Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязень Мікалай Статкевіч зноў у ШІЗА

Пра гэта паведаміла жонка Мікалая Статкевіча. Спагнанні палітыку выпісваюць за адмову прыбіраць прагулачны дворык.

«Калі, нарэшце, адрамантавалі прагулачныя дворыкі і Мікалая пачалі выводзіць на паўгадзінную прагулку, ад яго пачалі патрабаваць гэтыя дворыкі прыбіраць за іншымі. Безумоўна, ён адмовіўся. Пенсіянер жа. У выніку кожная "прагулка" заканчваецца спагнаннем.

Я даведалася, што нашым "падзельнікам" (6 чалавек) прад'явілі чарговы «пазоў» ад ГП, усяго толькі на 22 мільёны (лічба недакладная, са словаў). А за што, ведаеце? За цяжкія працоўныя пазапланавыя высілкі "любіцеляў мастацтва" ў 2020-м. Асаблівая вытанчанасць у тым, што ўсе, без выключэнняў, нашы хлопцы былі арыштаваныя ў траўні-чэрвені 2020-га».


Крыніца: Марына Адамовіч

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
З'явілася інфармацыя пра затрыманне ў Мінску дырэктара праекта «Нязведаная вузкакалейка» Арцёма Слізкага

Хлопец — аматар чыгуначнага транспарту, займаўся арганізацыяй турыстычных паездак па вузкакалейках і стварэннем адпведнага музея.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Ад аховы здароўя да пазбаўлення волі без суда. Як у Беларусі спрашчаецца шлях да накіравання ў ЛПП

Беларускія чыноўнікі ў канцы жніўня абмеркавалі магчымасць узмацнення жорсткасці закона ў дачыненні да людзей, якія маюць залежнасць ад алкаголю. У прыватнасці, Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала «адрэгуляваць» сістэму накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі – гэтую прапанову падтрымала і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Разам з юрыстам «Вясны» Паўлам Сапелкам разбіраемся: якім чынам у Беларусі ўжо мяняліся (спрашчаліся) падыходы да накіравання людзей у ЛПП і што не так у гэтых новых прапановах з боку ўладаў.

Чытаць па спасылцы
📸«Статус экстрэміста літаральна трымае мяне звязаным»: Фотапраект «Звязаная нацыя»

Беларус — гэта калі рукі звязаны абставінамі, а розум заблакаваны навінамі, якія ўпалі на цела мураваным блокам. Як нi спрабуй не думаць, не чуць і не разумець, не атрымаецца. У кожнага розныя прычыны, але агульна іх можна назваць адным словам — рэжым.

«Маланка Медыя» и праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабілі праект пра адчуванне беларусаў, дзе кожны чалавек абраў самы цяжкі для яго феномен беларускага жыцця і скаваў ім вобраз беларускай нацыі.

«Дзяржава называе “экстрэмістамі” адданых патрыётаў, і гэта, на маю думку, самы яскравы прыклад падмены паняццяў у акупаванай Беларусі. Я і сам для гэтых уладаў экстрыміст, і мне вельмі балюча, што маю дзейнасць на карысць Радзімы і подзвігі іншых беларусаў запэцкваюць чорнай фарбай. Я не магу вярнуцца дадому, пакуль не пазбаўлюся статуса “экстрыміста”, таму гэтае слова літаральна трымае мяне звязаным».

Чытаць па спасылцы
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «Задержания, суды в Лиде» и Telegram-чата «Задержания, суды в Лиде ЧАТ» прызнана «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 6 верасня, піша @nebovkletku.
Затрыманы чарговы прадстаўнік IT-індустрыі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Мінска Аляксея Кавальчука.

Паводле іх, 32-гадовы супрацоўнік кампаніі Artezio удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама пакідаў «абразлівыя каментары».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BZTzpP

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Праваабаронцу Насту Лойка сёння будуць судзіць паводле адміністрацыйнай справы

Яе справу а 12-ай гадзіне пачне разглядаць суд Фрунзенскага раёну г. Мінска.

Нагадаем, праваабронца была затрыманая 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Лойку абвінавацілі нібыта ў «дробным хуліганстве», за гэта суд пакараў яе 15 суткамі арышту.

Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту Наста на волю не выйшла.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BZTzpP
За каментарыі ў інтэрнеце па «справе Зельцэра» асуджаны жыхар Мазыра

На 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу асуджаны 37-гадовы палітвязень з Мазыра Яўген Віславух. Судзілі яго ў Гомельскім абласным судзе. Справу вёў суддзя Анатоль Сотнікаў.

Наколькі вядома, гаворка ідзе пра каментарыі ў сацыяльнай сетцы адносна гібелі ў Мінску 28 верасня 2021 года ў перастрэлцы Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ.

💌Падтрымаць палітвязня паштоўкай альбо лістом: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003, Яўген Анатольевіч Віславух
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітзняволенаму афіцэру, якога Лукашэнка пазбавіў ваеннага звання, запрасілі 2,5 года калоніі

Праваабаронцам стала вядома, што дзяржабвінавачванне запрасіла 2,5 года калоніі агульнага рэжыму для палітвязня Аляксандра Велясніцкага. Прысуд павінен быць вынесены ў панядзелак, 26 верасня.

Нагадаем, былога ваеннага пачалі судзіць па «справе Зэльцэра» 31 жніўня — яму ставяць у віну распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Нагодай для затрымання стаў каментар: «Ліквідаваны член злачыннай групоўкі КДБ. Загінуў наш. Слава герою».

На судзе мужчына распавёў, што пры затрыманні і ў турме на яго аказваўся ціск. Так, у дзень затрымання пінскія супрацоўнікі КДБ пагражалі прастрэліць яму ногі. У Мінску на Акрэсціна ён 3 дні не мог спаць, камера была душнай і перапоўненай людзьмі. Затым, калі Аляксандра даставілі ў Жодзіна, супрацоўнікі турмы сталі ў шэраг, пачалі збіваць і нацкоўваць сабак.

🔹Палітвязень Аляксандр Велясніцкі распавёў пра катаванні пасля затрымання па «справе Зэльцэра»
ГУБАЗіК затрымаў гомельскага інжынера-праграміста

Затрыманага завуць Мікіта Карпенка, яго абвінавачваюць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне варожасці).

У «пакаяльным відэа» хлопец распавядае, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» суполкі ва «УКантакце» і ў адной з іх пакінуў абразлівы каментар. Таксама сілавікі чамусьці прымусілі хлопца агучыць свой заробак, а ў апісанні да відэа дадалі, што Мікіта мае біткоіны.

Крыніца: Гомельская вясна

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BZTzpP
«Гэта наш агульны еўрапейскі выклік». Беларускія праваабаронцы — на акцыі салідарнасці з Украінай

Правабаронцы розных краін зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай — яна прайшла каля амбасады Расійскай Федэрацыі ў Вільні 21 верасня, у Міжнародны дзень міра. У акцыі прынялі ўдзел і беларускія праваабаронцы, якія жылі ва Украіне і засталі там вайну. Што яны казалі?

📍Сяржук Сыс:
«Беларусы не мусяць стаяць у баку ад гэтай вайны, тым больш рэжым Лукашэнкі аддае сваю тэрыторыю для нападаў на вольную Украіну»;

📍Марыя Тарасенка:
«Я жадаю Украіне і Беларусі прайсці гэтае выпрабаванне і стаць лепш і мацней. І паказаць усяму свету, што гвалт ніколі нічога не вырашае. А толькі мір і стварэнне — гэта тое, што чалавецтва павінна разумець»;

📍Барыс Гарэцкі:
«У мяне ёсць вялізны гонар за нас, беларусаў, якія падтрымліваць Украіну, і за весь еўрапейскі кантынент. Бо відавочна, што вайна ва Украіне — гэта не вайна супраць асобнай дзяржавы. Гэта наш агульны еўрапейскі выклік».

Чытаць па спасылцы