Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.1K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Полацку затрыманы актывіст Віктар Стукаў Як стала вядома праваабаронцам, Віктара забралі адбываць неадбытыя 15 сутак. Па нашай інфармацыі, суд над ім адбыўся яшчэ ў красавіку мінулага году. Яго асудзілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў)…
Стала вядома, што Віктара Стукава пасля затрымання адвезлі ў суд Полацкага раёна і там дадаткова прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Падставай стала фота, размешчанае актывістам у Facebook у 2020 годзе.
Стала вядома імя аднаго з затрыманых сёння адвакатаў

Паводле інфармацыі "Медыязоны" ад сваякоў, затрыманы адвакат Міхаіл Макараў. Ён абаронца Мікіты Дранца, асуджанага на 6 гадоў калоніі. Сілавікі апублікавалі яго перапіску з прадстаўніком "Анархічнага чорнага крыжа".

Праўладны тэлеграм-канал паведаміў, што адвакаты цягам двух гадоў платна працавалі на "анархісцкую групоўку, якая найбольш радыкальна праявіла сябе ў 2020 годзе", і "выконвалі ролю сувязных, перадаючы інфармацыю паміж змоўшчыкамі".

Крыніца: Медыязона. Беларусь
Падтрымайце вясноўцаў Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка і 8 асуджаных да вялікіх тэрмінаў палітвязняў

Нагадаем, 6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітычным вязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

BySol адкрыў збор у падтрымку фігурантаў гэтай справы — грошы пойдуць на перадачы і адвакатаў.

💵 Падтрымаць фінансава палітвязняў
⚡️Праваабаронцам паведамілі, што ў Гомелі каля 18.00 быў затрыманы журналіст Яўген Меркіс. Дома ў яго прайшоў ператрус.

Інфармацыя патрабуе пацверджання. Калі вам вядомы падрабязнасці, напішыце нам.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Праваабаронцу затрымалі пасля ператрусу 3 верасня ў сябе дома ў Мазыры і затым асудзілі на 10 сутак арышту.

Супраць Уладзіміра склалі агулам тры пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). За рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна».

Другую адміністрацыйную справу супраць праваабаронцы суддзя Ярмоленка пачала разглядаць учора. На пасяджэнні Уладзіміру стала дрэнна, і яму выклікалі хуткую. У выніку суддзя накіравала справу на дапрацоўку, бо ў пратаколе было шмат парушэнняў. Суд па трэцім пратаколе не прызначаны.
🌿Што блізкія распавядаюць пра палітзняволеных, якіх яны чакаюць дадому?

Цяпер у Беларусі 1328 палітвязня, іх колькасць павялічваецца амаль кожны дзень. Кожны і кожная з іх перажывае цяпер свой цяжкі лёс. «Вясна» публікуе гісторыі палітвязняў пад адпаведным хэштэгам. Сёння мы публікуем некаторыя з іх, каб натхніць вас на падтрымку людзей, якіх незаконна ўтрымліваюць за кратамі.

🔹Маці палітвязня Аляксея Галаўко: "Лёшаў сябра за магчымасць праз дзверы паглядзець на сына заплаціў 12 соднямі сваёй свабоды"

🔹"Я не мог уявіць, што, калі старэйшы брат будзе за кратамі, камусьці яго трэба будзе замяніць", – Мікалай Лабковіч 

🔹"Эмоцыі — не злачынства". Дзесяць месяцаў за кратамі ўтрымліваецца супрацоўнік EPAM і калега загінулага Андрэя Зельцэра

🔹Маці палітзняволенага Івана Паршына: "Намагаюся думаць толькі пра той момант, калі яго адпусцяць"

🔹Гісторыя таксіста Аляксандра Мураўёва, якога судзяць па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць"

📍Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Стала вядома імя аднаго з затрыманых сёння адвакатаў Паводле інфармацыі "Медыязоны" ад сваякоў, затрыманы адвакат Міхаіл Макараў. Ён абаронца Мікіты Дранца, асуджанага на 6 гадоў калоніі. Сілавікі апублікавалі яго перапіску з прадстаўніком "Анархічнага чорнага…
Згодна інфармацыі МУС, таксама затрымана адвакатка Анастасія Сагановіч.

Паведамляецца, што затрыманыя перадалі "экстрэмісцкім" тэлеграм-каналам персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў ГУБАЗ, СК, пракуратуры і суддзяў, якія разглядалі крымінальную справу "Рэвалюцыйнага дзеяння" (артыкул 407 КК).

Таксама Макараву і Сагановіч ставяць у віну артыкул 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Сёння быў затрыманы кандыдат гістарычных навук Яўген Гурынаў. На мужчыну заведзена крымінальная справа за ўдзел у пратэстах.

Апошнія гады ён працаваў каардынатарам праектаў фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «Анів». Сярод апошніх праектаў фонду ў Беларусі — кніга «Ваяры-армяне ў баях за Беларусь (1941-1944)». За ўдзел у праекце Яўгена і іншых удзельнікаў узнагародзілі медалём «Маршал Баграмян», адной з найбольш пачэсных узнагарод Арменіі.

Крыніца: Наша Ніва
😞Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць ў ШІЗА больш за тры тыдні

Тэлеграм-канал «Турма для жыцця» паведамляе, што палітвязень Сяргей Ціханоўскі з 19 жніўня бесперапынна знаходзіцца ў штрафным ізалятары жодзінскай турмы.

«У халоднай камеры ізалятара памерам каля пяці квадратных метраў, куды практычна не трапляе дзённае святло. Сяргей таксама фактычна пазбаўлены нармальнага сну, яго «ложак» цяпер уяўляе сабою драўляныя дошкі без матраца, падушкі і пасцельнай бялізны. «Ложак» адкідваецца ад сцяны з 22 да 6 гадзін. З-за дзікага холаду (тэмпература ў камеры такая ж, як на вуліцы) Сяргею даводзіцца ўставаць некалькі разоў за ноч, каб хоць трохі сагрэцца з дапамогай фізічных практыкаванняў. Сяргею забаронена карыстацца асабістымі рэчамі, кнігамі, ён не атрымвае лісты і газеты».

Нагадаем, у папраўчай калоніі Ціханоўскі знаходзіўся толькі адзін месяц, а потым яму змянілі рэжым на турэмны.

💌Падтрымаць Сяргея: Турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻 Напісаць анлайн
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ўчора ў Гомелі прайшоў ператрус у Святланы Кастэнка. Яна з’яўляецца валанцёркай ініцыятывы «Скажи жизни «ДА». Прычыны зацікаўленасці сілавікоў да Святланы і падрабязнасці пакуль невядомыя.

Нагадаем, учора пасля ператрусу быў затрыманы журналіст Яўген Меркіс.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⚖️Былому адвакату Андрэю Мачалаву пакінулі прысуд без зменаў

У Мінскім гарадскім судзе 13 верасня разглядзелі апеляцыйную скаргу адваката Андрэя Мачалава. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.

Нагадаем, у судзе Ленінскага раёна Мінска 16 чэрвеня суддзя Таццяна Шоцік прызнала Мачалава вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Яму прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. 

Крыніца: @defendersbelarus
📲Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на:

Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org

❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
«Яны яго вельмі доўга білі». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання аднаго з інкасатараў «Белгазпрамбанка»

Жонка інкасатара «Белгазпрамбанка» Анастасія распавяла «Медыязоне» пра збіццё мужа, параненай падчас затрымання сабаку і крымінальнай справе супраць мужа і ягонага брата Яна і Алеся Папковічаў.

Паводле словаў Анастасіі, яны нават не паспелі апрануцца пасля сну, як у пакой уварваліся два сілавікі ў поўнай экіпіроўцы з аўтаматамі, і чатыры чалавекі ў чорнай форме. Акрамя Анастасіі і Яна ў пакоі начаваў іх пітбуль, які пачаў брахаць на незнаёмых людзей. Адзін з сілавікоў, па сцвярджэнні дзяўчыны, стрэліў у сабаку з аўтамата.

🔹«Ён не нападае, ён проста спалохаўся і пачаў гаўкаць. І яны страляюць у сабаку. У мяне муж забірае сабаку, каб ён не пабег на іх, і кладзецца на яе. Сілавікі страляюць ўжо другі раз, у мужа. Я пачула, як ён крычыць: «Не, не, не страляйце. Я зараз прыбяру сабаку». Я паглядзела, што ў сабаку яны пацэлілі».

🔹«Я кажу, што ён тэлефон у рукі не браў, вы ж усё бачылі. Яны яго вельмі доўга білі. Мне пагражалі, але не чапалі. У мужа засталіся дзеці ад першага шлюбу, якія жылі з былой жонкай. Але яны думалі, што гэта мае дзеці і абяцалі забраць іх у прытулак, а мяне пасадзіць на дзесяць гадоў. Потым пачаўся ператрус. Сілавікі да мяне падыходзілі і казалі пастаянна: «Ну што, твой муж фашыст? Значыць, і ты таксама фашыстка, выходзіць?» У мяне ёсць татуіроўкі. Пачалі пра татуіроўкі пытацца. Гэтым людзям складана было растлумачыць, што гэта руны, а не свастыка».

Чытаць цалкам гісторыю
На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з затрыманым учора адвакатам Міхаілам Макаравым. На ім ён кажа, што «затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што «зліваў» дадзеныя папярэдняга следства экстрэмісцкаму фарміраванню «АЧК». Таксама падчас ператрусу ўстаноўлена, што я перакрываў дарогі 16 жніўня 2020 года з Веранікай Івашкевіч і Максімам… Зарэгістраваўся ў жніўні 2021 года ў чат-боце «План Перамога» і прайшоў цалкам усе пытанні».

Але «АЧК» на дадзены момант не з’яўляецца экстрэмісцкім фарміраваннем. Па інфармацыі МУС, Міхаілу інкрымінуецца арт. 407 (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння) і 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Сілавікі апублікавалі яго фота з сябрамі на Маршы. Учора праўладныя каналы заявілі пра затрыманне адвакатаў, "якія працавалі на анархісцкую групоўку". Пакуль вядома пра затрыманне двух адвакатаў — Міхаіла Макарава і Анастасіі Сагановіч.
“Навошта вы падпісаліся на канал “Пул Першага?” У Віцебску вынесены прысуд за абразу Лукашэнкі і Караева

Год і 10 месяцаў калоніі суд Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня прысудзіў мясцоваму жыхару Яўгену Гукаву. Ён быў затрыманы 20 чэрвеня гэтага года і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА г. Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, супрацоўнік прадпрыемства “Альянс-Пластык” Яўген Гукаў з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2020 года «шматразова ў тэлеграм-чатах “Вуліца Гагарына” і “Віцебск-97” размяшчаў відаролік выступу Лукашэнкі на канале “Пул Першага”, які суправаджаў абразлівымі і нецэнзурнымі каментарыямі, з выкарыстанне ненарматыўнай формай маўленчага выказвання».

«А навошта вы падпісаліся на канал “Пул Першага?” З якой мэтай?» – дапытваўся суддзя ў абвінавачанага.

Таксама Яўгена абвінавацілі ў абразе былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

Чытаць болей 👉 bit.ly/3U9oUxj
🎉Палітвязень Віктар Пархімчык выйшаў на волю

Сёння палітзняволены Віктар Пархімчык скончыў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 17 і выйшаў на волю, паведамляюць @dissidentBY.

Нагадаем, у канцы красавіка Пархімчыку ўзмацнілі рэжым і перавялі з ПУАТ у папраўчую калонію. 15 студзеня 2021 года Віктара асудзілі на два гады «хіміі» па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства). У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада ў некалькі этапаў з хуліганскіх меркаванняў ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай часцы каля адміністрацыйнага будунку памежнага камітэта. Аднак не давёў злачынства да канца, так як супрацоўнікі памежнага камітэта збіралі раскіданыя самарэзы з праезнай часткі да таго, як па ім праязджаў аўтатранспарт.
Журналіста Яўгена Меркіса змясцілі ў ізалятар

Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса затрымалі ўчора пасля ператрусу. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

«Больш падрабязную інфармацыю супрацоўнікі ІЧУ не прадастаўляюць нікому са старонніх людзей. “Прыходзьце з пашпартам, распавядзем акалічнасці”, гавораць ахоўнікі. На дадзены момант невядома, ці быў суд і на якой падставе быў затрыманы журналіст», піша @Sztodzien

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BEwSrf
⚖️Заўтра будзе вынесены прысуд зняволеным, якіх абвінавачваюць у спальванні пудзіла Лукашэнкі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца справа пяцёх чалавек. Пракурор запрасіў для іх усіх турэмныя тэрміны: тры гады калоніі — для Іллі Давыдзенкі, 2,5 гады калоніі — для Марыны Маркевіч, па паўтара года калоніі — для Ганны Кісялёвай, Віктара Хімароды і Максіма Мацулевіча.

Іх усіх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за спальванне пудзіла Лукашэнкі, а Іллю і Марыну таксама — паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Прысуд вынясе суддзя Сяргей Кацар.

Падтрымаць зняволеных можна, прыйшоўшы на агалошванне прысуда. Яно адбудзецца заўтра, 15 верасня, у судзе Маскоўскага раёна Мінска (праспект газеты Праўда, 27) у 11.30.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з затрыманым учора адвакатам Міхаілам Макаравым. На ім ён кажа, што «затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што «зліваў» дадзеныя папярэдняга следства экстрэмісцкаму фарміраванню «АЧК». Таксама…
❗️Адваката Міхаіла Макарава і яго жонку, абаронцу Вікторыю Гулькову арыштавалі на 15 сутак. Пра гэта "Медиазона" распавёў сябар сям’і.

UPD. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што іх асудзілі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў).
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Кацярына Еўдакімава, Паліна Палавінка, Уладзіслаў Мальцаў, Дар’я Кароль, Раман Багрый, Іна Панова, Юрый Караткевіч, Алег Кірычэнка, Арцём Крылоў, Дзмірый Таратынаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://cutt.ly/hC13T3a

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
❗️Журналіст Яўген Меркіс затрыманы ў межах крымінальнай справы

Стала вядома, што сёння таксама адбыўся ператрус у бацькі журналіста Яўген Меркіса — забралі тэлефоны і ноўтбук.

У пастанове на ператрус пазначана ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Цяпер санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў зняволення.

Нагадаем, Яўгена затрымалі ўчора пасля ператрусу і змясцілі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрымання.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3BEwSrf