Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💌Беларусы Варшавы сабраліся ў Музеi Вольнай Беларусі, каб разам напiсаць палітвязням вiншаваннi з Днямі народзінаў i ў кожным лiсце даслаць «фарбы восені»

Таксама сёння адбылася прэзентацыя сайту Politwomen.org пра палітзняволеных беларусак, які запусціла беларуская журналістка і актывістка Яўгенiя Доўгая.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
📮Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3PIOcjz
Папаўненне ў спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Сярод іх наступныя:

📍Telegram-чаты «Суполка "Сьветлыя Думки"», «Б. Тростенец», «Отзыв депутата Лагуновой Г.Н.»;
📍Інтэрнет-рэсурсы «dze.nеws», «otrazhenie.tоp», «babruisk.bу».
📍Telegram-каналы «Гомель 51й мкр - чат», «Чат района к/т "Октябрь», «Svetlyja dumka | Сьветлыя Думки», «ПЕРШЫ РЭГІЁН».
💌Беларусы Масквы кожны тыдзень збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі і павіншаваць з народзінамі палітзняволенных Беларусі

Гэтым разам віншаванні і словы падтрымкі павінны атрымаць Аляксандр Цымбаліст, Уладзімер Баранавіцкі, Ганна Ільіна, Сяргей Банькоў, Сяргей Пятрушэнка, Алег Кулеша, Алена Паўловіч, Ігар Новікаў, Міхаіл Зубкоў, Андрусь Пятроўскі.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Уладзіслава Карэцкага рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА

Палітвязня Уладзіслава Карэцкака рэгулярна караюць "суткамі” ў штрафным ізалятары, паведамляе ягоная маці:

«6 верасня мусіла быць сустрэча з ім. За дзень да гэтага я патэлефанавала ў калонію, мне сказалі, што ён у нейкім штрафным атрадзе. Мужу адказалі, што ён у ШІЗА. Насамрэч, усё было інакш: 5 верасня ён выйшаў адтуль, 6-га ён нас чакаў цэлы дзень. Спадзяваўся, што мы прыедзем.

22 чэрвеня мне трэба было аддаць яму перадачу. Зноў не ўдалося, таму ён зноў быў у ШІЗА. Потым ён мне патэлефанаваў і сказаў прыязджаць 8 ці 17 ліпеня. Мы патэлефанавалі 7-га ў калонію, нам адказалі, што ён у ШІЗА. І 17-га ён зноў там быў».

Акрамя гэтага, ён пісаў у лістах, што яго могуць перавесці на «турэмны рэжым».

Уладзіслаў — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да пяці гадоў калоніі па справе аб «лазарных указках».

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Уладзіслаў Ігаравіч Карэцкі
💻 Напісаць анлайн
У Бялынічах прызначаная дата суда над трэнерам-энтузіястам

Суд Бялыніцкага раёна прызначыў дату разгляду крымінальнай справы кіраўніка аб’яднання па інтарэсах «Футбол», вядомага ў краіне трэнера-энтузіаста Сяргея Зайкоўскага. Судовы працэс, які прызначылі весці суддзю Валянціну Паўлаву, пачнецца ў сераду, 12 кастрычніка.

60-гадовага спартоўца абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК).

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны Зайкоўскі ў чэрвені 2020 года ў Бялынічах нанёс эмаллю розныя надпісы на сцяну стадыёна ў парку «Ліпавы Гай», асфальтабетоннае пакрыццё вуліц Савецкай, Янкі Купалы, 60 гадоў Кастрычніка і Калініна, а таксама ў іншых месцах.

Таксама Зайкоўскага абвінавачваюць у тым, што ў той жа час ён нанёс фарбай на асфальце надпіс, які «змяшчаў звесткі, што зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, спалучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства».

Чытаць па спасылцы
За стварэнне прыкладання BelScan, а таксама ўдзел у акцыях пратэсту праграміста асудзілі на восем гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд палітзняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю BelScan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

Акрамя таго, яна дазваляла вызначаць вытворцаў тавараў па штрых-коду і правяраць іх прыналежнасць да прадпрыемстваў, што падтрымліваюць дзеючую ўладу. Следчы камітэт лічыць, што праграма таксама ўтрымлівала заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.

Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Мазаніка вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 8 гадоў ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3UQeqU9
🤯У «Спіс экстрэмістаў» уключылі адразу 67 беларусаў

Цяпер у ім 573 прозвішчы – спіс абнавіўся адразу на 67 прозвішчаў. Так, МУС уключыў у «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» беларусаў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах. Гэта і палітвязні, і людзі, асуджаныя да «хатняй хіміі», і тыя, хто адбылі свой тэрмін цалкам і нават у каго пагашана судзімасць. Сярод іх, напрыклад:

🔺65-гадовая Алена Гнаўк, асуджаную да 3,5 гады калоніі паводле арт. 367 (паклёп у адносінах Лукашэнкі) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі);
🔺 Вольга Кронда, асуджаную два разы па арт. 369 КК, у тым ліку, за эмодзі 💩
🔺настаўнік гісторыі Андрэй Пятроўскі, асуджанага да 1,5 гадоў калоніі за паклёп на Лукашэнку;
🔺Ірына Кузьмянчук і Ларыса Яхімовіч, асуджаных па «справе карагодаў» па 2 гады «хатняй хіміі»;
🔺 былы палітвязень Руслан Шыла, асуджаны да 1 года «хіміі» за парэзаныя дзяржаўныя сцягі (арт. 370 КК) які выйшаў на волю ў студзені.

⁉️Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, унесеных у спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці»
⚡️МУС унёс у «Спіс экстрэмістаў» Дзмітрыя Дудойця, які скончыў жыццё самагубствам падчас «хіміі»

Уключэнне ў «Пералік» адбылося 30 верасня 2022 года – амаль праз 10 месяцаў пасля смерці мужчыны. У «Пераліку асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» адзначана, што Дудойць «адбывае пакаранне».

Нагадаем, 5 студзеня стала вядома, што 43-гадовы жыхар Смаргоні скокнуў з маста ў Магілёве і разбіўся. Гэта адбылося, калі ён вяртаўся ў ПУАТ з паліклінікі без суправаджэння.

Яго асудзілі да двух гадоў «хіміі» за каментар пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. Ён правёў на «хіміі» адзін тыдзень.
Журналістка Марына Золатава даслала вестачку з-за кратаў

Палітвязняволеная журналістка Марына Золатава, галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TУT.бай, знішчанага ўладамі, днямі даслала лсіт з-за кратаў:

«Огромное спасибо за посылку. Очень приятно. Такие сюрпризы здорово поднимают настроение. У меня всё хорошо, настроение норм, со здоровьем тоже всё в порядке. Так что к холодному сезону в тюрьме готова. А с такой поддержкой вообще ничего не страшно.»

Марыну разам з іншымі супрацоўнікамі парталу, затрымалі 18 траўня 2021 года і прад’явілі абвінавачванне па справе за “саўдзел ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры”.

💌Падтрымайце Марыну па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марына Васільеўна Золатава
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных
Грамадскае аб'яднанне «Трофі "Белавежскія зубры"» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі

Такое рашэнне вынес 6 верасня Гродзенскі абласны суд. Аб'яднанне працавала з 2011 года і знаходзілася ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна, піша @nebovkletku

ГА «Трофі "Белавежскія зубры"» — клуб пазадарожнікаў, які ладзіў спаборніцтвы і трофі-рэйды.

Хроніка палітычанага пераследу 👉 bit.ly/3Ru3mJl
📍Расследванне па крымінальнай справе супраць Крысціны Чаранковай скончанае

Крысціну затрымалі 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Інстаграме па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці). Нядаўна яе на 10 сутак пераводзілі ў ІЧУ Мазыра. У лісце яна распавяла пра ўмовы ўтрымання:

«Я только что вернулась с этапа из Мозыря, и я скажу, что полгода на СИЗО дались мне гораздо легче, чем 10 суток в холодном ИВСе без матраса и с ужасным обращением.

Дело закрыто. У меня чистая ч. 1 ст. 130. Конец октября — суды. Всех обнимаю».

💌 Падтрымаць Крысціну грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Крысціна Аляксандраўна Чаранкова
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеныхц
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з ШІЗА пасля чарговых сутак. Яна там ужо больш 30 дзён запар, а адваката да яе не пускаюць

Пра гэта паведамляе @viasna_brest са спасылкай на Андрэя Шарэнду:

«Паліна не выйшла з ШІЗА ні пасля 20, ні пасля 30 дзён знаходжаньня там. Хутчэй за ўсё Паліна правядзе ў халодным, вільготным і цёмным падвале запар мінімум 40 сутак. А за тры з паловай месяцы знаходжаньня ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча) гэта будзе ўжо 80 дзён катаваньняў холадам, голадам і жудаснай антысанітарыяй. [..] Адваката да Паліны не прапускаюць. Паўтары месяцы мы нічога ня ведаем пра стан яе здароўя».

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да 2 гадоў зняволення яшчэ 1 год у калоніі.

💌Падтрымайце Паліну: ПК № 24, 247526, Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️МУС унёс у «Спіс экстрэмістаў» Дзмітрыя Дудойця, які скончыў жыццё самагубствам падчас «хіміі» Уключэнне ў «Пералік» адбылося 30 верасня 2022 года – амаль праз 10 месяцаў пасля смерці мужчыны. У «Пераліку асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» адзначана…
МУС унёс змены ў «Спіс экстрэмістаў» — цяпер там адзначана, што Дзмітрый Дудойць «памёр»

Нагадаем, 30 верасня ў «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» быў унесены Дзмітрый Дудойць — мужчына, які амаль 10 месяцаў таму скончыў жыццё самагубствам на «хіміі». У «Пераліку» было адзначана, што Дудойць «адбывае пакаранне».

МУС не выкрасліў Дзмітрыя са Спісу, а проста паставіў адзнаку, што мужчына памёр.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманне ў Светлагорску: у чалавека знайшлі бела-чырвона-белую сімволіку і штосьці ў тэлефоне 29 верасня ў Светлагорску затрыманы мясцовы жыхар – 29-гадовы Арсеній Ягорчанка. У месцы, дзе ён пражывае, адбыўся ператрус. Хлопец змешчаны ў ізалятар часовага…
10 сутак арышту атрымаў 29-гадовы жыхар Светлагорска Арсень Ягорчанка — у яго мабільным тэлефоне знайшлі «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю»

29 верасня па месцы пражывання Арсеня быў праведзены ператрус, падчас якога пры аглядзе мабільнага тэлефона і знайшлі «экстрэмізм». Таксама была знойдзена бела-чырвона-белая сімволіка.

Арышт малады чалавек адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС. Тэлефон канфіскаваны ў «даход дзяржаве».

Крыніца: Гомельская Вясна
У чарговы раз затрымалі былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, супраць Дулінай можа быць распачата крымінальная справа.

Гэта чацвёртае затрыманне Наталлі за гэты год.
Кіроўцу таксі з Ліды асудзілі да 9 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграме і «вожыкі» ў гаражы

У Гродзенскім абласным судзе вынеслі жорсткі прысуд 28-гадоваму кіроўцу таксі з Ліды Эдварду Вільчэўскаму — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен заплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі.

За каментары ў сацсетках і знойдзеныя падчас ператрусу «вожыкі» яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі.

Згодна з версіяй абвінавачвання Вільчэўскі, «пакідаў экстрэмісцкія паведамленні, якія змяшчаюць падахвочванні, жаданні, зацікаўленасці і гатовасці да стварэння ўзброеных аб'яднанняў дзеля процідзеяння супрацоўнікам праваахоўных органаў, падахвочвання да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды, гвалту над асобай з прычыны выканання грамадскага абавязку, у тым ліку ў дачыненні да супрацоўнікаў ГУУС з прычыны выканання імі службовай дзейнасці».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Sy19xI