Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💌Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі палітзняволеным імяніннікам

«Палітвязні — нашы героі», — кажуць яны.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
📮Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3PIOcjz
«Цяпер у мяне няма дома». Рэдактарка газеты «Новы час» Аксана Колб з'ехала з Беларусі

Раней яе асудзілі на 2,5 гады «хіміі» за ўдзел у адным жнівеньскім Маршы ў 2020 годзе.

«Цяпер у мяне няма дома. Але ёсць адна вялікая мара - сядзець у першым шэрагу пад час вялікага трыбунала, дзе будуць судзіць усіх тых, хто пазбавіў нас радзімы, а кагосьці і свабоды», – напісала Колб у Facebook.
😔На палітвязня Віктара Пархімчыка, якога перавялі з "хіміі" ў калонію, ціcне адміністрацыя ўстановы

Стала вядома, што па прыбыцці ў калонію адразу пасля каранціну палітвязня Віктара Пархімчыка змясцілі ў ШІЗА. Акрамя гэтага яго пазбавілі перадач, пасылак і спатканняў.

Нагадаем, у канцы красавіка Пархімчыку ўзмацнілі рэжым і перавялі з ПУАТ у папраўчую калонію. 15 студзеня 2021 года Віктара асудзілі на два гады «хіміі» па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства). У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада ў некалькі этапаў з хуліганскіх меркаванняў ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай часцы каля адміністрацыйнага будунку памежнага камітэта. Аднак не давёў злачынства да канца, так як супрацоўнікі памежнага камітэта збіралі раскіданыя самарэзы з праезнай часткі да таго, як па ім праязджаў аўтатранспарт.

💌Падтрымайце Віктара лістамі салідарнасці і паштоўкамі: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Віктару Віктаравічу Пархімчыку
‼️«Раскладаюцца тканкі нырак» — Мікалай Аўтуховіч на судзе паведаміў пра вынікі аналізаў пасля сухой галадоўкі

Сёння на судзе па «справе Аўтуховіча», Мікалая вярнулі на судовы працэс пасля таго, як выдалілі за «сістэмныя парушэнні». Як піша «СБ. Беларусь сегодня», Аўтуховіч спыніў сухую галадоўку 1 жніўня. Пры гэтым медыкі адзначылі, што не могуць назваць гэта галадоўкай, бо нібыта Мікалай прымаў за гэты перыяд «нейкую колькасць вады і вугляводаў» — пра гэта сведчаць даследаванні аналізаў. Сам жа Мікалай заявіў, што не згодны з заявай медыкаў і распавёў пра іншае:

«27 ліпеня быў узяты аналіз, які праз чатыры дні паказаў, што арганізм цалкам абязводжаны, раскладаюцца тканкі нырак. Маё здароўе цалкам падарвана».

Таксама Аўтуховіч заявіў хадайніцтва аб азнаяемленні з пратаколамі тых пасяджэнняў, на якіх ён адсутнічаў. Суд задаволіў хадайніцтва.

💌Падтрымаць Мікалая пасылкамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу
Справа аб спробе дзяржперавароту: Юры Зянковіч прызнаў віну цалкам і пагадзіўся даваць паказанні ў судзе

Пры гэтым ён папрасіў прабачэння перад сваімі чатырма саўдзельнікамі за тое, што яны патрапілі пад следства, перадае SPUTNIK.

Раней стала вядома, што Зянковіч адзіны з абвінавачаных пагадзіўся заключыць здзелку са следствам.

🔹Суд па «справе змоўшчыкаў»: Зянковіч прызнаў віну і папрасіў прабачэнне ў астатніх фігурантаў
❗️У палітзняволенага блогера і актывіста Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты

Пра гэта паведамляе @belsat.

28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую Папраўчую калонію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Раней стала вядома, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон удзень – яго прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».

💌Адрас для падтрымкі: ПК №12, 211381, Віцебская вобласць, Орша, вул. Смаленская, 2, Павел Юр'евіч Вінаградаў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️«Раскладаюцца тканкі нырак» — Мікалай Аўтуховіч на судзе паведаміў пра вынікі аналізаў пасля сухой галадоўкі Сёння на судзе па «справе Аўтуховіча», Мікалая вярнулі на судовы працэс пасля таго, як выдалілі за «сістэмныя парушэнні». Як піша «СБ. Беларусь…
Аўтуховіч падчас судовага працэсу папрасіў аб аказанні медыцынскай дапамогі

Супрацоўнікі медыка-санітарнай службы агледзелі абвінавачанага. Пасля агляду суд заслухаў спецыяліста — паводле яго слоў, стан здароўя Мікалая ацэньваецца як задавальняючы, ніякіх супрацьпаказанняў для ўдзелу ў працэсе не выяўлена. Скаргі галоўнага фігуранта справы пракаментаваныя як «бытавая з'ява».

Нагадаем, Мікалай 23 дні трымаў «сухую галадоўку».
❗️ Палітзняволенаму юнаку Мікіту Залатарову, хвораму на эпілепсію, прысудзілі яшчэ тры гады зняволення

Бацька палітвязня паведаміў @belsat, што зараз Мікіта знаходзіцца ў Жодзіна і імаверна там яго асудзілі ў чарговы раз – на 3 гады строгага рэжыму.

Раней юнака ўжо судзілі двойчы: яго затрымалі ў 17-гадовым узросце і абвінавацілі за падзеі 10 жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Тады хлопца пакаралі 5 гадамі выхаваўчай калоніі.

А 12 ліпеня 2021 года хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 КК («Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

У чэрвені Мікіту перавялі ў папраўчую калонію.

За што цяпер пакаралі Залатарова – невядома. Адзначым, што ў раскладзе Вярхоўнага суда справы Мікіты не было.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️ Палітзняволенаму юнаку Мікіту Залатарову, хвораму на эпілепсію, прысудзілі яшчэ тры гады зняволення Бацька палітвязня паведаміў @belsat, што зараз Мікіта знаходзіцца ў Жодзіна і імаверна там яго асудзілі ў чарговы раз – на 3 гады строгага рэжыму. Раней…
Бацька Мікіты Залатарова ўдакладніў @viasnaHomel, што юнака не судзілі наноў, а змянілі яму рэжым і перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8. Хлопец будзе адбываць пакаранне ў турме строгага рэжыму.

Перадумовай такога пераводу стаў перавод хлопца з выхаваўчай калоніі ў папраўчую ў чэрвені.

Такім чынам хлопцу не дадалі 3 гады, а змянілі рэжым на больш строгі на рэшту пакарання.
⁉️Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.  

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека? 

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 42 палітвязняў, якіх па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 28 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі на турэмны рэжым.

Турэмны рэжым — гэта камерныя умовы ўтрымання, дзе, у адрозненні ад калоніі, вязні ўвесь час сядзяць у чатырох сценах. У камерах людзі гадамі могуць сядзець у рэжыме 24/7 з аднымі і тымі ж людзьмі ў колькасці ад трох да дванаццаці чалавек.

Распавядаем, якія абмежаванні ўжываюцца ўладамі ў адносінах да палітычных вязняў, каб пагоршыць ім умовы ўтрымання

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
🔹
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад «Вясны»
🔹«Наша сіла — у салідарнасці!» Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
Мужчына атрымаў штраф у 960 рублёў за абразу супрацоўнікаў пракуратуры Магілёўскай вобласці

Паведамляецца, што мужчына ў сваіх пісьмовых скаргах, пададзеных у Генеральную пракуратуру на рашэнні, прынятыя пракуратурамі Магілёва і Магілёўскай вобласці, у «непрыстойнай форме выказаў адмоўныя ацэнкі асоб супрацоўнікаў дадзеных пракуратур».
Сілавікі затрымалі бацьку журналісткі, якая знаходзіцца за мяжой

У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае» відэа з Вадзімам Болбасам — бацькам журналісткі, актывісткі Аліны Болбас.

У апісанні пад відэа сілавікі цынічна паведамляюць: «Безадказнае патуранне да дабра не давяло, дачка збегла за мяжу, а бацька павінен адказаць перад законам. Кажуць, што дзеці не адказваюць за бацькоў, але вось прынцып наадварот ужо працуе».

У тым жа відэа Вадзім Болбас кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах-2020 разам з дачкой, а таксама вёў пра гэта дзённік, піша «Наша Ніва».
5 жніўня ў Лідзе затрымалі супрацоўніка «Лідахлебапрадукт»

@lida_grab_court паведамляе аб затрыманні майстра на элеватары на ААТ «Лідахлебапрадукт» Ігара Хартановіча. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што «ў 20-ым годзе паддаўся ўплыву дэструктыўных тэлеграм-каналаў, у сувязі з чым удзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, распаўсюджваў дэструктыўныя матэрыялы ў сетцы інтэрнэт».

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
💔«Лісты тут — усё, у іх нашыя сілы!», — палітвязень Дзмітрый Лукша напісаў пра каштоўнасць лістоў салідарнасці за кратамі

Журналіста Дзмітрыя Лукшу затрымалі 11 сакавіка. Ён працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале. Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 369-1 КК (Дыскрэдытацыя Беларусі), затым дадалі артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Нядаўна Дзмітрый у лісце на волю вельмі кранальна распавёў, чаму неабходна дасылаць вязнямі вестачкі са словамі падтрымкі:

«Как и говорил, письма здесь — все. Это и самые сильные эмоции, и связь с родными и все остальное. День реально длится на 2 этапа: ожидание писем и написание ответа.

Иногда наоборот писем боятся: был как-то момент, когда одному мужчине, что спал недалеко от меня, пришло какое-то письмо, которое он долго читал, потом заплакал и еще через пару минут пошел к мусорки и долго, со слезами на глазах, рвал десятки писем, которые приходили ему ранее. Особенно тяжело было смотреть на это, потому что делал это крепкий 50-летний мужчина, со стеклянными от слез глазами и… в полной тишине.

Так что, всякое бывает. Но вообще, в 90% все, кто здесь, реагируют на письма одинаково:
отворачиваются к стенке или накрываются одеялом и пару минут плачут - и не важно какой ты внешне можешь быть строгий и брутальный - все всё понимают, никто никогда с этого не смеется. Максимум, могут подать салфетку.

Письмо не то, что личное — почти священное, поэтому оно всегда держится в секрете.
Письма здесь — всё, в них наши силы!»

💌Падтрымайце Дзмітрыя лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмітрый Міхайлавіч Лукша 
💻Напісаць анлайн

🔻Як падтрымліваць палітвязняў?
Пракуратура Мінска вынесла пастановы аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайтаў «belprauda.соm» і «sport-podpis.сlub»

На belprauda.соm публікаваліся навіны Беларусі, а на sport-podpis.сlub быў спіс спартоўцаў, якія падпісалі праўладны ліст спартыўнай грамадскасці.
🇺🇳Праваабаронцы «Вясны» праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

«Вясне» вядома пра больш як 1 000 затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць вайны і пра 32 крымінальныя справы за антываенныя актыўнасці. Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што гэта могуць быць няпоўныя звесткі, бо часта суддзі таемна праводзяць закрытыя пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі без абвяшчэння даты і месцы судовага разгляду.

«За мяжой рэпрэсаваныя беларусы пазбаўляюцца падтрымкі, некаторыя арганізацыі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва. Праз тое, што афіцыйная Беларусь дазволіла выкарыстоўваць сваю тэрыторыю расійскім войскам, часта чуваць абвінавачванні ў адрас простых грамадзян.

Дзеля таго, каб звярнуць увагу на тое, што сапраўды адбываецца ўнутры краіны, мы і адпраўляем такія паведамленні ў ААН. Мы паказваем, што за антываенную пазіцыю беларускія ўлады рэпрэсуюць тых, хто выступае супраць вайны ўнутры краіны».

Чытаць па спасылцы

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
✌️Еўрапейскія «хросныя» з'явіліся яшчэ ў дзевяці беларускіх палітвязняў

Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай «Libereco — Партнёрства за правы чалавека».

Сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволеных Сяргея Глебкі, Аляксандра Троцкага, Уладзіміра Рубашэўскага, Вячаслава Арэшкі, Таццяны Кузінай, Алега Баразны, Юрыя Сельвіча, Аляксандра Фядуты і Данілы Бандарука.

Хто стаў «хроснымі» палітычных зняволеных (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3oZTxqX
Палітзняволеная Ганна Аблаб, затрыманую па справе «Рабочага руху», даслала з-за кратаў малюнак і вестачку

Ганна Аблаб — супрацоўніца беларускай чыгункі. Ганна мае траіх дзяцей, двое з якіх — непаўнагадовыя. Яе затрымалі 22 верасня 2021 года па справе «Рабочага руху» і ўжо амаль год утрымліваюць у гомельскім СІЗА.

У сваім лісце на волю Ганна напісала, што спадзяецца на спатканне з сынам і падзяілася меркаваннем пасля прачытанай кнігі:

«Недавно прочитала роман Генрика Сенкевича "Куда идешь…", там Нерон весьма активно пользуется приемом "хлеба и зрелищ!", порой беспощадных и бездушных. Я вообще была впечатлена, как автор переплетает изумительную внешнюю красоту и внутренний упадок людей».

💌Падтрымайце Ганну пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ганна Аляксееўна Аблаб