Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚖️Былому адвакату Андрэю Мачалаву пакінулі прысуд без зменаў

У Мінскім гарадскім судзе 13 верасня разглядзелі апеляцыйную скаргу адваката Андрэя Мачалава. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.

Нагадаем, у судзе Ленінскага раёна Мінска 16 чэрвеня суддзя Таццяна Шоцік прызнала Мачалава вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Яму прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. 

Крыніца: @defendersbelarus
📲Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на:

Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org

❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
«Яны яго вельмі доўга білі». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання аднаго з інкасатараў «Белгазпрамбанка»

Жонка інкасатара «Белгазпрамбанка» Анастасія распавяла «Медыязоне» пра збіццё мужа, параненай падчас затрымання сабаку і крымінальнай справе супраць мужа і ягонага брата Яна і Алеся Папковічаў.

Паводле словаў Анастасіі, яны нават не паспелі апрануцца пасля сну, як у пакой уварваліся два сілавікі ў поўнай экіпіроўцы з аўтаматамі, і чатыры чалавекі ў чорнай форме. Акрамя Анастасіі і Яна ў пакоі начаваў іх пітбуль, які пачаў брахаць на незнаёмых людзей. Адзін з сілавікоў, па сцвярджэнні дзяўчыны, стрэліў у сабаку з аўтамата.

🔹«Ён не нападае, ён проста спалохаўся і пачаў гаўкаць. І яны страляюць у сабаку. У мяне муж забірае сабаку, каб ён не пабег на іх, і кладзецца на яе. Сілавікі страляюць ўжо другі раз, у мужа. Я пачула, як ён крычыць: «Не, не, не страляйце. Я зараз прыбяру сабаку». Я паглядзела, што ў сабаку яны пацэлілі».

🔹«Я кажу, што ён тэлефон у рукі не браў, вы ж усё бачылі. Яны яго вельмі доўга білі. Мне пагражалі, але не чапалі. У мужа засталіся дзеці ад першага шлюбу, якія жылі з былой жонкай. Але яны думалі, што гэта мае дзеці і абяцалі забраць іх у прытулак, а мяне пасадзіць на дзесяць гадоў. Потым пачаўся ператрус. Сілавікі да мяне падыходзілі і казалі пастаянна: «Ну што, твой муж фашыст? Значыць, і ты таксама фашыстка, выходзіць?» У мяне ёсць татуіроўкі. Пачалі пра татуіроўкі пытацца. Гэтым людзям складана было растлумачыць, што гэта руны, а не свастыка».

Чытаць цалкам гісторыю
На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з затрыманым учора адвакатам Міхаілам Макаравым. На ім ён кажа, што «затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што «зліваў» дадзеныя папярэдняга следства экстрэмісцкаму фарміраванню «АЧК». Таксама падчас ператрусу ўстаноўлена, што я перакрываў дарогі 16 жніўня 2020 года з Веранікай Івашкевіч і Максімам… Зарэгістраваўся ў жніўні 2021 года ў чат-боце «План Перамога» і прайшоў цалкам усе пытанні».

Але «АЧК» на дадзены момант не з’яўляецца экстрэмісцкім фарміраваннем. Па інфармацыі МУС, Міхаілу інкрымінуецца арт. 407 (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння) і 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Сілавікі апублікавалі яго фота з сябрамі на Маршы. Учора праўладныя каналы заявілі пра затрыманне адвакатаў, "якія працавалі на анархісцкую групоўку". Пакуль вядома пра затрыманне двух адвакатаў — Міхаіла Макарава і Анастасіі Сагановіч.
“Навошта вы падпісаліся на канал “Пул Першага?” У Віцебску вынесены прысуд за абразу Лукашэнкі і Караева

Год і 10 месяцаў калоніі суд Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня прысудзіў мясцоваму жыхару Яўгену Гукаву. Ён быў затрыманы 20 чэрвеня гэтага года і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА г. Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, супрацоўнік прадпрыемства “Альянс-Пластык” Яўген Гукаў з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2020 года «шматразова ў тэлеграм-чатах “Вуліца Гагарына” і “Віцебск-97” размяшчаў відаролік выступу Лукашэнкі на канале “Пул Першага”, які суправаджаў абразлівымі і нецэнзурнымі каментарыямі, з выкарыстанне ненарматыўнай формай маўленчага выказвання».

«А навошта вы падпісаліся на канал “Пул Першага?” З якой мэтай?» – дапытваўся суддзя ў абвінавачанага.

Таксама Яўгена абвінавацілі ў абразе былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

Чытаць болей 👉 bit.ly/3U9oUxj
🎉Палітвязень Віктар Пархімчык выйшаў на волю

Сёння палітзняволены Віктар Пархімчык скончыў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 17 і выйшаў на волю, паведамляюць @dissidentBY.

Нагадаем, у канцы красавіка Пархімчыку ўзмацнілі рэжым і перавялі з ПУАТ у папраўчую калонію. 15 студзеня 2021 года Віктара асудзілі на два гады «хіміі» па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства). У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада ў некалькі этапаў з хуліганскіх меркаванняў ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай часцы каля адміністрацыйнага будунку памежнага камітэта. Аднак не давёў злачынства да канца, так як супрацоўнікі памежнага камітэта збіралі раскіданыя самарэзы з праезнай часткі да таго, як па ім праязджаў аўтатранспарт.
Журналіста Яўгена Меркіса змясцілі ў ізалятар

Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса затрымалі ўчора пасля ператрусу. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

«Больш падрабязную інфармацыю супрацоўнікі ІЧУ не прадастаўляюць нікому са старонніх людзей. “Прыходзьце з пашпартам, распавядзем акалічнасці”, гавораць ахоўнікі. На дадзены момант невядома, ці быў суд і на якой падставе быў затрыманы журналіст», піша @Sztodzien

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BEwSrf
⚖️Заўтра будзе вынесены прысуд зняволеным, якіх абвінавачваюць у спальванні пудзіла Лукашэнкі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца справа пяцёх чалавек. Пракурор запрасіў для іх усіх турэмныя тэрміны: тры гады калоніі — для Іллі Давыдзенкі, 2,5 гады калоніі — для Марыны Маркевіч, па паўтара года калоніі — для Ганны Кісялёвай, Віктара Хімароды і Максіма Мацулевіча.

Іх усіх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за спальванне пудзіла Лукашэнкі, а Іллю і Марыну таксама — паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Прысуд вынясе суддзя Сяргей Кацар.

Падтрымаць зняволеных можна, прыйшоўшы на агалошванне прысуда. Яно адбудзецца заўтра, 15 верасня, у судзе Маскоўскага раёна Мінска (праспект газеты Праўда, 27) у 11.30.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з затрыманым учора адвакатам Міхаілам Макаравым. На ім ён кажа, што «затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што «зліваў» дадзеныя папярэдняга следства экстрэмісцкаму фарміраванню «АЧК». Таксама…
❗️Адваката Міхаіла Макарава і яго жонку, абаронцу Вікторыю Гулькову арыштавалі на 15 сутак. Пра гэта "Медиазона" распавёў сябар сям’і.

UPD. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што іх асудзілі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў).
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Кацярына Еўдакімава, Паліна Палавінка, Уладзіслаў Мальцаў, Дар’я Кароль, Раман Багрый, Іна Панова, Юрый Караткевіч, Алег Кірычэнка, Арцём Крылоў, Дзмірый Таратынаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://cutt.ly/hC13T3a

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
❗️Журналіст Яўген Меркіс затрыманы ў межах крымінальнай справы

Стала вядома, што сёння таксама адбыўся ператрус у бацькі журналіста Яўген Меркіса — забралі тэлефоны і ноўтбук.

У пастанове на ператрус пазначана ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Цяпер санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў зняволення.

Нагадаем, Яўгена затрымалі ўчора пасля ператрусу і змясцілі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрымання.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BEwSrf
Затрымалі жонку палітзняволенага журналіста Дзмітрыя Лукшы. Цяпер яны на «Валадарцы»

Затрыманне Паліны Палавінка адбылося яшчэ 2 чэрвеня, але праваабаронцы даведаліся пра гэта нядаўна. Вядома, што яе, як і мужа, абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 — актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, арт. 369-1 — дыскрэдытацыя Беларусі. Цяпер Паліна і Дзмітрый утрымліваюцца ў СІЗА-1.

Дзмітрый Лукша быў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску 11 сакавіка гэтага года. Раней ён шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X». На момант затрымання Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.

💌Падтрымайце палітзняволеных мужа і жонку лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмітрый Міхайлавіч Лукша, Паліна Палавінка
⚡️Журналіста Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі

У Гродзенскім абласным судзе сёння агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту “Новага часу” Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі. Таксама яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых. Яго абвінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Такі прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі.

Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе "разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу".

👉Дапамога сям'і Дзяніса Івашына
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️Журналіста Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі У Гродзенскім абласным судзе сёння агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту “Новага часу” Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі. Таксама…
💰22800 рублёў — столькі мусіць выплаціць палітзняволены журналіст, асуджаны да 13 гадоў і 1 месяца калоніі

Таксама журналіста Дзяніса Івашына аштрафавалі на 150 базавых велічыняў (4800 рублёў). Акрамя гэтага, ён мусіць выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым па 2000 рублёў кожнаму. Хто гэтыя пацярпелыя — невядома, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Агулам 22 800 беларускіх рублёў ці больш за 9 000 даляраў мусіць выплаціць палітзняволены журналіст, асуджаны сёння да 13 гадоў і 1 месяца калоніі.

Чытаць болей 👉 bit.ly/3BCPojA

👉Дапамагчы сям'і грашыма
❗️У Мінску затрымалі экскурсаводку Аксану Манкевіч

Сёння раніцай у Мінску затрымалі 24-гадовую экскурсаводку Аксану Манкевіч. На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае» відэа з Аксанай, на якім дзяўчына кажа, што «прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе, а таксама выходзіла на дарогу з бел-чырвона-белым сцягам».

Нагадаем, Аксану ўжо двойчы затрымлівалі па «народных» артыкулах у 2021 годзе. Апошні раз яе арыштоўвалі на 15 сутак у лістападзе 2021 года. Тады ў яе замовілі экскурсію па Мінску, але ў прызначаны час на сустрэчу прыйшоў супрацоўнік міліцыі і адвёў Аксану ў ГУБАЗіК. У выніку яе абвінавацілі ў «непадапарадкаванні міліцыянту» і арыштавалі на 15 сутак.

Замовілі экскурсію і затрымалі. Экскурсаводку Аксану Манкевіч арыштавалі на 15 сутак за «непадпарадкаванне»
У Ваўкавыску сёння была затрымана стаматалагіня Нэла Саўчанка

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab. Паведамляецца, што затрымалі жанчыну паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BEwSrf

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Ганна Вішняк
🔺Аляксандр Нагела
🔺Аляксандр Патаповіч
🔺Аляксей Губіч 
🔺Станіслаў Кажамякін
🔺Андрэй Новікаў
🔺Аляксандр Сухарукаў
🔺Андрэй Шульгат
🔺Сяргей Лагуткін
🔺Яўген Петрачэнка
🔺Сяргей Франчук
🔺Уладзіслаў Еўсцігнееў
🔺Яўген Каліноўскі
🔺Данііл Богнат 
🔺Аляксей Бычкоўскі
🔺Рыгор Грыг
🔺Максім Зіневіч
🔺 Дзмітрый Клімаў
 
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❗️Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк падоўжылі тэрмін у штрафным ізалятары

Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда. Па яго словах, палітзняволенай падоўжылі тэрмін утрымання ў ШІЗА на 10 сутак. Агулам Паліна правядзе ў ізалятары 60 сутак запар. Акрамя гэтага, адвакат жанчыны не можа да яе патрапіць ужо тры месяцы.

📌Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Па рашэнні Мінінфарма ў Беларусі заблакавалі сайт «Зялёнага парталу»

З 14 верасня ў Беларусі перастаў адкрывацца сайт «Зялёнага парталу», паведаміла каманда праекта.

«Што стала прычынай такой блакіроўкі, нам невядома. Прызнацца шчыра, нават і не цікава даведацца. Бо ў «краіне не да законаў» Міністэрства інфармацыі можа рабіць усё, што пажадае з усімі, з кім пажадае», паведамляецца на старонцы «Зялёнага партала».

Пры спробе адкрыць сайт з'яўляецца надпіс аб блакіроўцы па рашэнні Мінінфарма. Для карыстальнікаў з-за мяжы сайт даступны.
Маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча: «Сын сказаў, што вытрывае ўсё годна»

6 верасня палітзняволенага актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча асудзілі да 17 гадоў калоніі. На наступны дзень на кароткатэрміновым спатканні з ім змагла сустрэцца ягоная мама Таццяна.

«Мы размаўлялі пра ўсё, і гадзіны было мала. Сын ведае пра падзеі ва Украіне і з надзеяй глядзіць на цяперашнюю сітуацыю. Ён не сумуе і кажа: «Мама, якая розніца — 3 гады, 10, 15 ці 17 — усё адно не будзем столькі сядзець, не перажывай». Такая ўпэўненасць падтрымлівае і мяне: думала, буду там плакаць, але, дзякуй богу, вытрывала».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3daWfaR
Сілавікі затрымалі пецярых менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны на 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Па якім артыкуле затрыманыя жыхары сталіцы, пакуль невядома.

Сярод затрыманых мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 35 да 51 года. Згодна з інфармацыяй МУС, яны ўдзельнічалі ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах, стасаваліся паміж сабой у раённых чатах.

Таксама сцвярджаецца, што пратэсную акцыю нібыта арганізавала мінчанка Вікторыя, якая пражывае за мяжой.

"Яна праз мэсэнджары падабрала выканаўцаў, якім давала ўказанні. Ёй жа адпраўляліся фотасправаздачы аб праведзенай працы для далейшага размяшчэння на экстрэмісцкіх рэсурсах".

Крыніца: "Медыязона. Беларусь" са спасылкай на МУС