Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Ганна Вішняк
🔺Аляксандр Нагела
🔺Аляксандр Патаповіч
🔺Аляксей Губіч
🔺Станіслаў Кажамякін
🔺Андрэй Новікаў
🔺Аляксандр Сухарукаў
🔺Андрэй Шульгат
🔺Сяргей Лагуткін
🔺Яўген Петрачэнка
🔺Сяргей Франчук
🔺Уладзіслаў Еўсцігнееў
🔺Яўген Каліноўскі
🔺Данііл Богнат
🔺Аляксей Бычкоўскі
🔺Рыгор Грыг
🔺Максім Зіневіч
🔺 Дзмітрый Клімаў
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❗️Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк падоўжылі тэрмін у штрафным ізалятары
Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда. Па яго словах, палітзняволенай падоўжылі тэрмін утрымання ў ШІЗА на 10 сутак. Агулам Паліна правядзе ў ізалятары 60 сутак запар. Акрамя гэтага, адвакат жанчыны не можа да яе патрапіць ужо тры месяцы.
📌Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.
💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Па рашэнні Мінінфарма ў Беларусі заблакавалі сайт «Зялёнага парталу»
З 14 верасня ў Беларусі перастаў адкрывацца сайт «Зялёнага парталу», паведаміла каманда праекта.
«Што стала прычынай такой блакіроўкі, нам невядома. Прызнацца шчыра, нават і не цікава даведацца. Бо ў «краіне не да законаў» Міністэрства інфармацыі можа рабіць усё, што пажадае з усімі, з кім пажадае», — паведамляецца на старонцы «Зялёнага партала».
Пры спробе адкрыць сайт з'яўляецца надпіс аб блакіроўцы па рашэнні Мінінфарма. Для карыстальнікаў з-за мяжы сайт даступны.

✊Маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча: «Сын сказаў, што вытрывае ўсё годна»
6 верасня палітзняволенага актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча асудзілі да 17 гадоў калоніі. На наступны дзень на кароткатэрміновым спатканні з ім змагла сустрэцца ягоная мама Таццяна.
«Мы размаўлялі пра ўсё, і гадзіны было мала. Сын ведае пра падзеі ва Украіне і з надзеяй глядзіць на цяперашнюю сітуацыю. Ён не сумуе і кажа: «Мама, якая розніца — 3 гады, 10, 15 ці 17 — усё адно не будзем столькі сядзець, не перажывай». Такая ўпэўненасць падтрымлівае і мяне: думала, буду там плакаць, але, дзякуй богу, вытрывала».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3daWfaR

Сілавікі затрымалі пецярых менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны на 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Па якім артыкуле затрыманыя жыхары сталіцы, пакуль невядома.
Сярод затрыманых мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 35 да 51 года. Згодна з інфармацыяй МУС, яны ўдзельнічалі ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах, стасаваліся паміж сабой у раённых чатах.
Таксама сцвярджаецца, што пратэсную акцыю нібыта арганізавала мінчанка Вікторыя, якая пражывае за мяжой.
"Яна праз мэсэнджары падабрала выканаўцаў, якім давала ўказанні. Ёй жа адпраўляліся фотасправаздачы аб праведзенай працы для далейшага размяшчэння на экстрэмісцкіх рэсурсах".
Крыніца: "Медыязона. Беларусь" са спасылкай на МУС

За “ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году, а таксама рэгістрацыю ў чат-боце "План Перамога" ў Мінску судзяць палітвязня Арсенія Дзядка.
Юнака абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Арсеній Дзядок — моладзевы актывіст, былы актывіст Моладзі БНФ быў затрыманы 20 красавіка 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1 Мінска.
Арсеній Дзядок неаднаразова затрымліваўся, апошні раз яго схапілі пад час акцыі пратэсту ў Мінску 14 ліпеня 2020 года. А крыху раней, тады яшчэ 17-гадовы Арсеній, зазнаў пераслед з боку Камісіі па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыях пратэсту.
👉Чытаць болей: https://bit.ly/3BHJwFL

✊ Новыя еўрапейскія «хросныя» з'явіліся ў беларускіх палітвязняў
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС.
Сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволеных Галіны Міхальчук, Андрэя Хрэнкова, Аляксандра Бялова, Данііла Скіпальскага, Кірыла Пальчэўскага, Рыгора Давыдава, Данілы Ганчарова, Арцёма Пархамовіча і Андрэя Пагерылы.
Хто стаў «хроснымі» палітычных зняволеных (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3S4k8zA

😥Аўтазак — у клетку, у кайданках — па адным: як на суд прывозілі фігурантаў "справы дзесяці"
Праваабаронцам распавялі, як дзесяць палітвязняў, у тым ліку каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, прывозілі з СІЗА-1 у суд на 70 працэсаў.
Аўтазак у суправаджэнні дадатковага аўтамабіля з аховай прыязджаў да будынку Мінскага гарадскога суда. На заднім двары аўтазак заганялі ў адмысловую клетку. Адтуль па адным у кайданках палітвязняў выводзілі і пераводзілі ў клетку ўжо ўнутры залі суда.
«Вось такія ўзмоцненыя меры "аховы"», — падсумоўваюць відавочцы.
Нагадаем, 6 верасня абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітвязням: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.
💵BySol адкрыў збор у падтрымку фігурантаў гэтай справы 👉 bit.ly/3QTWVza

Уласніка "Кальяннай №1" Івана Мураўёва абінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні"
Яго затрымалі 1 верасня гэтага года. Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у "Кальянную №1", кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца. Да гэтага Івана ўжо затрымлівалі — 11 жніўня 2020 года выцягнулі з машыны, калі ён разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала «Звезда».
Цяпер стала вядома, што яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Івану пагражае ад 2 да 6 гадоў калоніі.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3qYCO8t
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

‼️Палітявязня Мікалая Дзядка бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА 44 дні
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале палітвязня Мікалая Дзядка.
"Выпускаць з ШІЗА мяне мабыць не вельмі хочуць. За акт на ДР атрымаў яшчэ 7 сутак. А 27 жніўня займаўся ёгай, сеў рабіць медытацыю і на мяне склалі новы акт – парушэнне формы адзення – яшчэ 7 сутак. У мяне павінен быць выхад 13 верасня. Але за 9 дзён да гэтага ў 6:20 раніцы зноў зайшлі ў камеру і па-ранейшай схеме. Сказалі павярнуцца тварам да сцяны і зрабіць даклад па форме, а калі я гэта зрабіў, склалі акт аб тым, што адмовіўся зрабіць даклад.
Увогуле, мабыць яшчэ і верасень буду ў ШІЗА. З надыходам халадоў стала трохі няўтульна, але я трымаюся і буду трымацца далей", – цытуе палітвязня канал.
Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. У калоніі яму замянілі рэжым на турэмны.
💌 Падтрымаць Міколу:
220023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1, Дзядок Мікалай Аляксандравіч

❗️Да трох гадоў калоніі — за спальванне пудзіла Лукашэнкі
Суддзя Сяргей Кацар вынес тэрміны, звязаныя з пазбаўленнем волі, якія запрасіў пракурор. Ён асудзіў на тры гады калоніі — Іллю Давыдзенку, на 2,5 гады калоніі — Марыну Маркевіч, на паўтара года калоніі — Ганну Кісялёву, Віктара Хімароду і Максіма Мацулевіча.
На абвяшчэнні прысуда палітзняволеныя былі ў кайданках, іх суправаджалі шасцёра канваіраў.
Іх усіх прызналі вінаватымі паводле арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») за спальванне пудзіла Лукашэнкі, а Іллю і Марыну таксама — паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») за ўдзел у Маршы.
Дзяржабвінаваўца падчас апытання абвінавачаных павышаў на іх голас і давёў да слёз Ганну Кісялёву. Суддзя Кацар пытаўся, чаму яны, дарослыя людзі, хадзілі на падобныя мерапрыемствы, навошта пілі гарбату на дварэ, хаця іх папярэджвалі, што нельга.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 https://bit.ly/3BpDwAq

🤝Арганізацыі грамадзянскай супольнасці: навошта ім патрэбны грошы і чаму ім варта дапамагаць?
Адказваем на пытанні:
🔺 Што такое арганізацыі грамадзянскай супольнасці і ў чым іх важнасць?
🔺 Як розныя дзяржавы дапамагаюць і перашкаджаюць такім арганізацыям шукаць грошы?
🔺 Навошта шараговым людзям дапамагаць “трэцяму сектару"?
🔺 Як дапамагчы грашыма — і застацца ў бяспецы?
🔺 Як дапамагчы ахвярам парушэння правоў чалавека?
👉👉👉 https://bit.ly/3RKCXIk
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

📍Двух палітзняволеных фігурантаў «справы карагодаў» перавялі ў іншыя папраўчыя ўстановы
Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязняў Сяргея Ярошкіна і Іллю Палхоўскага перавялі з ПУАТ-39 у папраўчыя ўстановы Гомеля і Віцебска.
Прычыны ім не паведламлялі. Вядома, што раніцай 5 верасня Сяргея звольнілі з працы і далі паўгадзіны, каб сабраць рэчы, а потым на машыне перавезлі ў ПУАТ Гомеля. У гэты ж дзень перавялі і Палхоўскага.
Нагадаем, 23 жніўня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 39 у Крупках прыязджалі супрацоўнікі АМАПу і збівалі «палітычных» кулакамі і дубінкамі. Прычыны такой увагі да людзей, асуджаных да «хіміі» па палітычных матывах, невядомыя.
💌Новыя адрасы для падтрымкі:
- Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2, Сяргей Міхайлавіч Ярошкін
- Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39, Ілля Сяргеевіч Палхоўскі
💻 Напісаць анлайн

‼️Эка-актывіста асудзілі да 2 гадоў калоніі за перадачу інфармацыі "Беларускаму Гаюну"
У Гомельскім абласным судзе 15 верасня вынеслі прысуд экалагічнаму актывісту Паўлу Наздру. Яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса за перасылку інфармацыі пра перасоўванне расійскіх войскаў у Мазыры тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн». Суддзя Людміла Грынько прызначыла яму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Павел Наздра — экалагічны актывіст з Мазыра, затрыманы 11 траўня гэтага года і змешчаны да суда пад варту.
💚Павел вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы "Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў. Таксама ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Павел Іванавіч Наздра

❗️Затрыманы былы тэлевядучы і экс-кіраўнік прэзідэнцкага пула на АНТ Дзмітрый Семчанка
Пра гэта паведаміла яго жонка Юлія ў сацсетках. Іх затрымалі абодвух, але дзяўчыну пазней вызвалілі. Яе будуць судзіць за рэпосты. Дзмітрый затрыманы.
У верасні 2020 года Семчанку арыштоўвалі на 15 сутак. Тады яго затрымалі дома «людзі ў масках».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3qYCO8t
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Пра гэта паведаміла яго жонка Юлія ў сацсетках. Іх затрымалі абодвух, але дзяўчыну пазней вызвалілі. Яе будуць судзіць за рэпосты. Дзмітрый затрыманы.
У верасні 2020 года Семчанку арыштоўвалі на 15 сутак. Тады яго затрымалі дома «людзі ў масках».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3qYCO8t
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🥺«Мама, мы ня будзем сядзець гэтыя жахлівыя тэрміны». Журналіст Івашын сустрэўся з бацькамі ў турме
Маці і айчым палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, асуджанага ўчора да 13 гадоў і 1 месяца калоніі, наведалі яго ў турме ўпершыню за паўтара года, піша «Свабода».
«Я ішла на сустрэчу з унутранай трывогай, бо 1,5 года я ня бачыла свайго сына. Але я адразу супакоілася, бо Дзяніс добра выглядае, акуратненькі, усміхаецца, з настроем. Ён быў апрануты ў той самы швэдар, што і на прысудзе — з надпісам Everlast («быць вечным»)», — кажа маці Дзяніса.
Стала вядома, што пракурор запрасіў журналісту 9 гадоў калоніі, але суддзя Валерый Раманоўскі чамусьці прысудзіў 13 год і 1 месяц.
«Справа пабудаваная на здагадках, ніякай канкрэтыкі. Дзяніс не зразумеў, за што яго асудзілі. Ясна навошта — каб маўчаў», — мяркуе маці.
Маці высветліла, што пры затрыманні Дзяніса ня білі. Аднак ад пачатку прымушалі да супрацоўніцтва.
«Дзяніс з першага дня адмовіўся ад супрацоўніцтва. Ціск спачатку быў вельмі моцны. Абяцалі залатыя горы, скараціць тэрмін. Пагражалі мамай, жонкай, будучыняй, але ён ад усяго адмаўляўся».
Дзяніс успрыняў свой тэрмін спакойна.
«„Мама, я цудоўна разумею, што ні я, ні ўсе іншыя, незаконна захопленыя ў палон, ня будзем сядзець гэтыя жахлівыя тэрміны“. Ён ведае ўсю абстаноўку, ведае ўсё пра вайну. На яго думку, усё ідзе да канца і неўзабаве скончыцца добра», — пераказвае словы сына Людміла Мікалаеўна.
💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
Грашовая дапамога сям'і

❗️Палітзняволенага Сцяпана Латыпава на два гады пераводзяць на турэмны рэжым
У судзе Івацэвіцкага раёна 15 верасня адбыўся суд па замене Сцяпану Латыпаву пакарання на больш жорсткае. На пасяджэнні, акрамя суддзі, пракуроркі і супрацоўніка папраўчай калоніі, прысутнічаў і прадстаўнік івацэвіцкага райвыканкама ў якасці назіральніка. Пры гэтым суд заслухоўваў ягонае меркаванне па кожным пытанні. Сцяпан адразу хадайнічаў, каб на працэсе ў якасці сведак выступілі начальнік прамысловай зоны і намеснік начальніка калоніі Свірыд, але суд адмовіў.
Вядома, што адміністрацыя калоніі патрабавала, каб Сцяпана перавялі ў турму на тры гады, але суддзя Аляксандр Кірыловіч пастанавіў перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на два гады. Хутка палітвязня этапуюць у турму.
Нядаўна стала вядома, што Латыпаў у ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ. За гэта ён атрымаў 17 сутак у штрафным ізалятары.

📍Падтрымайце палітзняволеных Алену і Дзмітрыя Паўловічаў!
Алена і Дзмітрый Паўловічы — гаспадары фотастудыі «Ліса» ў Барысаве. Іх затрымалі 26 ліпеня, і з таго часу сям’я знаходзіцца на «Валадарцы». Пры вобшуку сілавікі прымусілі Алену здзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры. На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непоўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй. У лістах на волю зняволеныя пішуць, што не губляюць бадзёрасці духа. Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Па словах следчага, справу хутка могуць накіраваць у пракуратуру.
Падтрымайце мужа і жонку грашовымі пераводамі, пасылкам і бандэролькамі, а таксама лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, (Алена Аляксандраўна Паўловіч, Дзмітрый Мікалаевіч Паўловіч)
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?

✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна

Затрымалі журналіста «Прэсбола» Андрэя Ільеню
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале спартовы аглядальнік Мікалай Іваноў.
Па яго словах, Ільеню затрымалі 14 верасня і арыштавалі на 10 сутак. За што — не паведамляецца.
Ільеня працуе каментатарам на матчах чэмпіянату Беларусі і працуе на беларускай мове.