Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.7K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🕊Беларусы Латвіі зрабілі 1262 белыя папяровыя птушкі ў гонар кожнага беларускага палітвязня

Сярод іх было таксама 18 чырвоных птушак — яны сімвалізавалі 18 забітых беларусаў, піша @belarusians_latvia

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
📮Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна ў калоніі змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаў

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» пакарала мастака Алеся Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ. Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі. У калоніі мастак знаходзіцца з сярэдзіны красавіка.

Нагадаем, Алеся затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

💌Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚖️Былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса арыштавалі на 15 сутак

8 жніўня затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку — іх з машыны выцягнулі сілавікі. Пасля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус. Жонку Антоля пазней вызвалілі, а яго пакінулі за кратамі да суда.

Як стала вядома @bajby, 10 жніўня над рэдактарам прайшоў суд у памяшканні Барысаўскага РАУС. На разгляд справы не дапусцілі нават жонку журналіста. У выніку Анатоля арыштавалі на 15 сутак.

Падчас затрымання ад сілавікоў гучалі абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, таму, меркавана, яго судзілі па арт. 19.11 КаАП.
Гамельчука асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за каментары

10 жніўня ў Гомельскім абласным судзе разгледжаная справа 63-гадовага Уладзіміра Рабчанка. Суддзя Алег Харошка прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса (ч. 1 арт. 130 і арт. 369) і асудзіў да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

Падчас суду стала вядома, што Рабчанка пакінуў каментар «Понимает тварь, что за все ответить придется» пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ Генадзя Казакевіча, а яшчэ пісаў каментары з «негатыўнай ацэнкай» супрацоўнікаў МУС, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў УС.

Каб затрымаць мужчыну, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю: яны выклікалі на допыт ягонага старога сябра – Станіслава Анзэля, атрымалі доступ да яго мабільнага тэлефона і такім чынам вышуквалі каментары Уладзіміра.

«Я разумеў, што мяне могуць выкарыстаць як інструмент і мне вельмі сорамна перад Валодзям», – сказаў Станіслаў.

Чытаць па спасылцы
🎉Палітзняволены Аляксандр Івулін сёння адзначае свае 30-годдзе. Павіншуйце яго са святам!

Нагадаем, 19 студзеня блогеру, журналісту і футбалісту «Крумкачоў» прысудзілі два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

За кратамі Аляксандр знаходзіцца ўжо больш за год — яго затрымалі ў кватэры 3 чэрвеня 2021 года і на наступны дзень асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту за сцяг на акне. Пасля 30 сутак арышту на волю ён такі і не выйшаў.

💌Павіншуйце палітвязня: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Івуліну Аляксандру Мікалаевічу
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Экс-капітана Генштаба Дзяніса Урада, асуджанага да 18 гадоў калоніі, збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Стала вядома, што ў судзе Наваполацка 22 жніўня адбудзецца разгляд справы аб пераводзе палітзняволенага спецсувязіста Генштаба Дзяніса Урада ў іншую папраўчую ўстанову і змене рэжыму. Па рашэнні суддзі Вольгі Баліка яго могуць перавесці на турэмны рэжым.

Нагадаем, 14 траўня 2021 года суд вынес жорсткі прысуд палітвязню: 18 гадоў калоніі за здраду дзяржаве (ч. 2 арт. 356 КК). Мужчына сфатаграфаваў ліст міністра МУС да міністра абароны і адправіў яго аднаму з телеграм-каналаў. Таксама яго пазбавілі званьня. Тэрмін Дзяніся накіравалі адбываць у наваполацкую калонію № 1.

Дзянісу Ураду 31 год, ён жанаты, ёсць дзіця. Родам ён з Расонаў Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, які скончыў у 2014 годзе.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзяніс Міхайлавіч Урад
📮Напісаць анлайн
Лекарку-стаматолага будуць судзіць у Оршы за абразу Лукашэнкі

У красавіку праваабаронцам стала вядома, што ў Оршы была затрыманая доктар-стаматолаг Наталля Кукішава. Па папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачвалі ў абразе нейкага чыноўніка.

Зараз стала вядома, што Наталлю будуць судзіць 17 жніўня ў закрытым судзе за абразу Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Таксама нельга выключаць, што Наталля знаходзіла ў СІЗА да суда і справу з абразы чыноўніка перафарматавалі ў абразу Лукашэнкі.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Драгуноў.

Чытаць па спасылцы
У Дуброўна сілавікі затрымалі жонку актывіста Міхаіла Чамуракі, які збег з «хіміі»

Пакуль прычыны затрымання невядомыя. Двое супрацоўнікаў міліцыі завіталі да жанчыны дамоў у першай палове дня і правялі ператрус. Паведамілі, што ў межах крымінальнай справы, аднак якой – не сказалі.

Людміла Чамурака, якая мае анкалагічнае захворванне, некалькі разоў затрымлівалася разам з мужам, была адміністрацыйна пакараная. Раней улады пагражалі забраць у сям’і дзяцей.

Міхаіл Чамурака — актывіст з Дуброўна, асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») па крымінальнай справе аб паклёпе (арт. 188 КК).

26 лістапада 2021 палітзняволены, які адбываў пакаранне ў ваўкавыскай папраўчай установе №29, здолеў уцячы з Беларусі. Цяпер Чамурака знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3bKXht6
СК скончыў расследаванне справы ў дачыненні да чатырох жыхароў Салігорска

Па дадзеных следства, у студзені і лютым мінулага года ў Салігорску былі выяўлены неаднаразовыя факты псавання маёмасці ў грамадскіх месцах. На сценах дамоў, гаражах і прыпынках невядомыя пакідалі «экстрэмісцкія» надпісы і выявы, у тым ліку надпіс, які ўтрымліваў паклёп у дачыненні да Лукашэнкі. Па гэтай справе было затрымана чатыры чалавекі.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны паводле ч.1 арт.361, ч.3 арт. 130, ч.2 арт.367 і арт.341 КК.

Верагодна, фігурантамі гэтай справы з'яўляюцца трое палітвязняў — Алег Біруля, Таццяна Біруля, Алег Гаўрылаў.
У Гродне затрымалі грузчыка Андрэя Цішурова

Як кажа 35-гадовы мужчына на «пакаяльным відэа», у 2020 годзе ён «паддаўся ўплыву экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў і пачаў распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы на сваёй старонцы».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3bKXht6

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Жыхара Бабруйска затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў плане «Перамога»

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 33-гадовага Дзмітрыя Савянка. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што пасля выбараў ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а пасля зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3bKXht6

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
🤯З вязняў беларускіх калоній патрабуюць выплаты падатку

Размова ідзе аб падатку на першую кватэру, неабходнасць выплаты якога з'явілася пасля прыняцця новага Падатковага кодэкса. Апавяшчэнні на выплату сталі прыходзіць, пачынаючы з ліпеня і выявілі чарговую праблему — асуджаныя папраўчых калоній ад выплаты падатку не вызваленыя (у адрозненне ад вайскоўцаў), а заплаціць няма магчымасці.

Падатак складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра жылля. Разліковы кошт адрозніваецца ад рэгіёна, у сярэднім новы падатак у Мінску складзе 50-60 рублёў у год, у рэгіёнах — у два разы менш.

Сума выглядае невялікай, але ў беларускіх папраўчых калоніях вязні зарабляюць у сярэднім ад 4 да 6 рублёў у месяц. Акрамя таго, зняволеныя могуць мець грошы на рахунках і выкарыстоўваць іх для пакупкі прадуктаў у турэмнай краме — некалькі базавых велічынь у месяц у залежнасці ад рэжыму і наяўнасці пазоваў — але ці можна будзе з рахунку аплаціць падатак, невядома.

Праблема ў тым, што ў банках патрабуюць дадзеныя менавіта ўладальніка кватэры і просяць прад'явіць пашпарт. Сваякам асуджаных даводзіцца ісці на розныя хітрыкі, каб аплаціць суму, але гэта не заўсёды атрымліваецца. Адміністрацыі калоній пакуль ніякіх тлумачэнняў не даюць. Падобна, гэтая праблема для іх такая ж нечаканасць, як і для ўсіх астатніх.

Крыніца: @MAYDAYMog
За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў жанчыну ў дэкрэце

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 32-гадовай Кацярыны Лукашэвіч. На «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў шматлікіх паслявыбарчых акцыях пратэсту, анонсы якіх глядзела ў «дэструктыўных каналах».

Сілавікі пішуць, што цяпер жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.

UPD. Стала вядома, што Кацярыну вызвалілі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3bKXht6

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
📍Прызначана дата суда над тыктокерам Андрэем Бяляўскім. Яго будуць судзіць у закрытым рэжыме

45-гадовага TikTok-блогера з Бабруйска Андрэя Бяляўскага пачнуць судзіць 22 жніўня ў 10:30. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць бабруйскі суддзя Антон Дудаль.

Андрэя затрымалі 28 красавіка наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok. Пазней палітвязню прад’явілі абвінавачванне ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

💌Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі
💻Напісаць анлайн
📱«Палеская Вясна» — незалежныя навіны ўсходняга Палесся

Сачыце за праваабарончым жыццём у сацыяльных сетках:
🔹Telegram
🔹Facebook
Суд па справе аб «захопе ўлады»: Рамана Пратасевіча дапытваюць у якасці сведкі

Як паведамляюць праўладныя СМІ, Пратасевіч пацвердзіў, што знаёмы з Юрыем Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым. Паводле яго слоў, ён пазнаёміўся з Зянковічам у 2017 ці 2018 гадах — іх пазнаёміў Дзмітрый Шчыгельскі, знаёмства адбылося ў Мінску. Што да Шчыгельскага, то з ім Пратасевіч пазнаёміўся прыкладна ў 2015 годзе ва Украіне.

«Мне Шчыгельскі паведаміў, што ёсць варыянт сілавога звяржэння ўлады ў Беларусі і запрасіў да ўдзелу ў зум-канферэнцыі», — сказаў Пратасевіч у судзе.

Таксама, паводле слоў Пратасевіча, планавалася сустрэча Ціханоўскай і «змоўшчыкаў» у Маскве, Стамбуле або якім-небудзь іншым горадзе ў Еўропе.

Ён распавёў, што «змоўшчыкі» бачылі адзін варыянт звяржэння ўлады — «сілавы з удзелам ваенных».

«Ніякім іншым спосабам уладу нельга было змяніць. Маршы і шэсці ўжо праваліліся», — сказаў Пратасевіч.
У Мінску распачаўся першы суд па справе антываеннага «рэйкавага партызана»

У Мінскім раённым судзе распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага «рэйкавага партызана» Сяргея Глебкі. Ён быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў.

Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 289 КК (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне чыгуначных шляхоў зносін у непрыдатны для эксплуатацыі стан у мэтах учынення акту тэрарызму). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Антон Колабаў. Пакуль пасяджэнне абвешчана адкрытым.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3AdTQ7N

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сяргей Сяргеевіч Глебка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Жыхароў Светлагорска выклікаюць у міліцыю пад рознымі нагодамі і просяць паказаць мабільныя тэлефоны — шукаюць «экстрэмізм»

Як паведамляюць са Светлагорска, у міліцыю людзей выклікаюць нібыта як сведкаў пра дарожна-транспартныя здарэнні, скаргі ад суседзяў на шум і т. п. Пасля агляду тэлефона складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП – «Распаўсюджванне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэміскай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць». Затым адміністрацыйная справа накіроўваецца ў суд.

Варта нагадаць, што грамадзянін не абавязаны па просьбе міліцыянта альбо прадстаўніка якога-небудзь іншага органа ўключаць асабісты тэлефон ці электронную прыладу, уводзіць паролі на ёй і прадастаўляць магчымасць агляду інфармацыі, якая там захоўваецца. Міліцыянт можа прапанаваць грамадзяніну зрабіць гэта, але не мае права патрабаваць альбо пагражаць якімі-небудзь дзеяннямі за адмову.

Крыніца: Гомельская Вясна