Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.3K photos
474 videos
86 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3aVv3vk

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
📍Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту. Іх вызвалілі ў залі суда

Учора, 21 ліпеня, у судзе Савецкага раёна Мінска асудзілі палітзняволеных Санту Франчук і Уладзіміра Дальшова. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па трох эпізодах. Суддзя Вольга Емяльянчанка прысудзіла ім па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хайтняй хіміі») і вызвалілі ў залі суда.

Санта і Уладзімір — праграмісты з Мінску. 27 лютага на выбарчым участку сілавікі затрымалі Санту за фота бюлетэню, а пазней яе арыштавалі на 15 сутак. Пасля «сутак» яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Уладзімір паехаў сустракаць жонку пасля арышту ў Жодзіне, але там яму паведамілі, што трэба падысці на гутарку. У выніку ён быў затрыманы за фатаграфіі з мітынгаў, якія знайшлі ў тэлефоне Санты. За кратамі іх утрымлівалі больш за чатыры месяцы.
⚖️Маладзечна, Мазыр, Жабінка, Драгічын... Падборка рэгіянальных дыфамацыйных прысудаў

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹«На шлях выпраўлення не стаў» — 2 гады «хатняй хіміі» і штраф 3200 рублёў жыхару Драгічынскага раёна;

🔹Два гады «хіміі» за сарваны ў Жабінцы дзяржаўны сцяг;

🔹Год калоніі жыхару Гомеля за паклёп на Лукашэнку;

🔹Назваў Балабу «кавалкам ***» — год «хатняй хіміі» і 1500 рублёў кампенсацыі;

🔹Жыхара Баранавічаў за абразу прадстаўніка ўлады і паклёп судзілі ў будынку Гарадскога аддзела ўнутраных спраў.

Чарговая падборка дыфамацыйных прысудаў 👉 bit.ly/3Ol0kpi

👀Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
За абразу Лукашэнкі ў Светлагорску асудзілі ўжо былога работніка «Хімвалакна»

У судзе Светлагорскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе работніка «Хімвалакна» Алега Чычыкайлы, абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Па матэрыялах абвінавачання Чычыкайла пакінуў у інтэрнэце каментар, які палічылі абразлівым у дачыненні да Лукашэнкі.

Судовыя пасяджэнні праходзілі ў будынку былога прафесійнага ліцэя хімікаў, дзе суд Светлагорскага раёна размяшчаецца часова ў сувязі з рэканструкцыяй існуючага будынка.

У выніку, суддзя Галіна Гулевіч пакарала абвінавачанага пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Чытаць па спасылцы
У Беларусі новыя масавыя затрыманні: на гэты раз за каментарыі аб загінуўшым баранавіцкім міліцыянеры

У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся «пакаяныя відэа» з пяццю мужчынамі, якіх абвінавачваюць у абразе загінулага сілавіка.

У сваіх тэлеграм-каналах сілавікі паведамляюць, што дзеянні затрыманых кваліфікуюцца па арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Пакаранне па ёй прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Крыніца: @vybory_smotri

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ восем чалавек

У спіс дададзены Віталь Барысевіч, Юры Станеўскі, Арцём Мазанік, Цімафей Галубко, Аляксей Кудасаў, Алена Лазарчык, Аляксандр Петушкоў, Андрэй Сачэўка.

Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 888 чалавек, 147 з якіх — беларусы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PNT2LK
«У суды можа паліцца "рака" паўфабрыкатаў крымінальных спраў», — юрыст «Вясны» пра новаўвядзенні ў крымінальнае заканадаўства

21 ліпеня стала вядома, што Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Ім уводзіцца завочная вытворчасць па крымінальных справах у дачыненні да абвінавачаных, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, па «пратэсных» артыкулах.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка тлумачыць прынятыя змены ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства і спрабуе разабрацца ў логіцы беларускіх улад.

«Чаму паўфабрыкаты? Таму што норма пра спецыяльную вытворчасць пакідае ўражанне напісанай на скорую руку і павярхоўна, пытанняў да яе складу не паўстане хіба што ў следчых і пракурораў, якія прызвычаіліся да працы ва ўмовах адмовы ад прынцыпаў вяршэнства права, "прававога дэфолту": дастаткова паглядзець на пералік правоў абвінавачанага, каб зразумець, што вялікая іх частка забяспечвацца не будзе».

Чытаць па спасылцы
😔Палітвязень Віктар Лосік сёння адзначае 40-годдзе ў штрафным ізалятары.

Сёння палітзняволены актывіст Віктар Лосік сустрэў свае 40 год у ШІЗА віцебскай калоніі № 3. Пра гэта паведаміла ягоная сястра.

Лосіка затрымалі ў снежні 2020 года за тое, што павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнуртраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасаванняа таксама ў нанясенні выяваў з гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах маста. Віктар жанаты, у яго двое дзяцей.

Раней паведамлялася, што яму зменшылі атаварку да 2 базавых, бо ў калонію былі накіраваныя пазовы па яго справе, а заробак Віктара складае 27 капеек. Лісты да палітвязня даходзяць толькі ад сваякоў.

🔺Але вы можаце павіншаваць Віктара праз «Радыё Віцебск». Як гэта зрабіць.

💌Даслаць палітвязню віншаванні: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Віктар Анатольевіч Лосік
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
📮 Падпішы паштоўку вязню анлайн і падтрымай «Майстэрню паштовак салідарнасці»

Валанцёры_кі з «Майстэрні паштовак салідарнасці» ўжо 2 гады падтрымліваюць вязняў паштоўкамі і лістамі салідарнасці, а сёння запускаюць новую анлайн-форму, праз якую салідарнасць з палітвязнямі робіцца яшчэ прасцей і дасяжней.

У анлайн-форме вы можаце пакінуць вашае пасланне вязню, а валанцёры_кі перапішуць яго ад рукі на нашы дызайнерскія паштоўкі і дашлюць за краты.

Фішкі новай формы:
- можна дасылаць ліст ці поштоўку, нават калі вы не маеце адваротнага адраса ў Беларусі. Валанцёры_кі дашлюць вам адсканаваны ліст, калі вязень накіруе адказ.
- ёсць англамоўная версія для вашых знаёмых з-за мяжы!

💌 Даслаць вестачку салідарнасці анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

❤️ Валанцёрам і валанцёркам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Нават невялікі данат падтрымае вялікую справу!
📍Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў жаночай калоніі № 24

Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда:

«Паліна нарэшце знайшлася у жаночай папраўчай калоніі № 24 (Зарэчча). Больш месяца лукашысты хавалі яе месцазнаходжанне.
ПК-24 гэта калонія для жанчын рэцыдывістак, якія паўторна здзейснілі цяжкае злачынства. Яна знаходзіцца ў лесе паміж Рэчыцай і Светлагорскам і вядома вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
Таксама ПК-24 вядома кепскімі санітарнымі ўмовамі для вязняў і цяжкай фізічнай працай для зняволеных».

📌Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк
💻Напісаць анлайн
Даслалі поштай турэмнае адзенне расстралянага сына, тым самым жорстка абыйшліся са сваякамі: КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна

Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне на зварот Тамары Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання Паўла Селюна. Жанчына прасіла прызнаць, што яе права не зазнаваць жорсткае абыходжанне было парушанае Дэпартаментам выканання пакарання: пасля расстрэлу яе сына ведамства пасылкай даслала жанчыне турэмнае адзенне Паўла з надпісам «ИМН», якое ён насіў падчас знаходжання ў «калідоры смяротнікаў», пры гэтым ДВП не паведаміў час і месца пахавання.

Тамара Сялюн спрабавала дамагчыся справядлівасці праз беларускія суды і нацыянальныя органы, але безвынікова. Цяпер Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла. КПЧ абавязаў беларускія ўлады забяспечыць жанчыне кампенсацыю за дапушчаныя парушэнні, апублікаваць інфармацыю пра месца пахавання яе сына і выдаць маці яго рэшткі.

Чытаць па спасылцы
❗️Палітвязня Алега Яфрэменку, якому раней ужо ўзмацнялі рэжым, будуць судзіць за «непадпарадкаванне» адміністрацыі турмы

Жыхара Віцебска Алега Яфрэменку асудзілі па артыкуле аб гвалце да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК) падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што падчас акцыі ён зрабіў падсечку міліцыянту.

9 снежня 2020 суд прызначыў Алегу 4,5 гадоў калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але праз некалькі месяцаў яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

Цяпер стала вядома, што ў магілёўскай турме супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд над Алегам адбудзецца 26 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова. Вядома, што ў турме Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнне парадку».

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Віктаравіч Яфрэменка
Затрыманы магілёўскі хірург з 15-гадовым стажам працы

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне лекара Цімафея Ярошчыка. Сківічна-тварнага хірурга абвінавачваюць у нібыта «зліве» асабістых дадзеных супрацоўніка МУС.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PNT2LK
У Беларусі заблакавалі сайт газеты «Беларусы і рынак»

У самім выданні пацвердзілі, што сайт быў заблакаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. Пры гэтым адзначылі, што афіцыйных папер наконт гэтага пакуль не атрымлівалі.

Крыніца: @zerkalo_io
❗️«Нягледзячы на поўную зняможанасць Мікалая, з карцара яго не перавялі». Трынаццаты дзень сухой галадоўкі Мікалая Аўтуховіча

З 11 ліпеня Мікалай Аўтуховіч трымае «сухую» галадоўку. Вязень такім чынам пратэстуе супраць абмежавання яго ў ліставанні, яму перасталі даходзіць лісты нават ад 83-гадовай маці. У чацвер, 21 ліпеня, стан Аўтуховіча рэзка пагоршыўся: узмацніліся болі ў жываце, пачалася рэзь, стаў надта часты пульс. У судзе абвясцілі перапынак да панядзелка.

Стала вядома, што нягледзячы на стан Мікалая, з карацара яго не перавялі:

«У судзе зрабілі перапынак да панядзелка, але, нягледзячы на поўную зняможанасць Мікалая, з карцара яго ўчора [21 ліпеня] не перавялі. Даведаліся пра гэта, калі сёння [22 ліпеня] раніцай не ўзялі перадачу для яго. Адвакату ў медчастцы адмовіліся паведамляць па тэлефоне, у якім стане цяпер Мікалай».

💌Падтрымаць Мікалая пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу

Крыніца: Śviatłana Bohuš
📍Палітзняволены фігурант «справы карагодаў» выйшаў на волю

26-гадовы Аляксандр Жук цалкам адбыў тэрмін на «хіміі» і сёння выйшаў на волю. Яго затрымалі 24 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. 30 жніўня 2021 суд прызначыў Аляксандру пакаранне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — паўтара года «хіміі». Тэрмін палітвязень адбываў у ПУАТ № 39 у Крупках.
На суткі адправілі двух вернікаў адной з мінскіх цэркваў — падчас ператрусу ў іх канфіскавалі ўлёткі «Малітва за Беларусь»

Раніцай 22 ліпеня ў сябе дома былі затрыманы жыхары Мінска Яўген Барысік і Максім Стасілевіч, вернікі адной з мінскіх цэркваў Хрысціян веры евангельскай, паведамляе Польскае радыё.

Падчас затрымання ў іх былі канфіскаваны пакункі ўлётак «Малітва за Беларусь», якія ўтрымліваюць заклік маліцца за краіну і народ «у гэты няпросты час», цытаты з Евангелля і евангельскі гімн «Чакаем цябе, наш Ісус».

Як паведаміла жонка і сястра затрыманых, хлопцам прызначылі па 10 сутак арышту: Максіму за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП), Яўгену — за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП). Судзіла іх суддзя Таццяна Мотыль.
Forwarded from Вясна | Брэст
❗️За перыяд знікнення Паліна Шарэнда-Панасюк 20 содняў правяла ў ШІЗА. Сваякам не даслалі апавяшчэнне аб прыбыцці Паліны ў калонію

Больш за месяц Паліну шукалі праз адваката. Яна знайшлася ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча), куды яе перавялі з СІЗА №3 Гомеля. Муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў, што ў калоніі яна 20 содняў правяла ў ШІЗА.

💡Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, на працягу трох сутак з дня прыбыцця асуджанага ва ўстанову адміністрацыя ўстановы накіроўвае яго блізкім сваякам паведамленне. Аднак сваякі Паліны яго не атрымлівалі.

Нагадаем, што 7 красавіка Паліне дадалі яшчэ год калоніі да асноўнага тэрміну ў два гады зняволення.
Пасля вяртання з Літвы сілавікі затрымалі супрацоўніцу EPAM

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што дзяўчына была актыўнай удзельніцай пратэстаў у 2020 годзе і ў канцы таго ж года пераехала ў Літву. Праз два гады яна вырашыла прыехаць у Беларусь да сяброўкі, дзе і была затрымана.

На «пакаяльным відэа» яна «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах і перакрыцці руху транспарту.
✍️Адкрыта рэгістрацыя на экспертную анлайн-сустрэчу «Прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржавы і медыя: якімі яны павінны быць у новай Беларусі»

Арганізатары запрашаюць медыяменеджэраў незалежных медыя выказаць сваё бачанне ўзаемаадносін дзяржавы і медыя: «Якія правілы гульні павінны быць у дэмакратычнай Беларусі для захавання незалежнасці СМІ і абавязацельстваў дзяржавы».

У якасці экспертаў запрошаны:

📍Павел Быкоўскі — медыяэксперт;
📍Марына Загорская — медыятрэнерка;
📍Таццяна Каравянкова — журналістка;
📍Ірына Новік — журналістка.

Сустрэча адбудзецца 29 ліпеня 2022. Пачатак у 14:00 у Imaguru Startup Hub (Vytenio g. 18, Vilnius)

⁉️Падрабязнасці