкевіч, Алег Галубоўскі, Генадзь Драздоў, Пётр Драздоў, Валянцін Міцкевіч, Кацярына Бібільнікава, Наталля Дуліна, Уладзіслаў Шаковіч, Ілля Астроўскі, Дзяніс Харунжы, Людміла Абразоўская, Руслан Ксёнжык і Дзяніс Панамароў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3yiGGoK

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
На беларускую спявачку Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі з-за песні на ўкраінскай мове, завялі крымінальную справу па «народным» артыкуле

Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК. Мэрыем знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Нагадаем, спявачку затрымалі напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на Зыбіцкай — той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.

Сёння дзяўчына была прызнаная палітычнай зняволенай.

💌Падтрымаць Мэрыем: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Герасіменка Мэрыем Рашыдаўна
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітвязня асудзілі да калоніі паводле «справы Зельцэра»

Палітвязня Віталя Грыгаля асудзілі да года і сямі месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці») КК.

Мужчыну судзілі паводле «справы Зельцэра». Пасяджэнні праходзілі ў Мінскім гарадскім судзе 21, 22 і 26 верасня. Справу разглядала суддзя Валянціна Зенькевіч.

З улікам таго, што яго затрымалі 29 верасня 2021 года, яму засталося адбыць прыкладна месяц тэрміну.
З'явілася новае «пакаяльнае відэа» з журналістам Дзмітрыем Семчанка

На ім былы тэлевядучы і экс-кіраўнік прэзідэнцкага пула на АНТ кажа, што быў затрыманы з-за таго, што ў сацсетках размясціў запісы і фотаздымкі «якія лічацца экстрэмісцкімі», а ў каментарах да іх нібыта пакінуў тэкст, які распальваў варожасць у дачыненні да міліцыянтаў.

Журналіста разам з жонкай затрымалі 15 верасня ў Мінску. Праз дзень мужчыну арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пасля «сутак» на волю Дзмітрый так і не выйшаў, пазней яму прызначылі яшчэ 13 сутак арышту.
Жыхара Брэста асудзілі па «справе Зельцэра»

У Маскоўскім судзе Брэста вынеслі прысуд палітвязню Раману Агнішчанку, якому прысудзілі два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мае выплаціць 100 базавых велічыняў штрафу (3200 рублёў). Прысуд вынесла суддзя Марыя Аліферук.

На судзе палітвязень заявіў пра поўнае прызнанне віны, у апошнім слове прасіў пра мяккае пакаранне — каб быць з жонкай, з якой яны пабраліся шлюбам незадоўга да затрымання.

Чытаць па спасылцы
Мужчыну асудзілі да сямі гадоў калоніі за перадачу дадзеных і «захоўванне боепрыпасаў»

У Гродзенскім абласным судзе 51-гадовага мінчука Валерыя Барзенку асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Суддзя Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 2 арт. 295 КК.

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён накіраваў у тэлеграм-боты «эструктыўных каналаў» інфармацыю пра свайго былога кіраўніка. Згодна з абвінавачаннем, размяшчэнне інфармацыі, атрыманай ад Барзенкі, пацягнула за сабой «іншыя цяжкія наступствы».

Таксама яго прызналі вінаватым у тым, што ён набыў і захоўваў боепрыпасы да нарэзнай агнестрэльнай зброі.

Чытаць па спасылцы
Жыхарка Наваполацка патэлефанавала ў міліцыю і «абразіла Лукашэнку» — яе асудзілі да калоніі

37-гадовую жыхарку Наваполацка Настассю Савуляк прызналі вінаватай у тым, што 26 красавіка 2022 года з тэлефона свайго сужыцеля яна патэлефанавала на спецыяльную тэлефонную лінію міліцыі і «ў ненарматыўнай форме» выказала абразу ў бок Лукашэнкі. На погляд абвінавачання, гэтым яна публічна прынізіла ягоны аўтарытэт, гонар і годнасць.

Падчас пасяджэння Савуляк прызнала віну і распавяла, што патэлефанавала на лінію пад уздзеяннем алкаголя, які ў той вечар яна ўжывала ў кампаніі знаёмых.

Чытаць па спасылцы
«Заклікаў ствараць заторы на дарогах». Мінчука асудзілі да 4 гадоў калоніі за каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе

У Брэсцкім абласным судзе да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 55-гадовага мінчука Аляксандра Колпака. За каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Такі прысуд вынесла суддзя Вера Філонік.

Згодна з версіяй абвінавачвання, Колпак размясціў у Telegram-чаце «негатыўныя каментары ў адрас супрацоўнікаў АУС, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, у якіх падахвочваў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў названых сацыяльных груп».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3STL06h
Па 2,5 года «хатняй хіміі» двум мужчынам — за ўдзел у Маршы

У суддзе Ленінскага раёна мінчукоў Аляксандра Бардзіна і Паўла Варанько прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Кожнага з іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Мужчын вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Прысуд вынесла Юлія Шчоткіна.

Бардзін на судзе распавёў, што ў той дзень сустрэўся з Варанько ў кафэ, пасля гэтага яны накіраваліся да плошчы Свабоды ў Мінску, дзе ўбачылі натоўп пратэстоўцаў. Яны вырашылі паглядзець, што там адбываецца, пешшу пайшлі да гандлёвага цэнтра «Сталіца», недалёк ад якога выйшлі на праезную частку на некалькі хвілін, каб зрабіць фотаздымкі на памяць.

Абодва абвінавачаныя пазналі сябе на фотаздымках, якія знаходзіліся ў матэрыялах справы. На іх «адлюстраваныя абвінавачаныя, якія здзейснілі блакіроўку руха транспарта ў сувязі з прыняццем удзела ў несанкцыянаваным масавых мерапрыемстве».

Чытаць па спасылцы
Мінчанку асудзілі да калоніі за відэа ў Tik-Tok і ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 кастрычніка пачалі разглядаць справу Дар’і Лычкоўскай. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па чатырох эпізодах. Сёння суддзя Алена Бушава прызначыла Лычкоўскай паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дар’ю затрымалі 16 чэрвеня. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фота з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі.

Чытаць па спасылцы

💌Падтрымаць Дар'ю грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дар’я Уладзіміраўна Лычкоўская
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
​​Мінчуку, якога асудзілі за пагрозу прапагандысту Прыдыбайлу і распальванне варожасці да рускіх, верагодна, узмацняць пакаранне

17 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна будзе разгледжана пытанне аб замене «хіміі» Святаславу Лепешаву, асуджанаму за «распальваючыя варожасць» каментары пра рускіх і тэлефонны званок з пагрозамі прапагандысту Канстаціну Прыдыбайлу. Ягоную справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Пазняк. Верагодна, мужчыне плануюць узмацніць пакаранне.

Нагадаем, МГС 12 жніўня 2021 года асудзіў 48-гадовага Лепешава да 4 гадоў «хіміі» за пагрозу забойствам супрацоўніку RT Прыдыбайлу з RT (арт. 186 КК) і распальванне нацыянальнай варожасці ў адносінах да рускіх (арт. 130 КК). Лепешаў убачыў нумар тэлефона Прыдыбайла ў «Чорнай кнізе Беларусі", патэлефанаваў яму і сказаў: «Табе піздз*ц». Падчас суда стала вядома, што ў мэтах бяспекі прапагандыста тады перавезлі ў амбасаду Расіі ў Мінску. Следчыя таксама знайшлі перапіскі Лепешава на парталах «Обсуждай» і «Спрашивай», дзе ён пісаў, напрыклад, такія выразы як «добры маскаль — мёртвы маскаль».

28 ліпеня гэтага года Лепешева затрымлівалі ў Гродне, дзе ён адбываў пакаранне ў ПУАТ № 24. Сілавікі апублікавалі «пакаяльнае» відэа з ім.

«Я думаю, што пасля такога залёту неверагоднага, супрацоўнікі ПУАТ выйдуць з хадайніцтвам на замену рэжыму», — пракаментавалі затрыманне Аўтары канала. Лепешаў на відэа казаў, што «размяшчаў у фэйсбуку экстрэмісцкія матэрыялы». Далейшы лёс Святаслава праваабаронцам быў невядомы.

🔹«Табе піздз*ц». Мінчука асудзілі да 4 гадоў «хіміі» за пагрозы Прыдыбайлу і распальванне варожасці да рускіх
Справу палітзняволенага Дзмітрыя Лукшы накіравалі ў суд

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні экс-журналіста Дзмітрыя Лукшы ў дыскрэдытацыі Беларусі, а таксама актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Як піша ведамства, з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара ён вырабіў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі загадзя ілжывую інфармацыю:

📍«Па яго ўказанні жонка, хаваючы свой твар, прадставілася грамадзянкай Сірыі, якая нібыта жыве ў стыхійным лагеры ў Беларусі. Яна агучыла загадзя падрыхтаваны тэкст з непраўдзівымі звесткамі аб невыкананні правоў мігрантаў, незадавальненні іх базавых патрэб, дэфіцыце вады і ежы, пры гэтым Лукша пацвердзіў, што асабіста назіраў гэтыя парушэнні».

📍«На відэа, знятым за мяжой, на якім дэманстраваўся дэфіцыт тавараў і валюты, Лукша наклаў свой закадравы голас, пры гэтым паведаміў, што ў сюжэце паказана сітуацыя ў Беларусі».

Лукша працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24».
Падтрымайце 19-гадовага Іллю Верамеева, якога асудзілі да 6,5 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 30 жніўня да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі Іллю Верамеева. За паведамленні ў тэлеграм-чатах у лютым гэтага года яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 293 (замах на арганізацыю масавых беспарадкаў) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Меркавана, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй хлопца на распачатую узброеную сіламі Расіі вайну ва Украіне, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

💌Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго можна падтрымаць грашовым пераводам і пасылкай. Таксама дасылайце яму тэлеграмы і лісты салідарнасці: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ілля Аляксандравіч Верамееў
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных
Зміцер Дашкевіч трапіў у ШІЗА адразу пасля пераводу ў калонію

«Зьміцер пераведзены ў ПК-14, Навасады. Ужо ў ШЫЗА. Падтрымайце ў малітвах», — піша яго жонка Наста Дашкевіч.

Нагадаем, актывіста затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе. Яго разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

14 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Змітру прызначылі паўтара года калоніі, а Насце — тры гады «хатняй хіміі».

💌Падтрымаць палітвязня:
222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі блогера-мільённіка Улада Белавусава — у яго 2,1 млн падпісантаў у TіkTok Пакаянае відэа з Белавусавым з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, паведамляе @mediazona_by. «На відэа ў TikTok з 2020, на якіх адлюстраваны яго ўдзел…
Затрымалі сябра затрыманага тыктокера-мільённіка Белавусава — вінавацяць, што «глядзеў на пратэсты»

Дзянісу
Хатылёву 20 гадоў. Хлопец гуляе ў хакей на траве на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

ГУБАЗіК закідае яму тое, што ён «глядзеў на пратэсты ў жніўні 2020 года». Хлопец на відэа расказвае, што ён бачыў на пратэстах, у якіх фактычна не ўдзельнічаў. У допісе сцвярджаецца, што, «хутчэй за ўсё, ён абыйдзецца адміністрацыйнай справай».

Адзначым, што «пакаяльныя відэа» сілавікоў былі апублікаваныя ў акаўнце Улада Белавусава, які меў 2,1 млн падпісантаў. На дадзены момант, акаўнт хлопца выдалены.

Крыніца: Наша Ніва
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Ілля Давыдзенка
🔺Аляксандр Целяшман
🔺Аляксандр Зайцаў
🔺Ігнат Ігнаценя
🔺Леанід Герасімлюк
🔺Сяргей Красоўскі
🔺Уладзімір Сакалоўскі
🔺Арцём Федасенка
🔺Дзяніс Хазей
🔺Яўген Бабак
🔺Раман Смолькін
🔺Ілля Трахтэнберг
🔺Ягор Дуднікаў 
🔺Яўген Календа
🔺Яўген Калпачык
🔺Аляксандр Нурдзінаў
🔺Ягор Пракапчук
🔺Аляксандр Рэзнік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Суд над палітзняволеным журналістам Сяргеем Сацуком працягнецца да 13 кастрычніка

Справу журналіста з 23 верасня разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.ВY Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Папярэдне, судовыя пасяджэнні распісаныя да 13 кастрычніка. Цягам гэтага часу будуць вывучацца матэрыялы справы па ўсіх трох артыкулах абвінавачання, а таксама позвамі выклікаюцца для апытання сведкі.

Журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Чытаць па спасылцы
Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута дадалі ў «тэрарыстычны спіс»

Акрамя яго, у «спіс, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», дадзеныя яшчэ чатыры чалавекі.

Гэта 37-гадовы Курыльчык Вячаслаў (абвінавачваецца паводле арт. 361 КК), 38-гадовы Смаляроў Дзмітрый (асуджаны паводле арт. 130 КК), 38-гадовы Беляновіч Максім (абвінавачваецца паводле арт. 130 КК) і 35-гадовы палітвязень Анатоль Яскевіч (асуджаны паводле арт. 130 КК).
У Глыбокім учора быў затрыманы актывіст Вадзім Хлус

А сёмай раніцы да яго прыехалі сілавікі, дома быў праведзены ператрус.

Вадзім Хлус шмат год быў апазіцыйным актывістам, назіральнікам на выбарах. У 2020 годзе двойчы сядзеў на сутках. У 2022 годзе да яго неаднаразова прыходзілі з міліцыі і пракуратуры, пісьмова папярэджвалі пра адказнасць за апазіцыйную актыўнасць.

Таксама вядома пра візіт сілавікоў да яшчэ аднаго глыбачаніна, які раней прыцягваўся за палітыку — але яго не затрымлівалі.

Крыніца: Кастусь Шыталь
Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл

Пра гэта паведамляе @christianvision

Улады скасоўваюць дамову неадкладнага карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцельныя ўлады. Ад парафіі патрабуюць забраць маёмасць з храму на працягу некалькіх дзён.

🔹«Вясна» распавядае пра пераслед беларускіх святароў