Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Гомелі жанчыну затрымалі наўпрост на працоўным месцы

Меркаванай прычынай затрымання Алены Кравец сталі падпіскі на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы.

Учора аб 11 гадзіне міліцыянты забралі Алену з працоўнага месца і адвезлі ў РАУС Савецкага раёну. Далейшы лёс жанчыны невядомы, а ў РАУС адказалі, што ў ІЧУ яе адвязуць толькі раніцай 27 ліпеня. Дакладныя прычыны затрымання таксама невядомыя.

Кравец затрымлівалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту.

Крыніца: Гомельская Вясна
Затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў

Пра гэта паведамляе Анатоль Лябедзька.

Паводле яго, сілавікі прыйшлі і да іншых сяброў партыі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў Пра гэта паведамляе Анатоль Лябедзька. Паводле яго, сілавікі прыйшлі і да іншых сяброў партыі.
Таксама затрымана старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева

Паведамляецца, што да яе прыйшлі а сёмай раніцы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3zdjmsb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
📍Тыктокера Андрэя Бяляўскага могуць пачаць судзіць ужо праз месяц. Расследаванне па яго справе завяршылася

Стала вядома, што следства па справе 45-гадовага TikTok-блогера з Бабруйска Андрэя Бяляўскага скончылася. Паведамляецца, што суд над ім можа адбыцца праз тры ці чатыры тыдні.

Андрэя затрымалі 28 красавіка наўпрост на працы — у ягонай уласнай веласіпеднай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok. Пазней палітвязню прад’явілі абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

💌Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі
У Мінску 26 ліпеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства Тамару Міцюкевіч

Прычынай затрымання маглі стаць каментары ў групе «Карнікі Беларусі». Вядома, што 43-гадовую жанчыну даставілі ў Жодзіна.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3zdjmsb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Павел Сапелка: «Рэпрэсіі спыняцца, калі палітвязні стануць абыходзіцца занадта дорага»

Юрыст «Вясны» пракаментаваў @pozirkonline цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.

«Наіўна чакаць, што рэжым выдыхнецца ці стоміцца. Рэпрэсіі спыняцца, калі палітвязні стануць абыходзіцца занадта дорага, калі ўлада зразумее, што яна ўтрымаецца на плаву, толькі прадухіліўшы ўвядзенне новых санкцый ці адмяніўшы старыя.

Перамовы не вядуцца — толькі агучаныя патрабаванні. Гандлю з боку дэмакратычнага свету, на маю думку, не будзе. Цяпер не 2011 год, калі ўсё вырашылася адносна добра, а многія палітвязні выйшлі менш чым праз год пасля выбараў».

Па стане на 27 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1266 чалавек.
❗️Палітвязню Міхаілу Добышу змянілі пакаранне на больш жорсткае — яго пераводзяць з «хіміі» ў калонію

У судзе Круглянскага раёна 25 ліпеня адбыўся суд над жыхаром Баранавіч Міхаілам Добышам па замене «хіміі» на калонію. Суддзя Дзмітрый Сасноўскі  пастанавіў перавесці Міхаіла ў калонію трэмінам на 10 месяцаў. У ПУАТ № 46 палітвязень утрымліваўся з 12 чэрвеня 2021 года.

Яго абвінавацілі ў тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці маёра міліцыі Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту (арт. 364 Крымінальнага кодэкса). Яму прызначалі 3 гады «хіміі». Добыш — адзін з «хімікаў», якіх 15 лютага дапытвалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію».

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці і паштоўкамі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Міхаіл Віктаравіч Добыш
Палітзняволеныя Сяргей Красоўскі і Вольга Сыраватка скончылі адбываць свае тэрміны і выйшлі на волю

Сяргей — індывідуальны прадпрымальнік з Брэста. Быў затрыманы па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў. У віну яму ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі «АМАП». Яўген быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Вольга — жыхарка Брэста, была таксама затрымана па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў. У віну ёй ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі «АМАП» і пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў. Была асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
🎪«На дакументах аловачкам напісана, колькі каму прысудзіць». Як беларусаў судзяць па «палітычных» адміністрацыйных справах

Распавядае дзяўчына, якая правяла за кратамі 27 сутак. Спачатку на яе склалі пратакол аб хуліганстве: нібыта яна лаялася ў кабінеце ў РУУС:

«Супрацоўнік у РУУС параіў прызнаць віну. Кажа: "Я б на вашым месцы паспрабаваў бы прызнаць віну, а раптам атрымаецца выбіць штраф". Я паспадзявалася. Гэта быў, канечне, вельмі цікавы працэс. Я прызнала віну, аргументуючы гэта тым, што ў мяне ПМС і я ўзарвалася ў эмацыйным парыве праз тое, што мне не давалі патэлефанаваць, і я дазволіла сабе нецэнзурныя выразы.

Наступным разам я вырашыла не прызнаваць віну [дзяўчыну перазатрымалі пасля выхаду з першых "сутак"], калі гэта не спрацавала ў першы раз. Розніца — толькі трое сутак арышту. Сэнсу не было прызнаваць віну. Мне толькі потым расказалі, што правілы дыктуе РУУС: на дакументах, якія едуць у суд, ужо аловачкам напісана, колькі каму прысудзіць».
300 еўрапейскіх дэпутатаў сталі хроснымі палітвязняў у Беларусі

26 ліпеня кампанія Libereco #WeStandBYyou дасягнула важнай вехі: дэпутатка партыі «Саюз 90/Зялёныя» Брыта Гасэльман (Германія) стала 300-й сімвалічнай «хроснай» палітычнага зняволенага ў Беларусі.

300 «хросных» з 17 еўрапейскіх дзяржаў ілюструюць нязменную і велізарную еўрапейскую салідарнасць з ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Усе «хросныя» пазначаныя на інфарматыўнай карце.

Чытаць па спасылцы
«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай класе». У Дар’і і Ігара Лосікаў арыштавалі маёмасьць

«Арыштавалі тэлевізар, — кажа Дар’я. — Піяніна таксама, хаця яго набылі бацькі яшчэ калі я пайшла ў першую класу. Але дакумэнтаў аб яго набыцці ў мяне не было, таму яго таксама арыштавалі. Чайнік арыштавалі, камплект мэблі з люстрам. Усё, што было набытае ў шлюбе. Як адна з супрацоўніц АПВ мне патлумачыла, я магу выкупіць сваю маёмасць. Усю, альбо тую, якую захачу».

Каб выкупіць сваю арыштаваную дзяржавай маёмасьць, Ігар Лосік павінен атрымаць дазвол у Аддзеле прымусовага выканання.

«Нельга карыстацца, нельга перамяшчаць па кватэры, нельга ламаць, нельга з гэтымі прадметамі выконваць нейкія дзеяньні. Мой чайнік зараз пад хатнім арыштам. Кватэра, у якой мы зараз жывём, з'яўляецца ўласнасцю маіх бацькоў. Яна па законе не мае ніякага дачынення да справы Ігара. Калі б гэта быў наш дом, то як я разумею, яго таксама маглі б арыштаваць».

Крыніца: Радыё Свабода
🤡«Утопія». Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі прапанаваў свету адмовіцца ад канцэпцыі правоў чалавека

Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч выступіў на пленарным пасяджэнні Пекінскага форуму па правах чалавека. Ён раскрытыкаваў сучасную канцэпцыю правоў чалавека, заявіўшы, што Захад навязвае сваё бачанне іншаму свету, тады як кожная краіна мае права трактаваць паняцце правоў чалавека па-свойму.

«Прэтэнзіі так званых ліберальных дэмакратый, а таксама праплачаных імі міжнародных структур на манаполію ацэнак адносна дзеянняў канкрэтных дзяржаў у сферы правоў чалавека не абгрунтаваны, а іх ацэнкі суб'ектыўныя», — заявіў ён.

Нагадаем, у чэрвені Спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн прадставіла на сесіі Савета па правах чалавека даклад па сітуацыі ў Беларусі — яна апісвае працяглае падаўленне палітычнага іншадумства, далейшае абмежаванне свабоды меркаванняў і іх выказвання ў краіне, а таксама рост колькасці выпадкаў адвольнага затрымання і ўтрымання пад вартай паводле палітычных матываў.
😍Мастак Алесь Пушкін намаляваў партрэт палітзняволенага сумерніка Адама Саўко

Палітвязні Алесь Пушкін і Адам Саўко былі сукамернікамі на «Валадарцы». За гэты час мастак намаляваў партрэт Адаму, які перад затрыманнем працаваў афіцыянтам. Цяпер Пушкін знаходзіцца ў калоніі, а Саўко чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

Нагадаем, Алеся затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў калоніі.

Адам быў затрыманы 9 лістапада 2021 года. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. На момант здзяйснення злачынства Адам быў непаўнагадовым. 1 ліпеня Саўко прысудзілі 5 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце Адама грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Адам Андрэевіч Саўко
💌Падтрымайце Пушкіна лістамі салідарнасці і паштоўкамі: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
💻Напісаць анлайн
У Гродне затрымалі ўладальніка гасцініцы для жывёлаў Паўла Свірбутовіча

У «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, 38-гадовы мужчына «прызнаецца» ў тым, што нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы, матэрыялы, якія абражаюць Лукашэнку, і зрабіў рэпост запіса, у якім былі персанальныя дадзеныя больш за 100 міліцыянтаў.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3zdjmsb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
За фота з калонай расійскай вайсковай тэхнікі cудзяць гомельскага айцішніка: пракурор просіць два гады калоніі

Гомельскі абласны суд разглядае крымінальную справу 30-гадовага IT-спецыяліста Андрэя Уткіна. Яго абвінавачваюць у перадачы фота перамяшчэння расейскай тэхнікі ТГ-каналу «Беларускі Гаюн», паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса – «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Справу разглядае суддзя Руслан Царук.

На праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што мужчына сфатаграфаў калону расійскай вайсковай тэхнікі, а менавіта – вайсковыя КАМАЗы з літарай V, і адправіў фота ў телеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Вядома, што пракурор запрасіў суд прызнаць Уткіна вінаватым і пакараць айцішніка пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў Пра гэта паведамляе Анатоль Лябедзька. Паводле яго, сілавікі прыйшлі і да іншых сяброў партыі.
Супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК — «актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»

Пра гэта паведамляе Анатоль Лябедзька.
🌿Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў з-за кратаў падзякаваў усім за падтрымку

Маці палітзняволенага валанцёра з Гомеля Іллі Міронава, якога амаль дзесяць месяцаў утрымліваюць за кратамі па «справе Зельцэра», падзялілася ўрыўкам з яго ліста:

«Хацеў бы праз цябе выказаць падзяку ўсім сваім шматлікім сябрам, таварышам і сумленным людзям, усім, хто на працягу ўсяго часу перажываў за мяне, усяляк падтрымліваючы. Ганаруся ўсімі вамі! Моцна цісну руку кожнаму з вас за вашы светлыя сэрцы! Спяшайцеся рабіць дабро!»

Нагадаем, Іллю затрымалі 30 верасня 2021 года. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Нават за кратамі Ілля працягвае падтрымліваць беларусаў лістамі салідарнасці, нагледзячы на тое, што блакуюць ліставанне.

💌Падтрымайце Іллю грашовымі пераводамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ілля Уладзіміравіч Міронаў
💻Напісаць анлайн
Падрабязнасці «рэйда» да сяброў АГП

Антаніна Кавалёва
і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Мікалай Казлоў, у дачыненні да якога распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК, знаходзіцца ва Упраўленні Следчага камітэта. Паведамляецца, што яго наведаў адвакат.

Вядома, што падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў кватэру Аляксеевай. Ёсць інфармацыя, што Аксана — «сардэчніца» і ёй увесь час трэба прымаць лекі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3zdjmsb
Маці палітвязня Ягора Дуднікава просіць улады Расіі забраць сына з турмы ў Беларусі

Юлія Дуднікава ў лістах у мінюст Расіі і амбасаду Расіі ў Мінску просіць забраць сына з турмы Беларусі ў расійскую калонію.

Яна скардзіцца, што не можа атрымаць спаткання з Ягорам, бо жыве разам з малодшым сынам у Расіі. Дуднікава просіць расійскі мінюст скарыстацца дамовай паміж Беларуссю і Расіяй, якае дае магчымасць перадаваць асуджаных для далейшага адбывання пакарання ў краіну, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца, паведамляе BBC.

Нагадаем, грамадзяніну РФ Ягору Дуднікаву прысудзілі 11 гадоў калоніі. Яго адправілі адбываць пакаранне ў бабруйскую ПК-2, аднак у чэрвені 2022 года мясцовы суд вырашыў змяніць Ягору рэжым з узмоцненага на турэмны на тры гады.

💌Падтрымайце Ягора: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ягору Аляксандравічу Дуднікаву
Пастара з Гомеля Дзмітрыя Падлобка будуць судзіць па артыкуле аб «несанкцыянаваным мерапрыемстве» за здзейсненае без дазволу таемства хрышчэння

Сёння яго выклікалі ў міліцыю, каб скласці адміністрацыйны пратакол.

Крыніца: @new_life_by
У Баранавічах затрымалі сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

Стала вядома, што ўчора ў міліцыю вылікалі лідэрку Баранавіцкай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Тамару Патоцкую. Паведамляецца, што з міліцыя яе не выпусцілі.

Стала вядома, што сёння ў міліцыю выклікаюць яе сына.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3ozsfqX