За дапамогу рэпрэсаваным да двух гадоў калоніі асудзілі Вольгу Ялцэвіч
Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес прысуд па крымінальнай справе жыхаркі Докшыцаў Вольгі Ялцэвіч па па абвінавачванні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці (ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.
Згодна з матэрыяламі следства Вольга не пазней за 12 жніўня 2020 года «на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Вольга аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Pf0sYu

«Стаялі ў счэпцы локцямі». У Мінску вынеслі яшчэ два прысуды за падзеі 2020-га года
У судзе Заводскага раёна горада Мінска вынеслі чарговы прысуд па крымінальнай справе за падзеі 2020-га года. Асуджаныя — Аляксандр Казлоўскі і Аляксандр Цярэшка, абодвум па 26 гадоў.
Згодна з матэрыяламі справы, Казлоўскі і Цярэшка 27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Менску «стаялі ў счэпцы локцямі ў першым шэрагу» грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, па версіі следства, быў блакаваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
У выніку, суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК і прызначыла Цярэшку 2,5 года «хатняй хіміі», а Казлоўскаму — 1,5 года калоніі.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3yHXq89

📸Фотаімгненні «Вясны»
Да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча ўзгадваем знакавыя фотаздымкі з праваабарончай дзейнасці «вясноўцаў».
📍Мінск, 24.09.2015: Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч падчас запісу праваабарончага відэапраекта «Кухня-TV», прысвечанага абмеркаванню прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Былога дэсантніка з Салігорску, асуджанага за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі, перавялі ў Глыбокае
Супраць палітзняволенага былога дэсантніка з Салігорску Руслана Акосткі, якога асудзілі да трох гадоў калоніі, у віцебскай калоніі №3 узбудзілі новую крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Суд над ім адбыўся ў будынку «Віцьбы». Пра працэс не ведалі нават сваякі палітвязня — тры месяцы ад яго наогул не было вестак, бо з калоніі наўпрост не выпускалі лісты. У выніку, суддзя яго асудзілі да года калоніі.
Стала вядома, што Руслана нядаўна этапавалі ў глыбоцкую калонію № 13.
Памятайце, што разам з лістамі яму можна дасылаць канверты, налепкі, паперу і маркі, каб ён мог адказваць на лісты салідарнасці.
💌 Падтрымаць палітвязняі: ПК № 13, 211791, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205, , Руслан Уладзіміравіч Акостка

⚖️Мінуў тэрмін даўнасці. Падборка крымінальных спраў за «абразы», дзе абвінавачаных так і не асудзілі
Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).
Сабралі крымінальныя справы, якія сталі вядомыя праваабаронцам у апошні час, і ў якіх крымінальны пераслед у дачыненні да абвінавачаных быў спынены.
🔹Жыхарак Ляхавіцкага раёну і Светлагорску хацелі асудзіць за каментар пра гродзенскага міліцыянта Уладзіміра Казлоўскага, які ўпаў на зямлю падчас пікета Ціханоўскага;
🔹70-гадовую пенсіянерку з Кобрына і мужчыну з Гомеля абвінавацілі ў абразе ганцавіцкага супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча — ён вядомы тым, што жорстка прыціснуў каленам галаву затрыманага да асфальту.
Чытаць па спасылцы
👀Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні

🎧Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця «вясноўцаў»
«Вясна прыйдзе» і @MAYDAYMog стварылі супольны выпуск падкаста, дзе сабралі смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітвязняволеных праваабаронцаў ПЦ «Вясна». Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічным полі. Галоўная мэта — паказаць чалавечы, а не прафесійны бок «вясноўцаў».
• Як Бяляцкі шукаў дзоты ў Заслаўі;
• Што за пацук завёўся ў «Вясне»;
• Як Стэфановіч давёў сілавікоў да спалоху;
• Кім раней працавала Марфа Рабкова, што нават атрымлівала хімічныя апёкі
• На якія канцэрты ганялі Стэфановіч і Лабковіч;
• Леанід Судаленка ў трох варыянтах і Андрэй Павук, які з ім недасябраваў;
• Як Таццяна Ласіца не давала спуску сэксісцкім жартам.
💎SoundCloud | Apple Podcasts | Google Podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

Наста Дашкевіч падзякавала за падтрымку і папрасіла павіншаваць мужа з Днём Народзінаў
Нагадаем, Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі па арт. 342 КК за ўдзел у адным з паслявыбарчых маршаў у 2020 годзе. Наста, па гэтай самай справе, атрымала тры гады «хатняй хіміі».
«Дарагія сябры, у Зьмітра будзе дзень народзінаў 20.07. Давайце падтрымаем яго заказнымі лістамі і тэлеграмамі на адрас: Мінск, Валадарскага 2, СІЗА 1. 220030 Дашкевічу Д.В.
А я ў сваю чаргу хачу сказаць усім дзякуй за падтрымку і добрыя словы. Дзякуй ўсім, хто дапамагаў і быў побач.
Магчыма варта было б сказаць нешта болей, але ўсе словы, якія круцяцца ў галаве і на языку - усё не тое.. Галоўнае, што я ўдзячна Госпаду за тое, што правёў і вывеў», — напісала Наста.
Нагадаем, Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі па арт. 342 КК за ўдзел у адным з паслявыбарчых маршаў у 2020 годзе. Наста, па гэтай самай справе, атрымала тры гады «хатняй хіміі».
«Дарагія сябры, у Зьмітра будзе дзень народзінаў 20.07. Давайце падтрымаем яго заказнымі лістамі і тэлеграмамі на адрас: Мінск, Валадарскага 2, СІЗА 1. 220030 Дашкевічу Д.В.
А я ў сваю чаргу хачу сказаць усім дзякуй за падтрымку і добрыя словы. Дзякуй ўсім, хто дапамагаў і быў побач.
Магчыма варта было б сказаць нешта болей, але ўсе словы, якія круцяцца ў галаве і на языку - усё не тое.. Галоўнае, што я ўдзячна Госпаду за тое, што правёў і вывеў», — напісала Наста.
📸Фотаімгненні «Вясны»
Да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча ўзгадваем знакавыя фотаздымкі з праваабарончай дзейнасці «вясноўцаў».
📍Мінск, 18 студзеня 2019: Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч на вечарыне памяці Вацлава Гаўла.
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча ўзгадваем знакавыя фотаздымкі з праваабарончай дзейнасці «вясноўцаў».
📍Мінск, 18 студзеня 2019: Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч на вечарыне памяці Вацлава Гаўла.
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
«Тэрарыста» з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму
У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў». Справу разглядаў суддзя Ігар Собалеў.
Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.
Яўген сваю віну прызнаў часткова, патлумачыў, што ён быў нязгодны з вынікамі выбараў прэзідэнта Беларусі, і менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3o9hY4H

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✊«Мы — словы на вуснах усіх палітзэкаў»
Падчас Фестывалю абуджаных «Tutaka», які 16 ліпеня працягнуўся ў польскім Борыку, выступіла спявачка Сhornabrova. Яна прысвяціла адну са сваіх песень — «Слова» — беларускім палітзняволеным. Падчас выкананння кампазіцыі на фоне спявачкі паказваліся фотаздымкі палітвязняў. Дзяўчына папрасіла не забывацца на іх і пісаць ім лісты.
«Мы — словы на вуснах усіх палітзэкаў, мы не належым сабе. Слухаю: што скажаш ты?» — пытаецца Сhornabrova.
📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Сілавікі застрэлілі сабаку настаўніцы, якая адбывае «хатнюю хіміі» за рэпосты: што адбываецца ў Іванаве Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці масавага «хапуна» ў Іванаве, які адбываецца апошнія два дні. Ён санкцыяваны пракурорам Сяргеем Жуковічам.…
Сабака жывы, суды закрытыя — што адбываецца ў Іванаве
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці масавага «хапуна» ў Іванаве, які адбываўся на гэтым тыдні.
Сабака настаўніцы Алены Пуцыковіч усё ж такі жывы — яго завезлі ў ветэрынарныю лякарню, дзе медыкам удалося выратаваць хатняга гадаванца. Зараз ён знаходзіцца ў стацыянары.
Марыну Кіявец зноў перазатрымалі пасля суда ў пятніцу — негледзячы на трое непаўнагадовых дзяцей (па законе, яе павінны былі адпусціць праз 3 гадзіны). Спачатку яе асудзілі на 29 базавых штрафу, потым на 25 базавых. Наступны суд чакаецца ў панядзелак.
На суд у пятніцу да яе нікога не пусцілі. Да людзей проста выйшаў міліцыянт і сказаў, што працэс будзе закрыты.
Таксама стала вядома пра вынікі некаторых судоў над затрыманымі: Аляксандр Юшкевіч — 50 базавых штрафу, Андрэй Беленькі — 15 сутак арышту, Зміцер Сянчук — 13 сутак арышту.

✊Падтрымайце палітзняволеную пенсіянерку з Мёраў пасылкамі і грашовымі перадачамі
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак за кратамі ўтрымліваецца амаль 10 месяцаў. Яе затрымалі за каментар у сатсетках па «справе Зельцэра». У лісце датаваным 10 ліпеня Эма напісала, што лістоў цяпер даходзіць няшмат:
«Теперь мало приходит посылок и передач, но всё равно люди не забыли меня. Всем огромное спасибо!
Пишите хоть иногда, писем очень мало приходит по известным причинам...
У меня новостей нет, но я ДЕРЖУСЬ».
«На пенсіі атрымала правы і села за руль». Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак
💌Падтрымаць Эму пасылкамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак за кратамі ўтрымліваецца амаль 10 месяцаў. Яе затрымалі за каментар у сатсетках па «справе Зельцэра». У лісце датаваным 10 ліпеня Эма напісала, што лістоў цяпер даходзіць няшмат:
«Теперь мало приходит посылок и передач, но всё равно люди не забыли меня. Всем огромное спасибо!
Пишите хоть иногда, писем очень мало приходит по известным причинам...
У меня новостей нет, но я ДЕРЖУСЬ».
«На пенсіі атрымала правы і села за руль». Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак
💌Падтрымаць Эму пасылкамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
📸Фотаімгненні «Вясны»
Да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча ўзгадваем знакавыя фотаздымкі з праваабарончай дзейнасці «вясноўцаў».
📍Мінск, 7 снежня 2019: Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч на мітынгу супраць «паглыбленнай інтэграцыі» з Расіяй: «Затым дэманстранты пайшлі па праспекце Незалежнасьці ў бок Дому ўраду. Разам зь імі ішлі і мы з Валянцінам Стэфановічам. Ён нёс падабраны пасьля штурханіны бел-чырвона-белы сьцяг».
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча ўзгадваем знакавыя фотаздымкі з праваабарончай дзейнасці «вясноўцаў».
📍Мінск, 7 снежня 2019: Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч на мітынгу супраць «паглыбленнай інтэграцыі» з Расіяй: «Затым дэманстранты пайшлі па праспекце Незалежнасьці ў бок Дому ўраду. Разам зь імі ішлі і мы з Валянцінам Стэфановічам. Ён нёс падабраны пасьля штурханіны бел-чырвона-белы сьцяг».
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Калі не падабаўся адказ, то біў палкай па ягадзіцах». Мінчанка распавяла пра пяць арыштаў, катаванні ў ГУБАЗіКу і вымушаны ад’езд з краіны
🔹1,5 года калоніі і 3 гады «хатняй хіміі» — сям'і Дашкевічаў вынесены прысуды
🔹«Праваабаронца — не злачынца»: год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч
🔹«Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забяспечваць правапарадак падчас пратэстаў»: як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера Нешту з Баранавіч
🔹Экс-студэнта асудзілі да 6 гадоў калоніі за «стварэнне віртуальнай кнопкі» на сайце «Чорнай карты акупантаў»
🔹Палітзняволенай Вользе Рытус прысудзілі тры гады «хатняй хіміі». З суда зрабілі паказальнае "шапіто" і сагналі на яго студэнтаў
🔹«Ты пойдзеш у бой — а я плуг пакірую». Сямейныя гісторыі «вясноўцаў», якіх затрымалі год таму

🕊Падтрымайце палітзняволеную лекарку Таццяну Талочка, якая выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча
Таццяна Талочка — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў 2ДГКБ у Мінску. Яе затрымалі 12 траўня 2022 года наўпрост на працоўным месцы ў бальніцы.
Яе абвінавачваюць у тым, што ў жніўні 20-га года яна выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі патрапіў у кому. Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку «Кастуся Каліноўскага». Як перадалі словы Таццяны былыя сукамерніцы, яна «падпісала паперы, што дапытываць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент».
Супраць Таццяны ўзбудзілі крымінальную справу за падробку дакументаў (меркавана, гутарка ідзе пра арт. 380 КК), а таксама за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК).
💌Падтрымайце Таццяну пасылкамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Таццяна Сяргееўна Талочка

📸Сёння ў Тбілісі прайшла акцыя, прысвечаная зняволеным «вясноўцам»
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇯🇵Адна з найбуйнейшых японскіх тэлекампаній выпусціла сюжэт пра беларускую палітзняволеную «тэрарыстку» Дануту Перадня
Нагадаем, дзяўчыне прысудзілі 6,5 гадоў калоніі за тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.
10 чэрвеня КДБ унёс Дануту — між іншым, студэнтку-выдатніцу — у «тэрарыстычны спіс».
NHK — японская дзяржаўна-грамадская цэнтральная тэлерадыёкампанія. Акрамя Японіі, яна транслюецца па ўсім свеце на 5 мовах, а таксама на 17 мовах у фармаце радыё.

💌Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі лісты палітзняволеным імяніннікам
«Беражыце сябе, не забывайце пра наш гонар, пра нашых неверагодных Палiтвязняў!», — кажуць яны.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Сфатаграфавалася на фоне барабаншчыкаў і атрымала тры гады «хатняй хіміі»
У судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд менеджэрцы па міжнародных перавозках Анастасіі Санкоўскай, якая была абвінавачаная ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак альбо ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вяла суддзя Анастасія Ачалава.
Анастасію затрымалі 31 сакавіка 2022 года. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў паслявыбарных акцыях пратэсту — нібыта яна пад час акцый пратэсту разам з іншымі ўдзельнікамі перакрывала вуліцы.
Падставай для крымінальнага пераследу былі фотаздымкі ў яе мабільным тэлефоне, на якіх Санкоўская зафіксаваная ў момант руху па праезнай частцы дарогі на фоне барабаншчыкаў.