⚖️Пачалі судзіць стрыечнага брата Латушкі Анатоля і яшчэ дзвюх палітзняволеных
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска сёння пачаўся разгляд крымінальнай справы адразу ў адносінах да трох палітзняволеных Анатоля Латушкі, Ліліі Ананян, Алены Маліноўскай. Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герба "Пагоня" і змясцілі пад варту. Цяпер іх судзяць агулам па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса за распаўсюд улётак да рэферэндуму, удзел у Маршы, маляванне «Пагоні», спаленне дзяржаўнага сцягу.
Палітвязень Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. 25 жніўня ў межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса затрымалі яго жонку — Алену. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉bit.ly/3QA9nUy

Затрымалі "па справе Зельцэра", але судзілі яшчэ за заклікі да санкцыяў і абразу Лукашэнкі: палітвязня асудзілі да 4 гадоў калоніі
У Гродзенскім абласным судзе 12 верасня агучылі прысуд 52-гадоваму палітвязню Рыгору Грыгу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго затрымалі 29 верасня мінулага году ў Гродне па так званай "справе Зельцэра". Падчас яго ўтрымання пад вартай Рыгору выставілі абвінавачванне яшчэ за абразу Лукашэнкі і заклікі да санкцыяў.
Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Dip4fT
💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Вітольдавіч Грыг
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

😔Палітвязня з Мазыра адправілі ў калонію за дыскрэдытацыю Беларусі і абразу Лукашэнкі
Палітзняволенага з Мазыра Яраслава Пашкова 7 верасня абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і абразе Лукашэнкі. Палітвязню прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, па рашэнні суда ён павінен заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3 200 рублёў). Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.
Пашкоў быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Аднак пад час следства дадалі новае абвінавачанне. У лісце на волю Яраслаў напісаў, што 3 сакавіка памерла ягоная маці.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Bt9AU3
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Яраслаў Аляксандравіч Пашкоў

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітзняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар
Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволеная актывістка Вольгу Маёраву ад сёняшняга дня была змешчана ў карцар. Прычыны і тэрмін невядомыя.
Нагадаем, Вольгу судзяць па «справе Аўтуховіча» паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна заявіла, што вінаватай сябе не лічыць ні па ніводным артыкуле. Яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. Нядаўна яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет, але спадзяецца, што хвароба толькі пачынаецца і яшчэ можна затармазіць яе развіццё.
У жніўні Вольга адзначыла 56-годдзе за кратамі.
💌Падтрымаць Вольгу пасылкамі, бандэролькамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Вольга Уладзіміраўна Маёрава

🇺🇦У Чашніках хлопец намаляваў беларускі і ўкраінскі сцягі на тэрыторыі вайсковага пахавання і зрабіў "экстрэмісцкія" надпісы на трубе — 2,5 года "хіміі"
23-гадовага Сцяпана Хадатовіча з Новалукомля абвінавацілі ў тым, што ў сакавіку гэтага года ён "зрабіў экстрэмісцкія надпісы на трубаправодзе Лукомльскай ГРЭС", а яшчэ праз два месяцы "нанёс на паверхню артылерыйскай прылады, усталяванай на тэрыторыі вайсковага пахавання ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёна, выявы бел-чырвона-белага і сіне-жоўтага сцягоў".
26 жніўня суддзя суда Чашніцкага раёна Таццяна Заруба асудзіла хлопца па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) да 2,5 гадоў "хіміі".
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3L4PTGq

❗️У Баранавічах за абразу Лукашэнкі да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі мужчыну з першай групай інваліднасці
12 верасня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна вынес прысуд мужчыне з першай групай інваліднасці Уладзіславу Рабічу, які мае дыягназ ДЦП і выкарыстоўвае вазок. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса («Абраза Лукашэнкі») і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Вырак агучыў суддзя Мікалай Кміта. Дзяржабвінавачанне падтрымала памочніца Баранавіцкага міжраённага пракурора Юлія Мірановіч.
Таксама ў даход дзяржавы як «сродак здзяйснення злачынства» канфіскаваны адзіны камп’ютар у сям’і. Рабіч абавязаны аплаціць паслугі адваката (70 рублёў 40 капеек) і працэсуальныя выдаткі – 170 рублёў – у даход дзяржавы.
🤡На судзе суддзя Кміта заўважыў: "Хутка амністыя, ён трапіць пад амністыю".
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 https://bit.ly/3B90KdL
Фота: intex-press.by

Тэлеграм-чат "Беларускія адвакаты" прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем" у Беларусі, заўважыла “Медыязона”.
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

❗️Сцяпан Латыпаў у калоніі глытаў лязо і рэзаў вену на знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі
Палітзняволены Сцяпан Латыпаў у ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ, паведамляецца на яго Instagram-старонцы. Палітвязень пратэставаў супраць блакавання ліставання і змяшчэння палітвязняў у ШІЗА. За гэта ён атрымаў 17 сутак у штрафным ізалятары. Вядома, што Сцяпана змяшчалі ў івацэвіцкую лякарню пасля таго, як ён праглынуў лязо, а пасля парэзу накладалі швы на руку. Стан здароўя палітвязня нармальны, але праблемы з адміністрацыяй не вырашыліся.
Цяпер Латыпаў чакае суд па ўзмацненню рэжыму — яго могуць перавесці ў турму.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3eFXpv9

‼️Праваабаронцу з Мазыра судзяць па новых пратаколах — у суд яму выклікалі хуткую
У судзе Мазырскага раёна сёння разглядалі другую адміністрацыйную справу супраць ужо арыштаванага на 10 сутак мясцовага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна.
Супраць Уладзіміра склалі тры пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). За рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна».
Сёння быў разгляд другой адміністрацыйнай справы, але ў расклад справу ўнеслі толькі па факту пачатку працэсу. Вядома, што ў суд да Уладзіміра выклікалі хуткую дапамогу.
Нагадаем, праваабаронцу затрымалі пасля ператрусу 3 верасня ў сябе дома ў Мазыры. Пазней яго асудзілі на 10 сутак арышту.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Баранавічах за абразу Лукашэнкі да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі мужчыну з першай групай інваліднасці 12 верасня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна вынес прысуд мужчыне з першай групай інваліднасці Уладзіславу Рабічу, які мае дыягназ ДЦП і выкарыстоўвае…
🗣Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч пракаментавала палітычны пераслед людзей з інваліднасцю:
«Па міжнародных і нацыянальных нормах людзі з інваліднасцю маюць у дзяржаве такую ж адказнасць, як людзі без інваліднасці. І да 2020 года, і пасля жніўня 2020 года людзей з інваліднасцю розных групаў прыцягваюць як да адміністрацыйнай, так і да крымінальнай адказнасці па палітычных матывах.
Але нормы кажуць і пра тое, што гэта — уразлівая группа. І часам для таго, каб у поўнай меры камунікаваць з навакольным асяроддзем, ім патрэбныя дадатковыя ўмовы. Нажаль, у беларускай дзяржаве ў судовай і следчай сістэмы няма скіраванасці на гуманізм, таму такія ўразлівыя групы праз гэта пакутуюць больш за іншых, ім патрэбная дадатковая дапамога і абарона.
Гэта тычыцца вельмі розных рэчаў: магчыма, чалавеку з інваліднасцю патрэбна больш часу на азнаямленне са справай, іншы шрыфт напісання матэрыялаў. Ці ў яго няма грошай заплаціць за адваката, ці яму патрэбнае спецыяльнае харчаванне, калі ён затрыманы. Ці ён не можа залезці на ложак на другім паверсе альбо не можа выконваць адмысловыя працы ў калоніі. А гэта ў Беларусі не ўлічваецца. Агулам калі казаць пра тое, што ў людзей з інваліднасцю пэўныя праблемы са здароўем, то самі ўмовы ўтрымання ўспрымаюцца для чалавека больш жорсткімі. Для гэтых людзей такія ўмовы часцей з'яўляюцца катаваннямі, чым для іншых».

Forwarded from "Вясна" назірае
😔Дызайнер Анатоль Лазар арыштаваны на 15 сутак
Пра гэта паведамляе @by_culture.
Нагадаем, Лазара затрымалі днямі ў Мінску. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус, забралі кампутар і тэлефон. Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

Палітзняволенага берасцейца асудзілі да двух гадоў калоніі па «справе Зельцэра»
12 верасня ў судзе Іванаўскага раёна вынесены прысуд палітвязню Івану Кузюру. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») па «справе Зельцэра» і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Ён мусіць выплаціць штраф 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Мабільны тэлефон палітвязня канфіскаваны. Прысуд вынес суддзя Мікалай Стасевіч.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Df4SeY

🥺Сёння палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын выступіў з апошнім словам, але яго ніхто не змог пачуць
14 верасня чакаецца прысуд па справе гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына, піша «Гарадзенская праваабарона».
Суд над палітвязнем цягнецца амаль месяц у Гродзенскім абласным судзе. Ягоную справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Валерый Раманоўскі, бо на працэсе «разглядалі дзяржаўныя тайны».
Сёння Івашын выступіў з апошнім словам, але яго не змагло пачуць грамадства.
Нагадаем, Дзяніса затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) журналісту пагражае да 15 гадоў калоніі.
💌Падтрымайце яго пасылкай або бандэролькай з рознымі прыемнымі дробязямі або зрабіце грашовы перавод: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
Грашовая дапамога сям'і
🔹У Гродне ў закрытым рэжыме пачынаюць судзіць журналіста Дзяніса Івашына

😥За распаўсюд улётак з заклікам лічыць галасы сумленна палітвязняў асудзілі да трох гадоў калоніі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 верасня агучылі прысуд палітвязням Аляксею Хількевічу і Раману Лабанаву. Суддзя Кацярына Мурашка прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў) за рассылку лістоў выбарчым камісіям з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна і прызначылі пакаранне: па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Затрымалі палітвязняў 17 і 18 лютага гэтага года.
👉Чытаць падрабязнасці

TikTok-блогера lexmask асудзілі да «хатняй хіміі»
Мінчука Аляксея Бондара прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Ён вядомы як TikTok-блогер lexmask, у якога больш за 60 тысяч падпісчыкаў
Прысуд вынесла Вольга Неборская ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска — верагодна, 7 верасня.
Хлопец апублікаваў пост з McDonald's з подпісам, што яго адпусцілі туды «за добрыя паводзіны». У зняволенні Аляксей правёў больш за тры месяцы.

✊Падтрымайце вясноўцаў Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка і яшчэ восем палітвязняў бандэролькамі і грашовымі пераводамі!
У Мінскім гарадскім судзе 6 верасня агучылі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду, Аляксандру Францкевічу, Аляксею Галаўко, Аляксандру Казлянку, Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Андрэю Марачу, Данілу Чулю. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Палітвязням прызначылі ад пяці да 17 гадоў калоніі.
Цяпер палітвязні прыкладана тры-чатыры месяцы будуць чакаць апеляцыю ў СІЗА. За гэты час кожны можа падтрымаць іх грашовымі пераводамі, а таксама пасылкамі ці бандэролькамі з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі.
💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?

🤡«Слова "змагары" ў яго ўвесь час чаргавалася са словам "с*кі"», — як да затрыманых у лютым на антываенных акцыях ставіліся сілавікі
Былы арыштант распавёў пра затрыманне 28 лютага падчас антываеннай акцыі пратэсту і ўзгадаў пра стаўленне ўчастковых РУУСа да пратэстоўцаў:
«Сілавікі перыядычна зрываліся на крык, увесь час мацюкаліся, адзін з іх, белабрысы нізкарослы хлопец у спартовым касцюме шэрага колеру, паводзіў сябе асабліва паскудна: слова "змагары" ў яго ўвесь час чаргавалася са словам "с*кі" і іншымі абразамі. Але не ўсе з іх паводзіліся падобным чынам.
Адзін з іх гучна з трыбуны ў актавай зале сказаў, што ён таксама супраць вайны, але калі ўсё будуць "бегаць па вуліцах", то нічога з гэтага добрага не выйдзе. Іншы хлопец узгадаў філосафа Платона (!) і сказаў, што кожны павінен займацца сваёй справай, а без міліцыі нас бы захліснула хваля злачыннасці. "Паплыў чувак", — рэзюмаваў хтосьці па левую руку ад мяне».
Чытаць цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3KYNyg5

🇺🇦Магілёўца, які хацеў далучыцца да каліноўцаў, судзяць па крымінальнай справе. За тыдзень да суда яго аштрафавалі за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў"
26 жніўня ў Гомельскім абласным пачалі разглядаць справу магілёўца Яўгена Карпава, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны). Вядома, што Карпаў даслаў ліст у СБУ з просьбай дапамагчы яму далучыцца да палка Каліноўскага. Беларускія сілавікі затрымалі яго ў чэрвені пры спробе перасекчы мяжу. Некалькі месяцаў Яўген утрымліваецца ў СІЗА.
Праваабаронцам стала вядома, што 19 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе. Карпаў "на суд не з'явіўся" — з чэрвеня ён утрымліваецца ў СІЗА-3. Яўгена абвінавацілі ў рэпостах з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў Карпава вінаватым і прызначыў яму штраф у памеры 480 рублёў.

Мінчука асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у адным Маршы. Каб не ўтрымлівацца пад вартай да суда, за яго ўнеслі заклад у 3800 даляраў
Суд Ленінскага раёна Мінска 24 жніўня асудзіў да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" Паўла Сінькова. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе. Прысуд вынесла Юлія Інчына.
Мінчука абвінавацілі ў тым, што ён "знаходзячыся на праезнай частцы дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, наўмысна ажыццявіў блакаванне руху транспартным сродкам з дапамогай перакрыцця праезнай часткі дарогі шляхам сумеснага выхаду з іншымі неўстаноўленымі грамадзянамі". На судзе ён віну прызнаў цалкам.
Знайшлі Паўла па фота на праезнай частцы з сімволікай з Марша на яго ўласным тэлефоне. Гэты адзін фотаздымак стаў галоўным доказам віны мужчыны.
Да суда Сінькоў знаходзіўся на волі пад закладам у памеры 9 600 рублёў (3 800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць заклададавальнік.

‼️У 72-гадовага палітвязня Васіля Бераснева ў СІЗА значна пагоршылася здароўе
У актывіста аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіля Бераснева, які знаходзіцца за кратамі ужо пяць месяцаў, значна пагоршылася здароўе. Пра гэта паведамляюць сваякі палітвязня, якія нядаўна атрымалі спатканне з ім.
Па іх словах, Васіль пакутуе ад моцных боляў у адзінай нырцы. Другую па прычыне анкалагічнага захворвання выдалілі раней — у 2018 годзе. На шматлікія просьбы і заявы вязня аб аказанні медычнай дапамогі, альбо накіраванні на абследванне – нічога не адказваюць. Адзінае – у крытычныя моманты ставяць абязбольваючую кропельніцу, што не вырашае праблемы.
Нагадаем, Бераснева затрымалі па “справе прафсаюзаў” 19 красавіка 2022 года. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 КК.
Чытаць цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3LdlNka
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Васіль Ціханавіч Бераснеў

У Мінску цэлую сям'ю асудзілі за ўдзел у Маршах. Іх знайшлі па фатаграфіях
Суд Ленінскага раёна Мінска 26 жніўня асудзіў цэлую сям'ю за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Юлія Інчына асудзіла паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) жонку і мужа Алену і Андрэя Бармутаў, а таксама ягоную сястру Вольгу Рахубу да трох гадоў "хатняй хіміі" кожнага.
Доказамі віны сталі перасланыя адно аднаму здымкі з Маршаў і перапіска пра гэта ў сацсетках. Да суда ўсе знаходзіліся на волі пад закладам.
Чытаць цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3RPmthE
❗️Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра вынікі судовых пасяджэнняў і факты палітычнага пераследу 👉 @viasna_bot, @ViasnaSOS, @SosViasna