Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⁉️Як падтрымаць палітвязняў, калі ім блакуюць ліставанне?
У Беларусі амаль штодзённа павялічваецца колькасць палітычных зняволеных, якіх утрымліваюць за кратамі ў нечалавечых умовах. У перыяд святаў беларусы актыўна віншавалі вязняў лістамі і паштоўкамі, але вядома, што адказаў дагэтуль прыходзіць мала. Гэта можа быць звязана з блакіроўкай ліставання з боку адміністрацыі ўстановаў. Таму нагадваем пра магчымыя спосабы падтрымкі, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам з рэпрэсіямі.
🔺Лісты салідарнасці — наймацнейшая падтрымка звонку. Таму працягвайце дасылаць словы падтрымкі, але рабіце гэта праз заказныя лісты. Калі цэнзар не прапусціць вашу вестачку, то вязень усё роўна пабачыць, ад каго яна была. Чым больш лістоў прыйдзе на імя вязня, тым больш шанцаў, што ён атрымае хоця б некалькі з іх. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз письмо.бел
🔺 Ёсць меркаванне, што паштоўкі з кароткім тэкстам часцей патрапляюць у рукі вязням. Даслаць анлайн можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці: валанцёры праекта клапатліва перапішуць пасланне ад рукі і адправяць адрасату.
🔺Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.
🔺Даслаць вязням, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.
🔺Можаце зрабіць грашовы перавод, каб палітвязні змаглі пачаставаць сабе прысмакамі з турэмнай крамы, а таксама набыць маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці. Адзначым, што гэта таксама можна зрабіць толькі тым, у дачыненні да каго прысуд яшчэ не быў вынесены ці не ўступіў у сілу, але сума на рахунку застанецца ў вязня нават пасля этапу ў месца зняволення або нават пасля вызвалення.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
🌿Карысныя спасылкі:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

У «тэрарыстычны спіс» дадалі двух беларусаў
Гэта 39-гадовы Валер Зіза з Мінска і 31-гадовы Сяргей Лабанок з Міншчыны, якіх асудзілі па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Падрабязнасці пра іх суды і пераслед праваабаронцам невядомыя. Калі вам вядомыя нюансы іх пераследу — калі ласка, напішыце на @spring96info
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CcbJou
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

ГУБАЗіК затрымаў фаната мінскага «Дынама»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 34-гадовага Антона Гамезы. Паводле іх, мужчына быў падпісаны «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, у каментарах якіх абражаў супрацоўнікаў міліцыі.

😔Палітвязня Аляксандра Целяшмана ўтрымліваюць у ШІЗА паўтара месяца
Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя наваполацкай калоніі цісне на палітвязня Аляксандра Целяшмана. У ПК-1 ён быў накіраваны ў студзені. За гэты час яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар. Цяпер ён утрымліваецца там з 16 жніўня. Сваякі не атрымліваюць ад яго аніякіх вестачак. Прычыны спагнанняў невядомыя.
Аляксандра абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» у Брэсце 9-10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Яму прызначылі 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
💌Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Сяргеевіч Целяшман
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага
📍Сяргей Волкаў — актор Палесскага драмтэатру ў Пінску, арганізатар культурніцкіх мерапрыемстваў і валанцёр гарадской бальніцы. Паводле абвінавачвання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Волкаў нібыта ўзяў удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) каля будынка Пінскага райвыканкама. 6 ліпеня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста Сяргею прысудзілі 4 гады калоніі. Віктар Воўкаў, сын Сяргея, мае ДЦП, і яму патрэбна дапамога.
❗️Сям’я Сяргея звярнулася па дапамогу:
«Да нядаўняга часу ў Віктара асабліва не было паляпшэнняў. Аднак пасля дзвюх рэабілітацый у цэнтры Нейрон у Быдгашчы, ён стаў хадзіць з хадзілкай. Пайшла дынаміка. Хацелася б яшчэ замацаваць вынікі. Мы лечым сына ў Польшчы, дзе і жывем на дадзены момант. Дзякуем кожнаму, хто дапаможа нам у рэабілітацыі сына і падтрымцы мужа».
💵 Падтрымайце фінансава палітвязня

Палітзняволеная Наталля Падлеўска: пра «сэлфі» ў камеры, наглядчыц у турме і «экстрэмісцкі» рапарт на трох мовах
56-гадовая Наталля Падлеўска паўгода знаходзілася ў СІЗА без суда. У траўні 2022-га ёй прызначылі год калоніі за некалькі каментароў, але пасля пераліку пакарання яна выйшла на волю ўжо ў ліпені. Пасля вызвалення яна распавяла нам пра ўмовы ўтрымання, стаўленне персанала да палітвязняў, а таксама пра людзей, якіх яна сустрэла за кратамі.
🔹«Канваіры размаўлялі са мной мацюкамі: «С.ка, бля.ь, давай, старая! Што ты глядзіш? Не глядзі»»;
🔹«За ўвесь гэты час я не бачыла нікога з цалкам прамытымі мазгамі — «усе ўсё разумеюць»;
🔹«Фельчар — зняволеныя называюць яго Доктар Смерць — там казаў, што хутчэй памерае ціск забойцу, чым нам, «бэчэбэшнікам». Калі завялі чарговую жанчыну з паразітамі, мы пачалі патрабаваць дадатковы флакон сродку ад педыкулёзу. Ён з крыўдай адказаў: «Няма гэтага сродку, скажыце дзякуй сваёй Украіне», — таму што сродак быў украінскім».
Чытаць па спасылцы

Пачаўся суд над светлагорскімі «рэйкавымі партызанамі». Ім пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны
Сёння ў Гомельскім абласным судзе пачалі разглядаць крымінальную справу супраць палітвязняў Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава. Судовы працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Анатоль Сотнікаў.
Іх абвінавачваюць у падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны). Палітвязням выстаўленыя абвінавачванні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, якія ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў).
17 чэрвеня Дзікуна, Равіча і Малчанава ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».
‼️Важна адзначыць, што светлагорскім «партызанам» не можа быць прызначана смяротнае пакаранне, бо іх затрымалі 4 сакавіка — да ўступлення ў сілу адпаведных паправак у Крымінальны кодэкс 29 траўня.
Распавядаем, у чым абвінавачваюць «светлагорскіх партызанаў» 👉 bit.ly/39WPU13
💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Дзяніс Сяргеевіч Дзікун, Дзмітрый Алегавіч Равіч, Алег Анатольевіч Малчанаў)

«Дзейнічаў з прамым намерам»: дырэктара юрфірмы асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы
Стала вядома, што 31 жніўня палітвязня Арцёма Ламаносава асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч. Ён прызнаў Ламаносава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён «прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады».
Абвінавачанне было ўпэўненае, што сваімі дзеяннямі Арцём парушыў працу транспарта: пазоў «Мінсктранса» на суму 22 500 рублёў 66 капеек будзе разгледжаны асоба ў межах грамадзянскай вытворчасці.

❗️Трое сутак у цягніку без ежы і ў кайданках: як этапавалі палітвязня Рамана Карпука
Палітвязню Раману Карпуку ў жніўні прысудзілі 3 гады калоніі за адпраўку 99 лістоў членам камісій па рэферэндуме ад імя "палітычных" суддзяў. Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці яго этапа з «Валадаркі» ў Брэст, які доўжыўся тры дні:
«У цягніку правяралі два разы, а на трэці раз знайшлі ў пустым паштовым канверце палову ляза. За гэта «парушэнне» надзелі кайданкі, і так усю дарогу да Брэста і праехаў. Паводле словаў Ромы, ляза ў яго не магло быць. Найхутчэй, падкінулі ў цягніку з-за таго, што ў яго была «жоўтая бірка».
У Баранавічах выгрузілі паўвагона і стаялі там суткі, чакалі іншых вязняў. Там падсадзілі людзей, якія яму ўжо дапамагалі: то чай завараць, то так дапамогуць.
Па дарозе не кармілі, толькі ваду давалі. Сказаў, што еў тое, што ў камеры на «Валадарцы» хлопцы сабралі ў дарогу».
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Раман Андрэевіч Карпук
💻 Напісаць анлайн

Учора ў Мінску былі затрыманыя мінімум чацвёра чалавек
Гэта Дзмітрый Саковіч, Данііл Марчанка, Вадзім Рудкоўскі і Сяргей Павел. Падрабязнасці затрымання невядомыя.
UPD. Паводле папярэдняй інфармацыі, Дзмітрый Саковіч быў затрыманы за вокладку з «Пагоняй» на пашпарце.
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Гэта Дзмітрый Саковіч, Данііл Марчанка, Вадзім Рудкоўскі і Сяргей Павел. Падрабязнасці затрымання невядомыя.
UPD. Паводле папярэдняй інфармацыі, Дзмітрый Саковіч быў затрыманы за вокладку з «Пагоняй» на пашпарце.
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Беларуская спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі з-за песні на ўкраінскай мове, не выйшла на волю пасля «сутак» — верагодна, яна фігурантка крымінальнай справы
Паводле папярэдняй інфармацыі «Вясны», дзяўчына цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Які артыкул інкрымінаваны Мэрыем — невядома.
Нагадаем, спявачку затрымалі напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на Зыбіцкай — той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.

📍Суд над валанцёрамі фонда «Страна для жизни» пачнецца праз месяц
Палітзняволеных Антона Сташэўскага, Юлію Сырых, Таццяну Астроўскую і Марыну Дуброўскую затрымалі 9 ліпеня падчас "шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Спачатку ім прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Пазней жанчынам змянілі меры стрымання, бо дзеянні перакваліфікавалі на больш «мяккі» артыкул, таму вызвалілі з СІЗА да суда.
Як вынікае з раскладу суда, у залежнасці ад ролі кожнага іх вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: ч. 2 арт. 342 (навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а раўно іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забяспячэнне) і ч.1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Справу пачне разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук 17 кастрачніка.
💌Падтрымайце Сташэўскага: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Антон Аляксандравіч Сташэўскі

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Беларуская спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі з-за песні на ўкраінскай мове, не выйшла на волю пасля «сутак» — верагодна, яна фігурантка крымінальнай справы Паводле папярэдняй інфармацыі «Вясны», дзяўчына цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.…
Стала вядома, што Мэрыем Герасіменка знаходзіцца ў Жодзіне
Пацвердзілася інфармацыя, што спявачка — фігурантка крымінальнай справы, але пакуль невядома па якім артыкуле.

Папаўненне ў спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Сярод іх наступныя:
📍Telegram-чаты «Сухарево. Марши», «Чат Уручье 3», «Минск. Первомайский чат», «Уручье-Инфо (Уручье, Копище, Военный городок, Озерище, 9 км», «Новости Маяка Минска», «НСД | Невероятная Истина».
📍Суполкі ва «Укантакце» «Мы народ и мы хозяева страны», «Группа "Тунеядцев" и "Социальных Иждивенцев"».
📍Youtube-канал «VladimirovichLIVE».
📍Telegram-каналы «Сухарево_общий», «Vladimirovich LIVE», «ДаВолi!».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Sgykpr

Расійскія праваабаронцы прызналі беларуса Юрыя Касцюка палітвязнем
Нагадаем, Юрый адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.
22 чэрвеня Адлерскі раённы суд працягнуў тэрмін утрымання беларуса пад вартай да лістапада. Вядома, што беларускія ўлады накіравалі ў Расію запыт аб экстрадыцыі Касцюка. Папярэдне, ён быў абвешчаны ў вышук паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Расійскі праваабарончы праект «Поддержка политзаключённых. Мемориал» прызнаў Юрыя палітычным зняволеным.
💌Падтрымаць беларуса можна праз сэрвіс ФСИН-письмо:
- 352909 Россия, Краснодарский край, г. Армавир, ул. Пугачёва, д. 32, ФКУ СИЗО-2 УФСИН России по Краснодарскому краю, Костюку Юрию Андреевичу, 1997 г. р. (не забывайте галочку «оплатить ответ»)

За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Кобрына
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 42-гадовага Аляксандра Крэмера. Паводле іх, мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама распаўсюджваў інфармацыю з іх.
Сілавікі паведамляюць, што Аляксандру прызначылі 12 сутак арышту, але супраць яго можа быць распачата справа паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — мужчына нібыта дасылаў у чат бот Nexta нейкі фотаздымак.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Sgykpr
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 42-гадовага Аляксандра Крэмера. Паводле іх, мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама распаўсюджваў інфармацыю з іх.
Сілавікі паведамляюць, што Аляксандру прызначылі 12 сутак арышту, але супраць яго можа быць распачата справа паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — мужчына нібыта дасылаў у чат бот Nexta нейкі фотаздымак.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Sgykpr
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
ГУБАЗіК затрымаў фаната магілёўскага «Дняпра» з-за татуіроўкі з Каліноўскім
На «пакаяльным відэа» 40-гадовы Яўген Гануля паказвае свае татуіроўкі — кулак з БЧБ-стужкай і гербам «Пагоня», а таксама вялікі партрэт Кастуся Каліноўскага.
Паведамляецца, што Яўгену прызначылі 15 сутак арышту.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Sgykpr
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
На «пакаяльным відэа» 40-гадовы Яўген Гануля паказвае свае татуіроўкі — кулак з БЧБ-стужкай і гербам «Пагоня», а таксама вялікі партрэт Кастуся Каліноўскага.
Паведамляецца, што Яўгену прызначылі 15 сутак арышту.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Sgykpr
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Гародні пачынаецца суд над «тэрарыстам» Юрыем Станеўскім
У Гродненскім абласны судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы Юрыя Станеўскага, якога КДБ ўнесла ў спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнайсці. Судовы працэс прызначаны весці суддзя Анатоль Заяц.
Станеўскага абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
• ч. 1 арт. 368 – абраза Лукашэнкі;
• ч. 370 – здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
• ч. 2 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
арт. 369 – знявага прадстаўніка ўлады;
• ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
• ч. 1 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

Forwarded from "Вясна" назірае
❗️Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі трэці раз запар
31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава і затрымалі яго. На наступны дзень святара асудзілі на 14 сутак арышту. Але 14 верасня яго перазатрымалі па новым пратаколе і зноў асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» канала.
Як паведамляе @christianvision, 16 верасня над Уладзіславам адбыўся трэці суд. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак. Агулам за кратамі святара будуць утрымліваць 44 дні. Таксама паведамляецца, што ён перахварэў у няволі на кавід. Нагадаем, для «палітычных» на Акрэсціна перадачы не прымаюць.
Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.

Калегі і еўрапейскія палітыкі павіншавалі Алеся Бяляцкага з юбілеем
Алесю Бяляцкаму 25 верасня споўнілася 60 гадоў. Гэта не першы дзень нараджэння, які яму даводзіцца правесці за кратамі. Салідарнасць з Алесем праявілі вядомыя палітыкі і калегі-праваабаронцы.
📍Паўліна Клюге, Östgruppen:
«Я спытала яго, ці не баіцца ён застацца ў Беларусі і трапіць у турму, але Алесь не планаваў пакідаць краіну. Ён хацеў застацца там і змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь»;
📍Фонд «Дом правоў чалавека»:
«На жаль, у дзень, які павінен быць выключна радасным, Алесь знаходзіцца за кратамі ў Беларусі ў пакаранне за сваю законную праваабарончую дзейнасць. Разам з прадстаўнікамі Дома правоў чалавека мы паўтараем наш заклік вызваліць яго і ўсіх 1340+ палітычных зняволеных у Беларусі»;
📍Нікола Бір, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента і сімвалічная «хросная» Алеся:
«Я рашуча асуджаю яго палітычна матываванае заключэнне і патрабую неадкладнага вызвалення яго і ўсіх астатніх палітычных зняволеных!».
Усе віншаванні па спасылцы

🎉Павіншуйце палітвязня Данілу Ганчарова з Днём народзінаў
Даніла Ганчароў — мастак па святле, быў звольнены з Новага драматычнага тэатра за забастоўку. Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Данілы з вобшукам 15 сакавіка 2021 года і затрымалі за “адзіночнае пікетаванне” БЧБ-сцягам. Пасля 15-сутачнага арышту яго перазатрымалі па крымінальнай справе. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і ў саўдзеле ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК).
Ганчарова асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Даніла ў судзе сваёй віны не прызнаў і выступіў з моцным апошнім словам.
Сёння палітвязень адзначае 31-годдзе за кратамі.
💌Павіншуйце яго лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Даніла Андрэевіч Ганчароў