Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💖Палітвязень Дзяніс Іваноў ажаніўся на «хіміі»

35-гадовы Дзяніс Іваноў, асуджаны да 2 гадоў «хіміі», у лісце на волю паведаміў, што нядаўна пабраўся шлюбам з ягонай дзяўчынай. У ЗАГС з папраўчай установы міліцыянт яго прывёз на машыне.

Вядома, што ў зняволенні Дзяніс піша для свайго сына казкі і для ілюстрацый выкарыстоўвае налепкі, якія яму дасылаюць з волі. Таму не забывайце класці пустыя канверты, маркі і паперу, каб палітвязень змог адказаць на лісты салідарнасці, а таксама дасылайце яму налепкі.

Дзяніса асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

💌Павіншуйце Дзяніса: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9, 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39, Дзянісу Уладзіміравічу Іванову
«Трэба суткі адпрацаваць». У карцар на Акрэсціна да палітычных спецыяльна саджалі чалавека з сухотамі і вошамі

Пра гэта распавёў мінчук Амірані Бутыяшвілі, якога асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. У ІЧУ на Акрэсціна Амірані знаходзіўся дзесяць сутак.

Як расказвае былы арыштант, на Акрэсціна працуе медсястра — пажылая жанчына з карэ. Паводле ягоных слоў, ад яе патыхала алкаголем:

«Яна прывяла да нас на «суткі» ў карцар бамжа. У яго былі сухоты, на ім і на ягоным адзенні былі вошы, якія скакалі, на нагах былі гнайнікі.

Гэты мужчына нам расказаў, што ў яго "такая праца": "Я нікога не чапаў, я проста піў, але прыйшлі дадому і забралі мяне". Яму сказалі: "Трэба суткі адпрацаваць на Акрэсціна". Медсястра, якая завяла яго да нас у карцар, ставілася да яго лаяльна, а чалавеку, які застудзіўся і не мог у туалет схадзіць, таму прасіў у яе таблеткі, казала: "Не здохнеш"».

🔹«Усе 24 чалавекі ў камеры былі адзіныя ў тым, што перамога будзе за намі», — экс-зняволены «Валадаркі»
Жыхару Баранавіч прысудзілі тры гады калоніі за абразы чыноўнікаў і «зліў» персанальных дадзеных

У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч вынесены прысуд Валерыю Захарчыку, якога абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Лукашэнкі (ч.1 арт 368), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.3 арт 203-1). Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Па матэрыялах абвінавачання, Валерый у «Аднакласніках», «пасля прагляду відэафайла з абразай прадстаўніка ўлады - начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргея Нікеля, паставіў упадабайку і размясціў відэа на сваёй старонцы». Аналагічным чынам мужчына зрабіў і з ролікам з «негатыўнай ацэнкай» Лукашэнкі.

Акрамя трох гадоў калоніі Валерыю прысудзілі і штраф у памеры 8 000 рублёў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NJ46bZ
🗣Оруэл здзівіцца: за што ў Беларусі адпраўляюць у турму журналістаў. Анлайн-брыфінг з роднымі і калегамі зняволеных

2 чэрвеня ў 12:00 CET адбудзецца анлайн-брыфінг з роднымі і калегамі журналістаў, якія знаходзяцца ў турмах за сваю прафесійную дзейнасць. Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад)

Спікеры:

- Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай, журналіст;
- Аляксандр Лукашук, дырэктар Беларускай службы радыё «Свабода»;
- Анастасія Роўда, дырэктар выдання «Наша Ніва»;
- Сяргей Пульша, рэдактар выдання «Новы Час».

⁉️Падрабязнасці і рэгістрацыя
Сёння ў Віцебску за падпіску на «экстрэмісцкія інфармацыйныя крыніцы» затрымалі Ігара Кашлача

Ёсць дадзеныя, што цяпер ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС Віцебска, куды затрыманы прыйшоў сам, бо першапачаткова яго выклікалі туды, каб апытаць з нагоды асацыяльных і амаральных паводзінаў суседзяў з ягонага ж пад'езда.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3x11T59

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Мінску затрымалі 32-гадовую Наталлю Ганчарэнка

У «пакаяльным відэа» яна «прызнаецца» ў тым, што перакрывала рух транспарту падчас жнівеньскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе, была падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама зарэгістравалася ў плане «Перамога».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3x11T59

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⚡️Сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай прызначылі два гады калоніі

Суд Ленінскага раёна Мінска агучыў прысуд палітзняволенай сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай. Суддзя Юлія Шут прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжым. Акрамя таго суддзя задаволіла пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.

Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі. У БСДП лічуць, што трыгерам для яе затрымання стала яе скарга ў пракуратуру з просьбай вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу тэхніку.

У Людмілы на свабодзе застаўся 6-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3z8zdKc

💌Падтрымайце яе лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі і пасылкамі:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Вітальеўна Волкава
❗️Блогер Ціханоўскі — першы палітвязень за падзеі 2020 года: узгадваем гісторыю яго пераследу і затрыманых з ім на пікеце

29 траўня 2020 года падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце.

Праз два дні — роўна два гады таму — праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным. Сяргей Ціханоўскі — першы палітвязень Беларусі за падзеі 2020 года. Праз паўтара года яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Узгадваем гісторыю пераследу блогера Сяргея Ціханоўскага і затрыманых з ім на гродзенскім пікеце, а юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе прысуд блогеру і рэпрэсіі, што распачаліся супраць беларусаў пасля правакацыі 29 траўня 2020 года.

Чытаць па спасылцы
МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Черная книга Беларуси» і «Каратели Беларуси» экстрэмісцкімі фармаваннямі

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3x11T59
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Черная книга Беларуси» і «Каратели Беларуси» экстрэмісцкімі фармаваннямі Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3x11T59
Таксама «экстрэмісцкімі фармаваннямі» былі прызнаныя тэлеграм-канал «ВСЕ НАРУШЕНИЯ» і youtube-канал «Дзікае паляванне»

Такое рашэнне было прынятае МУС.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3x11T59
📍Сёння па «справе Аўтуховіча» дапытваюць Любоў Рэзановіч

Ужо дзесяты дзень у Гродне ідзе суд над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча». Паказанні далі Антон Мельхер, Павел Сава, Галіна Дзербыш, Сяргей Рэзановіч і Ірына Гарачкіна. Цяпер праходзіць допыт Любові Рэзановіч. Яе абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі); ч. 1. арт. 14 ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам); ч. 1 арт. 13 ч. 3 арт. 289 (замах на акт тэрарызму); ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай).

Згодна са следствам, Рэзановіч дапамагала Аўтуховічу збіраць інфармацыю пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Апроч гэтага, жанчына пусціла да сябе пажыць Аўтуховіча з астатнімі фігурантамі справы, а яны захоўвалі ў доме зброю.

На судзе Любоў выбачылася перад сваім мужам Сяргеем, бо лічыць сябе вінаватай у тым, што ён цяпер знаходзіцца на лаве падсудных.
Працягваецца суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ васьмю палітвязнямі. Падтрымайце іх лістамі салідарнасці!

Ужо месяц як у Мінгарсудзе працягваецца суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам, Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранецам, Андрэем Марачом, Данілам Чулем. Справу разглядае суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Раман Бізюк. Суд у першы дзень зрабілі закрытым. У справе 160 тамоў.

Вы можаце падтрымаць іх грашовымі пераводамі або невялічкай бандэролькай з прыемнымі дробязямі. Таксама ім можна даслаць тэлеграму або ліст са словамі падтрымкі.

💌Падтрымайце палітвязняў па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
Сілавікі затрымалі сірату за палітычныя тыктокі

Хлопца клічуць Андрэй Багадзяж, яму 23 гады. Ён вёў Тыкток, але назва і колькасць ягоных падпісантаў нявядомыя. З відэа сілавікоў вынікае, што ў відэа ён дэманстраваў цішотку з Пагоняй і нейкі пратэсны кантэнт, паведамляе @nashaniva

Хлопец — сірата. Ён гадаваўся ў адной з SOS-дзіцячых вёсак: гэта дзіцячы дом сямейнага тыпу. На відэа, апублікаваным на праўладных каналах, хлопец вельмі напужаны. Сілавікі змушаюць яго «каяцца» і сказаць «працуйце, браты».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3x11T59

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Андрэй Валасач, Уладзімір Пархоменка, Ігар Фёдараў, Антон Баброў, Іван Паршын, Андрэй Барысюк, Дзяніс Кісялёў, Валерый Захарчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3x1wUH8

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
❤️Хто з палітвязняў у траўні выйшаў на волю: дайджэст «Вясны»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1223 палітычных зняволеных. Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца ўжо два гады амаль штодзённа. За гэты час некаторыя асуджаныя па палітычна матываваных справах ужо адбылі тэрміны цалкам, а кагосьці асудзілі па крымінальных справах і выпусцілі пасля некалькіх месяцаў у следчых ізалятарах пасля суда.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з месцаў зняволення ў траўні выйшлі мінімум 28 палітвязняў.

«Вясна» распавядае, хто гэтыя людзі, чаму іх затрымалі і як яны цяпер апынуліся на волі
💔«Дарыла людзям радасць і добры настрой»: палітзняволеная Крысціна Чаранкова за кратамі 70 дзён

Дзяўчыну затрымалі 22 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Інстаграме па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці).

У Instagram, які меў амаль 15 тысяч падпісантаў, Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для абвяшчэння антываенных лозунгаў.

«Вясна» распавядае гісторыю дзяўчыны

💌 Падтрымаць Крысціну: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А. Крысціна Аляксандраўна Чаранкова
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску быў затрыманы 19-гадовы Андрэй Раптуновіч Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага. 🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым…
19-гадовы Андрэй Раптуновіч не выйшаў на волю пасля 14 сутак арышту

Андрэй — сірата. Яго затрымалі 16 траўня — тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага.

Вядома, што хлопцу прысудзілі 14 сутак арышту па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), ён павінен быў выйсці на волю 29 траўня, аднак на яго склалі новы пратакол. На гэты раз Андрэю прысудзілі 15 сутак арышту па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) — нібыта ён размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся.
​​👦Падлеткі за кратамі — у Міжнародны дзень абароны дзяцей узгадваем пра тых, хто стаў палітвязнем да паўналецця

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 9 палітвязняў, тэрміны якім былі прызначаныя, калі ім яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Сямі з іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі, аднаму — 1 год і 3 месяцы. Усе яны сустрэлі сваё 18-годдзе за кратамі.

17-гадовы экс-палітвязень Максім Куксачэнка, якому прысудзілі 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі, у красавіку быў вызвалены.

📍Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

📖 Гісторыі хлопцаў і адрасы, каб іх падтрымаць:

Мікіта Залатароў
Сяргей Гацкевіч
Эдуард Кудынюк
Максім Шатохін
Данііл Калеснікаў
Максім Імхавік
Іван Пацяйчук
Дзяніс Хазей
Аляксандр Вінярскі

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
‼️«У сувязі са стабілізацыяй эпідэміялагічнай абстаноўкі». У месцах зняволення больш не прымаюць карантынныя перадачы

Па інфармацыі праваабаронцаў, ад 1 чэрвеня ў СІЗА-1, магілёўскай турме №4, і ў папраўчых калоніях перастаюць прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Верагодна, гэта тычыцца ўсіх месцаў зняволення. Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».

💡Карантынная перадача — садавіна-агароднінная перадача да 10 кг, якая амаль два гады была дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, хто ячшэ не асуджаны, ці прысуд не ўступіў у сілу. Яе можна было перадаваць адзін раз у 30 дзён і класці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнык. Калі вязняў у якасці спагнання пазбавлялі дазволеных перадач, то гэтай пазбавіць не маглі.
Стала вядома, што студэнта БДУІР Яўгена Маляўку асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»

Суд Савецкага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прызначыў яму пакаранне: тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Вырак 5 траўня агучыла суддзя Марына Фёдарава.

Яўгена затрымалі ў Мінску 21 сакавіка 2022 года. Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.