Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Апеляцыйную скаргу палітзняволенай Зінаіды Міхнюк разгледзяць 12 ліпеня. Як яе падтрымаць?
У Брэсцкім абласным судзе 12 ліпеня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Рашэнне будзе прымаць суддзя Вера Філонік.
Нагадаем, у Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 18 траўня суд прызначыў палітзняволенай два гады калоніі.
Да разгляду скаргі кожны чалавек можа падтрымаць Зінаіду пасылкай і грашовым пераводам, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.
💌Падтрымайце Зінаіду лістамі салідарнасці: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔Кранальнае віншаванне з Днём народзінаў палітзняволенай Антаніны Канавалавай ад яе дзяцей
Відэа іх віншавання публікуе @belaruswomensfoundation.
У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем Ярашэвічам асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця. За кратамі муж і жонка знаходзяцца амаль 20 месяцаў.
Сёння, 19 чэрвеня, Антаніна адзначае 34-годдзе. Вы можаце павіншаваць яе лістамі салідарнасці і паштоўкамі. Таксама не забывайце класці пустыя канверты, налепкі, маркі і паперу.
🔹Удалечыні ад дзяцей і мужа. Як жыве ў калоніі Антаніна Канавалава
🔹Гісторыя пераследу Антаніны і Сяргея
💌Павіншаваць Антаніну: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Антаніна Сяргееўна Канавалава

Youtube-канал Вадзіма Пракоп'ева і яго тэлеграм-канал «Radio Gaaga» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
Крыніца: @zerkalo_io
Крыніца: @zerkalo_io
Супраць кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса распачалі чарговую крымінальную справу
На гэты раз Вольгу Вялічка абвінавачваюць па арт. 193-1 КК — нібыта з верасня 2021 па красавік 2022 года, ужо пасля ліквідацыі хоспісу, па рахунку арганізацыі былі праведзеныя каля 50 аперацый.
Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Пазней, на патрабаванне беларускіх сілавікоў, яе дадалі ў спіс асобаў, якіх шукае Інтэрпал. У 2020 годзе Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай. Восенню 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.

Затрымалі маці дваіх дзяцей — яе абвінавачваюць у адміністраванні дваровых чатаў
Таццяне Саган 38 гадоў, і яна гадуе двух дзяцей. У канале сілавікоў сцвярджаецца, што жанчына нібыта была адміністратарам чатаў «Уручча-6» і «Гарадзецкая-Гінтаўта», але выйшла з іх у мінулым годзе.
Ці ўзбуджаная супраць яе нейкая справа, невядома, піша @nashaniva
Таццяне Саган 38 гадоў, і яна гадуе двух дзяцей. У канале сілавікоў сцвярджаецца, што жанчына нібыта была адміністратарам чатаў «Уручча-6» і «Гарадзецкая-Гінтаўта», але выйшла з іх у мінулым годзе.
Ці ўзбуджаная супраць яе нейкая справа, невядома, піша @nashaniva
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначыць дваццаць пяць палітзняволеных:
🔺Максім Сафонаў
🔺Ілля Фрэнь
🔺Сяргей Гардзіевіч
🔺Яніна Малаш
🔺Андрэй Пагерыла
🔺Аляксей Сцерлікаў
🔺Сцяпан Талкачоў
🔺Дзяніс Урад
🔺Леанід Германовіч
🔺Таццяна Карповіч
🔺Валерый Каленчыц
🔺Аляксей Спірыдонаў
🔺Вольга Ялцэвіч
🔺Арцём Андрасюк
🔺Філіп Канцэвіч
🔺Кірыл Паўлавец
🔺Ян Фалькін
🔺Дзмітрый Князеў
🔺Уладзімір Мацюх
🔺Уладзімір Седзянеўскі
🔺Арцём Табакар
🔺Віктар Таўгень
🔺Ягор Канецкі
🔺Алег Нічыпорка
🔺Аляксандр Талмачоў
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

#БезПраваНаРасправу. У межах Тыдня супраць катаванняў узгадваем гісторыі затрыманых пасля выбараў-2020
«Вясна» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) задакументавалі выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, затрыманых на пратэсных паслявыбарчых выступах.
Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, апублікаваны на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.
🔹«Сейчас мы тебе покажем, как кладут в штаны». Свидетельствуют потерпевшие
🔹«Давайте его отведем в автозак, пусть парни поразвлекаются". Свидетельствуют потерпевшие
🔹Свидетельствуют потерпевшие: «В автозаке на меня сел ОМОНовец и крикнул: «Смотрите, какой у меня хороший стульчик!»
🔹ЧМТ, кровоизлияние в мозг, перелом носа. Рассказ студента, который после избиений в «бусе без номеров» попал в больницу
🔹«Один избивает, а второй целится в тебя из автомата». Свидетельствуют потерпевшие
👀Усе гісторыі па спасылцы

✍️У агульным бяссілі перад рэпрэсіямі зрабі маленькую добрую справу — напішы ліст падтрымкі палітвязню!
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1223 палітычных зняволеных. Каб яны не адчувалі сябе пакінутымі, трэба працягваць падтрымліваць іх любымі спосабамі. Былы палітвязень Віталь Казлоўскі нагадаў, чаму варта пісаць палітвязням:
«У нашым выпадку падтрымліваць палітвязняў не толькі варта, а болей – гэта наш абавязак, акт нашага сумлення і, бадай, адно з найбольш актуальных і важных пытанняў для дэмакратычнай беларускай супольнасці. Палітвязні – наш боль кшталту Курапатаў. І калі мы іх пакінем сам на сам са сваім зняволеннем і праблемамі, тады шмат каштоўнасцяў, за якія мы рызыкавалі і пацярпелі, проста абясцэніцца, ператворацца ў папулізм».
Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў.
🌿Карысныя спасылкі:
Як падтрымліваць палітзняволеных?
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

❗️1,5 года калоніі прысудзілі палітзняволенай Людміле Рамановіч за слова «ўзурпатар»
У судзе Маларыцкага раёна вынесены прысуд па справе мясцовай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт. Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з'яўляецца слова «ўзурпатар» з яе ліста ў СК.
Напачатку сакавіка 2022 года Людміла звярталася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Тады жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
Пракурор Міховіч запрасіў суд прызначыць 57-гадовай палітзняволенай пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў. Менавіта такі прысуд і вынесла суддзя Вольга Смірнова, піша @viasna_brest.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3HDUwFN

Стала вядома, што 23 траўня ў Мінскім раённым судзе вынесены вырак Цімуру Міронаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Таксама ён мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць прадстаўніка ўлады, якога ён нібыта абразіў сваім каментаром. Прысуд агучыў суддзя Антон Колабаў. Падрабязнасці справы невядомыя.
Таксама 19 траўня ў судзе Савецкага раёна Мінска агучылі вырак Кірылу Жураўлёву. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 342 і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Вырак вынесла суддзя Алена Жуковіч.
❗️«Вясна» просіць дасылаць аўдыё і тэкставую інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што праходзяць па ўсёй краіне на: Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info | Email: viasna@spring96.org

За ўдзел у пратэстах затрымалі 27-гадовую Анжаліку Ярмак
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яна «хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram». На «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і «перакрыцці дарог».
Супраць Анжалікі распачата крымінальная справа, але па якім артыкуле — пакуль невядома.
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

📍Палітвязня Сяргея Сакаўца перавялі ў Магілёў да разгляду апеляцыйнай скаргі. Падтрымайце яго!
Instagram-блогера Сяргея Сакаўца 25 траўня асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сяргей на судзе віну не прызнаў і заявіў пра збіццё пры затрыманні.
Яго затрымалі 21 верасня мінулага года і арыштавалі на 10 сутак. Пазней супраць яго распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкулу 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў. Потым яму выставілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах: паклёп і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 367 і ч. 1 і 2 арт. 368).
Стала вядома, што да разгляду апеляцыйнай скаргі яго перавялі ў магілёўскую турму. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць яго грашовым пераводам, пасылкамі і тэлеграмамі.
🔹Пісаў вершы, вёў Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў, а цяпер у СІЗА. Гісторыя палітвязня Сяргея Сакаўца
💌Адрас для падтрымкі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сяргей Аляксандравіч Сакавец

КДБ унёс яшчэ 9 чалавек у спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці
У пераліку з'явіліся Дзмітры Шчыгельскі, Павел Кулажэнка, Юліана Шаметавец, Яўген Календа, Віталь Лойка, Сяргей Алексяеўскі, Ілля Трубін, Юлія Чамлай, Аляксандр Нагела.
Такім чынам, у спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ ужо больш за 90 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка ды іншыя.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3xFY71h

Forwarded from "Вясна" назірае
✊Падтрымайце лістамі салідарнасці супрацоўніка «Нафтана», які восем дзён таму абвесціў сухую галадоўку
Нагадаем, з 14 траўня за кратамі знаходзіцца 32-гадовы супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі. Першы суд над Барысам адбыўся 16 траўня. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Потым мужчыну зноў арыштавалі на 15 сутак па гэтым жа артыкуле.
Днямі Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала яго зноў на 15 сутак. Агулам Барыса будуць утрымліваць за кратамі 45 дзён.
❗️Вядома, што восем дзён таму Барыс Жахоўскі абвесціў сухую галадоўку. Пра яго стан здароўя цяпер нічога невядома.
💌Вы можаце падтрымаць Барыса па адрасе: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443

⚖️Прыбіральшчыца, рэабілітолаг, машыніст і ліквідатарка аварыі на ЧАЭС. Каго і як судзілі за абразы Лукашэнкі, суддзі, міліцыянтаў і ваеннага камісара?
Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).
🔹Званок у вайсковы камісарыят праз падзеі ва Украіне — 1,5 года «хатняй хіміі»;
🔹Ліквідатарку аварыі на ЧАЭС асудзілі за каментар пра Лукашэнку;
🔹Два гады «хатняй хіміі» за абразу Максіма Філатава, які асудзіў Вітольда Ашурка;
🔹За каментар пра Балабу — два гады «хіміі» і 1500 рублёў кампенсацыі;
🔹1,5 года «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі на «102».
Распавядаем, каго і за што асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах апошнім часам 👉 bit.ly/39DQBfi
👀Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні

❌Палітзняволенаму Сцяпану Латыпаву блакуюць ліставанне
У сярэдзіне траўня Сцяпана перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на тэрмін 5 месяцаў. Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі.
Стала вядома, што за першыя два тыдні ў ПКТ Сцяпан атрымаў толькі 2 лісты. Сябры палітвязня просяць усіх, хто пісаў яму ў калонію, пазначыць у адмысловай google-форме свае пасланні. Пасля іх агульную колькасць яны паведамяць Сцяпану, каб ён ведаў, што яму пішуць нашмат болей, чым яму перадаюць.
Нагадаем, 16 жніўня Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі Латыпава змяшчалі ў ШІЗА агулам на 32 дні, 27 з каторых ён адбыў у лютым.
💌Працягвайце пісаць Сцяпану:
- ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
🔺Як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях?

За антываенныя надпісы «Х… вайне» вынесены прысуд 23-гадовай жыхарцы Полацка
У судзе Полацка и Полацкага раёна вынесены прысуд мясцовай жыхарцы Вользе Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК).
Па матэрыялах абвінавачання, у вячэрні час 4 сакавіка 2022 года Вольга, «абражаючы пачуцці грамадзян і прычыніўшы ім маральныя пакуты», з выкарыстаннем аэразольнага балончыка ружовага колеру нанесла на сценах будынкаў жылых дамоў, цепласетак і ў пад’ездзе некалькі надпісаў антываеннага характара «Х… вайне».
Усяго зафіксавана 5 выпадкаў нанясення надпісаў, што прычыніла ўрон жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада на агульную суму 161 рубель. На момант суда гэтая сума абвінавачанай цалкам кампенсаваная.
У выніку, суддзя Уладзімір Бясецкі падтрымаў пазіцыю памочніка пракурора Мікіты Белавусава і прысудзіў дзяўчыне штраф у 3200 рублёў.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3n0SjdN

✊Палітзняволеную Вікторыю Кульшу этапавалі ў гомельскі СІЗА. Падтрымайце яе грашовымі пераводамі і пасылкамі
У гомельскай жаночай калоніі на выязным пасяджэнні 14 чэрвеня разглядзелі крымінальную справу палітзняволенай Вікторыі Кульшы па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў Вікторыі ў дадатак да 2,5 гадоў калоніі яшчэ адзін год зняволення.
Сёння стала вядома, што цяпер Кульша будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі ў СІЗА-3. Да гэтага часу яе можна падтрымаць грашовым пераводам і пасылкамі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.
Нагадаем, інжынерку па ахове працы затрымалі 4 лістапада 2020 года за тое, што яна адміністравала тэлеграм-канал і чат «Кіроўцы 97%». У лютым 2021 года Вікторыю асудзілі да 2,5 гадоў калоніі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Аляксандраўна Кульша