Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
21.8K photos
469 videos
80 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⁉️Чаму важна паведамляць пра рэпрэсіі праваабаронцам і што гэта мяняе?

З-за рэпрэсій, ператрусаў, арыштаў і тэрмінаў, якія працягваюцца, нават за лайкі пад чужымі каментарамі беларусы сталі радзей паведамляць пра тое, што адбываецца, праваабаронцам. Здаецца, што прыцягненне ўвагі да пераследу толькі пагоршыць сітуацыю, але гэта зусім не так. Чаму важна паведамляць пра рэпрэсіі праваабаронцам і што гэта мяняе?

Каментар для «Malanka Media» ад праваабаронцы «Вясны» Наталлі Сацункевіч.

🗣Мы заклікаем паведамляць апошнія навіны пра вашых блізкіх, якія пераследуюцца па палітычных матывах: затрыманні, пераводы, ціск у месцах зняволення, даты судоў і аўдыё з пасяджэнняў 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Родным Яны Пінчук ужо два тыдні невядома, дзе знаходзіцца дзяўчына «Ужо два тыдні нам невядома нічога пра месцазнаходжанне Яны і пра тое, у якім яна стане. У СІЗА Віцебску нам кажуць, што яе няма, таксама як і ў СІЗА Масквы, Смаленску, Маскоўскай вобласці…
Родныя Яны Пінчук атрымалі ліст ад дзяўчыны

«Датаваны ён 14 жніўня. І ў ім Яна піша, што яна ў Яраслаўлі. Этап з Пецярбурга ў Яраслаўль заняў 4 дні, далей Яну мусяць павезці ў Смаленск, а ўжо адтуль у Беларусь. Рука вельмі моцна баліць пасля ўсіх сумак, а этапуюць Яну сталыпінскім вагонзакам», — паведамляе @freeyana.

Нагадаем, Яна — грамадзянка Беларусі, якой на радзіме пагражае вялікі тэрмін за адміністраванне «экстрэмісцкага» тэлеграм-чата «Віцебск 97%». Яе затрымалі ў Расіі і прынялі рашэнне выдаць Беларусі, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.

Учора паведамлялася, што родным Яны ўжо два тыдні невядома, дзе знаходзіцца дзяўчына.
Затрыманы чарговы прадстаўнік IT-індустрыі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Гродна Яўгена Кіселя.

Паводле іх, хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы».

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Галоўнага рэдактара «Народных навінаў Віцебска» Сяржука Серабро выклікалі ў ГУБАЗіК Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. «Выклікалі ў ГУБОП па падзях 2020 года. Больш пакуль нічога не ведаю» Як піша @euroradio, Серабро затрымлівалі ў Віцебску…
У Сяргея Серабро ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, як ён асвятляў падзеі 2020-га на сваім сайце

Як высветліў @bajby, галоўнага рэдактара «Народных навінаў Віцебска» цягам гадзіны распытвалі пра мірныя шэсці пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Міліцыянтаў цікавіла, ці ішлі людзі па ходніках, ці не пераходзілі дарогу ў неналежных месцах і чым займаўся сам журналіст — ці толькі фатаграфаваў і пісаў тэксты.

Таксама службоўцы з ГУБАЗіК распыталі Сяргея, ці прыцягвалі яго да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у той перыяд.
У Мінску сілавікі затрымалі сямейную пару з ЖК «Каскад»

У «пакаяльным відэа» дзяўчына паведаміла, што працуе трэнерам асобаснага росту, а яе муж расказаў, што працуе праграмістам. Таксама яны абодва паведамілі, што ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе.

Прычыны затрымання пакуль невядомыя, піша @vybory_smotri.

UPD. Праваабаронцам стала вядома, што затрыманых клічуць Ганна Чарвонец і Яўген Сляпцоў.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Па рашэнні Мінінфарма ў Беларусі заблакавалі выданне CityDog.іo

«На дадзены момант мы не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў ад дзяржорганаў аб прычыне блакіроўкі», — паведамляе рэдакцыя CityDog.

Пры спробе адкрыць сайт з'яўляецца надпіс аб блакіроўцы па рашэнні Мінінфарма.
❗️ Прызначана дата суда над палітзняволенай Ксеніяй Луцкіной

Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну пачнуць судзіць 1 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская.

Нагадаем, Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 года ў Мінску, з таго часу яна ўтрымлівацца ў СІЗА-1. Жанчыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Вядома, што за час знаходжання за кратамі ў Луцкіной моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе Ксеніі зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны ў мозгу.

💌Падтрымайце Ксенію лістамі і паштоўкамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ксеніі Алегаўне Луцкіной
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Беларуса затрымалі за татуіроўку з Гітлерам — мужчына даказваў сілавікам, што гэта Янка Купала

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне мінчука Паўла Гіля. Паводле іх, яму прызначылі 15 сутак арышту за татуіроўку з партрэтам Гітлера — аднак мужчына сцвярджаў, што гэта Янка Купала.

Як паведамляюць сілавікі, затрыманаму «ўручана для вывучэння» два зборніка Купалы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pEp5Tq

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Сёння роўна паўгады з поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. За якія дзеянні супраць вайны асудзілі жыхароў Брэсцкай вобласці за гэты час?

У гэтую сумную гадавіну @viasna_brest узгадвае тых жыхароў Берасцейшчыны, хто праз сваю неабыякавасць да лёсу суседняй краіны аддаў амаль самае каштоўнае — свабоду. Ім агулам прысудзілі 17 год калоніі, 8 год і 6 месяцаў «хатняй хіміі».

Пра кожную гісторыю можна прачытаць па спасылцы
«Газеце Слонімскай» анулявалі пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі

Сваё рашэнне Мінінфарм абгрунтаваў тым, што выпуск грамадска-палітычнага выдання «Газеты Слонімскай» і рэкламнай газеты «Аддушына» не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар.

«Ні гродзенская, ні брэсцкая, ні пінская друкарні не ўзялі ў друк «Газету Слонімскую» і газету «Аддушына», спасылаючыся на высокую ступень загружанасці і шчыльны графік друку», — тлумачаць сітуацыю ў рэдакцыі.

Крыніца: @bajby

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pEp5Tq
❗️Сілавікі затрымалі лекарку Вольгу Барушка

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне лекаркі-анестэзіёлага-рэаніматолага Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Вольгі Барушка.

На «пакальным відэа» 35-гадовая жанчына кажа, што затрыманая з-за каментароў у інтэрнэце — нібыта яна абражала супрацоўнікаў міліцыі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pEp5Tq

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Сацсеткі Symbаl.bу, hоdna.bу, bnr100.bу і тэлеграм-канал «Белы легіён» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Адпаведнае рашэнне 17 жніўня прыняў суд Партызанскага раёну Мінска, піша @mediazona_by

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pEp5Tq

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Жыхар Віцебска вярнуўся ў Беларусь і цяпер яму пагражае 10 гадоў калоніі. Яму патрэбная дапамога!

У Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме адбываецца суд над 34-гадовым Аляксеем Рэзнікавым. За пасты і рэпосты «ВКонтакте» яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах КК: ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызма), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). 18 жніўня пракурор запрасіў для мужчыны пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Хутка суддзя Яўген Буруноў вынясе прысуд.

Вядома, што 34-гадовы Аляксей працаваў раней за мяжой. Але вясной з-за цяжкага стану ягонай маці ён вярнуўся да дому і быў затрыманы. Праз тры дні пасля арышту сына памерла ягоная маці. Мужчына застаўся без сваякоў і знаходзіцца больш за чатыры месяца пад арыштам ў віцебскім СІЗА №2.

💌Падтрымайце вязня пасылкай, лістом ці грашовым пераводам: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Аляксей Сяргеевіч Рэзнікаў
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Магілёва Уладзіміра Макоўскага

Паведамляецца, што мужчына нібыта прайшоў рэгістрацыі ў плане «Перамога», а таксама быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pEp5Tq

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
🕊️На волю выйшаў палітвязень па «чыгуначнай справе» Віктар Іванцоў

Віктар Іванцоў — жыхар Баранавічаў, абвінавачаны паводле арт. 309 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзенне ў нягоднасць шляхоў злучэння). Фігуранты справы (Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч і Віктар Іванцоў) праводзілі па дзве спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Некаторыя скончыліся няўдачай, а ў двух выпадках блакаванне спрацавала: у выніку быў парушаны рух цягнікоў. Іванцоў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што адміністрацыя калоніі № 1 рэгулярна змяшчала палітвязня ў ПКТ.

Віктар цалкам адбыў тэрмін і 24 жніўня выйшаў на волю. За кратамі застаюцца яшчэ два палітвязні па гэтай справе.
Чэмпіёна Еўропы і віцэ-чэмпіёна свету па гандболе Міхаіла Міхуту асудзілі на 5 гадоў «хатняй хіміі» за рэпосты і каментары пра Лукашэнку

Суд Зэльвенскага раёна вынес рашэнне па справе аднаго з самых паспяховых гандбольных трэнераў краіны — Міхаіла Міхуты, якога абвінавачвалі ў «Абразе Лукашэнкі» (ч. 1 і ч. 2 арт. 368), а таксама ў «Паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі» (ч. 2 арт. 367). Справу спартоўца разглядала суддзя Люцыя Жук.

Згодна з версіяй абвінавачвання, у чэрвені 2020 года, у «ВКонтакте» Міхаіл зрабіў некалькі рэпостаў, якія «абразілі гонар і годнасць Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім паўнамоцтваў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй Беларусі, а таксама нанеслі шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады».

У адным з рэпостаў утрымліваліся наступныя словы: «Сусветнай супольнасці тэрмінова неабходна прыняць меры па нейтралізацыі асабліва небяспечнага злачынцы [Лукашэнкі]». У другім была размешчаная шаржавая выява Лукашэнкі, на якой ён выглядаў арыштантам.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Td4Ae7
Дома ў палітвязня Аляксандра Казакевіча адбыўся ператрус — сілавікі таксама задавалі пытанні пра ягонага брата

19 ліпеня Аляксандру прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» — суддзя Вольга Дубовік прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады»). Казакевіча вызвалілі ў залі суда, ён правёў у зняволенні тры месяцы.

Аднак ужо 26 ліпеня Аляксандра зноў затрымалі. Стала вядома, што супраць Казакевіча зноў распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») — высветлілася, што хлопец нібыта абразіў яшчэ нейкага прадстаўніка ўлады ў мінулым годзе. Сёння дома ў Казакевіча адбыўся ператрус.

🔹Гісторыі з жыцця палітзняволенага маладзечанца Аляксандра Казакевіча

💌Вы можаце падтрымаць яго пасылкамі або бандэролькамі, грашовымі пераводамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Дзмітрыевіч Казакевіч
Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся на ўмовы зняволення

Ягоную скаргу да турмы №1 Гродна сёння разгледзіць суддзя Артур Лешык.

Крыніца: @nebovkletku
"Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей", - палітзняволеная Луцкіна даслала ліст на волю

Журналістка Ксенія Луцкіна даслала кранальны ліст з-за кратаў:

"Салодкага мне хопіць на месяц :) Месяц будзе складаны... Колькі іх яшчэ наперадзе? Аднаму Богу вядома.
Мне вельмі няпроста. Час робіць сваю справу, казаць, што ўсё лёгка і проста - хлусіць, а я гэтага рабіць не ўмею. Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей.

Бясконца сумую па сыну. Гэта проста непраходны боль. Не дай Бог нікому гэтага перажыць.
Спадзяюся на тое, што ўсе неяк уладкуецца, што ўсё будзе добра! Вельмі спадзяюся і веру ў гэта!"

Нагадаем, 1 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе распачнецца суд над Ксеніяй Луцкіной, якую абвінавачваюць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

💌Падтрымайце Ксенію: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ксеніі Алегаўне Луцкіной
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Гомельскаму пастару прыгразілі крымінальнай справай у выпадку правядзення абраду хрышчэння

На пастара гомельскай суполкі хрысціян поўнага Евангелля «Жывая вера» Дзмітрыя Падлобкі не спыняецца ціск. Нагадаем, нядаўна яго асудзілі за правядзенне абраду хрышчэння ў двары прыватнага дома, расцаніўшы гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

А 24 жніўня пастару выдалі ў міліцыі папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння закона аб масавых мерапрыемствах, распавёў ён на сваёй старонцы:

«Папярэдзілі, што калі будзе парушэнне закону яшчэ, то гэта ўжо можа быць крымінальная справа. А бонусам мяне апавясцілі, што цяпер цягам года кожны месяц са мной асабіста будзе сустракацца ўчастковы міліцыянт — каб праводзіць прафілактычную працу».

Крыніца: @flagshtok
‼️Палітзняволенага Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму

29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене палітвязню Сцяпану Латыпаву, які адбывае тэрмін у «Воўчых норах», пакарання на больш жорсткае. Верагодна, яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.

Нагадаем, у сярэдзіне траўня Сцяпана перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты. Сябры палітвязня просяць усіх, хто пісаў яму ў калонію, пазначыць у адмысловай google-форме свае пасланні.

Нагадаем, 16 жніўня мінулага году Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў ШІЗА агулам на 32 дні.

💌Працягвайце пісаць Сцяпану: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў